Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
рэлігійным жывапісе ўбачылі нават любоўныя тэмы біблейскай
гісторыі аголеную Вірсавію, Саламею ў танцы.
Само пранікненне заходняй культуры (праз замежных мастакоў, гравюры ілюстраваных выданняў, кантакты) у Масковію ў XVII ст.
з’явілася вынікам росту свецкай культуры і рыхтавала надыход
новай эпохі ў наступным стагоддзі.
Нельга тут не згадаць беларускіх рамеснікаў, што трапілі ў Масковію палоннымі падчас вайны 1648-1667 гг. Вельмі таленавітыя
працы належалі майстрам дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Сцяпан Зіноўеў, Давыдка Паўлаў ды іншыя). Працы беларускіх майстроў актыўна выкарыстоўваліся пры аздабленні Новадзявочага (разьбяны іканастас Смаленскага сабора, майстэрня Кліма Міхайлава), Данскога, Ізмайлаўскага, Новаіерусалімскага (на Істры), Іверскага (на Валдаі) манастыроў, крамлёўскіх палат і г. д.
Узнікненне кнігадрукавання ў Масковіі дало штуршок развіццю
кніжнай графікі, дзе вылучыліся майстры Іван Максімаў, Дзмітрый Львоў, Макарый Міцін-Патапаў, Мацвей Андрэеў.
Шэдэўрамі мастацтва сёння лічацца ізразцы (кафлі) беларуса Сцяпана Палубеса з Успенскага сабора Іосіфа-Волацкага манастыра, званіцы Пафнуцева-Бораўскага манастыра, храма Успення ў Ганчарах, царквы св. Тройцы ў Хахлоўскім завулку.
Сусветна вядомы цяпер цэнтр народных промыслаў пачаў фарміравацца ў XVII ст. у сяле Хахламе, што на Ніжагародчыне.
Адметным відам тагачаснага рэлігійнага музычнага мастацтва было гранне на званах, якое існавала ў формах простага звону, перазвону, трызвону і г. д. Самыя знакамітыя званы цэркваў Усходняй Русі мелі свае найменні: Цар-звон у Маскоўскім крамлі, «Сысой», «Лебедзь», «Баран» у Растоўскім крамлі і іншыя.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Абсалютызм нічым не абмежаваная манархічная ўлада. У Маскоўскай дзяржаве канчаткова склалася пры канцы XVII ст.
Аркбутан тэрмін з архітэктуры; азначае вонкавую мураваную паўарку.
Атаман найвышэйшы начальнік казацкага войска.
Гарадавыя ваяводы асобы, звычайна з адстаўных служылых людзей, якія ў XVII і XVIII стст. (да 1745) загадвалі ў гарадах і ўездах (паветах) вайсковымі, паліцэйскімі, судовымі, адміністрацыйнымі, фінансавымі памеснымі справамі.
Аапрог пункт размяшчэння вайсковых атрадаў, умацаваных драўлянай агароджай.
Васьмярык, чацвярык тэрміны архітэктуры, азначаюць васьміабо чатырохгранную (васьміці чатырохвугольную) у плане пабудову.
Казакі вайсковае саслоўе ў Маскоўскай дзяржаве, да якога належала насельніцтва некаторых рэгіёнаў і якое мела асаблівыя правы, ільготы і перавагі ўзамен за сваю абавязковую вайсковую службу.
Інтэрвенцыя гвалтоўнае ўзброенае ўмяшальніцтва адной або некалькіх дзяржаў у справы іншай.
Лаўра назва вялікага мужчынскага праваслаўнага манастыра, падпарадкаванага непасрэдна патрыярху.
Меркантылізм гаспадарчая палітыка, скіраваная на першачарговае развіццё айчыннай прамысловасці і гандлю.
Памеснае права пераважнае права маскоўскага вайскова-служылага дваранства валодаць дзяржаўнымі землямі з сялянствам, што на іх сядзіць.
Перапісныя кнігі зводныя дакументы падворных перапісаў мужчынскага насельніцтва цяглых падатных двароў з указаннем узросту і сваяцкіх адносінаў.
Пяцінныя грошы надзвычайны падатак, які спачатку спаганяўся з маёмасці свецкіх і царкоўных землеўласнікаў, пазней з сялян у памеры пятай часткі іх гадавога прыбытку.
Раскол (царкоўны) рэлігійна-грамадскі рух у Масковіі, які ўзнік у сярэдзіне XVII ст. і прывёў да падзелу маскоўскай праваслаўнай царквы і ўзнікнення стараабрадніцтва.
