• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Зразумела, прычынай голаду была не адна непагода. Зруйнаваная цяжкімі падаткамі і ўзмоцненай эксплуатацыяй сялянская гаспадарка страціла ўстойлівасць, не мела ніякага запасу трываласці.
    Але пры ўсім гэтым шмат у якіх баяраў, у клецях манастыроў ляжалі запасы збожжа. Паводле сведкаў тых падзей, іх тады хапіла б усяму насельніцтву краіны. Аднак памешчыкі і настаяцелі манастыроў хавалі запасы, бо спадзяваліся на далейшае падвышэнне цэн, якія, урэшце, і выраслі прыкладна ў сто разоў. Людзі былі вымушаны есці сена і траву, справа даходзіла нават да людаедства.
    Цар Барыс Гадуноў спрабаваў змагацца з голадам: беднякам раздавалі грошы, арганізоўвалі для іх платныя будаўнічыя работы. Але атрыманыя грошы імгненна абясцэньваліся, бо хлеба на рынку ад гэтага не большала. Тады Барыс распарадзіўся раздаваць бясплатна збожжа з дзяржаўных сховішчаў. Ён спадзяваўся такім чынам даць добры прыклад землеўласнікам, але клеці баяраў, манастыроўі нават патрыярха заставаліся зачыненымі. Людзі, якія марылі пра вырата-
    ванне, паміралі ў гарадах проста на вуліцах. Толькі ў Маскве было пахавана больш за 120 тыс. чалавек, і не ўсіх атрымлівалася пахаваць належным чынам. Сабакі жэрлі непахаваныя трупы. Пакуль сяляне ў гарадах паміралі ад голаду, іх палеткі заставаліся неапрацаванымі і незасеянымі.
    Голад падарваў уладу Барыса Гадунова. Народныя хваляванні ахоплівалі ўсё большыя тэрыторыі, і цар імкліва страчваў свой аўтарытэт. Тыя магчымасці, якія адкрывала перад краінай кіраванне гэтага дзяржаўнага дзеяча, былі змарнаваныя. У такой сітуацыі перамога Ілжэдзмітрыя была фактычна забяспечаная.
    Пра Ілжэдзмітрыя I і ў папулярнай расійскай літаратуры, і ў масавай свядомасці існуе шмат памылковых стэрэатыпаў. У ім бачаць звычайна «агента польскага караля і феадалаў», якія імкнуліся з яго дапамогай захапіць Масковію, іх марыянетку. Цалкам натуральна, што менавіта такую трактоўку асобы Ілжэдзмітрыя ўзмоцнена ўкараняўурад баярына Васілія Шуйскага (апошні заняў маскоўскі трон пасля звяржэння і забойства «імператара Дзмітрыя»), Але сёння можна болып аб’ектыўна паставіцца да дзейнасці маладога чалавека, які год прабыў на маскоўскім пасадзе і ў гонар свайго каранавання, паводле заходняга звычаю, загадаў выбіць залатую манету.
    Мяркуючы з успамінаў сучаснікаў, Ілжэдзмітрый I (які падпісваў свае ўказы як Demetreus Imperator) быў разумны і кемлівы. Яго атачэнне дзівілася, як лёгка і хутка ён вырашаў заблытаныя пытанні. Выглядае на тое, што ён і сам верыў у сваё царскае паходжанне. Сучаснікі адзначаюць дзіўную смеласць, з якой малады цар парушаў той этыкет, што склаўся пры двары. Натоўпу ён таксама не баяўся: не раз у суправаджэнні аднаго-двух чалавек ездзіў вярхом на кані па маскоўскіх вуліцах. Народу Ілжэдзмітрый абяцаў кіраваць не суровасцю і пакараннямі, а шчодрасцю і міласэрнасцю і паспеў спадабацца масквіцянам. Ён дзейнічаў з тэмпераментам свайго нібыта-бацькі Івана Жахлівага, але без брутальнасці апошняга. Калі б ён ведаў, што ён не царскі сын, ён, напэўна, здолеў бы загадзя засвоіць этыкет маскоўскага двара, каб усе адразу маглі сказаць пра яго: так, гэта сапраўдны цар. Да таго ж цар Дзмітрый памілаваў самага небяспечнага сведку згаданага раней князя Васілія Шуйскага. Абвінавачаны ўзмове супраць цара, Васілій Шуйскі кіраваўуУглічы
    Б. Чорыкаў. Demetreus Imperator (Ілжэдзімітрый I)
    расследаваннем справы аб гібелі сапраўднага царэвіча і на свае вочы бачыў яго мёртвае цела. Прысудзіў Шуйскага да смерці сабор, памілаваў яго Ілжэдзмітрый.
