• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Усе манастырскія землі забрала дзяржава, выдаткі на царкву скараціліся ў пяць разоў. Апірышчам імперыі былі дваране, прывілеі якіх былі запісаныя ў адмысловай Жалаванай грамаце. Дваране не плацілі падаткаў, і толькі яны валодалі сялянамі ды зямлёй. Іхтаксама
    вызвалілі ад фізічных пакаранняў. Кар’еру маглі зрабіць толькі тыя, хто меў чыны за дзяржаўную службу.
    Жыхары гарадоў былі падзелены на шэсць катэгорый і мусілі плаціць розныя падаткі, выконваць рэкруцкую павіннасць.
    Сяляне былі пазбаўлены ўсялякіх правоў: іх становішча было падобным да становішча нявольнікаў. Паншчына даходзіла да шасці дзён на тыдзень. Паводле закону памешчыкі не мелі права забіваць сялян, біць пугай, прымушаць да шлюбу. Але гэтае правіла існавала толькі на паперы. Вядома, напрыклад, што дваранка Дар’я Салтыкова забіла да смерці 90 сваіх прыгонных сялян.
    У 1768 г. у Расіі з’явіліся першыя папяровыя грошы (асігнацыі)-, іх можна было ў любой колькасці мяняць на металічныя манеты. Спачатку так і было, але пры канцы кіравання Кацярыны II асігнацый выпусцілі так многа, што выбухнула інфляцыя, і адзін папяровы рубель пачаў каштаваць не больш за 68 капеек.
    У краіне развівалася медыцына: была створана медыцынская калегія, у гарадах з’явіліся аптэкі і лекары, а таксама шпіталі, бальніцы і прытулкі для фізічна і разумова хворых. Пачалі рабіць прышчэпкі ад воспы.
    8.4.	Паўстанне Емяльяна Пугачова (1773-1775). Емяльян Пугачоў быў данскім казаком, удзельнічаў у Сямігадовай вайне, ваяваў з туркамі і за адвагу атрымаў чын афіцэра. Каб узняць паўстанне, ён абвясціў сябе царом Пятром III, але быў схоплены і апынуўся ў казанскай турме. Адтуль ён уцёк і праз нейкі час з’явіўся сярод казакоў на рацэ Яіку (цяпер Урал). У 1773 г. ён зноў аб’явіў сябе царом і ўзначаліў народнае паўстанне. Захапіўшы некалькі крэпасцяў-астрогаў і зброю, у тым ліку гарматы, ён стварыў вялікае войска (да 25 тыс. чалавек). Акрамя ўцекачоў, велікарускіх сялян і казакоў, да яго далучыліся башкіры, калмыкі і татары (асабліва шмат было башкіраў на чале з Салаватам Юлаевым). He засталіся ўбаку і рабочыя горных мануфактур. 5 кастрычніка 1773 г. войскі Пугачова ўзялі ў аблогу губернскі горад Арэнбург, але шэсць месяцаў не маглі яго захапіць. Урадавыя войскі 22 сакавіка 1774 г. разбілі Пугачова каля Тацішчавай крэпасці. Пугачоў зняў аблогу горада і пайшоў на Урал і ў Башкірыю. Потым ён прыйшоў на Волгу, дзе яго войска папоўнілі ўдмурты, марыйцы і чувашы.
    12	ліпеня 1774 г. Пугачоў аблажыў Казань. Урадавыя войскі разбілі атрады Пугачова, і ён перайшоў на правы, заходні, бераг Волгі, дзе захапіў гарады Пензу і Саратаў.
    Каб прыцягнуць на свой бок сялян, 31 ліпеня 1774 г. Емяльян Пугачоў выдаў маніфест, у якім вызваляў сялян ад падаткаў і прыгону. Пасля гэтага да яго далучыліся бурлакі, данскія, волжскія і ўкраінскія казакі. У жніўні 1774 г. войскі Пугачова падступілі да горада Царыцына. Тады Кацярына загадала накіраваць супраць паўстанцаў з турэцкага фронту генерала Аляксандра Суворава. Калі ёнпадышоўда Царыцына 12 верасня 1774г.,уральскія (яіцкія) казакі схапілі Пугачова і выдалі яго царскім войскам.
    10	студзеня 1775 г. Пугачова і яго паплечнікаў публічна пакаралі смерцю на Балотнай плошчы ў Маскве. Паўстанне задушылі, а яго ўдзельнікаў, асабліва казакоў, жорстка пакаралі.
