Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Тым часам у Масковіі развіваліся і мясцовыя цэнтры іканапісу: найперш у Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе, Кастраме. Больш простанароднай, казачнай, часам наіўнай вобразнасцю вызначаліся творы з паўночных рэгіёнаў: Архангельскага, Валагодскага, Аланецкага.
У развіцці мініяцюры (пры захаванні традыцый ілюмінавання рукапісаў ад папярэдняй эпохі) найбольшую цікавасць уяўляюць свецкія манускрыпты такія, як створаная ў 1535 г. «Хрысціянская тапаграфія» Казьмы Індзікоплава. Кніга замяняла і каментарыі Святога Пісьма, і касмаграфію, і натуральную гісторыю, і гісторыю палітычную і культурную...
Але ў найбольшай ступені прагрэсу асветы ў Маскоўскай дзяржа-
ве паспрыяла кнігадрукаванне. Яно пачалосяў 1563 г. уМаскве: Аляксей Адашаў і Маруша Няфедзьеўнадрукавалі Евангелле. Прыкладна годам пазней выхадцы з Беларусі Іван Фёдараў (Федаровіч?) і Пётр Мсціславец у прысутнасці цара надрукавалі тамсама свой «Апостал». Акрамя Масквы друкарня была заснавана і ў Аляксандраўскай слабадзе.
У фальклоры побач з даўно вядомымі абрадавымі песнямі, былінамі далейшы росквіт за-
Б. Чорыкаў. Царскія ігрышчы
знаваў жанр гістарычнай песні. Гэтыя песні былі прысвечаны заваяванню Казані, паходу Ермака ў Сібір, войнам на Захадзе або асобе таго ж цара Івана Жахлівага.
Своеасаблівы росквіт, найперш пры двары гэтага самага цара, перажыла творчасць скамарохаў своеасаблівая версія распаўсюджанай на Захадзе карнавальнай культуры. Разам са скамарохамі Іван IV раз-пораз спяваў разгульныя песні або і ўдзельнічаў у маскарадных скоках («машкарах»).
Сярод літаратурных помнікаў XVI ст. вылучаецца дыдактычная аповесць-жыціе Ермалая Эразма «Аповесць пра Пятра і Фяўронню Мурамскіх», а таксама публіцыстыка Івана Перасветава, ліставанне цара Івана Жахлівага і князя Андрэя Курбскага, ананімныя «Гутарка Валаамскіх старцаў» і «Памфлет пра вялікага князя Маскоўскага». Па-ранейшаму ствараліся напалову летапісы, напалову гістарычныя аповесці (напрыклад, «Гісторыя пра Казанскае ханства»).
У гэты самы час у Маскоўскай дзяржаве пачалі з’яўляцца першыя прыватныя школы, у якіх вучылі грамаце і арыфметыцы. Пры манастырах засноўваліся новыя бібліятэкі.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Аброк штогадовы збор памешчыкамі грошай і прадуктаў з прыгонных сялян. У Маскоўскай дзяржаве і Расійскай імперыі існаваў да адмены прыгону.
Акольнічыя прыдворны чын і пасада ў Маскоўскай дзяржаве. Узначальвалі прыказы, выконвалі прыдворныя і вайсковыя абавязкі.
Апрычніна уведзены Іванам IV Жахлівым (Грозным) асаблівы парадак кіравання Маскоўскім царствам, які грунтаваўся на фізічным тэроры і знішчэнні людзей.
Бліжняя дума, Выбраная рада колы асоб, асабліва набліжаных да цара Івана IV, якія былі ў сярэдзіне XVI ст. неафіцыйным урадам Масковіі.
Губныя ўстановы органы мясцовага кіравання ў Маскоўскай дзяржаве, якія існавалі з 1530-х гг., займаліся напачатку вышукам і судом у крымінальных справах, а пазней таксама іншымі адміністрацыйнымі справамі. Ліквідаваныя на пачатку XVIII ст.
«Дамастрой» звод правілаў хатняга побыту жыцця ў Масковіі, складзены духоўнікам цара Івана IV манахам Сільвестрам.
Дваранства прывілеяванае, паноўнае саслоўе ў Маскоўскай дзяржаве і пазней у Расійскай імперыі, якое знаходзілася на царскай службе.
Думныя дзьякі чыноўнікі найніжэйшага рангу; складалі і правілі рашэнні Баярскай думы і царскія ўказы, займаліся справаводствам.
Думныя дваране трэці паводле значэння, пасля баяраў і акольнічых, ніжэйшы думны чын.
«Запаведныя петы» гады, у якія ў некаторых рэгіёнах Маскоўскай дзяржавы забараняўся пераход ад аднаго землеўласніка да іншага.
