• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Гэта адбылося ў надзвычай брутальнай форме. 17 траўня 1606 г. згаданы ўжо намі не раз Васілій Шуйскі, выкарыстоўваючы незадавальненне прысутнасцю ўгорадзе вялікай колькасці іншаземцаў, падбухторыў жыхароў Масквы набунт. Ваявода Пётр Басманаў загадзя папярэджваў цара Дзмітрыя пра магчымасць перавароту ўдзяржаве, але апошні яго не паслухаўся. Калі натоўп начале з Васіліем Шуйскім уварваўся ў крамлёўскія палаты, Ілжэдзмітрый здолеў вылезці цераз акно нарыштаванні каля свайго палаца і паклікаць дадатковую ахову, але раптам сарваўся ўніз і трапіў у рукі бунтаўнікоў. Масквічы, якія яшчэ на пярэдадні захапляліся сваім гасударом, доўга здзекаваліся з яго, а потым забілі і выцягнулі яго цела на Красную плошчу. На твар яму надзелі маску блазна, у рот уставілі скамарохавую дудку, і цягам трох дзён цела было аддадзена на ганьбаванне натоўпу... Пазней труп быў спалены, попел зарадзілі ў гармату і выстралілі з яе ў заходнім накірунку.
    На імправізаваным Земскім саборы (які склалі людзі, што ў той момант з розных прычын знаходзіліся ў Маскве) царом быў абраны князь Васілій Шуйскі. Па вялікім рахунку, у гісторыі ён выявіў сябе як ганебны інтрыган, заўсёды гатовы зманіць і нават падмацаваць хлусню прысягай накрыжы, такі быў гэтычалавек, якіўступіў у 1606 г. на крамлёўскі трон. Але незалежна ад асабістых якасцяў Васілія Шуйскага яго ўладаранне таксама магло стаць пачаткам пазітыўных перамен у палітычным ладзе Маскоўскай дзяржавы. Гаворка ідзе пра абяцанні, якія ён вымушаны быў даць пры ўступленні на царскі трон.
    Васілій Шуйскі ўпершыню ў гісторыі Масковіі прысягнуў падданым: даў «запіс», захаванне якога ён замацаваў цалаваннем крыжа. Само абмежаванне самадзяржаўя, хоць бы і на карысць баяраў, магло б мець пазітыўнае значэнне. Але ў «крыжацалавальным запісе» зусім не было рэальнага абмежавання ўлады цара. Так ці іначай, Васілій Шуйскі абяцаў не караць баяраў без адпаведнага суда. Такім чынам ствараліся заканадаўчыя гарантыі супраць пазасудовых пераследаў і пакаранняў смерцю часу апрычніны. Далей новы цар прысягаў не адбіраць маёмасці ў спадчыннікаў і сваякоў асуджаных, калі «яны ў той віне нявінныя»; такія самыя гарантыі даваліся купцам і ўсім «чорным людзям». У дадатак цар Васілій абавязваўся не слухаць ілжывых даносаў і вырашаць справы толькі пасля стараннага расследавання.
    Што праўда, Шуйскі на практыцы рэдка лічыўся са сваім запісам: мяркуючы па ўсім, ён проста не ведаў, што такое святасць прысягі. Алеўжо самопа сабе ўрачыстае абвяшчэнне цалкам новагапрынцыпу ажыццяўлення ўлады не магло прайсці бясследна: нездарма асноўныя палажэнні «крыжацалавальнага запісу» пазней паўтараліся ў дзвюх дамовах, што былі заключаны маскоўскімі баярамі з Жыгімонтам III, аб пакліканні на маскоўскі пасад каралевіча Уладзіслава.
    Да часу ўладарання Васіля Шуйскага адносіцца паўстанне пад кіраваннем Івана Балотнікава. Фактам з’яўляецца вялікая колькасць дваран у войску правадыра сялянскай вайны, якім звычайна называюць Балотнікава. Сёння цяжка зразумець яго сапраўдную праграму: да нас дайшоў толькі пераказ яе ў дакументах, што паходзілі з урадавага лагера. Выкладаючы заклікі паўстанцаў, патрыярх Гермаген пісаў, што яны «змушаюць баярскіх людзей пабіваць сваіх баяраў». Але ў сапраўднасці мы не знаходзім там закліку да змены існага ладу, а толькі намер вынішчыць цяперашніх баяраў і самім заняць іх месца. Наўрад ці выпадкова, што «ў зладзейскіх палках» казакам (так называліся ўсе ўдзельнікі паўстання) раздавалі маёнткі. Некаторыя памешчыкі-балотнікаўцы, дарэчы, працягвалі валодаць землямі і ў першай палове XVII ст.
