Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Сын Пятра I Аляксей, па сутнасці, гадаваўся без бацькі і не любіў яго. Пётр прымусіў сына ўзяць шлюб з браўншвейгска-вольфенбютэльскай прынцэсай Шарлотай Крысцінай Сафіяй, якая нарадзіла цару ўнука Пятра.
Аляксей уцёк за мяжу і папрасіў палітычнага прытулку ў германскага імператара. Аднак яго намовілі вярнуцца ў Расію, а там пасадзілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе ён і памёр у 1718 г.
3 1712 г. Пётр пачаў жыць у неафіцыйным шлюбе з простай жанчынай Кацярынай Скаўронскай, якая паходзіла з беларускалатвійскага памежжа, а падчас Паўночнай вайны стала жонкай шведскага вайскоўца і трапіла ў расійскі палон. Спачатку яна жыла з пратэжэ Пятра князем Аляксандрам Меншыкавым, а потым цар забраўяе дасябе. У 1724 г. ён каранаваўяеідаўтытулімператрыцы. У іх былі дзве дачкі Ганна і Лізавета. Гадаваў Пётр I і дзвюх сваіх пляменніц (дачок брата цара Івана), Ганну і Кацярыну. Ганну выдалі замуж за герцага Курляндскага Фрыдрыха Вілыельма. У 1722 г. Пётр выдаў закон аб перадачы царскай улады, згодна з якім ён мог перадаць уладу любому спадчынніку.
Скончыўшы Паўночную вайну, Пётр пачаў вайну з Персіяй. У 1722 г. ён захапіў гарады Дэрбент і Баку. У 1723 г. Персія падпісала мір і аддала Расіі заходні бераг Каспійскага мора. Увосень 1724 г. Пётр захварэў і 28 студзеня 1725 г. памёр.
У сучаснай расійскай гістарыяграфіі стаўленне да ўладарання Пятра I рознае. Адны лічаць яго рэфарматарам, які ажыццявіў мадэрнізацыю краіны на еўрапейскіх пачатках (вестэрнізаваў Расію), і называюць Вялікім. Крытыкі лічаць, што сапраўднага еўрапейскага досведу Пётр да ўвагі не ўзяў: напрыклад, парламент не быў ство-
раны, а прыватны бізнэс цалкам залежаў ад дзяржавы. У выніку ўзнікла паліцэйская дэспатычная дзяржава, дзе ўсе жыхары былі толькі слугамі і халопамі цара.
Так ці іначай, Расія стала вядучай еўрапейскай краінай, якой пачалі баяцца. Узнікла думка аб прыроднай агрэсіўнасці расійцаў ды іх кіраўнікоў, якія не спыняцца, аж пакуль не захопяць усю Еўропу.
8.2. Эпоха палацавых пераваротаў (1725-1762). Пасля смерці Пятра I на ўладу ў краіне пачалі прэтэндаваць яго шматлікія сваякі, у першую чаргу па жаночай лініі. Іх прадстаўнікі захоплівалі ўладу з дапамогай войска, а дакладней гвардзейскіх палкоў, дзе служылі толькі дваране. Паколькі ўлада была нетрывалай, групоўка каля ўлады атрымлівала мянушку дачаснікі (временіцнкн).
Нершымі ўладу захапіла групоўка Аляксандра Меншыкава, якая з дапамогай войска абвясціла імператрыцай жонку Пятра Кацярыну. Супраць іх выступіў князь Дзмітрый Галіцын, які вельмі шкадаваў з тае нагоды, што цар ліквідаваў Баярскую думу. Паводле яго прапановы ў 1726 г. быў створаны ўрад з шасці чалавек, які атрымаў назву «Вярхоўны таемны савет». Гэтай структуры падпарадкавалі Сенат і сінод.
На прапанову Меншыкава Кацярына I прызначыла сваім пераемнікам 12-гадовага ўнука Пятра I, сына царэвіча Аляксея і нямецкай прынцэсы Пятра II. Неўзабаве, у 1727 г„ яна памерла. У давер да Пятра II увайшлі князі Далгарукія, якія здолелі адхіліць ад улады Меншыкава і выслалі яго ў Сібір, дзе ён і памёр.
Б. Чорыкаў.
Імператар Пётр II адпраўляецца на ловы
Часовы ўрад разам з Пятром II пераехаў у Маскву, аднак у 1730 г. малады цар раптоўна захварэў на воспу і памёр.