Захрыбетнікі залежныя ад землеўласнікаў людзі, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі і працавалі ў дварах сялян або пасадскіх людзей.
Земскія ізбы выбарныя органы мясцовага самакіравання ў гарадах і валасцях, у пачатку XVIII ст. толькі ў гарадах, дзе з 1721 г. былі заменены на магістраты і ратушы.
Земскі сабор найвышэйшая саслоўна-прадстаўнічая ўстанова Маскоўскай дзяржавы з 1549 па 1653 г„ сход прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва (акрамя прыгонных сялян), які склікаўся дзеля абмеркавання палітычных, адміністрацыйных і гаспадарчых пытанняў.
Земшчына тэрыторыя Масковіі, якая па дчас апрычніны не была ўключана ў склад апрычных земляў і якой кіраваў Іван Жахлівы пры пэўным удзеле Баярскай думы і Земскіх сабораў.
Машыкулі тэрмін з архітэктуры; азначае навесныя адтуліны-байніцы, размешчаныя наверсе муроў або вежаў крэпасці.
Надзел участак зямлі, які ў Маскоўскай дзяржаве даваўся селяніну ўзамен за выкананне ім розных павіннасцяў.
Падворны падатак сістэма падаткаабкладання насельніцтва, пры якой урад вызначаў агульную суму падаткаў, а гарадскія і сельскія абшчыны размяркоўвалі яе па асобных дварах.
Падымшчына падатак у Маскоўскай дзяржаве на карысць мясцовай адміністрацыі, які ўстанаўліваўся з кожнага «дыму» г. зн. з сялянскай гаспадаркі.
Палацавыя сяляне прыгонныя сяляне, якія належалі асабіста цару і членам царскай сям’і.
«Палкі новага строю» вайсковыя атрады, якія ф арміраваліся ў асноўным з іншаземных наймітаў і казакоў наўзор арганізацыі і навучання заходнееўрапейскіх армій.
Парсуна прымітыўны ранні партрэтны жанр, распаўсюджаны ў Маскоўскай дзяржаве; творы гэтага жанру знаходзіліся ў моцнай залежнасці ад тагачаснага маскоўскага іканапісу.
Пасоійнае дзяржаўны пазямельны падатак «з сахі», ямскія, пяцінныя і іншыя зборы.
Патрыярх найвышэйшы тытул у маскоўскай праваслаўнай царкве (уведзены ў 1589 г.).
Прыгоннае права сукупнасць юрыдычных нормаў, паводле якіх сялянам забаранялася пакідаць свае зямельныя надзелы без дазволу землеўласніка. У Маскоўскай дзяржаве замацавалася з 1497 г.
Прыказы органы цэнтральнага кіравання ў Маскоўскай дзяржаве, якія з аймаліся галіновым кіраваннем гаспадаркай. Разбойны прыказ выконваў функцыі следства і вышуку. Манастырскі прыказ разбіраў судовыя справы духавенства, датычныя маёмасных адносінаў.
Стафаж тэрмін з архітэктуры; азначае выявы постацяў людзей, жывёл, паказаных на фоне пейзажу дзеля ажыўлення вобраза.
Стральцы у дапятроўскі час: выбарныя служылыя людзі, асабіста свабодныя, якія набіраліся з падатных саслоўяў і неслі вайсковую
службу. Былі ўзброены пальнай і халоднай зброяй. Жылі ў адмысловых слабодах, мелі сем’і, займаліся рамёствамі і гандлем. Падпарадкоўваліся Стралецкаму прыказу.
Чарнасошныя сяляне («чорныялюдзі») цяглыя сяляне, якія ў адрозненне ад прыгонных сялян былі асабіста незалежнымі.
ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
Зпмпн, A. А. Опрмчнпна Нвана Грозного. Москва: Мысль, 1964. 535 с.
Нсторпя внешней полмтпкп Росспй. Конец XV-XVII в. Москва: Международн. отношенйя, 1999. С. 66-215.
Лсторпя русского пскусства: в 13 т. / под ред. 14. Э. Грабаря, В. Н. Лазарева, В. С. Кеменова. Т. 3. Москва: Нзд-во AH СССР, 1955. 745 с.
Нсторйя СССР с древнейшйх времен до конца XVIII в. / под ред. Б. А. Рыбакова. Москва: Высшая школа, 1983. С. 194-195.
Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе. Мінск: Беларусь, 2010. С. 138-142.
Россйя в XVI веке. Воспомйнэнйя йностранцев / пер. с англ. й нем. Смоленск: Русйч, 2003. 472 с.
Скрыннйков, Р. Г. Опрйчный террор. Ленйнград: Нзд-во ЛГУ, 1969. 344 с.