    8.5.	Народы Паволжа, Прыўралля, заходняга і цэнтральнага Казахспіана ў XVIII cm. У гэты перыяд народы Сярэдняга Паволжа татары, чувашы, мардва, мары пашыралі арэалы свайго рассялення ў напрамку Паўднёвага правабярэжжа Волгі, у Заволжы і Закам’і. Пад уплывам пашырэння рынкавых дачыненняў насельніцтва Паволжа паступова далучалася да гандлю і абмену вырабамі вясковых рамёстваў. Разам з тым родавая знаць Паволжа была пазбаўлена сваіх прывілеяў. Уласнікам усіх земляў з’яўляўся расійскі цар, таму сяляне мусілі ў вялікай колькасці сплачваць ясак ды выконваць іншыя натуральныя павіннасці: рэкруцкую, дарожную і г. д. Пачынаючы з 1740-х гадоў царскі ўрад пачаў узмоцнена пераводзіць мясцовыя народы ў праваслаўе. Асабліва шчыраваў у гэтай справе наўгародскі епіскап Дзмітрый Сечанаў. У адказ на гвалт з боку царскіхуладаўу 1747 г. мардваўзнялапаўстаннеўЦярушчаўскай воласці Ніжагародскай губерні.
    У Башкірыі супраць велікарускага нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту раз за разам уздымалі паўстанні (у 1705-1711, 1735-1740, 1755 гг.); самым значным сярод іх было выступленне цепцяроў і бабылёў (1747).
    Башкірскія як, прыкладам, і калмыцкія сяляне, даволі актыўна падтрымалі антыцарскае выступленне Сцяпана Разіна. У сваю чаргу
    ўладары Калмыцкага ханства (існавала yXVI-XVIII стст.) імкнуліся захоўваць лаяльнасць да царскай і імператарскай улады.
    Каланізацыя Сібіры велікарускімі купцамі і праваслаўнай царквой выяўлялася ў масавым спойванні мясцовага насельніцтва: так ім было лягчэй здабываць футравую сыравіну за чыста сімвалічныя кошты. Разам з тым каланізатары прыносілі ў Сібір і болыл высокую культуру ўрабляння зямлі, а таксама пачаткі прафесійнай мастацкай культуры.
    На працягу другой траціны XVIII ст. да Расійскай імперыі былі далучаны Малы і Сярэдні жузы Казахстана. Гэта, з аднаго боку, паспрыяла актывізацыі гандлю з расійскімі землямі, куды з Казахстана ішлі скаціна, футравыя вырабы, лой, шэрсць ды іншыя прадукты. 3 іншага боку, казахі пратэставалі супраць каланізатарскай палітыкі цара: так, у 1783-1797 гг. яны арганізавалі магутнае паўстанне на чалез Батыр Срымам. У выніку гэтага пасля 1791 г. царскі ўрад мусіў пагадзіцца з аднаўленнем ханскай улады, якая дзеля вырашэння самых важных праблем пачала склікаць усеагульныя з’езды курултаі.
    8.6.	Захопніцкая знешняя палітыка Расійскай імперыі. Экспансія ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. Галоўныя інтарэсы Расіі ў часы Кацярыны II Усходняя Еўропа і Прычарнамор’е. У 1764 г. дзякуючы намаганням Расіі каралём Рэчы Паспалітай абралі шляхціча з тэрыторыі ВКЛ (цяпер Беларусь, мястэчка Воўчын) Станіслава Панятоўскага. У маладосці ён быў амбасадарам Рэчы Паспалітай у Санкт-Пецярбургу, дзе стаў каханкам Кацярыны II (тады яна была пабраная шлюбам з Пятром III) і меў з ёй дачку, якая неўзабаве памерла. Хадзілі чуткі, нібыта і Павел I быў сынам Станіслава Панятоўскага. Менавіта Панятоўскі быў выбраны каралём Рэчы Паспалітай пад іменем Аўгуста IV.
    Каб мець уплыў на новага караля, у 1765 г. Расія і Прусія прапанавалі яму праект закона, паводле якога трэба было ўраўнаваць у правах каталіцкую шляхту і так званых дысідэнтаў пратэстанцкую і праваслаўную шляхту. Сейм Рэчы Паспалітай адмовіўся прыняць гэты закон і тады ў лютым 1767 г. на тэрыторыю ВКЛ увайшлі расійскія войскі. Калі яны занялі беларускі горад Слуцк, князь Мікалай Рапнін, амбасадар Расіі, сабраў там падкупленых
    ім шляхцічаў. Быў прыняты дакумент, які падпісалі 248 чалавек. Падпісанты патрабавалі роўных правоў для каталіцкай і некаталіцкай шляхты. Кацярына II адразу ж іх падтрымала і накіравала новыя войскі ў ВКЛ. У 1768 г. варшаўскі сейм мусіў адпаведны закон усё ж прыняць.
