• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Найбольш выдатным дойлідам старой сталіцы XVIII ст. быў Васілій Бажэнаў, аўтар царквы Абраза Маці Божай Балеснай на Ардынцы (17831791), дома Юшкова (1780-я гг.), комплексу будынкаў Вялікага палаца ў Царыцыне (руская готыка, 1776-1786). Ён разам
    з жывапісцам Антонам Ласенкам першым сярод расійскіх майстроў быў накіраваны Акадэміяй мастацтваў па навуку за мяжу (у Парыж), стаў прапагандыстам класіцызму і псеўдаготыкі; пры канцы жыцця стацкі саветнік і віцэ-прэзідэнт Акадэміі мастацтваў. Яго шэдэўр дом Пашкова (1784-1786), складзены з цэнтральнага корпуса з ратондай і двух флігеляў, доўгі час лічыўся найпрыгажэйшым будынкам Масквы.
    Мацвей Казакоў, вучань Ухтомскага, захапляўся паладыянствам
    (і ў часы Кацярыны II адпаведным чынам перабудоўваў цэнтр Масквы), а таксама псеўдаготыкай. Яго галоўныя працы будынак
    Сената (1776-1787), будынак Галіцынскай бальніцы (1796-1801), цэрквы-ратонды Піліпа Мітрапаліта, Узнясення, Казьмы і Дзям’яна (1780-я1790-я гг.).
    Елізвой Назараў, прыгонны з паходжання, вырас як памочнік у Бажэнава і Казакова, а ў самастойных праектах аддаваў перавагу класіцызму. Яго працы Знаменская царква Нава-
    Дом Пашкова ў Маскве (архітэктар В. Бажэнаў)
    спаскага манастыра (17911795), царква на Лазараўскіх
    Барысаглебскі сабор у Таржку (архітэктар М. Львоў)
    могілках (1780-1787), «Страннопрннмный» дом графа Шарамецева (1803-1810).
    Вядомыя архітэктары прапаноўвалі праекты і для правінцыі. Той жа Дзмітрый Ухтомскі збудаваў Смаленскую царкву ў Загорску (з удзелам Ёгана Шумахера, Івана Мічурына, перад 1770 г.).
    Да значных архітэктурных помнікаў Расіі XVIII ст. належаць таксама досыць традыцыйны пяцігаловы Успенскі сабор у Астрахані (16991710, архітэктар Дарафей Мякішаў), Падарожны палац Кацярыны II у Цвяры (1764-1766, дойлід Пётр Нікіцін) і царква-ратонда Узнясення ў Каломне (1792-1799, архітэктар Мацвей Казакоў), комплекс прысутных месцаў у Калузе (1780-1809, архітэктары Пётр Нікіцін, Іван
    Мячэць аль-Марджані ў Казані (імаверны арх. В. Кафтыраў)
    Ясныгін), гасцінны двор у Кастраме (1775, архітэктары Карл фон Клер, Сцяпан Варацілаў, Васілій Стасаў ды іншыя), дом Дзянісьева ў Курску (1771-1790, архітэктар Джакама Кварэнгі), Барысаглебскі сабор у Таржку (1785-1796, дойлід Мікалай Львоў), комплекс прысутных месцаў і будынак сіроцкага дома ў Яраслаўлі (1781-1787, архітэктар Іван Левенгаген).
    У Казані ў 1766 г. быў пабудаваны значны помнік мусульманскай сакральнай архітэктуры мячэць аль-Марджані.
    Па-ранейшаму сваёй адметнасцю вылучалася сакральнае драўлянае дойлідства, якое займела свае чарговыя шэдэўры.
    Агульная тэндэнцыя еўрапеізацыі стыляў датычыла таксама правінцыі; на чале гэтага працэсу стаялі дзяржаўныя архітэктурныя ўстановы, а для ўсіх відаў мастацтва важнай была наяўнасць новай сістэмы адукацыі і прафесійнага асяродка Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
    У першай палове XVIII ст. у расійскім жывапісе дамінаваў партрэтны жанр. У ім вызначыўся француз Луі Каравак, які стварыў, акрамя парадна-афіцыйных («Партрэт імператрыцы Елізаветы»), жывыя (хоць і рэпрэзентатыўныя) дзіцячыя вобразы («Партрэт хлопчыка ў паляўнічым строі» (канец 1720-х пачатак 1730-х).