    Натуральна, што пад сцягамі Балотнікава і ў лагеры «тушынскага злодзея», які абвясціў сябе другім выратаваным цудам «царом Дзмітрыем», было нямала абяздоленых, якія не прымалі жорсткага
    Б. Чорыкаў. Абарона Смаленска ад войскаў Жыгімонта. 1610 г.
    прыгонніцкага ладу і чый пратэст раз-пораз выліваўся ў не менш жорсткія, а нярэдка і разбойныя, формы. Нянавісць да прыгнятальнікаў была толькі адным са складнікаў шырокага руху ў пачатку XVII ст.
    «Тушынскі злодзей» Ілжэдзмітрый II успадкаваў ад свайго прататыпа авантурніцтва, але не таленты; ён быў вартай жалю пародыяй на папярэдніка, у шэрагу выпадкаў сапраўды выглядаў цацкай у руках прадстаўнікоў караля Рэчы Паспалітай. Ён не ўвасабляў сабой, як той жа Балотнікаў, ніякай сур’ёзнай
    альтэрнатывы таму шляху развіцця, якім пайшла Маскоўская дзяржава.
    У лютым 1610 г„ расчараваўшыся ў «тушынскім царку», група баяраў з яго лагера адправілася да Жыгімонта III, які на той момант трымаўу аблозе Смаленск, і запрасіла на трон каралевіча Уладзіслава.
    На дапамогу абложанаму Смаленску пайшло вялікае маскоўскае войска на чале з братам цара князем Дзмітрыем Шуйскім. 24 чэрвеня (4 ліпеня) 1610 г. адбылася бітва каля сяла Клушына пад Гжацкам (цяпер горад Гагарын). У складзе войска кароннага польнага гетмана Рэчы Паспалітай Станіслава Жулкеўскага было 6325 чалавек конніцы, 200 пяхоты, а да таго 4 невялікія гарматы. Войска складалася з польскіх і беларускіх коннікаў ды ўкраінскіх казакоў. У атрадах Дзмітрыя Шуйскага было 35 тыс. чалавек, сярод якіх 5 тысяч складалі найміты-шведы, французы і немцы. Але Шуйскі перад бітвай абяцанай сумы ім не заплаціў, бо разлічваў на тое, што ў бітве частка з іх загіне, а грошы ён забярэ сабе. Тады частка наймітаў наогул адмовілася змагацца.
    Пяць гадзін доўжылася бітва невялікага войска Жулкеўскага з маскоўскім войскам, і першае ў выніку перамагло. Атрады Масквы
    пачалі ўцякаць, а потым паўцякалі ўсе, пакінуўшы адных наймітаў. Войска Дзмітрыя Шуйскага страціла забітымі і палоннымі 15 тыс. чалавек; астатнія разбегліся па сваіх дамах. Частка наймітаў перайшла на службу да караля Жыгімонта Вазы, частка была адпушчана па дамах. Пераможцы разрабавалі маскоўскі лагер і забралі ўсе боезапасы ды іншыя рэчы.
    Паражэнне расійскага войска было настолькі ганебным, што ў Маскве адбыўся чарговы дзяржаўны пераварот. Цар Васілій Шуйскі быў скінуты з тро-
    на і пастрыжаны ў манахі (пазней вывезены ў Польшчу, дзе і памёр). Быў створаны баярскі ўрад («Сямібаяршчына») на чале з князем Фёдарам Мсціслаўскім (унукам апошняга мсціслаўскага ўдзельнага князя з роду Гедымінавічаў).
    Скарыстаўшы паражэнне царскага войскаў бітве пад Клушынам, Ілжэдзмітрый II зноў падышоў да Масквы. 3 другога боку да Масквы набліжаўся Жулкеўскі, на бок якога пераходзілі царскія войскі і гарады. У самой глыбінцы Масковіі гарады прысягалі на вернасць Сямібаяршчыне. Частка баяраў і дваран ехала ў лагер пад Смаленск да караля Жыгімонта, каб служыць будучаму цару Уладзіславу. Такім чынам, у Маскоўскай дзяржаве на той момант мелася фактычна некалькі ўрадаў.
    У выніку названых падзей у жніўні 1610 г. ужо самі маскоўскія баяры запрасілі на царства каралевіча Уладзіслава. Як «тушынцаў», так і расійскіх баяраў традыцыйна таўруюць як здраднікаў, гатовых «аддаць Расію замежнікам». Аднак уважлівае чытанне пагадненняў 1610 г. не дае сур’ёзных падстаў для такіх абвінавачванняў.