    Найважнейшымі супернікамі Гадунова на шляху да ўлады былі баяры Раманавы-Юр’евы. Найстарэйшы з іх Мікіта Раманавіч, брат маці цара Фёдара царыцы Анастасіі лічыўся хаўруснікам Гадунова. Але неўзабаве пасля ўступлення Барыса на пасад пяцёра братоў-
    Мікітавічаў былі арыштаваны паводле фальшывага абвінавачання ў спробе атруціць цара і высланыя разам са сваімі сваякамі. Самы старэйшы з братоў, паляўнічы і франт Фёдар Мікітавіч, быў пастрыжаны ўманахі пад імем Філарэта і адпраўлены на поўнач, у Антоніева-Сійскі манастыр. Яшчэ ў 1602 г. улюбёны слуга Філарэта паведамляў прыставу, што яго гаспадар з усім змірыўся і думае толькі пра выратаванне душы. Аднак улетку 1604 г. у Полынчы з’явіўся Ілжэдзмітрый, а ўжо ў лютым 1605 г. данясенні прыстава пры «старцу Філарэце» рэзка мяняюцца. Перад намі ўжо не сціплы манах, а палітычны змагар. I сапраўды, неўзабаве Філарэт з высланага манаха ператварыўся ў мітрапаліта Растоўскага: у гэты сан яго ўзвялі на загад цара Дзмітрыя. Прычына палягала ў сувязях самазванца з раманаўскай сям’ёй.
    Як толькі Ілжэдзмітрый з’явіўся ў Польшчы, урад Гадунова абвясціў, што ён самазванец Юшка (а ў манастве Рыгор) Багданаў, сын Атрэп’ева, дыякан-расстрыга Чудавага манастыра. Магчыма, яно так і было: урад быў зацікаўлены ў тым, каб назваць сапраўднае імя самазванца. Атрэп’еў жа да пастрыжэння быў халопам Раманавых і пастрыгся ў манахі, мабыць, пасля іх высылкі. Знакаміты гісторык Смутнага часу Сяргей Платонаў пісаў: «Нельга лічыць, што самазванец быў Атрэп’евым, але нельга таксама сцвярджаць,
    што Атрэп’еў ім не мог быць: праўда ад нас пакуль што схаваная». Іншыя даследчыкі паказваюць на істотныя разыходжанні Рыгора Атрэп’ева і Ілжэдзмітрыя I ва ўзросце, на засведчаную адначасовую прысутнасць абедзвюх гэтых асоб у розных месцах.
    Так або іначай, менавіта Раманавы падрыхтавалі кандыдата на ролю самазванца. У кожным выпадку, само з’яўленне Ілжэдзмітрыя ніяк не звязана з іншаземнымі інтрыгамі. Яшчэ адзін вядомы расійскі гісторык, Васілій Ключэўскі, у XIX ст. пісаў: «Ілжэдзмітрый быў толькі выпечаны ў польскай печы, а заквашаны ён быў у Маскве».
    Як сведчаць сучаснікі, Ілжэдзмітрый I быў разумны, і ініцыятыва яго авантуры ўзнікла зусім не ў Польшчы: наадварот, кароль Жыгімонт III Ваза доўга вагаўся, ці варта падтрымліваць гэтага прэтэндэнта на царскі трон. 3 аднаго боку, было прывабна мець на маскоўскім троне чалавека, які абавязаны каралю пагатоў малады чалавек лёгка даваў самыя розныя абяцанні. Ілжэдзмітрый патаемна перайшоў у каталіцтва і паабяцаў Папе Рымскаму, што ўся Масковія возьме з яго прыклад. Каралю ён паабяцаў Смаленск і ЧарнігаваСеверскую зямлю, бацьку сваёй нявесты Марыны, сандамірскаму ваяводзе Юрыю Мнішку (больш правільна: Мнішаху) Ноўгарад, Пскоў і ў дадатак мільён злотых. Але гісторыя цудоўнага выратавання царэвіча здавалася занадта неверагоднай. Сумневы ў каралеўскім паходжанні «маскоўскага князька» выказвалі амаль усе магнаты Рэчы Паспалітай, да якіх кароль звяртаўся па параду. Апроч таго, замірэнне з Масковіяй, заключанае у 1601 г. пры актыўным удзеле беларускага дзяржаўнага дзеяча, князя Льва Сапегі, тэрмінам на 20 гадоў на ўзаемавыгадных умовах уяўлялася яму больш надзейнай гарантыяй, чым нейкі хаўруснік Рэчы Паспалітай на маскоўскім троне. Жыгімонт III у той момант не мог пайсці на адкрыты ваенны канфлікт з Маскоўскай дзяржавай яшчэ і таму, што Рэч Паспалітая вяла цяжкае змаганне са Швецыяй за Прыбалтыку.
