Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
1794 г. Варшава капітулявала, 16 лістапада паўстанцы прайгралі апошні бой на поўдні ад Варшавы. Паўстанне скончылася.
24 кастрычніка 1795 г. у Санкт-Пецярбургу Аўстрыя, Прусія і Расія падпісалі акт пра трэці падзел Рэчы Паспалітай. 25 лістапада кароль Станіслаў Панятоўскі падпісаў адмаўленне ад трона на карысць Кацярыны II. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Валынь; на беларускіх землях былі створаны Слонімская і Віленская губерні.
8.7. Войны з Турцыяй. Палітыка Паўла I. У 1768 г. Асманская імперыя запатрабавала вывесці расійскія войскі з Рэчы Паспалітай і аб’явіла вайну Расіі. За два першыя гады вайны Расіі ўдалося захапіць турэцкія крэпасці Хоцін, Ясы, Бухарэст і Ізмаіл. У чэрвені 1770 г. расійскі флот, абагнуўшы Еўропу з Балтыкі, прыплыў у Міжземнае мора і разбіў турэцкі флот пад Чэсмай.
Праз месяц адбылася бітва пры Кагуле, дзе туркі таксама пацярпелі паражэнне. У 1772 г. пачаліся мірныя перамовы. Расія запатрабавала незалежнасці Крымскага ханства, але Турцыя адмовілася. Зноў пачалася вайна; у чэрвені 1774 г. войскі Аляксандра Суворава разбілі туркаў каля Казлуджы. 10 ліпеня 1774 г. у балгарскай вёсцы Кючук-Кайнарджы бакі падпісалі мірную дамову.
Расія атрымала Кабарду і горад Керч у Крыме, а таксама права мець ваенны флот на Чорным моры. Расійскія гандлёвыя судны цяпер маглі свабодна хадзіць цераз турэцкія пралівы.
У 1775 г. туркі паставілі ў Крыме ханам свайго чалавека, ДаўлетГірэя. Тады Кацярына II увяла ў Крым свае войскі і паставіла ханам Шагін-Гірэя. 8 красавіка 1783 г. Расія цалкам захапіла Крым і далучыла паўвостраў да сваёй імперыі.
У тым жа годзе Расія падпісала з Усходняй Грузіяй Георгіеўскі трактат, які прызнаў інтарэсы Расіі ўЗакаўказзі. Улетку 1787 г. пачалася новая вайна з Турцыяй, а яшчэ праз год вайна са Швецыяй. Сувораў адбіў напад туркаў на крэпасць Кінбурн, а расійскі флот разбіў флот Швецыі. Працяг шведска-расійскай вайны ў 1789-1790 гг. ніякіх пераваг Швецыі не прынёс. У гэтыя часы ў 1790 г. адмірал Фёдар Ушакоў перамог турэцкі флот, а войскі Суворава ў снежні 1790 г. захапілі крэпасць Ізмаіл. Пры канцы снежня 1791 г. Турцыя
падпісала з Расіяй чарговую мірную дамову, у якой прызнала яе захоп Крыма і пратэктарат над Грузіяй.
У XVIII ст. Расія выйшла да берагоў Паўночнай Амерыкі: 21 жніўня 1732 г. расійскія маракі высадзіліся на Алясцы.
Расійскі прадпрымальнік Рыгор Шэліхаў у апошняй траціне стагоддзя арганізаваў гандлёвыя марскія зносіны паміж Курыльскімі і Алеуцкімі выспамі. Ён жа ў 1783-1786 гг. узначаліў экспедыцыю на амерыканскі кантынент, дзе заснаваў першыя расійскія паселішчы. Засвоеная тэрыторыя атрымала назву «Руская Амерыка». У 1867 г. гэтыя тэрыторыі будуць прададзены Паўночна-Амерыканскім Злучаным Штатам за 7 млн 200 тыс. тагачасных долараў.
Кацярына II не любіла свайго сына Паўла, але была вымушана аб’явіць яго сваім спадчыннікам. Яна забрала ў Паўла ягонага сына Аляксандра і выхоўвала асобна, бо хацела аддаць уладу яму, а не ягонаму бацьку. Павел стаў імператарам, маючы 43 гады, і кіраваў Расіяй з 1796 па 1801 г. У 1797 г. ён адмяніў указ Пятра I аб сістэме спадчыннасці і выдаў свой пад назвай «Аб імператарскай фаміліі». Улада перадавалася ад бацькі да найстарэйшага сына, а калі няма дзяцей найстарэйшаму брату. Таксама быў створаны асобны імператарскі дамен: прыбыткі з яго ішлі на імператарскую сям’ю.
