• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У 1637 г. данскія казакі захапілі турэцкую крэпасць горад Азоў і звярнуліся па дапамогу да маскоўскага цара. Але ён не захацеў сварыцца з моцнай Турцыяй і казакоў не падтрымаў.
    У 1641 г. ужо вялікае турэцкае войска аблажыла Азоў, але казакі адбіліся і зноў паслалі дэлегацыю ў Маскву, каб тая забрала горад сабе, а казакам дала грошай і правіянту. Цар звярнуўся да Земскага сабору ў студзені 1642 г. Земскі сабор пагадзіўся забраць горад, але служылыя людзі выступілі супраць вайны, і цар загадаў казакам пакінуць горад. Яны разбурылі яго і сышлі, а горад зноў стаў турэцкім.
    7.3.	Цар Аляксей Міхайлавіч. Улетку 1645 г. памерлі цар Міхаіл і яго жонка. Царом стаў іх адзіны сын Аляксей, якому было толькі 16 гадоў.
    Першыя гады яго царавання дзяржавай кіраваў баярын Барыс Марозаў, які апіраўся на чыноўнікаў, што моцна прыгняталі маскоўцаў. Яктолькі Аляксей у 1648 г. узяў шлюб з дачкой баярына Міласлаўскага, Марозаў адразу ажаніўся з сястрою царыцы і стаў сваяком цара, зрабіўшыся тым самым другім чалавекам у краіне.
    Жыхары Масквы, абураныя паводзінамі Марозава і яго сяброў, улетку 1648 г. узнялі паўстанне, забілі і абрабавалі шмат службоўцаў
    Б. Чорыкаў. Цар Аляксей Міхайлавіч
    ды запатрабавалі ў цара пакараць Марозава смерцю. Тады цар схаваў Марозава ў манастыры, але адхіліў яго ад улады. На яго месца Аляксей прызначыў баярына, князя Адоеўскага.
    Пасля маскоўскага бунту цар пайшоў на рэформы. У ліпені 1648 г. ён склікаў разам Баярскую думу і савет патрыярха, каб абмеркаваць будучыя змены ў дзяржаўным жыцці. Князю Адоеўскаму з чатырма памочнікамі даручылі сабрацьусе старыя законы (Судзебнікі 1550 г.) і новыя ўказы, каб Земскім саборам прыняць на іх аснове новае заканадаўства краіны.
    У верасні 1648 г. пачаў працаваць Земскі сабор, дзе сабраліся прадстаўнікі ад 130 гарадоў. Усе старыя і новыя законы абмяркоўваліся і потым іх зацвярджаў цар. Былі прыняты і новыя правілы грамадскага жыцця, а менавіта:
    -	царква не мела права набываць сабе новыя землі;
    -	баяры і духавенства не мелі права сяліць у слабодах каля гарадоў сваіх людзей;
    -	дваране мелі права бестэрмінова шукаць і вяртаць сваіх беглых сялян;
    -	замежныя купцы страцілі права гандляваць на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, акрамя Архангельска.
    У 1649 г. быў прыняты і надрукаваны вялікім накладам (2000 асобнікаў) новы звод законаў Саборнае ўлажэнне.
    Маскоўскае кіраўніцтва пасля заканадаўчай рэформы ўзмацнілася і пачало марыць пра пашырэнне сваёй дзяржавы на захад. Яны хацелі зноў захапіць Смаленск, а пры нагодзе і ўсю тэрыторыю ВКЛ. I такая нагода здарылася ў 1648 г., калі ў Рэчы Паспалітай пачалося казацкае паўстанне на чале з Багданам Хмяльніцкім.
    7.4.	Гетманская Украіна. Украінскае казацтва склалася на поўдні ВКЛ пры канцы XV ст. Спачатку гэта былі прафесійныя вайскоўцы з прыдняпроўскіх гарнізонаў Кіева, Канева і Чаркасаў (у Маскоўскай дзяржаве спачатку запарожцаў называлі чаркасамі).
    Пазней да іх пачалі далучацца беглыя сяляне Прыдняпроўя з Беларусі і Украіны. Казакі пачалі займаць гэтак званае Дзікае Поле, тэрыторыю ў стэпах паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. У першую чаргу гэта быў Вялікі Луг, плаўні ніжэй за дняпроўскія парогі. У вольны
    ад службы час казакі займаліся рыбалоўствам і бортніцтвам, не цураліся і рабаўніцтва.
