• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Сабор Васілія Блажэннага ў Маскве (дойліды Барма і Поснік)
    © Goodvint
    скую школу дойлідства (XII—XIII стст.). У XV ст. можна бачыць працяг падобнай стылёвай лініі ў Масковіі (храмы Андронікавага манастыра ў Маскве). Але тое, што паўстала ў працы маскоўскіх дойлідаў у XVI ст., з’явілася рэвалюцыйным і шэдэўральным пераўтварэннем старой спадчыны. Мяркуецца, што рашучы крок да шатровасці навершаў быў зроблены таксама пад уплывам драўлянага дойлідства. Найбольш яскрава шатровы стыль увасобіўся ў будынках царквы Узнясенняў Каломенскім, храме Васілія Блажэннага ў Маскве, саборы Багаяўленскага манастыра ў Кастраме, царкве Пятра Мітрапаліта ўПераяславе-Залескім, мурамскай царкве Казьмы іДзям’яна, царкве Георгія і Дзмітрыя з транезнай у Серпухаве, царкве Праабражэння ў Востраве пад Масквой (часы Івана IV). Трэба адзначыць, што супраць шатровага стылю ў сакральнай архітэктуры ў той час выступала кансерватыўнае праваслаўнае духавенства.
    Знакаміты маскоўскі храм Васілія Блажэннага гэта комплекс бясслупавых шатровых частак (цэнтральнай і васьмі прыдзелаў), звонку ўпрыгожаны шматквеццем дэкаратыўных элементаў (вынік пераробак XVII ст. у адпаведным гусце, спачатку манахромны з фасадаў). Вынайдзенае аб’ёмнае рашэнне падкрэслівае прысвячэнне частаккапліц асобным бітвам Казанскай кампаніі 1552 г. (пераможны дух якой храм увасабляе) і «паўночнарускім» святым. Мяркуецца, што
    зліццё ў адзіны масіў цэнтральнай і бакавых частак сімвалізавала аб’яднанне земляў вакол Маскоўскага княства.
    Непераўзыдзеным паводле лёгкасці і гарманічнасці формаў шэдэўрам шатровага стылю з’яўляецца 60-метровая ў вышыню царква Узнясення ў Каломенскім пад Масквой. Летапісец адзначае: «Бе же церковь та велмм чюдна высотою н красотою м светлостмю, такова не бывала прежде того в Русл». Пабудаваная ў гонар нараджэння Івана IV, царква ўзносіцца на беразе Масква-ракі і цудоўна аглядаецца з дыстанцыі. Ідэальнае спалучэнне з краявідам забяспечвае галерэя вакол усяго храма на першым ярусе. Гарманічным спалучэннем формаў у вертыкалі выглядае пераход ад галерэі да васьміграннага асноўнага аб’ёму і такога самага шатра (алтарныя апсіды адсутнічаюць). Рух наверх падкрэсліваюць пілястры з капітэлямі (заўважым: класічнай ордарнай формы); вышэй кілепадобныя какошнікі і белакаменны дэкор шатра. У гэтым можна бачыць выразную тэндэнцыю: побытавая мода маскоўскай вярхушкі на пачатак XVI ст. (і раней) пад уплывам Залатой Арды набыла ўсходні, «ісламізаваны» характар. У гравюры з выявай прыёму пасла імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунда Герберштэйна вялікім князем Васіліем III (1517) з першага выдання «Запісак аб Масковіі» (1547, Вена) маскоўскі князь выступае ў чалме і пярэстым персідскім халаце. Падобнае захапленне ўсходняй узорыстасцю вызначае і стылістыку мастацтва Масковіі ад мініяцюр да архітэктуры, і разуменне колеру ў выяўленчай і дэкаратыўнай творчасці. Ордарныя формы ў царкве ў Каломенскім не вынік канструктыўнага рашэння, а вытанчаны спосаб упрыгожвання.
    Звернем увагу на падобную з’яву ў стылістыцы збудаванай у сярэдзіне стагоддзя царквы Іаана ПрадцечыўДзякове паблізу Каломенскага. Больш прыземісты і моцны ў насычаных формах, гэты храм уяўляе сабою спалучэнне пяцікупальнай традыцыйнай кампазіцыі з цэнтральным навамодным шатровым навершам. Элементы розных канцэптуальных падыходаў спалучаюцца тут, нібы ва ўзорыстай мазаіцы. Ад пскоўскага дойлідства паходзяць званіца, круглыя слупы падкупальнай прасторы, ад італьянскіхрэнесансавых перайманняў машыкулі, круглыя вокны ў франтонах, прафіляваныя гзымсы. У цэлым, здавалася б, неспалучальны сімбіёз розных традыцый
    спараджае непаўторнае і цэласнае рашэнне.
