• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Пры гэтымЯнуш Радзівіл здолеў вызваліць Дуброўну і Оршу. У лютым войскі ВКЛ штурмавалі Віцебск, але безвынікова. У траўні 1655 г. Масква пачала новы наступ.
    У чэрвені-ліпені маскоўскія войскі захапілі Лукомль, Смілавічы, Свіслач, Барысаў і Менск. Асноўныя сілы на чале з царом пайшлі на Вільню. 8 жніўня салдаты цара і казакі захапілі горад ды віленскія замкі. Яны забілі болын за 10 тыс. чалавек, іншыхзабралі ў палон іпадпалілігорад,які гарэўтыдзень. 14жніўняцар прыехаўуВільню і абвясціў сябе вялікім князем Літвы, Валыні і Падоліі.
    У гэты час у паўночныя раёны ВКЛ увайшла шведская армія, якая ўжо захапіла Польшчу. Царскія войскі ўзялі Гродна, Коўна і Кейданы. Казакі Івана Залатарэнкі акупавалі Ліду, Іўе, Любчу, Мір, Карэлічы і Стоўбцы. Толькі Слуцк здолеў адбіць націск ворага. Былі захоплены Наваградак, Клецк, Слонім ды іншыя гарады і мястэчкі Панямоння. Пры гэтым здолелі адбіць ворага гарнізоны Нясвіжа, Ляхавічаў, Старога Быхава і Берасця.
    Аднак у вайну з Масковіяй уступіла Швецыя, і ўвосень 1655 г. ВКЛ і Маскоўская дзяржава пайшлі на замірэнне тэрмінам на два гады, якое ў рэальнасці праіснавала на год даўжэй. За Масквой засталіся ўсе акупаваныя землі, але вайна часова спынілася.
    17 траўня 1656 г. Маскоўская дзяржава пачала вайну са Швецыяй, і значная частка войскаў з тэрыторыі ВКЛ выправілася нановую вайну. У 1657 г. памёр Багдан Хмяльніцкі, казакі выбралі новага гетмана, Івана Выгоўскага, які выступіў супраць Масковіі і ў 1659 г. разбіў пад Канатопам маскоўскія войскі. Аднак неўзабаве ўладу ва Украіне захапіў сын Хмяльніцкага Юрый, які зноў перайшоў на бок Масквы. Потым Украіна паступова падзялілася на дзве часткі.
    У 1663 г. казацкая дзяржава канчаткова раскалолася на два гетманствы. Гетманства на правым беразе Дняпра спачатку арыентавалася на Польшчу, а потым на Турцыю; гетманы на левым беразе Дняпра прызнаваліўладу Масквы. Гетман Іван Брухавецкі (1663-1668) атрымаў ад цара вялікія падарункі і баярскі тытул. За гэта маскоўскія ваяводы пачалі збіраць ва Украіне падаткі, а ў гарадах з’явіліся маскоўскія гарнізоны. На правым беразе кіраваў гетман Пётр Дарашэнка (1665-1676). Ён заключыў дамову супраць Полынчы з Турцыяй, і некалькі гадоў на Заходняй Украіне ішла вайна, у выніку якой туркіў 1677-1678 гг. знішчылісталіцуУкраіны часоўХмяльніцкага Чыгірын, які абаранялі войскі Масквы і прамаскоўскага гетмана Івана Самайловіча.
    У 1658 г. у Варшаве сейм адмовіў Аляксею Міхайлавічу ў польскай кароне, выбраў новага караля і запатрабаваў ад цара вярнуць усе захопленыя землі. Вайна зноў пачалася і доўжылася некалькі гадоў. Стан маскоўскіхвойскаўувосень і ўзімку 1658-1659 гг. значна пагоршыўся. На акупаванай тэрыторыі актыўна дзейнічалі беларускія партызаны. Жыхары Старога Быхава, Мсціслава, Крычава, Чавусаў і Рослаўля перайшлі на бок Рэчы Паспалітай. Супраць Масквы выступіў чавускі казацкі палкоўнік Іван Нячай. Аднак у 1659 г. з Масквы прыйшло карнае войска і зноў захапіла Мсціслаў, Крычаў і Рослаўль.
    Паўгода, з траўня па снежань, мужна абараняўся гарнізон Старога Быхава; толькі дзякуючы здраднікам, якія адчынілі браму замка, карнікі ўварваліся туды і выразалі «ў пень» усіх абаронцаў. Гродна некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі і было цалкам разбуранае.