Рэгент асоба, якая ажыццяўляе паўнамоцтвы кіраўніка манархічнай дзяржавы падчас малалецтва або недзеяздольнасці законнага манарха.
Саборнае Улажэнне звод законаў Маскоўскай дзяржавы, прыняты Земскім саборам у 1648-1649 гг.
«Слова і справа гасударава» сістэма палітычнага вышуку ў Маскоўскай дзяржаве. Кожны царскі падданы павінен быў пад страхам смерці даносіць пра вядомыя яму змовы супраць цара і членаў яго сям’і, зневажанне яго тытула, падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе.
«Стаўбавыя дваране» патомныя дваране знатных родаў, якія былі ўпісаныя ў адмысловыя рэестры («стаўбцы»),
Сямібаяршчына сярод іншага назва маскоўскага ўрада, створанага ў ліпені 1610 г. пасля звяржэння з трона Васілія Шуйскага.
Тэтраконх тэрмін архітэктуры, азначае храм, які ў плане нагадвае чатыры пялёсткі.
Урочныя леты уведзеныя ў 1597 г. летнія тэрміны, падчас якіх землеўласнікі маглі ўзбудзіць зыск аб вяртанні ім сялян-уцекачоў.
Цаніннікі майстры шматколернай рэльефнай кафлі, пакрытай эмаллю («цынай»); ужывалася для аздаблення інтэр’ераў і фасадаў будынкаў.
Царкоўныя сяляне сяляне, якія належалі праваслаўным царкоўным землеўласнікам і ўстановам.
Чалабітная прашэнне, скарга, заява.
Ям паселішча на паштовым шляху.
Ярыжкі размоўная назва бедных людзей, якія займаліся цяжкай фізічнай працай (грузчыкі і да т. п.).
ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
Буганов, В. 14. Мнр нсторті. Россмя в XVII столетпн. Москва: Молодая гвардня, 1989. 318 с.
Всеобіцая псторня Россмм с древнейшпх времён до конца XVIII в. / под ред. проф. О. А. Яновского. Москва: Эксмо, 2008. 592 с.
Геллер, М. І4сторня Россяйской нмпернн: в 3 т. Москва: MJ4K, 1997. Т. I. С. 262-416.
Горсей, Дж. Запмскм о Россмм XVI начала XVII в. / пер. с англ. Москва: Нзд-во МГУ, 1990. 288 с.
Грушевскмй, Mux. Мллюстрпрованная ястормя Украмны. С прнложенмямн u дополненпямн. Донецк: «ПКФ» «БАО», 2011. С. 240-378.
Грыцкевіч, А. 1612 год у гісторыі Расіі... і яго тлумачэнне расійскімі палітыкамі і гісторыкамі // А. Грыцкевіч. Выбранае. Мінск: Кнігазбор, 2012. С. 537-551.
Нстормя русского нскусства: в 13 т. / под ред. Н. Э. Грабаря, В. Н. Лазарева, В. С. Кеменова. Т. 4. Москва: Нзд-во AH СССР, 1959. 697 с.
Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе. Мінск: Беларусь, 2010. С. 143-148.
Любнмов, Л. Д. Мскусство Древней Русм: кн. для чтення. Москва: Просвешенпе, 1974. С. 295-336.
Платонов, С. Ф. Смутное время. Очеркн нсторнп внутреннего крмзнса н обіцественной борьбы в Московском государстве в XVI-XVII вв. С.-Петербург, 1910. 648 с.
Поссевнно, А. Нсторнческне сочннення о Россмм XVII в. / пер. с лат. Москва: Нзд-во МГУ, 1983. 272 с.
Творогов, О. В. ЛмтератураДревней Pycu. Москва: Просвеіценпе, 1981. С. 106-124.
Andrusiewicz, A. Dzieje Dymitriad: 1602-1614. T. 1: Nadzieje i oczekiwania. Warszawa: Akademia NaukSpoIecznych. Wyd-wo Naukowe, 1990. 335 s.
Andrusiewicz, A. Dzieje Dymitriad: 1602-1614. T. 2: Na rozdrozu dziejow. Warszawa: Akademia Nauk Spolecznych. Wyd-wo Naukowe, 1990. 367 s.
8. РАСШСКАЯ ІМПЕРЫЯ У XVIII СТ.
