• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Ад традыцыйных стылёвых напрамкаў трэба зноў звярнуцца да нарышкінскага, або маскоўскага, барока, характэрнага для некалькіх храмаў у ваколіцах Масквы (у тым ліку маёнткаў праеўрапейскіх баяраў Нарышкіных). Іх абрысы ў дэкаратыўна-арнаментальным ключы запазычваюць новыя стылёвыя элементы з Еўропы і, такім чы-
    нам, як бы перакідваюць масток да сапраўднага ранняга маскоўскага барока «пятроўскага» ў Санкт-Пецярбургу. Самы яскравы прыклад царква Пакрова ў Філях, сядзібе брата Нарышкіных
    Царква Пакрова ў Філях (архітэктар Я. Бухвостаў)
    (1690-я гг.). Лёгкасць канструкцыі падкрэслівае аркатурны падклет, базавы ярус; потым ідуць упрыгожаныя паўкалонкамі чацвярык і васьмярык, а таксама васьмярыкзваніца з маленькай галоўкай. Вытанчанасць будынка падкрэслівае рытмічны дэкор. Аўтарам убранства і ікана-
    стаса лічыцца майстар Збройнай палаты Карп Залатароў; у вобразе архідыякана Стэфана некаторыя даследчыкі бачаць партрэтныя рысы пляменніка замоўцы маладога Пятра I.
    Званіца Новадзявочага манастыра, пабудаваная ў 16891690 гг., мае пяць ярусаў, што складаюцца з пастаўленых адзін на
    Званіца Новадзявочага манастыра ў Маскве
    аднаго васьмерыкоў і завяршаюцца васьмігранным барабанам з галавойцыбулінай.
    Царква Спаса-ва-Уборах як і папярэдні храм, узведзеная архітэктарам Якавам Бухвоставым (1690-я гг.) падаецца больш строгай і цяжкавагавай, але таксама вылучаецца ясным выяўленнем канструкцыйнага рашэння. Прымыкае да гэтай групы і храм Барыса і Глеба ў падмаскоўным Зюзіне (1688 -1704).
    Завяршае эвалюцыю мураванага дойлідства Масковіі XVII ст. царква Знамення ў Дубровіцах (1690-1704), арыгінальнае ўбранства якой разам з выкарыстаннем скульптуры схілялі раней прыпісваць яе аўтарства ўкраінцу Івану Заруднаму. Цяпер аўтарамі часцей на-
    зываюць дойлідаў з італьянскай Швейцарыі. Пры блізкасці яе плана да нарышкінскіх пабудоў яе цэнтрычны тэтраконх, насычанасць стылёвымі ўпрыгажэннямі дазваляе казаць пра наступны крок выканаўцы да засваення сапраўднага барока.
    Значнае месца ў сакральным дойлідстве Маскоўскай дзяржавы XVII ст. займалі драўляныя храмы. Вельмі распаўсюджаныя яны былі на Поўначы асабліва
    ў Архангельскай зямлі (цэрквы ў вёсках Панілава, Чучхарма, Варзуга, Пучуга). Шырокавядомыя таксама драўляныя цэрквы, пабудаваныя на Цвершчыне у Таржку, у вёсцы Пагост і ў Карэліі.
    Да твораў жывапісу Смутнага часу можна аднесці рэпліку іконы Божай Маці Казанскай (арыгінал з’явіўся ў Казані ў 1579 г., цяпер
    Спаса-Праабражэнская і Пакроўская цэрквы ў Кіжах (Карэлія), пачатак XVIII ст.
    не існуе) так званы маскоўскі спіс.
    Верагодна, твор узнік у час вызвалення Масквы ад войскаў Рэчы Паспалітай у 1612 г. Першапачаткова гэты скарочаны (аплечны) варыянт Адзігітрыі быў змешчаны ў сямейную царкву Пажарскіх Увядзення Багародзіцы на Лубянцы. Пазней, у 1620-х гг., абраз перанеслі у спецыяльна збудаваны на Краснай плошчы храм Казанскай Божай Маці (зруйнаваны ў 1936 г.; тады абраз быў пера-
    несены ў маскоўскі Ялохаўскі сабор; храм Казанскай Божай Маці адноўлены ў 1990-1993 гг.). У стылістыцы іконы захоўваецца кансерватыўная візантыйская плынь. Сам жа сабор працягвае развітыя ў XVI ст. формы пірамідальных з выгляду храмаў, абрыс якіх вырашалі ярусы какошнікаў пад падкупальным барабанам.
