• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    6.3.	Далучэнне Сібіры. На пачатку XVI ст. на велізарных абшарах сібірскага чарназем’я, лесастэпаў, тайгі, тундры жыло не больш за 200 тыс. чалавек. Некалькі дзясяткаў тысяч жылі ў раёнах Прыамур’я і Прымор’я.
    У гаспадарцы паўночных сібірскіх народаў дамінавалі паляўніцтва і рыбалоўства. Сяляне жылі абшчынамі. Мансі (вогулы), ханты,
    кузнецкія татары здабывалі жалеза. Ханты жылі паабапал ракі Обі, лясныя схілы Урала насялялі мансі. I тыя, і другія мелі свае княствы, якія не заўсёды жылі міжсобку мірна.
    У паўночнай тундры жылі напалову качавыя ненцы, галоўным заняткам якіх была аленегадоўля. На ўсход ад Енісея знаходзіліся землі эвенкаў (тунгусау), якія палявалі на футравую жывёлу. Збольшага выпасам скаціны займаліся жыхары верхняга цячэння Енісея хакасы. У мясцінах паблізу Байкала і Ангары жылі бураты. Шмат у чым дзякуючы сваёй адметнай будысцкай рэлігіі яны мелі значныя здабыткі як у гаспадарчым, так і ў духоўным жыцці. Як на той час, высокім узроўнем развіцця гаспадаркі вызначаліся таксама дауры карэнныя жыхары Прыамур’я.
    Якуты насялялі вялікую тэрыторыю ў басейне рэк Лены, Алдана і Амгі. У іх значнае распаўсюджанне атрымала апрацоўка жалеза: кавальства лічылася амаль што сакральным заняткам. Займаліся яны таксама выпасам буйной жывёлы, паляваннем і рыбалоўствам. Фактычна ў іх існавала дзяржаўнае ўтварэнне на чале з родапачынальнікам-тдёнам.
    У працэсе распаду Залатой Арды ў XV ст. на тэрыторыі, якую засялялі збольшага цюркамоўныя народы, утварылася Сібірскае ханства, якое да сярэдзіны наступнага стагоддзя ўжо займала абшары лесастэпаў Сібіры ад басейна ракі Туры на захадзе да ракі Барабы на ўсходзе. Сістэма кіравання ў ханстве вельмі нагадвала тую, што была прынята ў Залатой Ардзе.
    У сярэдзіне XVI ст. купцы і прамыслоўцы Строганавы атрымалі падтрымку Івана Жахлівага і вырашылі захапіць для яго Урал і Сібір. Яны сабралі і ўзброілі вялікі атрад казакоў на чале з атаманам Ермаком. У 1582 г. казакі разбілі войскі сібірскага хана Кучума і захапілі яго сталіцу Кашлык (Іскер). Аднаку змаганні з Кучумам Ярмак загінуў. Прытым маскоўская экспансія не спынялася: у 1586 г. каля былой сталіцы Сібірскага ханства Чымга-Туры была ўзведзеная крэпасць Цюмень, а ў наступным годзе ўзнік горад-крэпасць Табольск, які і стаў сапраўдным цэнтрам Маскоўскай дзяржавы ў Сібіры. У гэты рэгіён скіраваўся вялікі паток гандляроў і служылых людзей, следам за імі казакі, пасадскія людзі, сяляне, якія ўцякалі ад прыгону.
    6.4.	Культура Масковіі ў XVI cm. У XVI ст., а дакладней, з часу ўладарання вялікага князя Івана III, адбываюцца істотныя змены ў напрамку развіцця культуры і мастацтва на землях Маскоўскай дзяржавы, а таксама ў тых суседніх краінах, якія яна паступова сабе падпарадкоўвала. Калі перад тым існавала два вектары пярэсты еўразійскі, са змешваннем хрысціянскай і мусульманскай падкладкі (у маладых дзяржаўных утварэннях Растова-Суздальскай зямлі), і праеўрапейскі (у дэмакратыях Ноўгарада і Пскова), то пасля татальнага знішчэння Масковіяй апошніх (Ноўгарад 1478 г., Пскоў 1510 г.) другі вектар анулюецца. Нават пры тым, што пэўныя традыцыі, найперш у дойлідстве (тыпалогія сабораў), Масковія пераймае ад культуры вечавых рэспублік.