У 1797 г. Павел I выдаў указ аб паншчыне. Сяляне пачалі працаваць на памешчыка не больш за тры дні на тыдзень. Аднак цар раздаў дваранам 600 тыс. дзяржаўных сялян, якія сталі прыгоннымі. На тэрыторыі ВКЛ Павел I аднавіў дзейнасць статута ВКЛ і дазволіў шляхце збіраць павятовыя сеймікі. Ён вызваліў з турмы Тадэвуша Касцюшку і даў яму дазвол выехаць у Швейцарыю.
Павел I збольшага добра ставіўся да католікаў. Ордэн езуітаў, ад 1773 г. забаронены ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, актыўна дзейнічаў у Расійскай імперыі, меў Полацкую езуіцкую акадэмію, якая з 1812 г. існавала на правах універсітэта.
У 1794 г. Кацярына II выдала ўказ аб пераводзе ўніятаў у праваслаўе. Павел гэты ўказ скасаваў, і ўніяцкая царква ацалела. Мясцовая шляхта магла карыстацца польскай мовай без усялякіх абмежаванняў. Аднак мяжу аселасці для габрэяў, вызначаную Кацярынай II 23 чэрвеня 1794 г., Павел I пакінуў без змен. Габрэі і надалей не мелі права жыць на велікарускіх этнічных землях. У 1800 г. Павел увёў
двухгадовы тэрмін для шляхты ВКЛ, каб яна пацвердзіла свой статус
дваранства ў новай дзяржаве.
Французская рэвалюцыя вельмі напалохала Кацярыну II і яшчэ ў большай ступені Паўла I. Кацярына II уступіла у ваенны альянс з Англіяй, Аўстрыяй і Прусіяй супраць Францыі і загадала Сувораву рыхтаваць войска у французскі паход. Павел I адмяніў гэты паход, але абвясціў поўную блакаду Францыі. Расійцы не мелі права ездзіць у Францыю, у тым ліку на вучобу. Была нават забаронена французская мода (капелюшы і касцюмы). Прыхільнікаўновыхфранцузскіх павеваў высылалі ў Сібір або кідалі ў турму.
У 1798 г. Павел I далучыўся да антыфранцузскай кааліцыі ў складзе Англіі, Аўстрыі, Турцыі і Неапалітанскага каралеўства. Расійскі флот на чале з адміралам Ушаковым разам з турэцкім флотам выгнаў французаў з Іанічных выспаў, потым ваяваў на Неапалітанскім узбярэжжы. На дапамогу Аўстрыі паслалі сухапутную армію на чале з генерал-фельдмаршалам Аляксандрам Суворавым. Так пачаўся знакаміты італьянскі паход. У 1799 г. армія Суворава ўвайшла на тэрыторыю Паўночнай Італіі і захапіла гарады Мілан і Турын. У некалькіх бітвах французы былі разбітыя, і войскі Расіі занялі ўсю
паўночную Італію.
Пад уплывам Аўстрыі Павел I загадаў Сувораву перадаць паўночную Італію Аўстрыі, а самому ісці ў Швейцарыю, якую перад тым акупавала Францыя. Сувораўзрабіў некалькі ўнікальных пераходаў цераз горныя перавалы і здолеў вывесці армію са Швейцарыі, калі французы падрыхтавалі яму ваенную пастку. За гэты паход Сувораў атрымаў чын генералісімуса. У 1800 г. Павел I заключыў мір з Францыяй і яе кіраўніком Напалеонам Банапартам.
Неўзабаве супраць Паўла I быў арганізаваны замах на чале з губернатарам Санкт-Пецярбурга графам
Б. Чорыкаў. Імператар Павел I ускладае на фельдмаршала графа Суворава Вялікі крыж св. Іаана Іерусалімскага
Пятром Паленам. 11 сакавіка 1801 г. імператар Павел быў забіты. Да ўлады прыйшоў яго сын, Аляксандр I, які надаў новы імпульс існаванню дэспатычнай манархічнай улады ў Расіі.