    Рэпліка іконы
    Маці Божай Казанскай
    Наогул на жывапіс Масковіі XVII ст. можна паглядзець з нетыповага ракурсу: а менавіта з канстатацыі нараджэння свецкага жанрупарсуны, потым партрэта. Першы тэрмін выкарыстоўваюць да ранніх, больш падобных да іконных, прац. Але сам факт цікавасці да персоны (адсюль «парсуна») яскрава супадае з канстатаваным у размове пра ўладаранне Васілія Шуйскага фактам з’яўлення акта прысягі цара (дадзенай баярам з цалаваннем крыжа). Сімвалічны знак нараджэння грамадзянскай дамовы выразна адпавядае нараджэнню вобраза чалавека ў выяўленчым мастацтве.
    Першыя парсуны такія як партрэт Івана Жахлівага (каля 1600) ці партрэт Міхаіла Скопіна-Шуйскага (першая чвэрць XVII ст.), намаляваныя тэмперай на дошцы, з захаваннем пераважна іканапісных прыёмаў, гэта, імаверна, труменныя (намагільныя) выявы. Вырашальны пералом адбываецца толькі бліжэй да сярэдзіны стагоддзя. Гэта час, калі ў Маскву, а таксама на службу да патрыярха Нікана (на Валдай і ў Новы Іерусалім) трапляе багата рамеснікаў і мастакоў з ВКЛ, дзе з рэалістычным партрэтным мастацтвам былі знаёмыя ўжо больш за сто гадоў. Менавіта тады (1660-я гг.) паўстае псіхалагічна выразны партрэт патрыярха Нікана, які паходзіць менавіта з Новага Іерусаліма, намаляваны ўжо алеем на палатне. Як памятаем, у 1667 г. рамеснікі з Новага Іерусаліма былі накіраваныя ў Маскву, часткова ў Збройную палату. Пры канцы 1670-х (гіпатэтычна) паўстае вельмі стылістычна блізкі, адначасова і псіхалагічны, і парадна-рэпрэзентатыўны, партрэт цара Аляксея Міхайлавіча. Заўважым, што атрыбуцыя гэтага твора невядомаму мастаку Збройнай палаты магчыма, немцу Даніілу Вухтэрсу або Івану Безміну таксама чыста гіпатэтычнае. 3 другога боку, вядомы па дакументах Збройнай палаты шляхціч са Смаленска Станіслаў Лапуцкі, жывапісец, двойчы у 1657 і ў 1661 гг. пісаў «парсуну» Аляксея Міхайлавіча, а Іван Безмін быў ягоным вучнем. А ў 1686 г. Соф’я Аляксееўна замовіла Багдану Салтанаву (таксама вучню Лапуцкага; разам з Ерафеем Еліным і Лукой Смалянінавым) пасмяротны партрэт брата, цара Фёдара Аляксеевіча для Архангельскага сабора (царскай пахавальні) у крамлі.
    У апошнія дзесяцігоддзі XVII пачатку XVIII ст. цікавасць да рэалістычнага свецкага партрэту, хай яшчэ не дасканалага ў ма-
    стацкіх формах, пашыраецца на княска-баярскія колы (Галіцыны, Нарышкіны, Рапніны). Але застаецца бясспрэчным, што засваенне партрэтнага жанру, пачынаючы з узроўню царскай сям’і і патрыярхаў, адбылося ў Масковіі ў трэцяй чвэрці XVII ст. пры беспасярэднім (або апасродкаваным, праз вучняўу Збройнай палаце) удзеле мастакоў з ВКЛ.
    Цяжкія наступствы Смутнага часу затрымалі развіццё фрэскавага жывапісу ды іканапісу ў Масковіі XVII ст. Вядома, што толькі ў 1642-1643 гг. у Маскве былі сабраныя самыя лепшыя жывапісцы для роспісаў крамлёўскага Успенскага сабору (Іван Паісеін, Сідар Осіпаў, Марк Мацвееў, Іван Барысаў). Толькі пасля гэтага працягваюццароспісы іншых крамлёўскіх сабораў: Рызапалажэння (1644) і Архангельскага (пасля 1652). Больш за тое, XVII ст. звычайна не лічыцца часам росквіту выяўленчага мастацтва. На гэта былі фармальныя прычыны: прадстаўнікі супрацьлеглых рэлігійных плыняў і патрыярх Нікан, і пратапоп Авакум аднолькава схіляліся да падтрымкі, хоць і ў крыху розных формах, кансерватыўнага напрамку ў мастацтве царквы. Аж да збэшчвання напісаных «не па грэцкім чыне» абразоў, як гэта рабіў Нікан.