    У студзені 1660 г. маскоўскае войска ваяводы беларускага паходжання Івана Хаванскага захапіла Берасце і ў сакавіку ўзяло ў аблогу замак у Ляхавічах, але захапіць яго не здолела. У гэты час Аляксей
    Міхайлавіч замірыўся са Швецыяй і вырашыў перакінуць на Беларусь армію з Украіны. Але запарожцы пад Канатопам 29 чэрвеня 1659 г. разам з крымскімі татарамі забілі 12 тыс. маскоўскіх ваяроў, узялі ў палон, а потым забілі яшчэ каля 5 тыс. палонных. Найлепшая частка маскоўскай кавалерыі была знішчана за адзін дзень.
    Польшча выгнала шведаўса сваёй тэрыторыі і 3 траўня 1660 г. заключыла мірную дамову са Швецыяй. Мяжа паміж ВКЛ і Швецыяй прайшла паЗаходняй Дзвіне. Аб’яднанае войска ВКЛ і Польшчы пад камандай гетманаў Стэфана Чарнецкага і Паўла Сапегі ў чэрвені 1660 г. разбіла маскоўскую армію князя Хаванскага нарацэ Палонцы пад Ляхавічамі. Хаванскі страціў больш за 4 тыс. салдат і вялікі абоз.
    11 ліпеня саюзныя войскі вызвалілі сталіцу ВКЛВільню, але маскоўскі гарнізон у Верхнім замку здаўся толькі 3 снежня. 22 жніўня быў вызвалены Мсціслаў, а неўзабаве таксама Крычаў і Шклоў.
    Новае паражэнне маскоўская армія пацярпела ў кастрычніку 1661 г. ад войскаў ВКЛ пад Кушлікамі (Полаччына). 3 12 тысяч у Полацк уцяклі з поля бітвы толькі каля 3 тыс. ваяроў Маскоўскай дзяржавы.
    Пасля атрыманых паражэнняў акупанты пачалі масава рабаваць і вывозіць у Масковію ўсё, што толькі можна было вывезці, у тым ліку абразы, кнігі, зброю, грошы і хлебныя прыпасы. Гэта выклікала вялікі голад і эпідэмію чумы, пра што паведамлялі цару яго чыноўнікі.
    У лютым 1661 г. паўсталі жыхары Магілёва: яны вызвалілі горад і знішчылі амаль цалкам вялікі царскі гарнізон. У снежні 1661 г. пасля доўгай аблогі быў вызвалены горад Стары Быхаў. У лістападзе 1661 г. вайна часова (да траўня 1662 г.) спынілася. Увесну 1662 г. пачаліся перамовы, але вынікаў яны не далі, і зноў пачалася вайна. Войскі Рэчы Паспалітай у 1662 г. вызвалілі Барысаў і Усвяты. У 1663-1664 гг. ішлі баі мясцовага значэння пад Магілёвам, Віцебскам і Полацкам. Потым былі спробы перамоў і ваенныя дзеянні ўлетку 1666 г. пад Магілёвам, Шкловам і Копысем.
    Нарэшце, у студзені 1667 г. у вёсцы Андрусаве пад Смаленскам варожыя бакі заключылі замірэнне на 13,5 года (да чэрвеня 1680 г.). За Масквой засталіся Смаленскае ваяводства і Старадубскі ды Чарнігаўскі паветы, а таксама частка Украіны на левым беразе Дняпра і (часова) г. Кіеў. ВКЛ вярнула Віцебскае і Полацкае ваяводствы,
    а таксама частку Лівоніі (Інфлянты). Да Польшчы адышла Правабярэжная Украіна.
    У 1686 г. быў падпісаны «Вечны мір». Да ВКЛ дадаткова адышлі гарады Невель, Себеж і Вяліж, а таксама землі ўздоўж Сожа. Кіеў на доўгія гады застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
    7.6.	Унутраная паліпіыка Маскоўскай дзяржавы падчас вайны з Рэччу Паспалітай. На пачатку вайны ў краіне пачалася эпідэмія чумы, таксама спыніўся замежны гандаль, і срэбра для чаканкі грошай пачало не хапаць. У той час існавалі срэбныя рублі і дробныя капейкі. Каб ашчадзіць срэбра, у 1650 г. маскоўскі ўрад замяніў срэбныя капейкі на медныя. Нягледзячы на тое што медзь была ў 20 разоў таннейшай за срэбра, медныя капейкі загадалі лічыць як срэбраныя гэта выклікала вялікую інфляцыю і абурэнне насельніцтва. Кошты на харчы моцна выраслі, і ў краіне пачаўся голад. У 1662 г. паўсталі жыхары Масквы: яны натоўпам рушылі да цара і запатрабавалі выдаць ім баяраў. Цар мусіў разагнаць бунтаўнікоў, пры гэтым шмат людзей загінула. Аднак у 1663 г. медныя грошы забаранілі і зноў пачалі выкарыстоўваць срэбра.