    У 1489 г. казакі з Кіева і Чаркасаў упершыню напалі на турэцкі карабель у ніжняй частцы Дняпра. Камандавалі казакамі атаманы: спачатку гэта былі старасты. Дзмітро Вішнявецкі, з мянушкай Байда, пабудаваў крэпасць на востраве Малая Хорціца, першую казацкую Сеч, якую потым знішчаць туркі і татары. Але пазней Сеч зноў адновіцца і стане цэнтрам запарожскага казацтва. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. украінскія землі разам з Запарожжам увайшлі ў склад польскай Кароны. У 1572 г. кароль Рэчы Паспалітай фарміруе першы казацкі рэестр спіс казакоў, узятых на дзяржаўную службу. Казакі былі падзелены на дзве групы: запарожскіх, якія жылі ў Сечы на самазабеспячэнні, і рэестравых, якія неслі службу ў вайсковых гарнізонах за грошы.
    Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. ва Украіне пачаўся і рэлігійны раскол. Частка ўкраінцаў, асабліва ў Галіччыне, далучылася да грэка-каталіцкага касцёла, а запарожцы засталіся праваслаўнымі. На рэлігійнай глебе пачынаюцца пры канцы XVI ст. першыя сялянска-казацкія паўстанні Крыштафа Касінскага (1591-1593) і Севярына Налівайкі (1594-1596). На пачатку XVII ст. гетманам запарожцаў стаў Пётр Сагайдачны. Ён лаяльна ставіўся да Варшавы, рабіў шматлікія марскія паходы па Чорным моры іў 1616 г. захапіўгорад Кафу (Феадосію), дзе прадавалі нявольнікаў-хрысціян. Яго войскі ўдзельнічалі ў паходзе на Маскву ў 1618 г., пасля чаго да Украіны вярнулася Чарнігаўшчына. Дзякуючы яму ў 1620 г.Украіна зноў атрымала свайго праваслаўнага мітрапаліта. У 1621 г. Сагайдачны дапамог палякам разбіць туркаў пад Хоцінам.
    Аднак пасля задушэння дробных казацкіх паўстанняў у 1620— 1630 гг. польскія ўлады забаранілі казакам самастойна выбіраць гетманаў і рабіць самім вайсковыя паходы. Новае вялікае паўстанне казакоўу 1648 г. і ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. Атрымаўшы перамогу над польскімі войскамі ў 1649 г., ён узяў пад сваю ўладу тры ваяводствы (Брацлаўскае, Кіеўскае і Чарнігаўскае). Але вайна з Польшчай прадоўжылася. У 1651 г. казакі прайгралі бітву пад Берастэчкам, але атрымалі перамогу nab Батогам (1652). Каб выйграць вайну канчаткова, патрэбны былі хаўруснікі. Пасля здрады ў 1651 г. крымскага хана казакі вырашылі зрабіць стаўку на Маскву і адправілі туды сваіх паслоў.
    Б. Чорыкаў.
    Багдан Хмяльніцкі (на Пераяслаўскай радзе)
    Цар вырашыў параіцца з Земскім саборам. Пасля доўгіх спрэчак (1651-1653) вырашылі прыняць запарожцаў пад царскую руку. Гэтую навіну прывёз Хмяльніцкаму царскі пасол, баярын Бутурлін. У студзені 1654 г. угорадзеПеряяслявеХмяльніцкі склікаў агульную раду, якая прагаласавала за далучэнне даМаскоўскай дзяржавы на правах аўтаноміі. Лік рэестравых казакоў на той момант склаў 60 тыс., гетман нават меў права знешніх зносінаў, акрамя стасункаў з польскім каралём і турэцкім султанам. Масковія пачала рыхтавацца да вайны з Рэччу Паспалітай.
    7.5.	Першыэтап вайны (1654-1655). 23 кастрычніка 1653г. Аляксей Міхайлавіч ва Успенскім саборы ў Крамлі абвясціў пра будучую вайну. Пачатак вайны прызначылі на 20 траўня 1654 г. Увосень 1653 г. былі створаны тры групы войска. Першая група збіралася ў Пскове і Ноўгарадзе, мела 16 тыс. салдат і павінна была захапіць Невель, Віцебск, Полацк. Камандзірамі былі прызначаны ваяводы Васілій Шарамецеў і Афанасій Ардын-Нашчокін.
    Галоўнае войска на чале з царом канцэнтравалася ў Маскве. Яно мела 40 тыс. салдат і рушыла на Смаленск. Трэцяя група, колькасцю 18 тыс. салдат, фарміравалася ў Бранску, кіраўнік ваявода князь Аляксей Трубяцкой. Ён павінен быў захапіць Рослаўль, Мсціслаў, Барысаў. Атрады Хмяльніцкага (15 тыс. чалавек) ішлі на Гомель, Стары Быхаў і Магілёў.