    Менавіта таму кароль не наважыўся аказаць Ілжэдзмітрыю поўную і безумоўную падтрымку: ён толькі дазволіў сваім шляхцічам, калі тыя пажадаюць, уступаць у ягонае войска. Такіх набралася крыху больш за паўтары тысячы. Да іх далучыліся некалькі сотняў дваран-эмігрантаў ды яшчэ данскія і запарожскія казакі, якія бачылі ў паходзе Ілжэдзмітрыя добрую магчымасць разжыцца ваеннай зда-
    бычай. Прэтэндэнт на трон меў, такім чынам, усяго толькі жменьку ваяроў каля 4 тысяч. 3 імі ён і перайшоў цераз Дняпро.
    Ілжэдзмітрыя ўжо чакалі, але чакалі каля Смаленска, бо адтуль адкрываўся больш просты і кароткі шлях на Маскву. Ён жа ўпадабаў шлях больш надзейны: цераз Дняпро ён перабраўся каля Чарнігава. Пасля гэтага войскам Ілжэдзмітрыя трэба было ісці праз Северскую зямлю, дзе было шмат незадаволеных сваім становішчам людзей: дробныя служылыя людзі, сяляне невялікіх маёнткаў, рэшткі разгромленых войскамі Гадунова казакоў, якія паднялі пад кіраўніцтвам атамана Хлапушы паўстанне; урэшце, мноства ўцекачоў тых, хто сабраўся туту галодныя гады. Менавіта гэтыя незадаволеныя масы, а не іншаземная дапамога, паспрыялі Ілжэдзмітрыю ў тым, каб дайсці да Масквы і ўзяць там уладу.
    У Маскве Ілжэдзмітрый таксама не ператварыўся ў польскага стаўленіка. Ён не спяшаўся выконваць свае абяцанні. Праваслаўе заставалася дзяржаўнай рэлігіяй болыіі за тое, цар так і не дазволіў будаваць у Масковіі рымакаталіцкія касцёлы. Ані Смаленск, ані Северскую зямлю каралю ён так і не аддаў, а толькі прапанаваў заплаціць за іх выкуп. Ілжэдзмітрый нават уступіў у канфлікт з Рэччу Паспалітай. Рэч у тым, што ў Варшаве не прызнавалі за маскоўскімі вяльможамі царскага тытула і называлі іх толькі вялікімі князямі, а Ілжэдзмітрый пачаў менаваць сябе нават цэсарам, г. зн. імператарам. Падчас урачыстай аўдыенцыі ён доўга адмаўляўся ўзяць з рук польскага амбасадара грамату, адрасаваную «вялікаму князю». У Рэчы Паспалітай былі відавочна незадаволеныя Ілжэдзмітрыем, які дазваляў сабе дзейнічаць нагэтулькі самастойна.
    Трагедыя Ілжэдзмітрыя палягала, аднак, у тым, што ён быў авантурнікам паводле свайго характару. Тыя сродкі, якія ён рэальна меў у сваім распараджэнні, не былі ў сапраўднасці адэкватныя яго мэтам. Надзеі, якія ўскладалі на яго розныя сілы, супярэчылі адна адной. Мы ўжо бачылі, што ён не апраўдаў тых чаканняў, якія звязвалі з ім у Рэчы Паспалітай. Каб заручыцца падтрымкай дваранства, Ілжэдзмітрый шчодра раздаваў землі і грошы, якія ён пазычаў у манастыроў. Але і тое, і другое не магло адбывацца бясконца. Чуткі пра нібыта каталіцкую веру новага цара, якія распаўсюджваліся сярод святарства, а таксама царскія пазыкі трывожылі і выклікалі неза-
    даволенасць. Сяляне спадзяваліся, што добры цар Дзмітрый адновіць права пераходу ў Юр’еў дзень, якое было адабранае ў іх Гадуновым. Але, не ўступіўшы ў канфлікт з дваранствам, Ілжэдзмітрый ніяк не мог гэтага зрабіць. Таму прыгоннае права было пацверджана: адно толькі сялянам, якія пайшлі ад сваіх гаспадароў у галодныя гады, быў дадзены дазвол заставацца нановых месцах. Гэтая мізэрная саступка не задаволіла сялян, але разам з тым выклікала незадаволенасць у часткі дваран. Калі падагульніць, то ніводзін сацыяльны слой унутры краіны, ніводная сіла па-за яе межамі не мелі сур’ёзных прычын падтрымліваць новага цара менавіта таму ён так лёгка і быў зрынуты з пасаду.