    Шмат сялян, якія былі ў гаротным становішчы, паўцякала ад сваіх дваран на Дон. Але казакі не вельмі добра да іх сгавіліся, у свой асяродак не прымалі і забаранялі араць зямлю. Новыя перасяленцы атрымалі мянушку «галыцьба» і пачалі пераходзіць з Дона на Волгу. Некаторыя дабраліся да ракі Урала (тады яна называлася Яік). Іх узначаліў атаман Сцяпан Разін. У 1668 г. ён павёў казакоў рабаваць персідскія землі на паўднёвых берагах Каспійскага мора. Казакі Разіна захапілі і абрабавалі некалькі гарадоў, а ў 1669 г. вярнуліся на Волгу і прыплылі на захопленых караблях у Астрахань. Царскія ваяводы забралі ў іх караблі і частку зброі і з вялікай здабычай адпусцілі на Дон.
    Да Разіна далучылася шмат новых казакоў, і ён вырашыў захапіць уладу ўкраіне. Увесну 1670 г. Разін распачаўвайну з царскімі ваяводамі. Яго атрады захапілі Астрахань, Царыцын, Саратаў і Самару.
    Казакі забівалі і рабавалі баяраў і дваран, а таксама купцоў. Да казакоў далучыліся сяляне, якія паўсталі супраць сваіх памешчыкаў, а таксама паволжскія народы (мардва, татары ды іншыя).
    Разін дайшоў да Сімбірска, але тут яго сустрэлі царскія войскі на чале з князем Юрыем Барацінскім. Рэгулярныя войскі разбілі Разіна, і ён уцёк на Дон, дзе яго схапілі багатыя казакі і выдалі цару. У 1671 г. атамана публічна чацвертавалі ў цэнтры Масквы.
    7.7.	Царкоўная рэформа. У 1652 г. патрыярхам у Масковіі стаў былы наўгародскі мітрапаліт Нікан.
    Ён карыстаўся вялікай павагай цара, быў здольным і адукаваным чалавекам. Цар надаў яму тытул «вялікі гасудар» і нават пакінуў яго кіраваць краінай, калі сам пайшоў на вайну з Рэччу Паспалітай. Нікан пачаў паводзіць сябе вельмі ганарліва, і гэта вельмі не падабалася
    прыдворным.
    Нікан вырашыў, што маскоўская праваслаўная царква павінна быць падобнай да грэцкай і змяніў некаторыя правілы штодзённага жыцця вернікаў Масковіі. Ён запатрабаваў, каб абразы цалкам адпавядалі грэцкім узорам, каб вернікі хрысціліся не двума, а трыма пальцамі, як грэкі; таксама былі ўнесены змены ў царкоўныя кнігі. Г эта не спадабалася шмат якім святарам, і супраць Нікана выступілі пратапопы Авакум, Іван Няронаў і іншыя. Пасля гэтага Авакума
    выслалі ў Сібір (у Табольск), а Няронава у Валагодскі край.
    У 1654 г. Нікан склікаўуМаскве царкоўны сабор, і той падтрымаў яго рэформы. У 1655 г. Нікана падтрымаў і Канстанцінопальскі патрыярх.
    Аднак частка святароў на чале з Няронавым і Авакумам выступіла супраць яны адмаўляліся карыстацца новымі «папраўленымі» царкоўнымі кнігамі. Іх пачалі называць прыхільнікамі старой веры, або стараабрадцамі.
    У 1666 г. цар склікаў новы царкоўны сабор, які зноў не
    Патрыярх Нікан.
    Выява з «Тытулярніка» 1672 г.
    падтрымаў Нікана, пазбавіў яго сану патрыярха і святарства і саслаў як простага манаха ў манастыр, дзе ён 15 гадоў быў фактычна ў якасці вязня.
    Аднак усе змены ў царкоўным жыцці сабор падтрымаў і абвясціў прыхільнікаў старой веры раскольнікамі і ерэтыкамі. Супраць сабору выступіў Салавецкі манастыр, які 8 гадоў (1668-1676) змагаўся ў аблозе супраць царскіх войскаў. Стараверы ацалелі і падзяліліся на дзве плыні: папоўшчыну і беспапоўшчыну. Першыя мелі сваіх святароў папоў, а другія не.
    Дзеля выпраўлення царкоўных кніг у Маскву прыехалі адукаваныя святары з Грэцыі і Украіны, якія ведалі замежныя мовы і друкарскую справу. Вялікую ролю ў духоўным жыцці царскага двара адыграў беларускі манах Сімяон Полацкі, які быў настаўнікам царскіх дзяцей, вучыў моладзь пісаць вершы, намагаўся, каб яна вывучала лацінскую і грэцкую мовы. Сярод маскоўскіх інтэлектуалаў вылучаліся дварэцкі Фёдар Рцішчаў, начальнік Пасольскага прыказа дыпламат Афанасій Ардын-Нашчокін і яго намеснік баярын Артамон Мацвееў.