    Частка каталіцкіх магнатаў і біскупаў выступіла супраць гэтага закона і ў 1768 г. у горадзе Бары (Украіна) стварыла сваю канфедэрацыю. Пачаліся грамадзянская вайна і паўстанне ўкраінскіх сялян супраць паноў і шляхты (Калііўшчына). Станіслаў Панятоўскі папрасіў у Расіі дапамогі, і ўжо ўлетку 1768 г. царскія войскі захапілі Бар, Львоў і Кракаў. Аднак барскія канфедэраты не здаліся: яны распачалі партызанскія дзеянні як на тэрыторыі Польшчы, так і ВКЛ. 13 верасня 1768 г. атрад канфедэратаўбыўразбіты Аляксандрам Суворавым каля вёскі Арэхава (Брэсцкі павет). За гэта Сувораў атрымаў званне генерал-маёра. Новую перамогу Сувораў атрымаў каля Сталовічаў (паблізу Слоніма), калі ў верасні 1771 г. разбіў атрад гетмана ВКЛ Міхаіла Агінскага. Апошнія бітвы Сувораў выйграў увесну 1772 г. на тэрыторыі Польшчы. Грамадзянскія войны скончыліся, кароль застаўся на троне.
    Пасля перамогі над барскімі канфедэратамі 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу Расія, ГІрусія і Аўстрыя падпісалі акт пра першы падзел Рэчы Паспалітай. Войскі ВКЛ не аказалі супраціву, але некаторыя польскія цвярдыні супраціўляліся. 28 красавіка 1773 г. Сувораў узяў Кракаў, а аўстрыйскія войскі 15 верасня таго самага года Львоў.
    Расія захапіла Інфлянцкае ваяводства, большую частку Полацкага ваяводства (горад Полацк падзялілі папалам), амаль усё Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы, усходнюю частку Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. Новая мяжа прайшла па Заходняй Дзвіне, Дняпры і Друці.
    Тут былі ўтвораны Полацкая і Магілёўская губерні. 11 красавіка 1775 г. Варшаўскі сейм зацвердзіў гэты падзел, нягледзячы на супраціў дэпутатаўз ВКЛ Тадэвуша Рэйтана, Самуіла Корсака і Станіслава Багушэвіча.
    3 траўня 1791 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў Канстытуцыю, якая фактычна ліквідавала ВКЛ і абвясціла ўнітарную дзяржаву без
    «ліберум вета», канфедэрацыі шляхты і выбарнасці караля. Гэта вельмі не спадабалася суседзям, якія ўжо былі напалоханы Вялікай французскай рэвалюцыяй. У сакавіку 1792 г. магнаты Рэчы Паспалітай, якія хацелі захаваць ВКЛ і былі супраць Канстытуцыі, Станіслаў Патоцкі і Севярын Ржавускі, дамовіліся ў Санкт-Пецярбургу з Кацярынай II аб дапамозе і 14 траўня 1792 г. абвясцілі ў мястэчку Таргавічы (каля Умані ва Украіне) канфедэрацыю супраць улады і караля.
    Вялікае расійскае войска ўступіла на землі Рэчы Паспалітай. 24 ліпеня 1792 г. Станіслаў Панятоўскі спыніў ваенныя дзеянні. Пачаўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй, які завяршыўся ў 1793 г. на Гродзенскім сейме 28 чэрвеня. Расія захапіла Цэнтральную Беларусь і ўтварыла Мінскую губерню. У Кракаве ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам, які паходзіў з тэрыторыі Беларусі. Ён выступіў за вяртанне межаў Рэчы Паспалітай паводле стану на 1772 г. і аднаўленне дзейнасці Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. Паўстанне ахапіла Варшаву (18 красавіка) і Вільню (23 красавіка). На чале паўстанцаў ВКЛ стаў палкоўнік Якуб Ясінскі. Расійскія войскі адступілі на тэрыторыю Мінскай губерні. Некаторыя атрады войскаў ВКЛ зрабілі шэраг рэйдаў на тэрыторыю Мінскай губерні, але былі там разбітыя. 11 жніўня царская армія заняла Вільню, a 6 чэрвеня прускія і расійскія войскі перамаглі Касцюшку пад Кракавам. 3 Украіны прыйшло войска Суворава. 10 кастрычніка 1794 г. пад Варшавай атрады Касцюшкі былі яшчэ раз разбітыя, ён сам быў паранены і трапіў у палон. 4 лістапада Сувораў захапіў варшаўскі прыгарад Прагу, дзе выразаў амаль усё мірнае насельніцтва (каля 12 тыс. чалавек). Расійскі генерал Леў Энгельгард апісваў гэтыя падзеі наступным чынам: «Каб уявіць сабе праўдзівую і жахлівую карціну штурму Прагі пасля яго заканчэння, трэба было быць іх навочным сведкам. Да самай Віслы на кожным кроку спрэс ляжалі забітыя, а таксама людзі розных станаў, якія паміралі; на беразе ракі штабялямі ляжалі жаўнеры, цывільныя людзі, габрэі, ксяндзы, манахі, жанчыны і дзеці. Калі нехта ўсё гэта бачыў, сэрца ў яго замірала, а гідкасць гэтай карціны абурала яго душу. Падчас бітвы чалавек не толькі не адчувае ў сабе ніякай літасці, але і яшчэ звярэе, але забойствы пасля бітвы гэта ганьба», 6 лістапада