    Кансерватыўныя погляды духавенства найперш згаданых раней іасіфлян істотна ўплывалі на захаванне больш традыцыйных канструктыўных рашэнняў у культавым дойлідстве. Пад моцным уздзеяннем ахоў-
    Царква Іаана Прадцечы ў Дзякове
    © Фота А. Грышына
    ніцкай ідэалогіі знаходзіўся і Іван IV. Менавіта ён замовіў будаўніцтва Сафійскага сабора ў Волагдзе на ўзор спрошчанага ва ўвасабленні маскоўскага Успенскага сабора Ф’яраванці. Такім чынам, традыцыйная плынь крыху абноўленая і еўрапеізаваная праз ордарныя элементы ў пахавальні маскоўскіх князёў, Архангельскім саборы крамля тым самым італьянцам Алевізам Новым праіснавала да канца XVI ст.
    Здаецца відавочным, чаму ў структуры жанраў жывапісу Масковіі не ўзнікае, насуперак з’яўленню пэўных праяў рэнесансу ў архітэктуры (імпартаваных з Італіі), такога тыповага для адраджэння жанру, як свецкі партрэт. Пасля таго як у маскоўцаў выспела жаданне абвясціць сябе спадкаемцамі блізкай да пагібелі Візантыі (адсюль замена княскай тытулатуры царскай, пачынаючы з Івана IV у 1547 г.), імпартуецца і выпрацаваны ў Візантыі тэзіс пра сакральную функцыю свецкай улады. Адпаведным чынам, вялікі князь, мітрапаліты і набліжанае баярства ўвасабляюцца выключна ў сакральнай жывапіснай прасторы, у «горным свеце», але не ў зямным. Можна сустрэць абліччы князёў, умоўна-абагульненыя, на іконах, або ва ўвасабленні на парсунах, або рэпрэзентатыўных фрэскавых сюжэтах, але не ў рэалістычных, «прыземленых» партрэтных творах («Парсуна Івана IV», «Дабраслаўленае войска», «Мітрапаліт Аляксей у Жыціі» згаданага Дыянісія). Да змагання за «візантыйскую спадчыну» сакралізаванай улады дапасоўваецца выказванне манаха Філафея пра Маскву як «трэці Рым». Што праўда, ёсць абгрунтаванае
    Дыянісій. Мітрапаліт Аляксій вылечвае царыцу Тайдулу. Кляймо абраза
    меркаванне, што Філафей як іасіфлянін і прыхільнік заможнага ўплывовага інстытуту царквы, ды яшчэ жыхар Пскова, пісаў той тэкст з нагоды заваявання Масквой Пскова ў 1510 г. імеў наўвазе парадуне рабаваць царкву (як маскоўцы зрабілі перад тым у Ноўгарадзе ў 1481 г.), а пакінуць ёй яе багацці. Дапасаванне ж філафееўскага тэксту пад імперскую ідэю адбылося пазней.
    Творчасць не раз намі згаданага Дыянісія (каля 1440 каля 1502/1508), манументаліста
    і іканапісца, уяўляе сабою вяршыню рэлігійнага жывапісу разгляданага часу. He такі экспрэсіўны, як яго папярэднік, прыхільнік манахромнасці Феафан Грэк, не такі засяроджана-стрыманы, як Андрэй Рублёў, ён пераўзыходзіць абодвух у сакавітасці жывой, падобнай да стылю італьянскага раннягарэнесансукаларыстыцы, не саступаючы Рублёву ў музыкальнасці ліній. Можна было б бачыць у яго працах спантанныя праявы Адраджэння, калі б не прынцыповае захаванне ў іх сакральнай прасторы насуперак рэалістычна адлюстраванай. Таму гістарычная сцэна аздараўлення жонкі хана Джанібека Тайдулы ў Ардзе мітрапалітам Аляксіем у 1357 г. на запрашэнне хана (кляймо абраза «Мітрапаліт Аляксій у Жыціі») глядзіцца як кананічнае выяўленне падзей святога падання (Жыція Аляксія).
    Гістарычны жанр жывапісу не вылучаецца ў гэты час у Масковіі з агульнага абсягу рэлігійнага мастацтва. Постаці тут умоўныя, падзеямі кіруюць нябесныя сілы так, як у тым самым абразе «Дабраслаўленае войска», прысвечаным казанскай вікторыі маскоўцаў.