Сябры ўрада на чале з канцлерам графам Гаўрылам Галоўкіным і князем Дзмітрыем Галіцыным вырашылі зрабіць імператрыцай пляменніцу Пятра I дачку яго брата Івана, курляндскую герцагіню Ганну. Яны прапанавалі ёй падпісаць сакрэтную дамову аб тым, што яна не будзе выходзіць замуж, прызначыць сабе спадчынніка, а ўсю ўладу, у тым ліку над войскам, перадасць таемнаму савету. Ганна Іванаўна гэтыя ўмовы (кандыцыі) падпісала і прыехала ў Маскву, дзе ўжо сабраліся дваране і гвардыя. Дваране даведаліся пра кандыцыі і выказалі свой пратэст супраць іх. Дачакаўшыся прыезду Ганны 25 лютага 1730 г., яны прыйшлі да яе ў палац і запатрабавалі адмовіцца ад кандыцый, распусціць таемны савет і вярнуць правы Сенату. Ганна з гэтым пагадзілася і ліквідавала Вярхоўны таемны савет. Яна запрасіла сабе на дапамогу з Курляндыі нямецкіх чыноўнікаў на чале з Эрнстам Ёганам Біронам, які стаў яе фаварытам. Немцы занялі ўсе дзяржаўныя пасады, у тым ліку ў арміі. Каб умацаваць сваю ўладу, Ганна загадала стварыць два новыя гвардзейскія палкі, Конны і Ізмайлаўскі. У 1731 г. яна ўтварыла пры сабе кабінет з трох
Б. Чорыкаў. Імператрыца Ганна Іванаўна і Бірон
міністраў на чале з Біронам.
Пасля таго як у 1711 г. памёр муж Ганны Іванаўны, герцаг Курляндыі (васал Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад запатрабаваў ад Курляндыі плаціць штогод па 40 тыс. рублёў на ўтрыманне Ганны, будучай імператрыцы Расіі.
У 1726г. ландтаг (парламент) Курляндыі выбраў герцагам Морыца Саксонскага, пазашлюбнага сына караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага. Аднак у верасні 1727 г. у Курляндыю ўвайшлі расійскія войскі і прызначылі герцагам
Фердынанда, дзядзьку мужа імператрыцы Ганны. У 1737 г. герцагам абралі згаданага графа Бірона, які ўжо сем гадоў жыў пры двары Ганны Іванаўны і быў фактычным рэгентам Расіі.
У расійскай гісторыі і літаратуры існуе тэрмін «біронаўшчына» як напамін пра час, калі некаранаваны муж Ганны Іванаўны практычна кіраваў Расіяй. Шмат якія расійскія гісторыкі вельмі не любяць гэты перыяд і лічаць яго перыядам стагнацыі і ўпадку. Але менавіта пры Біроне да 25 гадоў абмежавалі тэрмін вайсковай і адміністрацыйнай службы, у 1731 г. заснавалі кабінет міністраў, а ў 1734 г. падпісалі гандлёвую дамову з Брытаніяй. Апроч таго, расійскія войскі здолелі забраць у туркаў горад Азоў.
У 1740 г. Ганна Іванаўна памерла, але паспела пакінуць сталец сыну сваёй пляменніцы Ганны Леапольдаўны Ёгану Антонавічу, які толькі паспеў нарадзіцца. Рэгентам пры ім стаў Бірон. Аднак гвардзейцы выступілі супраць спачатку арыштавалі і выслалі Бірона, а потым адхілілі ад улады Ганну Леапольдаўну і яе сына.
Гвардыя прапанавала імператарскі трон дачцэ Пятра I і Кацярыны I Лізавеце, якая і атрымала ўладу. 25 лістапада 1741 г. Лізавета I ліквідавала кабінет і перадала кіраванне краінай Сенату, куды прызначыла сваіх давераных асоб.
Фаварытамі імператрыцы сталі графы Разумоўскія Аляксей і Кірыла. Яны паходзілі з Украіны. Аляксей быў грамадзянскім мужам царыцы, а Кірыл гетманам Украіны і прэзідэнтам Акадэміі навук. Таксама мелі ўладу і ўплыў браты графы Шувалавы.