    Расійскі мастак Іван Нікіцін, вучань немца Ёгана Танаўэра, пазней стажыраваўся ў Венецыі і Фларэнцыі. Выявіў сябе як партрэтыст (вобраз напольнага гетмана, афіцыйны партрэт Пятра I на смяротным ложы, 1720-я гг.). Наўгародзец Андрэй Мацвееў, майстар партрэтаў і манументальных палотнаў, як і Нікіцін, стаў першым яшчэ
    да заснавання Акадэміі расійскім замежным пенсіянерам (у Амстэрдаме). Яго творчы багаж разнастайнейшы: манументальныя палотны (для Петрапаўлаўскага сабора) і партрэты, сярод іх вылучаецца падвойны «Аўтапартрэт з жонкаю» (1729). У той жа час увагу на сябе звярнулі графічныя працы галандцаў Адрыяна Шхонэбека, Пітэра Пікарта, а таксама гравюры Аляксея Зубава, вучня Шхонэбека.
    У другой палове XVIII ст. у расійскі жывапіс прыйшлі вельмі значныя асобы, і хоць па-ранейшаму яны шліфавалі майстэрства найчасцей у замежных стажыроўках ці ў прыез-
    Капліца з вёскі Кашыра на Ноўгарадчыне, XVIII ст.
    pavaXdl раэгу моф у
    джых мастакоў, якасны рост расійскай мастацкай школы тлумачыцца новай сістэмай навучання ў Акадэміі мастацтваў.
    Антон Ласенка, сын купца і ў дзяцінстве спявак сталічнага прыдворнага хору, пачынальнік расійскага гістарычнага жывапісу («Уладзімір перад Рагнедай», 1770) і аўтар шэрагу партрэтаў. Фёдар Рокатаў навучаўся ў замежных мастакоў Луі Ларэна і П’етра Ратары. 3 1757 г. ён вучань Акадэміі, дзе вырас у найбуйнейшага партрэтыста эпохі Асветніцтва. Працаваў збольшага ў Маскве. Найлепшыя творы афіцыйна-парадны партрэт Кацярыны II (1780-я гг.) і шэраг інтымных такіх, як «Партрэт Аляксандры Струйскай» (1772). Дзмітрый Лявіцкі (Hoc), сын украінскага святара з Кіева, майстар параднага і інтымнага партрэта, які пераехаў у 1758 г. у Пецярбург ужо сталым жывапісцам і працягнуў навучанне ў Аляксея Антропава ў Акадэміі. Асабліва цікавыя «Партрэт Аляксандра Какорынава» (1770), архітэктара і кіраўніка Акадэміі (за яго Лявіцкі атрымаў званне акадэміка Акадэміі мастацтваў), і парны інтымны «Партрэт выхаванак Смольнага інстытута Хрушчовай і Хаванскай» (1773). Уладзімір Баравікоўскі, сын украінскага іканапісца з Міргарада, пачынаў з вывучэння рэлігійнага мастацтва ў свайго бацькі. Трапіўшы у Пецярбург, ён увайшоў у колы сталічнай інтэлігенцыі і прадоўжыў навучанне ў Дзмітрыя Лявіцкага і Ёгана Лампі. Партрэтыст, з 1795 г. акадэмік. Дзве грані яго дару адлюстравання мадэлі парадная і прыватная. Першая вобраз князя Аляксея Куракіна (1801-1802). Другая славуты партрэт Марыі Лапухіной (1797).
    Тварылі ў гэты час і значныя скульптары найперш італьянец Карла-Барталамеа Растрэ-
    У Баравікоўскі.	лі, бацька не раз ужо згаданага
    Партрэт Марыі Лапухіной архітэктара Франчэска Бартала-
    Ф. Шубін.
    Бюст Захара Чарнышова
    © Shakko
    меа; француз Эцьен-Марыс Фальканэ; рускія разьбяры Фядот Шубін, Фёдар Гардзееў, Міхаіл Казлоўскі, Феадосій Шчадрын. Найболып значным сярод іх лічыцца класіцыст і майстар партрэта Фядот Шубін.
    Большасць яго прац бюсты, часам выразна-псіхалагічныя; адзін з найлепшых Паўла I (1798). Аднак і працу Міхаіла Казлоўскага «Самсон, які раздзірае пашчу льву» (1800) галоўнага фантана Пецяргофа можна лічыць агульнавядомай. Пры гэтым самым значным скульптурным творам XVIII ст. у Расіі варта прызнаць конны помнік Пятру I у Пецярбургу
    (1766-1782). На замову Кацярыны II (і паводле рэкамендацыі Дэні Дзідро) яго выканаў выкліканы з Парыжа Фальканэ разам з вучаніцай Мары Ан Кало. Усталяваны да 20-годдзя царавання Кацярыны II, ён стаў першым агульнадзяржаўным манументам, які заклаў новую традыцыю грамадска значнай прапагандысцкай мемарыяльнай скульптуры. Яна атрымала свой працяг у пазнейшыя часы.