    У сапраўднасці ў абодвух дакументах былі прадугледжаны разнастайныя гарантыі супраць паглынання Масковіі Рэччу Паспалі-
    тай: і забарона прызначаць выхадцаў з Польшчы і Літвы на адміністрацыйныя пасады ў Маскоўскай дзяржаве, і адмова ў дазволе будаваць каталіцкія храмы, і захаванне ўсіх парадкаў, што існавалі ў дзяржаве. У прыватнасці, непарушным заставалася і прыгоннае права: «на Русі паміж сябе хрысціянам выхаду не быці», «людзям рускім паміж сябе выхаду не кажа кароль яго міласць дапушчаці». У заключанай«тушынцамі»ўлютым 1610 г. дамове можна заўважыць і водгук гадуноўскіх часоў: «А для наукн вольно кождому з народу московского людем езднтн в нншые господарства хрестнянскне».
    Зрэшты, у абодвух пагадненнях застаўся няўзгодненым адзін істотны пункт аб веравызнанні будучага цара Уладзіслава. I «тушынцы», і маскоўскія баяры настойвалі на тым, каб ён перайшоў у праваслаўе. Ваяўнічы католік, які страціў праз сваю прыхільнасць да рымакаталіцкай веры шведскі трон, Жыгімонт III з гэтым не пагаджаўся. Прызнанне Уладзіслава царом да вырашэння гэтага пытання цяжкая паводле наступстваў памылка маскоўскіх баяраў. Рэч тут не ў параўнальных вартасцях і недахопах абедзвюх канфесій, а ў элементарным палітычным разліку. Паводле законаў Рэчы Паспалітай кароль мусіў абавязкова быць католікам. Праваслаўны Уладзіслаў пазбаўляўся такім чынам правоў на польскі трон. Тым самым перспектывы спачатку асабістай, а потым і дзяржаўнай уніі Масковіі і Рэчы Паспалітай рэальна не існавала. Але прызнанне ўлады «цара і вялікага князя Уладзіслава Жыгімонтавіча ўсяе Русі» Баярскай думай адкрыла шлях у Маскву гарнізону войскаў Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жулкеўскім.
    Можна меркаваць, што ўзыходжанне праваслаўнага Уладзіслава на маскоўскі трон прынесла б зусім някепскія вынікі. Гаворка не ідзе пра яго асабістыя якасці: стаўшы пасля каралём Рэчы Паспалітай, Уладзіслаў нічым асабліва выбітным сябе не праявіў. Істотна іншае: тыя элементы дамоўных адносінаў паміж манархам і краінай, якія былі намечаныя «крыжацалавальным запісам» Васілія Шуйскага, атрымлівалі сваё далейшае развіццё. Само ўзыходжанне Уладзіслава было абумоўлена шматлікімі артыкуламі пагаднення. Пры гэтым Уладзіслаў ператварыўся б у маскоўскага цара польскага паходжання, гэтаксама як яго бацька Жыгімонт Ваза быў польскім каралём шведскага паходжання.
    Аднак і гэтая магчымасць была ўпушчаная. Пасля звяржэння Шуйскага і забойства ўласнымі прыхільнікамі Ілжэдзмітрыя II пачалася рэальная інтэрвенцыя супраць Маскоўскай дзяржавы. Швецыя, войскі якой былі запрошаныя Шуйскім дзеля дапамогі ў вайне супраць Рэчы Паспалітай, скарыстала зручны выпадак, каб захапіць Ноўгарад і значную частку Поўначы.
    Пад Смаленскам, абложаным войскамі каралевіча Уладзіслава, маскоўскае пасольства на чале з мітрапалітам Філарэтам вяло перамовы аб умовах уступлення Уладзіслава на трон. Паколькі пытанне аб веры будучага цара вырашыць не атрымалася, перамовы праваліліся, а дэлегацыя Масковіі апынулася ў становішчы палонных.
    Гарнізон Жулкеўскага тым часам размясціўся ў Маскве. Каралевічу было ўсяго 15 гадоў, і ягоны бацька, натуральна, не адпускаў яго аднаго ў далёкую і небяспечную Маскву, дзе зусім нядаўна адзін цар быў забіты, а другі скінуты з трона. Намеснік Уладзіслава вяліжскі стараста Аляксандр Корвін-Гасеўскі самаўладна распараджаўся ў краіне, раздаваў землі прыхільнікам інтэрвентаў, канфіскуючы іх у тых, хто не прызнаваў чужаземнай улады. Што праўда, гэтыя раздачы збольшага існавалі толькі на паперы: экспедыцыйныя войскі каралевіча Уладзіслава ў Маскве праз нейкі час былі фактычна акружаныя спачатку першым (на чале з Пракопіем Ляпуновым,