8.8. Культура і навука РасііўXVIII cm. Расійскі імператар Пётр I, беручы прыклад з Захаду, імкнуўся развіваць асвету і навуку ў краіне. Правёўшы рэформы летазлічэння і ўжытковага шрыфту для рускай мовы (паводле праекта, прапанаванага беларусам Іллём Капіевічам), ён заняўся стварэннем спецыялізаваныхшкол. Першай такой школай стала Школа матэматычных і навігацкіх навук у Маскве, заснаваная ў 1701 г. Пазней яна была пераведзена ў Пецярбург і ў 1715 г. пераўтворана ў Марскую акадэмію. У Маскве і Пецярбургу пачалі таксама працаваць інжынерная і артылерыйская школы, пазней да іх дадалася медыцынская школа ў Маскве. Падвысіўся ўзровень выкладання ў маскоўскай Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Пры самых буйных мануфактурах засноўваліся рамесныя школы. У кожнай з губерняў ствараліся так званыя цыфірныя школы: там вучылі пачаткам граматы і арыфметыкі. У праваслаўных епархіях адкрываліся царкоўныя школы.
У другой палове стагоддзя тэмпы развіцця адукацыі паскорыліся. У 1758 г. у Казані была адкрытая гімназія для дваран і разначынцаў, у 1764 г. у Пецярбургу запрацавала першая жаночая навучальная ўстанова пры Смольным манастыры. Разам з тым адставанне Расіі ў галіне асветы і адукацыі ад вядучых краін Еўропы да канца стагоддзя было вельмі вялікім. Яно добра заўважнае нават пры параўнанні колькасці навучэнцаў у гімназіях Расіі і былога ВКЛ. На 1808 г. у Маскоўскай навучальнай акрузе (10 губерняў) іх было 447, у Пецярбургскай (5 губерняў) 294, у Віленскай (8 губерняў) 1305.
У XVIII ст. у Расіі пачынаюцца больш-менш сур’ёзныя самастойныя навуковыя даследаванні. Загадам ГІятра I у Пецярбургу была заснаваная Кунсткамера калекцыя цікавыхдля навуковагавывучэння рэчаў. Ладзяцца геаграфічныя экспедыцыі; запрошаныя з-за мяжы і свае спецыялісты актыўна займаюцца картаграфічнай працай.
Гэтыя напрамкі дзейнасці развіваліся і пасля смерці Пятра I. Землі Сібіры і Далёкага Усходу сталі аб’ектам пільнай увагі расійскіх падарожнікаў і даследчыкаў таго часу. Іх экспедыцыі паспрыялі
Б. Чорыкаў. Ламаносаў прадстаўляецца імператрыцы Лізавеце Пятроўне
арганізацыі на Урале прамысловага комплексу, які забяспечваў Расійскую імперыю металургічнай прадукцыяй. Цягам стагоддзя расійскія падарожнікі здзейснілі нямала важных геаграфічных адкрыццяў. Так, экспедыцыі руска-дацкага падарожніка Вітуса Берынга на Камчатку адкрылі новы праліў, які злучае Еўропу і Азію. Падарожнікі пачалі выпускаць фундаментальныя навуковыя працы, якія дапамагалі ў засваенні новых земляў. У 1745 г. быў выпушчаны «Атлас Расійскай імперыі», які падрабязна апісваў тагачасныя расійскія тэрыторыі.
Аўтарам значных прац у самых розных галінах навукі хіміі, фізіцы, астраноміі, геалогіі, геаграфіі, філалогіі, гісторыі быўзнакаміты Міхайла Ламаносаў, які паходзіў з сям’і архангельскага купца.
Уклад у развіццё тэхналогій вырабу зброі зрабіў рускі механік Андрэй Нартаў, які, акрамя таго, апублікаваў энцыклапедычную працу пра станкабудаванне, медальернае і такарнае ўмельства пад назвай «Тэатрум махінарыум, або Яснае відовішча машын» (1755).
У XVIII ст. новыя крокі наперад зрабіла расійская гістарычная навука. Акрамя згаданай раней працы Васілія Тацішчава, сваёй грунтоўнасцю вылучаліся працы першых акадэмікаў Расійскай акадэміі навук немцаў Готфрыда Зігфрыда Баера, Герхарда Фрыдрыха Мілера, рускага Міхайлы Ламаносава, які палемізаваў з апошнімі ў пытаннях нарманскай тэорыі паходжання старажытнай Русі. Купец Іван Голікаў сабраў вялікую колькасць дакументаў пра Пятра I і апублікаваўЗО-томную працу «Дзеі Пятра Вялікага» (1788-1789). Сямітомную «Гісторыю Расіі з найстаражытных часоў» (1770-1791) стварыў яшчэ адзін акадэмік, Міхаіл Шчарбатаў. Першыя спробы адысці ад сервільна-імперскіх трактовак расійскай гісторыі папярэднімі гісторыкамі зрабіўяшчэ Іван Болцін, аўтар «Крытычных заўваг да гісторыі Шчарбатава» (2 тамы, 1793-1794).