    Калі на мяжы XV-XVI стст. шэраг аўтарытэтных даследчыкаў яшчэ разважае пра культурныя з’явы ў Масковіі, часам ужываючы катэгорыі еўрапейскіх стыляў готыка, рэнесанс, то пазней падобны інструментарый робіцца непрымальным. Прыгадаем, што ў збудаваным італьянцамі Маскоўскім крамлі назіраюцца элементы готыкі, ва ўзведзеных у тым жа крамлі, зноў-такі італьянцамі, саборах і Гранавітай палаце праявы рэнесансу і элементы класічнай ордарнай сістэмы. Але пералічанае было вынікам мастацкага імпарту, які не быў засвоены арганічна, аднак перапрацаваны ў якасці дэкоруму.
    Затое ў гэты час ужо добра відаць, як, падобна да рэлігійнага жыцця, дзе царква існуе ў відавочнай «сімфаніі» з уладай, мастацтва пачынае абслугоўваць палітычныя дзяржаўныя інтарэсы ды ідэалогію, якая ўсё больш і больш выяўляе свой імперскі характар.
    Такім чынам, рэнесанс у Масковію так і не прыходзіць у прыватнасці, калі гаворка ідзе пра структуру жанраў і відаў мастацтва. У мастацтве Масковіі і гэта галоўнае адсутнічае антропацэнтрычны гуманістычны дух; гэта датычыць нават твораў для вышэйшых, адукаваных колаў грамадства. Іх было папросту замала: фактычна першым вялікім князем, які навучыўся чытаць, быў Іван IV Жахлівы.
    Найболып выразнае і ўражвальнае дасягненне эпохі ў дойлідстве гэта будаўніцтва вялікіх крамлёў і манастырскіх пабудоў на межах. Гэтыя пабудовы меліхарактар вайсковага абарончага тыпу (аб’ектаў падвойнага прызначэння) своеасаблівых выспаў тэрытарыяль-
    Астраханская крэпасць. Здымак пачатку XX cm.
    най экспансіі дзяржавы. У развіцці будаўніцтва істотную дапамогу аказалі запрошаныя ў Маскву італьянцы, якія пазнаёмілі маскоўцаў з вырабам адпаведнай вялікай, а не плоскай, кшталту плінфы, абпаленай цэглы, і захопленыя ў палон у Казані будаўнікі-рамеснікі. Асабліва значнымі сталі новыя будынкі Маскоўскага крамля. У 1530-х гг. тэрыторыя, якая прымыкала да ранейшага крамля з усходу, была абнесеная цагляным мурам і атрымала назву Кітайгорада. Праз паўстагоддзя, паводле праекта дойліда Фёдара Каня, быў узведзены гэтак званы Белы горад (1585-1593) трэцяя лінія крамлёўскіх муроў з 27 вежамі. Фёдар Конь пабудаваў таксама абарончыя мурыўчасовазаваяваным Масковіяй Смаленску (1596-1602) з рэкорднай працягласцю муроў (6,5 км).
    Мураваныя вартавыя крэпасці былі пабудаваны таксамаўіншых гарадах (Ніжні Ноўгарад, Тула, Каломна, Угліч, Зарайск, Серпухаў, Мажайск, Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Ізборск, Пячоры, Царовакакшайск, заваяваныя Маскоўскай дзяржавай Астрахань, Уфа, Казань, Царыцын) і нават на Салавецкіх астравах. Каланізацыйная пабудова крамля і белакаменнага Дабравешчанскага сабора ў заваяванай маскоўскім царом мусульманскай Казані, а таксама Успенскага сабора ў Свіяжску вялася пскоўскімі дойлідамі, сярод якіх найважнейшую ролю адыгралі Поснік (Якаўлеў) і Іван Шырай. Крэпасцьу Астрахані ўзводзілі майстры Міхаіл Вельямінаў, Дзей Губасты ды іншыя.
    Суровыя сваім абліччам і абарончыя, паводле другога прызначэння, манастырскія комплексы цягам XVI ст. узводзяцца ў ТройцаСергіеве, Кірыла-Белазёрску і іншых месцах.
    Узоры архітэктурных тыпаў у сакральным будаўніцтве ў асноўным пераймаюцца з папярэдняй практыкі ўладзіміра-суздальскай школы, часткова школ Ноўгарада і Пскова, з уласна маскоўскіх напрацовак і ніколі з кіеўскай спадчыны. Насуперак пазнейшым спробам дэклараваць «пераемнасць» маскоўскага палітычнага, рэлігійнага і культурнага жыцця ад Кіеўскай Русі такой пераемнасці папраўдзе не існавала. Паказальным з’яўляецца назіранне амерыканскага даследчыка Эдварда Кінана: амаль ніводнай царквы ў гэты час у Масковіі не будуецца ў гонар папулярныху Кіеве святых. Нават у гонар святой Сафіі хоць другую жонку Івана III, пляменніцу апошняга імператара Візантыі Канстанціна XI, якая шмат зрабіла дзеля стварэння новага архітэктурна-мастацкага вобразу сталіцы, звалі Сафіяй (Зояй). У «разрадных кнігах» часоў Івана III сярод трох тысяч імёнаў знаці амаль няма імёнаў кіеўскай традыцыі: ніводнага Ігара, Святаслава, Мсціслава, толькі тры Глебы і менш за 1 % Уладзіміраў. Часцей можна сустрэць татарскія і мусульманскія прозвішчы Тэміраў ці Булгакаў. Сярод прадстаўнікоў кіраўнічай маскоўскай дынастыі 20 % звалі Іванамі, 10 % Васіліямі.