Скрыннйков, Р. Г. І4ван Грозный м его время. Москва: Наука, 1983. 250 с.
Скрынннков, Р. Г. Россйя накануне «Смутного временп». Москва: Мысль, 1985. 206 с.
Творогов, О. В. ЛйтератураДревней Русй. Москва: Просвешенпе, 1981. С. 94-105.
Тйхомйров, М. Н. Россйя в XVI столетйй. Москва: Нзд-во Академйй наук, 1962. 589 с.
Шмйдт, С. О. У йстоков россмйского абсолютйзма. Москва: Прогресс, 1996. 496 с.
Martin, J. Medieval Russia, 980-1584. 2nd ed. Cambridge University Press, 2012. P. 363-447.
Michalonis Litvani De moribus Tartarorum. Litvanorum etMoschorum. Fragmina X. Basileas: apud Conradum Waldkirchum, MDC(L)XV. 64 p.
7. СМУТНЫ ЧАС У МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ. МАСКОЎСКАЕ ЦАРСТВА АД ПАЧАТКУ ЎЛАДАРАННЯ РАМАНАВЫХ I ДА КАНЦА XVII СТ.
7.1. Смутны час. Калі цар Фёдар Іванавіч памёр і спынілася дынастыя Рурыкавічаў, 21 лютага 1598 г. натрон узышоў Барыс Гадуноў. Чаканага баярамі фармальнага акта абмежавання ўлады новага гасудара не было. Маўклівую незадаволенасць гэтага саслоўя выклікаў з боку новага цара таемны нагляд за баярамі, у якім асноўнай прыладай былі халопы, якія даносілі на сваіх гаспадароў, а далей ужо ішлі катаванні. Агульная нетрываласць дзяржаўнага парадку не магла быць выпр аўленая Гадуновым, нягледзячы на ўсю выяўленую імэнергію. Галодныя гады, якія пачаліся з 1601 г„ узмацнілі агульную незадаволенасць царом. Змаганне за царскі пасад у вярхах баярства дапаўнялася хваляваннямі знізу, з’яўленнем новых і новых прэтэндэнтаў на царскі трон, што і паклала пачатак Смутнаму часу, які большасць сучасных гісторыкаў адлічвае прыкладна ад 1603 г. У сувязі з гэтым уладаранне Барыса Гадунова можна лічыць першым яго перыядам.
Неўзабаве па Масковіі папаўзлі чуткі пра цудоўнае выратаванне ў Углічы царэвіча Дзмітрыя, які лічыўся раней забітым, і пра яго знаходжанне ў Польшчы. Першыя звесткі пра ўратаванага царэвіча пачалі трапляць у сталіцу ў самым пачатку 1604 г. Ілжэдзмітрый I быў фактычна створаны маскоўскім баярствам з дапамогай палякаў. Яго самазванства не ўяўляла сабою таямніцы для баяраў, і Гадуноў тады наўпрост казаў, што гэта яны падставілі самазванца.
Барыс Гадуноў зрабіў першую да Пятра спробу ліквідаваць культурную адсталасць Масковіі ад краін Заходняй Еўропы. У краіну прыязджае значна больш, чымраней, замежных спецыялістаў -
вайскоўцаў і лекараў, разведчыкаў карысных выкапняў і майстроў. Барыса Гадунова нават абвінавачвалі (як сто гадоў пазней Пятра I) у залішняй прыхільнасці да «немцаў» (так называлі ў Масковіі ўсіх заходнееўрапейцаў). Упершыню «для навукі розных моў і грамат» было адпраўлена ў Англію, Францыю, Германію некалькі маладых дваран. У Смутны час яны н е наважыліся вярнуцца нарадзіму: адзін з іх у Англіі перайшоў у англіканства, стаў святаром і нават багасловам.
Магчыма, калі б у распараджэнні Гадунова аказалася яшчэ некалькі спакойных гадоў, Маскоўская дзяржава больш мірна, чым пры Пятру, і на сто гадоў раней пайшла б па шляху мадэрнізацыі. Але тады паляпшэнне эканамічнага становішча толькі намячалася, а паколькі да выйсця з крызісу ішлі прыгонніцкім шляхам, то ў асяроддзі сялянства выспявала незадаволенасць. Магчыма, гэтая глухая незадаволенасць не перарасла б у выбух, калі б лета 1601 г. не было занадта дажджлівым. Да ўборкі ўраджаю ніяк не ўдавалася прыступіць. А пасля адразу, без перапынку, ударылі раннія маразы, і «побм мраз моцный всяку працу справ человечьмх в палех». Наступны год быў зноў неўраджайны, акрамя таго, не хапала насення і якасць яго была нізкая. Тры гады ў краіне лютаваў страшэнны голад.