    У Рэчы Паспалітай ведалі пра будучую вайну, але кепска даяе падрыхтаваліся. Войскі ВКЛ былі невялікія, а польскія знаходзіліся толькі ў Заходняй Украіне. Моцна дзейнічала маскоўская прапа-
    ганда, якая здолела на пачатку вайны ператварыць значную частку праваслаўнага насельніцтва ў сваю «пятую калону».
    Як і было запланавана, Маскоўская дзяржава пачала вайну менавіта 20 траўня 1654 г. Заняўшы без бою некалькі невялікіх гарадоў, цэнтральная армія 2 ліпеня ўзяла ў аблогу Смаленскі крэмль, які не быў належным чынам падрыхтаваны да абароны: у ім знаходзілася толькі блізу 3 тыс. абаронцаў ды крыху болын за 6 тыс. цывільных жыхароў горада. Тым не менш горад абараняўся доўга. Галоўны штурм пачаўся ноччу 26 жніўня, аднак на гарадскія муры выйшлі не толькі салдаты, але і мірныя жыхары, у тым ліку і жанчыны. На ворага скідалі камяні і цэглу, нават вуллі з пчоламі. Штурм доўжыўся сем гадзін, але поспеху не дасягнуў.
    Гетман войска ВКЛ Януш Радзівіл меў толькі 11 тыс. коннікаў, але біўся мужна і нават выйграў некалькі невялікіх бітваў. Аднак каля вёскі Шапялевічы ён быў разбіты і мусіў адступіць да Смалявічаў ды Ігумена. Смаленск ва ўмовах голаду мусіў 23 верасня на ганаровых умовах капітуляваць. Смаленскі гарнізон і шляхта склалі свае штандары і пайшлі ў бок Оршы. Мяшчане засталіся ў горадзе.
    Паўночная групоўка маскоўцаў захапіла без бою Невель і 17 чэрвеня аблажыла Полацк, якіздаўся 10 ліпеня. Большую частку палачан узялі ў палон і вывезлі ў глыб Маскоўскай дзяржавы. Потым пераможцы пайшлі на Віцебск, пры гэтым іх войскі мелі да 20 тыс. салдат і казакоў. Абаронцаў горада было каля 10 тыс„ у тым ліку 1000 ваяроў з ліку коннай шляхты. Віцебск доўга абараняўся, бо меў тры замкі, і быў захоплены толькі ў сярэдзіне лістапада.
    3 3 па 22 ліп еня войска Трубяцкога штурмавала Мсціслаў. Калі нападнікі захапілі Мсціслаўскі замак, то пазабівалі ўсіх яго абаронцаў. Агулам загінула ад 6 да 10 тыс. чалавек. Гэтая падзея атрымала назву «Трубяцкая разня».
    Вялікі горад Магілёў здаўся амаль без бою 28 жніўня. Гарадскі магістрат прысягнуўна вернасць маскоўскаму цару. Да 12 кастрычніка змагаўся гарнізон горада Дуброўны. 17 кастрычніка горад спалілі, а жыхароў пагналі ў маскоўскі палон. Украінскія казакі начале з атаманам Іванам Залатарэнкам на пачатку чэрвеня ўзялі ў аблогу Гомель, але захапілі яго толькі 13 жніўня. Частка абаронцаў здолела вырвацца з аблогі і дайсці да Старога Быхава, які казакі
    ўзяць не здолелі. Але яны без бою авалодалі Рэчыцай, Чачэрскам і Прапойскам.
    За 7 месяцаў вайны царскія войскі захапілі 33 гарады ды мястэчкі Беларусі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра. Акупанты грамілі ўніяцкія і каталіцкія цэрквы, касцёлы і манастыры. He давяралі яны і мясцовай праваслаўнай царкве, асабліва святарам. Вялікарасійскія баяры і дваране хапалі беларускіх сялян як рабоў і адпраўлялі ў свае памесці. Таксама масава бралі ў палон мяшчан і прадавалі іх у рабства па кошце ад 3 да 6 рублёў за «галаву». У Маскве ўзнік асобны квартал, дзе пасялілі палонных беларусаў, які атрымаў назву «Мяшчанская слабада».
    Сяляне і шляхта пачалі ствараць партызанскія атрады: яны мелі ад некалькі соцень да 3 тыс. чалавек, якія не давалі спакою ворагам і мясцовай шляхце, што прысягнула цару. Увосень і ўзімку 1654 г. частка войскаў вярнулася ў Масковію, дзе пачалася эпідэмія чумы. Войскі ВКЛ пачалі контрнаступ і ўзялі ў аблогу Магілёў, але захапіць яго не здолелі.