    Вызначым тры асаблівасці культавага дойлідства XVI стагоддзя. Традыцыйная плынь, прыгаданая вышэй, аднаці пяцікупальныя (крыжовакупальныя паводле архітэктурнай тэрміналогіі) храмы, з колькасцю апсід ад 1 да 5, часта, апрачамясцовыхузораў, наследавалі Успенскаму сабору Арыстотэля Ф’яраванці, у якім лакальныя ўзоры былі ўдала абагульнены. Варта адзначыць таксама рашучую замену шаломападобных (візантыйскага тыпу) завяршэнняў падкупальных барабанаў на цыбулепадобныя. Ёсць меркаванні (Барыс Рыбакоў), што яны існавалі яшчэ ў XIII ст„ але агульнапрызнана іх масавае выкарыстанне з часоў царавання Івана IV (1547-1584) і афармлення храма Пакрова-на-Рове (Васілія Блажэннага, 1555-1561 гг.; дойліды Барма і згаданы Поснік) у Маскве.
    Перамены адбываліся ў выніку ўплыву мусульманскіх будаўнічых практык і моды, а таксама тэхналогіі драўляныххрамаў. «Цыбуліна» першапачаткова мела, насуперак папулярнаму меркаванню пра яе сакральнасць («свечка» Богу), утылітарнае прызначэнне не даваць збірацца снегу на даху. Другая асаблівасць гэта выкарыстанне ордарнай сістэмы (аднак адпаведныя дэталі пілястры, капітэлі,
    Святая брама ў Кірылаве
    калоны звычайна выступалі не элементам канструкцыі, а дэкорам). Трэцяя выпрацоўка тыпу пірамідальнага шатровага храму.
    Да традыцыйных пабудоў першай паловы XVI ст. належалі Траецкі сабор у Аляксандраве, Праабражэнскі сабор Хутынскага манастыра ў Вялікім Ноўгарадзе. Ва Уладзіміры быў пабудаваны Успенскі сабор Княгініна манастыра, у Растове Успенскі сабор, у Дзмітраве Успенскі сабор з рэльефамі маскоўскіх майстроў (магчыма, праект таго ж Алевіза Фразіна) і сабор Барыса і Глеба, у Суздалі Пакроўскі сабор, Дабравешчанская царква, Рызапалажэнскі сабор, у Кірылаве цэрквы Увядзення, Архангела Гаўрыіла, у Яраслаўлі нанова пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор з пазнейшымі 63 фрэскамі, у Пераяслаўлі-Залескім Траецкі сабор (дойлід Рыгор Барысаў, пазнейшыя роспісы Гурыя Нікіціна Кінешамцава), у Ферапонтаўскім манастыры на Барадаеўскім возеры Дабравешчанская царква са звонам, у Пскове царква Міколы з Усохі. У другой палове стагоддзя былі ўзведзеныя, сярод іншага, у Пскове храм Уваскрасення Хрыстовага са Стадзішча, у Яраслаўлі Святая брама (імаверны дойлід Іван Фразін), на Салаўках Праабражэнскі сабор, у Сольвычагодску Дабравешчанскі сабор з пазнейшымі роспісамі Фёдара Савіна і Сцяпана Арэф’ева, у Цвяры царква Белай Тройцы, у Волагдзе Сафійскі сабор са званіцай, у Разані Архангельскі сабор, у Кірылаве храмы Іаана Лесвічніка з разным іканастасам, Праабражэння, а таксама Святая брама з пазнейшымі фрэскамі.
    Шатровыя храмы, як мы маглі заўважыць раней, сталі вынікам доўгай эвалюцыі пірамідальнай, выцягнутай увышкі канструкцыі, вынайдзенай (пазакамарнае пакрыццё вакол цэнтральнага барабана плюс яшчэ больш прыціснутыя да апошняга два ярусы паўкруглых, часцей з кілепадобным завяршэннем, какошнікаў) полацкім дойлідам Іаанам яшчэ ў сярэдзіне XII ст. Ад полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы прыём перайшоў у смален-