Расія прыняла ўдзел у Сямігадовай вайне, якая пачалася ў 1756 г. У 1757 г. расійскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Усходняй Прусіі
Б. Чорыкаў. Узыходжанне на трон Лізаветы Пятроўны
і разбілі прускія войскі. Яны захапілі гэтыя землі разам з Кёнігсбергам, а потым у 1760 г. акупавалі Берлін і ўзялі з яго кантрыбуцыю. Лізавета I аб’явіла будучым імператарам унука Пятра I па кудзелі Пятра III (да ўзыходжання на расійскі трон прынца Шлезвіг-Гальштэйна і Готарфа Карла Петэра Ульрыха), які жыў у Гальштыніі (Гальштэйне) і быў там герцагам. У 1742 г. ён прыехаў у Расію і прыняў праваслаўе. У 17 гадоў яго ажанілі з прынцэсай Сафіяй Аўгустай Фрэдэрыкай Ангальт-Цэрбст-Дорнбургскай. Нявесту прывезлі ў Санкт-Пецярбург, ахрысцілі ў праваслаўе і далі новае імя Кацярына. У 1754 г. яна нарадзіла сына Паўла, якогаўяе забралі і гадавалі асобна пры двары Лізаветы. Пётр III меў за свайго куміра караля Прусіі Фрыдрыха II і любіў усё нямецкае, асабліва прускія парадкі ў войску. Кацярына ўвесь час займалася адукацыяй, ахвотна чытала французскую літаратуру. У 1761 г. Лізавета памерла, і да ўлады прыйшоў Пётр III.
8.3. Цараванне Пятра III, Кацярыны II. Рэфармаванне дзяржаўных устаноў і эканомікі. Пётр III загадаўвывесці войскі з Прусіі і фактычна падараваў свайму куміру, прускаму каралю, усе захопленыя ў выніку вайны землі. 18 лютага 1762 г. ён падпісаў маніфест, паводле якога дваране атрымалі
Б. Чорыкаў. Імператрыца Кацярына II
права служыць або не служыць цару па сваім жаданні. Пётр III нядобра ставіўся да расійскай праваслаўнай царквы, не прызнаваў абразоў, забраў у царквы права валодання сялянамі і царкоўнымі землямі. Ён таксама не любіў гвардыю і хацеў замяніць яе нямецкімі жаўнерамі з Гальштэйна, што выклікала незадавальненне пры двары.
Гэтым скарысталася яго жонка Кацярына, якая разам з гвардзейскімі афіцэрамі на чале
з братамі Арловымі арганізавала і ўлетку 1762 г. учыніла дзяржаўны пераварот. Пётр III падпісаў сваю адстаўку, быў арыштаваны і неўзабаве забіты афіцэрамі аховы.
Кацярына II (так яна пачала называцца пасля атрымання ўлады) кіравала Расійскай імперыяй 34 гады (1762-1796). Ведаючы ментальнасць велікаросаў, маючы добрую еўрапейскую адукацыю, яна пабаялася пайсці на кардынальныя рэформы. Але гэтая імператрыца збіралася ператварыць Расію ў дзяржаву з хоць бы адносна разумнымі законамі і адукаванымі грамадзянамі на чале з абсалютным манархам. Таму час яе панавання расійскія гісторыкі называюць «асвечаным абсалютызмам». Каб зрабіць новае заканадаўства (Улажэнне), у 1767 г. яна склікала адпаведную Камісію, куды абралі 572 дэпутаты ад розных саслоўяў (акрамя прыгонных сялян і духавенства). Аднак унутры Камісіі пачаліся вялікія спрэчкі, бо ў розных дэлегатаў былі зусім розныя інтарэсы. Таму, выкарыстаўшы ў якасці нагоды расійска-турэцкую вайну, якая пачалася ў 1768 г., Камісію распусцілі, і запланаваныя ёй рэформы не адбыліся.
Адміністрацыйная рэформа была праведзена ў 1775 г. Краіну падзялілі на 50 губерняў (па 300-400 тыс. жыхароў у кожнай). Губернямі кіравалі губернатары. Тэрыторыю з некалькіх губерняў узначальваў генерал-губернатар або намеснік, які меў вялікія паўнамоцтвы. Губерні дзяліліся на паветы-ўезды. На чале павета стаялі капітан-спраўнік і ніжні земскі суд.
Аўтаномія Украіны і Дона была цалкам ліквідаваная. Знішчылі Запарожскую Сеч, а казакоў перасялілі на Кубань (частка іх эмігравала).
У 1785 г. была абвешчана Жалаваная грамата гарадам, дзе, у выніку, былі створаны органы мясцовага самакіравання. На захопленых у Турцыі тэрыторыях будаваліся новыя гарады. Сярод іх база новага Чарнаморскага флоту Севастопаль і новы гандлёвы порт Адэса. Сваім фаварытам Кацярына раздала да 800 тыс. дзяржаўных сялян. Так, пасля захопу Беларусі князь Рыгор Пацёмкін атрымаў Крычаў, Румянцаў Гомель, Чарнышоў Чачэрск, а Сувораў Кобрын.