Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Макарыю Іван атрымаў добрую адукацыю і ў сваім характары спалучыў адукаванасць з неверагоднай жорсткасцю да людзей і жывёл. Ваўзросце Ібгадоўіван IV выказаўмітрапалітуі баярам жаданне ажаніцца і стаць царом. На пачатку 1547 г. ён узяў шлюб і здзейсніў абрад вянчання на царства, пасля чаго прысвоіў сабе тытул «гасудар, цар і вялікі князь». Але ўзнікла праблема з міжнародным прызнаннем новай пасады кіраўніка Масковіі. Першым гэта зрабіўу 1561 г. патрыярх Канстанцінопальскі, але кіраўнікі іншых краін яшчэ доўта не прызнавалі царскага тытула і называлі Івана IV толькі вялікім князем.
Пры маладым цару была створана Выбранаярада, у якую ўвайшлі прадстаўнікі баяраў і дваран. Найбольшы аўтарытэт мелі святар Сільвестр, згаданы мітрапаліт Макарый і дваранін Аляксей Адашаў. Пачаліся рэформы.
Пасля вянчання Івана IV на цара ў 1547 г. была прынята новая афіцыйная назва Маскоўскай дзяржавы Расійскае царства. Быў зацверджаны новы збор законаў царскі Судзебнік, які ў 1551 г. зацвердзіў Стагаповы сабор. Згодна з ім роля цэнтральных органаў улады ўзмацнілася за кошт абмежавання ўлады на месцах. Уводзіліся
суровыя пакаранні за несправядлівыя суды і хабарніцтва. Узнік саслоўна-прадстаўнічы орган Земскі сабор, дзе былі дэлегаты ад царквы, баяраў, дваран і гараджан. Саборы вырашалі важныя дзяржаўныя пытанні. Была створана новая структура мясцовага кіравання прыказы. Сярод іх вылучаўся кантрольны орган Чалабітны прыказ на чале з Адашавым. Была ажыццёўлена цэнтралізацыя грашовай сістэмы. Рубель пачаў складацца з капеек. Капейкай называлася манета з выявай вершніка з дзідай (кап’ём').
Адбыліся змены ў жыцці царквы. Шмат якія з мясцовых святых зрабіліся агульнарасійскімі, царкоўныя абрады сталі аднолькавымі на тэрыторыі ўсёй краіны. Святарам было забаронена брудна лаяцца, піць моцныя напоі і біцца. Судзіць святароў маглі толькі епіскапы.
Адбыліся і вайсковыя рэформы. У 1550 г. цар стварыў пяхотны атрад 3 тысячы выбарных стральцоў, якія жылі ў ваколіцах Масквы. Яны мелі дарагое адзенне і добрую зброю. У 1556 г. было прынята Улажэнне аб службе. Усе памешчыкі выступалі ў ваенны паход на конях, са сваёй зброяй і ўзброенымі слугамі. Колькасць памеснага войска складала ад 50 да 70 тыс. чалавек.
Іван IVупершыню пачаў выкарыстоўваць атрады казакоў вольных людзей, якія пасяліліся на Доне і іншых рэках на мяжы Масковіі. У кастрычніку 1552 г. пасля штурму расійскія войскі захапілі Казань, а ў 1556 г. Астрахань. У склад Маскоўскай дзяржавы былі ўключаны Чувашыя і Башкірыя. Уладу цара прызнала Нагайская Арда. Такім чынам, уся Волга трапіла ў склад Масковіі разам са славутым Волжскім гандлёвым шляхам, які вёў праз Каспійскае мора ў Персію і Турцыю.
3 1555 г. у дачыненні да заваяваных мусульман пачалі праводзіць гнуткую палітыку. Было забаронена іх гвалтам хрысціць і разбураць іх мячэці. Але тых, хто хрысціўся добраахвотна, адразу бралі на царскую службу. У Казані было заснавана архіепіскапства. Татарскія і нагайскія землеўласнікі пасля хросту атрымлівалі памесці з праваслаўнымі сялянамі. Аднак праваслаўныя дваране не мелі права валодаць мусульманскімі прыгоннымі сялянамі.
Захапіўшы Паволжа, Іван IV вырашыў выйсці на берагі Балтыйскага мора і ў 1558 г. пачаў Лівонскую (Інфлянцкую) вайну. Былі захоплены больш за 20 гарадоў, сярод іх Нарва і Юр’еў (Дэрпт).