    Аднак развіццё выяўленчага мастацтва няўхільна рухалася да паступовага ўвасаблення больш рэалістычнай манеры, знаходзячы нават сваіх тэарэтыкаў. Да апошніх належаў «іканапісец, сценапісец і знаменшчык» Збройнай палаты Іосіф Уладзіміраў. У пасланні (1656-1658) да іншагамайстра, СіманаУшакова, ёнзаўважае: «Хрнстов млн Богороднчен образ на стенах н на досках подобно жмвым пмшут, н на лмстах печатают нскусно... м земных царей свонх... пншут, н всякме веіцм м событмя в лмцах представляют н как жмвых нзображают».
    He дзіва, што ў роспісах Архангельскага сабора, царскай пахавальні, за кошт скарачэння кананічных сюжэтаў пашыраецца тэма трыумфу свецкай ўлады, уводзяцца вобразы вялікіх князёў і цароў (мастакі Збройнай палаты Якаў Казанец і Сцяпан Разанец, пасля 1652). У роспісах Праабражэнскага сабора ў Суздалі (1689) зямная ўлада ўвогуле сакралізуецца: царам Міхаілу Фёдаравічу і Аляксею Міхайлавічу мастакі дадаюць німбы.
    У выяўленчым мастацтве разгляданага часу, як манументальным,
    Сіман Ушакоў. Спас Нерукатворны
    так і станковым, паступова ўзмацняюцца рэалістычна-аб’ёмнае адлюстраванне твараў, увага да побытавых дэталяў і прыгажосці краявіду. Апошняе праявілася ў творах Строганаўскай школы, якая складаецца з канца XVI ст. пад патранатам заможных купцоў і прамыслоўцаў Строганавых. Найлепшыя ўзоры строганаўскага жывапісу створаны кіраўніком іканапісцаў Збройнай палаты (з 1664) Сіманам Ушаковым, выхадцам з маскоўскіх пасадскіх людзей. Знаходзячыся ў фаворы ў Аляксея Міхайлавіча і пераемнікаў, нават уведзены ў дваранства, Ушакоў мог дазволіць сабе, не адкі-
    даючы іканапісных узораў, уважліва прыглядацца да новай, «фражскай» манеры, арыентаванай на заходнееўрапейскае мастацтва. У яго праграмным «Спасе Нерукатворным» перададзены класічна правільны твар, аб’ёмнасць, фактура тканіны, дзе адбіта аблічча Хрыста.
    Іншая важная работа Ушакова «Маці Божая Уладзімірская Дрэва дзяржавы Расійскай» гэта фактычна першае маскоўскае генеалагічнае дрэва. Вакол вобраза Багародзіцы змешчаныя медальёны з маскоўскімі князямі і царамі на галінках дрэва, якое ўнізе, побач з адлюстраваннем Успенскага сабора, паліваюць Іван Каліта і мітрапаліт Пётр. Выявы цароў пададзеныя максімальна партрэтна. Вобразы анёлаў у «Старазапаветнай тройцы» Ушакова, у адрозненне ад Рублёва, перададзеныя максімальна матэрыяльна і адчувальна, з мноствам дадатковых рэалістычных дэталяў.
    Ушакоў пакінуў па сабе вялікую школу сваіх вучняў (Рыгор Зіноўеў, Ціхан Філацьеў, Мікіта Паўлавец, Фёдар Зубаў), якія мелі вырашальны ўплыў на развіццё маскоўскага жывапісу канца XVII ст.
    Яшчэ адным «строганаўцам» лічыцца кастраміч Гурый Нікіцін, іканапісец і манументаліст, які акрамя Кастрамы працаваў у Маскве, Пераяславе-Залескім, Растове. Найбольш адметны яго манументальны
    цыкл фрэскі царквы Іллі Прарока ў Яраслаўлі (1680-я гг., кампазіцыя «Жніво»), У гэтым цыкле выкарыстаныя сюжэты цудаўХрыста, дзеяў апосталаў і жыцій прарокаў Іллі і Елісея. У больш складаных кампазіцыях мастак звяртаецца да гравюр галандскага выдання ілюстраванай Бібліі Піскатара XVII ст„ што дазваляе яму ствараць цікавыя сюжэты на побытавыя тэмы («Жніво»). Тамсама ў Яраслаўлі, рамесна-купецкае асяроддзе якога, як мы ўжо заўважылі на прыкладзе архітэктуры, падтрымлівала рэалістычныя, «жывыя» тэндэнцыі ў царкоўным мастацтве, у 1690-х гг. іншы майстар, Дзмітрый Грыгор’еў, стварыў фрэскі царквы Іаана Прадцечы, дзе вернікі ўпершыню ў маскоўскім
    Іканастас Смаленскага сабора маскоўскага Новадзявочага манастыра (майстры Клім Міхайлаў ды іншыя)