    Дыянісій праславіўся шэрагам выдатных ікон і роспісаў (прыкладам, Успенскага сабора ў Маскоўскім крамлі). Але галоўным шэдэўрам майстра варта прызнаць роспісы і іканастас сабора Раства Багародзіцы Ферапонтава манастыра (Валагодчына), выкананыя
    Дыянісій. Прашчур Авель.
    Фрагмент роспісу Ферапонтавага манастыра, 1502 г.
    разам з сынамі Феадосіем і Уладзімірам. Роспіс быў зроблены ўсяго за некалькі тыдняў, з 6 жніўня па 8 верасня 1502 г. Цыкл, прысвечаны Багародзіцы, ілюструе яе жыццё ды прысвечаныя ёй песняспевы; ён насычаны святочным і радасным духам, адпаведным лейтматыву ўслаўлення Марыі. Фарбы, якія рабіліся на аснове мясцовых мінералаў, уражваюць жыццёвай матэрыяльнай насычанасцю: блакітныя, зялёныя, ружовыя, жоўтыя (фрэска «Акафіст Божай Маці»).
    Кажучы пра жывапіснасць, адзначым у фрэсках Дыянісія ў Ферапонтаве наяўнасць архітэктурнага стафажу («Шлюб у Кане»), выяваў постацяў у шыкоўных гістарычных строях (цыкл «Усяленскіх сабораў» і інш.). Аднак пры наяўнасці протарэнесансавых элементаў Дыянісій ўсё ж заставаўся прыхільнікам традыцыйнай «ісціннай» царквы (як паслядоўнік Волацкага) і традыцыяналістам у станковым іканапісе. Асабліва гэта відавочна ў ягоных абразах «Адзігітрыя Смаленская» або «Сашэсце ў пекла».
    Пры ўсёй сваёй вядомасці замовы на роспісы ў Маскоўскім крамлі не выпадковыя: Дыянісій успрымаецца афіцыйнай царквой, пэўна, як залішне смелы наватар. Стагаловы (царкоўны і земскі) сабор у Маскве ў лютым траўні 1551 г., выпрацоўваючы парады па развіцці рэлігійнага жывапісу, патрабуе трымацца нязменнай традыцыі, канону. Ікона мусіць адпавядаць яе сутнасці і, пажадана, імітаваць копіі найлепшых старажытных ікон грэцкіх майстроў, а не «ізмышленія» іканапісцаў.
    Гэтае рашэнне мела вызначальны ўплыў на характар іканапісу Масковіі, абумовіўшы яго пераход да стылёвай кансервацыі і застою ў мастацкім сэнсе (не адмаўляючы прыдатнасць пазнейшых твораў як прылад культавага жыцця). Творчыя выняткі здараліся звычайна пад высокім патранатам як у выпадку са Строганаўскай школай або школай царскай Збройнай палаты.
    Пра рэлігійнае мастацтва XVI ст. кажуць, што яго галоўнымі рысамі былі выяўленне кансерватыўных тэндэнцый, страта былой гарманічнасці, ідэальнасці вобразаў, але пры тым і назапашванне некаторых якасцяў, за якімі была будучыня. Часам тут больш увагі аддаецца краявіду, гістарычным дэталям, алегарычнаму асуджэнню людскіх заганаў. Пры гэтым «гістарычнасць» часцей вядзе да абслугоўвання свецкай улады, праявы прыгаданай «сімфаніі» царквы і дзяржавы. У фрэскі Дабравешчанскага сабору ў Маскве сын Дыянісія Феадосій уводзіць выявы візантыйскіх імператараў і маскоўскіх князёў. Тое ж назіраецца ў пазнейшых, не захаваных роспісах Залатой палаты Крамлёўскага палаца. Іх сюжэты ўслаўлялі царскі дом і найперш самога Івана IV. Але ёсць і іншыя выпадкі. Ва Успенскім саборы Свіяжскага манастыра ў роспісы на месцы «Еўхарыстыі» можна назіраць «Вялікі выхад», адлюстраванне эпізода рэальнай царкоўнай службы вядома ж, у прысутнасці важных асоб, Івана Жахлівага і настаяцеля манастыра.
    Што да павучальных сюжэтаў, то сярод абразоў, заснаваных на літаратурнай канве прытчаў і жыцій святых, неабходна згадаць «З’яўленне Еўлогію».