    У Палеху, недалёка ад Іванава, узнік цэнтр іканапісу і фрэскавага ды тэмпернага жывапісу. Працы народных умельцаў-самародкаў з Палеха сёння вядомыя далёка за межамі Расіі.
    У музыцы Расіі XVIII ст. пачаў развівацца жанр песеннай оперы (творы Міхаіла Сакалоўскага, Васілія Пашкевіча, Еўсцігнея Фаміна). У галіне інструментальнай музыкі звярталі на сябе ўвагу творы для скрыпкі Івана Хандошкіна. Вядомым у Расіі кампазітарам таго часу быўукраінец Дзмітрый Бартнянскі, аўтар хароў, канцэртаў, шэдэўраў рэлігійнай музыкі.
    У 1702 г. у Маскве ствараецца першы Публічны тэатр, у якім працавалі (да 1706 г.) збольшага прыезджыя акторы з Заходняй Еўропы.
    У 1740-х гг. у Яраслаўлі з’явілася першая расійская прафесійная тэатральная трупа на чале з Фёдарам Волкавым, якая з 1752 г. працавала ў Пецярбургу, а яшчэ праз 4 гады пераехала ў пастаянны
    А. Ласенка. Фёдар Волкаў
    будынак, у дом Галавіна на Васільеўскім востраве.
    У Масквеў 1757 г. пачалапрацаваць італьянская опера Лакатэлі. У Эрмітажным тэатры пры двары Кацярыны II арганізоўваліся аматарскія спектаклі. Вядомыя былі прыгонныя тэатры князя Юсупава ў Архангельскім, графа Шарамецева ў Астанкіне, графа Зорыча ў беларускім Шклове (пасля анексіі яго Расіяй). Пры канцы стагоддзя ў Пецярбургу працавалі ўжо каля 160 актораў, сярод іх і першыя расійскія актрысы Мар’я і Вольга Ананьіны.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
    Аднадворцы дзяржаўныя сяляне (да 1866), якія адначасова з заняткам сельскай гаспадаркай на атрыманых імі невялікіх зямельных надзелах ажыццяўлялі ахову паўднёвых межаў Расійскай дзяржавы. Адыходнікі сяляне, змушаныя адыходзіць на заробкі ў іншыя мясцовасці. Бурмістр пасаджаны царом (пачынаючы ад Пятра I) кіраўнік горада, падпарадкаваны бурмістарскай палаце.
    Ваенна-прамысловы комплекс (ВПК) саюз сістэмы нацыянальнай ваеннай вытворчасці і палітычных сіл, зацікаўленых у яе прыярытэтным развіцці.
    Вялікі князь прыватны родавы тытул членаў расійскай імператарскай сям’і.
    Вярхоўны таемны савет найвышэйшы дарадчы орган у Расіі (17261730), які складаўся з 7-8 асоб.
    Гараднічы галава адміністрацыйнай улады ў Расіі на ўзроўні ўезда (павета). Пасада існавала да 1862 г.
    Генерал-губернатар найвышэйшага рангу службовая асоба ў Расійскай імперыі, якая валодала вайсковай і цывільнай уладай на тэрыторыі адной або некалькіх губерняў.
    Граф дваранскі тытул у Расіі, устаноўлены Пятром I. Усяго было вызначана больш за 300 графскіх родаў.
    Грэнадзёры з часоў Пятра I адборныя пяхотныя роты (пазней палкі) у расійскай арміі.
    Губерня з 1708 г. галоўная адміністрацыйная адзінка тэрыторыі Расіі, якая падзялялася на ўезды (паветы).
    Дзяржаўныя (казённыя) сяляне з XVIII ст. былыя чарнасошныя сяляне і сяляне-аднадворцы. Жылі на дзяржаўных землях, выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы, але лічыліся асабіста свабоднымі. Калегіі органы цэнтральнага галіновага кіравання, створаныя ў 1718 г. Пятром I замест прыказаў.
    «Кандыцыі» умовы, выстаўленыя Ганне Іванаўне ў 1730 г. пры запрашэнні яе заняць расійскі трон. Стаўшы імператрыцай, яна адмовілася выконваць большасць «кандыцый».
    Магістраты саслоўныя органы мясцовага самакіравання, створаныя ў 1720-х гг. для вырашэння судовых, паліцэйскіх, фінансавых пытанняў (нейкі час называліся таксама ратушамі). У 1775 г. пераўтвораны ў суды для гарадскіх саслоўяў. Ліквідаваны пасля судовай рэформы 1864 г.
    Маёніпак (йменйе) землеўладанне з сядзібай.