Б. Чорыкаў. Узяцце Нарвы Іванам Жахлівым
Царскія войскі, на чале якіх стаяў казанскі хан Шах-Алі, вызначаліся асаблівай жорсткасцю да цывільнага насельніцтва захопленых тэрыторый. Як сведчаць дакументы таго часу, акупанты не шкадавалі жанчын, дзяцей, а іх асаблівую нянавісць выклікалі габрэі, неправаслаўныя святары, манахі, якіх палілі жыўцом, садзілі на кол, рассякалі на кавалкі шаблямі...
Аднак супраць захопу Лівоніі, якая ўяўляла сабой канфедэрацыю пяці невялікіх дзяржаў, выступілі ВКЛ, Польшча, Швецыя і Данія. У 1559 г. у Лівонію прыйшлі дацкія войскі і занялі паўночную частку сучаснай Эстоніі. 31 жніўня 1559 г. у Вільні Лівонскі ордэн падпісаў дамову аб тым, што ён робіцца васалам ВКЛ. Войскі ВКЛ увайшлі ў Лівонію, і ўжо ў жніўні 1560 г. адбыліся іх першыя ўзброеныя сутыкненні з царскімі войскамі.
Улетку 1561 г. усклад Швецыі добраахвотна ўвайшоў горад Рэвель (цяпер Талін). 28 лістапада 1561 г. у Вільні падзялілі землі Лівонскага ордэна на два герцагствы Курляндскае і Земгальскае-, таксама было ўтворана Задзвінскае княства. Такім чынам, да канца 1561 г. Лівонію падзялілі паміж сабой Данія, Швецыя, ВКЛ і Маскоўская дзяржава.
У сакавіку 1562 г. пачалася вайна Масковіі з ВКЛ. У 1563 г. пасля штурму армія Івана IV захапіла Полацк. На загад цара ў горадзе пазабівалі ўсіх каталіцкіх святароў і манахаў, а габрэяў патапілі 110
ў Дзвіне. Большасць праваслаўных палачан павялі ў маскоўскі палон. Аднак неўзабаве войска гетмана Мікалая Радзівіла разбіла армію маскоўскага князя Пятра Шуйскага на рацэ Уле, і ў выніку цягам 1555-1556 гг. вялікіх сутычак не было, прытым Полацк часова застаўся пад уладай Івана IV.
У 1570 г. ВКЛ і Маскоўская дзяржава заключылі на тры гады замірэнне, якое доўжылася 6 гадоў. За гэты час Польшча і ВКЛ аб’ядналіся ў Рэч Паспалітую, і яе кіраўніком стаў кароль Стэфан Баторый ( 1576 г.). Тады ж вайнаўзнавілася, і напачатку маскоўскім войскам удалося захапіць значную частку былой Лівоніі. Аднак улетку 1579 г. Баторый пасля штурму вызваліў ад захопнікаў Полацк, а потым і ўсю Полаччыну. Улетку 1580 г. яго армія захапіла Вялікія Лукі, а ў 1581 г. аблажыла Пскоў. I хоць Пскоў узяць не ўдалося, у вёсцы Ям-Заполле 15 студзеня 1582 г. было падпісана замірэнне на 10 гадоў, паводле якога Іван IV адмовіўся ад Лівоніі на карысць Рэчы Паспалітай. Прайграў цар таксама вайну са Швецыяй, падпісаўшы з ёю дамову аб замірэнні ў 1583 г.
Пакуль ішла Лівонская вайна, Іван IV разгарнуў змаганне з уласнай элітай, баярамі і князямі. У 1560 г. памерла яго першая жонка і пакінула яму двух сыноў Івана і Фёдара. Пасля жончынай смерці ў цара ўзнік вялікі канфлікт з баярамі, у тым ліку з чальцамі Выбранай Рады. Сільвестра выслалі ў Салавецкі манастыр, а Адашава у Лівонію. У 1564 г. у ВКЛ уцёк князь Андрэй Курбскі: ён атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Крэўскае староства і пачаў публічна крытыкаваць палітыку ды паводзіны цара. Усё гэта ў сукупнасці прывяло да стварэння апрычніны. У 1565 г. цар падзяліў сваю дзяржаву на дзве часткі. Самыя лепшыя землі ён забраў сабе і назваў іх апрычнінай, а горшыя атрымалі назву «земшчына». У апрычніне існавала свая ўлада, нават прызначаны Іванам IV цар, Дума і прыказы. Іван IV стварыў сваё персанальнае войска апрычнікаў, якое рабавала і забівала жыхароў земшчыны, асабліва баяраў і дваран. Краіна знікала проста на вачах. Людзі ўцякалі куды маглі. У 1572 г. апрычніну адмянілі, але ўжо было позна, бо эканоміка краіны прыйшла ў заняпад. За маскоўскім царом пасля гэтага ў Еўропе трывала замацавалася мянушка Жахлівы.