8.1. Рэформы Пятра I і іх вытокі. У XVI-XVII стст. Маскоўская дзяржава ў Заходняй Еўропе разглядалася як варварская перыферыя еўрапейскай прасторы. Пасля таго як яна страціла выхад да Чорнага і Балтыйскага мораў, яе перасталі лічыць за сур’ёзнага канкурэнта і ўспрымалі толькі як краіну, якая пастаўляе на еўрапейскія рынкі хлеб і футра каштоўных звяроў, асабліва собаля. У Масковіі ж да каталіцкіх і пратэстанцкіх краін ставіліся варожа.
У краіне існавала ксенафобія, непавага да замежных звычак, вопраткі, стылю жыцця. Звычайны жыхар Маскоўскай дзяржавы лічыў сябе адзіна правільным хрысціянінам, а ўсіх, хто жыве за мяжою, нехрысцямі, басурманамі. Аднак пры канцы XVII ст. сітуацыя пакрысе пачала мяняцца. Так, фаварыт царэўны Соф’і Васілій Галіцын прапаноўваў змяніць стаўленне да сялян, надзяліць іх зямлёй і спаганяць з іх падатак у дзяржаўны скарб. Г этыя грошы планавалася перадаваць на аплату дваранам за дзяржаўную службу. Аднак без марскога гандлю эканамічныя рэформы ў Масковіі былі немагчымыя. Чорнае мора было пад кантролем Турцыі, а Балтыйскае Швецыі.
Пётр I пачаў з поўдня. У 1696 г. яго войскі, падмацаваныя створаным царом флотам, у выніку двух паходаў захапілі турэцкую крэпасць Азоў. Будаўніцтва флота стала агульнадзяржаўнай справай. Землеўласнікі (дваране) мусілі з разліку 10 тыс. сялянскіх двароў пабудаваць адзін баявы карабель. Квота для царкоўнікаў была 8 тыс. сялянскіх двароў за карабель, а ўсе гараджане Масковіі (пасадскія людзі) будавалі 12 баявых караблёў. На новы флот (да 50 караблёў) было патрэбна паўмільёна рублёў, у той час як гадавы даход краіны складаў 2 млн рублёў. Таксама цар у 1697 г. загадаў вучыць марской справе 50 чалавек таленавітай дваранскай моладзі.
Задумай Пятра было стварыць супраць Турцыі вайсковы саюз усіх хрысціянскіх дзяржаў Еўропы. 3 гэтай мэтай увесну 1697 г. за мяжу
Б. Чорыкаў.
Пётр I сярод галандскіх майстроў
паехала вялікае пасольства разам з царом. Але цар там быў замаскіраваны пад урадніка Праабражэнскага палка Пятра Міхайлава. Пасольства было за мяжой паўтара года. За гэты час Пётр прывык да еўрапейскага ладужыцця і ўспрыняўяго вонкавыя прыкметы.
Цар напачатку пабываў у Курляндыі і Прусіі, а потым у Галандыі, дзе працаваў на верфі як просты цясляр, жыў у маленькім дамку і апранаўся як рабочы. Пасля ён паехаў у Англію, вывучаў ліцейную справу, наведваў фабрыкі і музеі. На-
рэшце яго пасольства апынулася ў Вене. Аднак там пасля перамоваўз германскім імператарам стала канчаткова зразумела, што ніхто з Турцыяй у сапраўднасці ваяваць не хоча, і трэба вяртацца на радзіму. Па дарозе цар заехаў да курфюрста Саксоніі, які нядаўна быў абраны каралём Рэчы Паспалітай, Аўгуста і пасябраваўз ім. Падчас сяброўскіхразмоўупершыню ўзнікла думка пра вайну са Швецыяй.
У гэты час у дзяржаве пачаліся хваляванні стральцоў. У жніўні 1698 г. цар прыехаў у Маскву. I адразу пачаліся вялікія змены. Сваю жонку Еўдакію Пётр выправіў у манастыр, а сына Аляксея перадаў на выхаванне сваёй сястры Наталлі. Пачаліся расправы са стральцамі, якіх некалі падтрымлівала царэўна Соф’я. Пётр загадаў адправіць яе ў манастыр, а стралецкае войска ліквідаваць. Падчас ліквідацыі каля дзвюх тысяч стральцоў у розных раёнах Масквы пакаралі смерцю.
Адначасова ў краіне пачаліся рэформы з мэтай надаць ёй вонкава еўрапейскі выгляд. Асноўныя змены адбыліся ўсістэме кіравання, ва ўзброеных сілах, у фінансах, падатках і дачыненнях з праваслаўнай царквой. Таксама было загадана ўсім дваранам і службовым людзям згаліць бароды і насіць еўрапейскую вопратку. Дазвалялася курыць