У 1570 г. цар разам з апрычнікамі разрабаваў Вялікі Ноўгарад
і знішчыў там шмат ні ў чым не вінаватых людзей. Тое самае было і з горадам Цвер’ю. Паводле загаду цара у 1570 г. быў забіты мітрапаліт Філіп, які крытыкаваў бязбожныя паводзіны цара.
ПрацягваласяшматгадоваявайназКрымскімханствам. У 1571 г. крымскі хан здолеў дайсці да Масквы і спаліць маскоўскі пасад.
Пасля смерці ў 1569 г. другой жонкі Марыі Іван IV уступаў у незаконныя шлюбы са сваімі падданымі. Гісторыкі налічылі сем такіх жонак. Апошняя з іх, Марыя Нагая, нарадзіла цару ў 1582 г. сына Дзмітрыя.
У 1575 г. цар выдаўуказ пра наданне тытула вялікага князя ўсяе Русі ўнуку кіраўніка Вялікай Арды Ахмат-хана Саін-Булату, які пасля хросту пачаў называцца Сімяонам Бекбулатавічам. Вядомы расійскі гісторык Сяргей Салаўёў пісаў, што Іван IV «пасадзіў на Маскве Сімяона Бекбулатавіча і царскім вянцом яго вянчаў, а сам назваўся Іванам Маскоўскім і жыў на Пятроўцы; увесь свой чын царскі аддаў Сімяону, а сам ездзіў проста, як баярын у аглоблях». Сімяон жыў у Маскве ў атачэнні пышнага двара, старшыняваў у думе земскіх баяраў, выдаваў ад свайго імя ўказы. Гэта доўжылася 11 месяцаў; потым Іван вярнуўся на трон, а Сімяон Бекбулатавіч атрымаўтытул вялікага князя Цвярскога.
У часы Івана IV Масковія наладзіла гандлёвыя сувязі з Англіяй. Англічане атрымалі права гандляваць з Маскоўскай дзяржавай без сплаты мыта. Дзеля гэтага ў 1584 г. на Белым моры быў заснаваны горад Архангельск. Пазней туды пачалі прыбываць таксама галандцы.
Да канца XVI ст. колькасць насельніцтва Масковіі дасягнула 10 млн чалавек, а тэрыторыя 5,5 млн кв. км. 3 практычна монаэтнічнай краіны яна пачынала ператварацца ў поліэтнічную, хоць велікаросы і складалі тады большасць насельніцтва. У Масковіі жылі ўкраінцы, беларусы, татары, карэлы, саамы (лапары), вепсы (весь), ненцы (самаеды), комі (чудзь завалоцкая), удмурты (вацякі), марыйцы (чарамісы), чувашы, мардва, кумыкі, нагайцы, кабардзінцы і шэраг іншых народаў.
Цар Іван Жахлівы памёр у 1584 г., але незадоўга перад смерцю ён падчас спрэчкі забіў свайго старэйшага сына Івана. Наогул, шмат хто з гісторыкаў лічыць, што цараванне Івана IV завяршылася поўным крахам яго ўнутранай і знешняй палітыкі.
Б. Чорыкаў. Смерць царэвіча Дзмітрыя. 1591 г.
Царом стаў яго другі сын Фёдар хворы і фізічна слабы чалавек. Яго жонка Ірына была сястрой Барыса Гадунова, будучагацараМасковіі. Пры Фёдару Гадуноў стаў фактычным кіраўніком дзяржавы.
Гадуноў спыніў крывавыя рэпрэсіі часоў Івана Жахлівага і прывёў да царкоўнай улады на пасаду мітрапаліта растоўскага епіскапа Іова. У 1589 г. у Масковіі было абвешчана патрыяршаства і была створана аўтакефальная руская праваслаўная царква. Вышэйзгаданы мітрапаліт Іоў стаў першым патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. У цара Фёдара не засталося дзяцей, таму пасля яго смерці царом мог стаць яго малодшы брат, вышэйпамянёны царэвіч Дзмітрый, які разам з маці жыў у горадзе Углічы. Аднак у 1591 г„ калі яму было 7 гадоў, ён памёр пры не зусім высветленых абставінах ад «колатарэзанага ранення ў наваколлі шыі».
У выніку расследавання ягонай смерці Баярская дума пагадзілася з тым, што царэвіч пакалоў сабе нажом сам падчас прыпадку эпілепсіі. У 1598 г. цар Фёдар памёр. Яго жонка Ірына адмовілася стаць царыцай і сышла ў манастыр. Дынастыя Рурыкавічаў на гэтым спынілася. 3 дабраславення патрыярха Іова Земскі сабор выбраў царом Барыса Гадунова.