• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    тытунь і піць каву. Але сялян і духавенства гэтыя змены не закранулі. 3 1 студзеня 1700 г. у Масковіі ўводзіўся новы каляндар. Гады пачалі лічыць не ад стварэння свету, а ад Раства Хрыстовага, як у Еўропе. Пачатак года цяпер прыпадаў не на 1 верасня, а на 1 студзеня. З’явілася першая газета, увялі грамадзянскі алфавіт, стварылі органы самакіравання (ратушу ў Маскве, земскія ізбы ў іншых гарадах).
    У 1699 г. адбыўся першы рэкруцкі набор у войска: кожныя 20 сялянскіх двароў накіроўвалі аднаго салдата на пажыццёвую вайсковую службу. Так узнікла прафесійнае войска.
    У часы Пятра ў Масковіі жыло каля 7 млн чалавек, з іх каля 30 тыс. дваран (разам з сем’ямі). Становішча апошніх цар узмацніў. Кожны дваранін з 15 гадоўпавінен быўзнаходзіцца на дзяржаўнай службе. Каб гэтая служба была прывабнай, у 1722 г. увялі «Табелі аб рангах»: кожны дваранін (мешчанін) пачынаў службу з самага малога 14-га рангу (класа) і потым меў магчымасць падымацца па кар’ернай лесвіцы. Вайсковую службу дваране пачыналі шараговымі салдатамі ў элітных Праабражэнскім ці Сямёнаўскім палку.
    Усе дваране павінны былі абавязкова вучыцца ў школах, а здольныя пасылаліся на вучобу за мяжу. Дваранін, які не меў дыплома аб заканчэнні школы, не меў права на шлюб. Пры канцы ўладарання Пятра ў Расіі існавалі школы (іх называлі цыфіркамі') у 42 гарадах, дзе вучыліся 2 тыс. чалавек. Прычым палову з іх складалі зусім не дваране, а дзеці святароў ды гараджан. Мяшчане, якія паступалі на вайсковую ці грамадзянскую службу, маглі за добрую працу атрымаць дваранства, калі дасягнулі пэўнай пасады і атрымалі ордэн. Розніца паміж баярамі і дваранамі была ліквідавана. Памесці прыраўнялі да вотчын, іх ужо можна было перадаваць у спадчыну. У 1714 г. з’явіўся ўказ, паводле якога спадчыну мог атрымаць толькі адзін з сыноў. Астатнія ішлі на дзяржаўную службу. Раз на 10 гадоў праводзілі перапісы (рэвізіі) насельніцтва, якое абкладалася падушным падаткам. 3 кожнай мужчынскай душы селяніна ці пасадскага чалавека незалежна ад яго ўзросту бралі грашовы падатак.
    Пётр I фактычна прыватызаваў праваслаўную царкву. Трэба сказаць, што стараверы выступалі супраць цара і лічылі яго антыхрыстам. Прыхільнікі Нікана таксама яго не любілі і групаваліся вакол патрыярха Андрыяна (1690-1700).
    Калі Андрыян неўзабаве памёр, цар загадаў новага патрыярха не выбіраць і прызначыў часова кіраваць царквой разанскага мітрапаліта. У 1721 г. адбылася царкоўная рэформа, увынікуякой расійская праваслаўная царква страціла аўтаномію і стала часткай дзяржаўнага механізму. Пасаду патрыярха ліквідавалі, царквой пачала кіраваць духоўная калегія (сінод) на чале з прэзідэнтам. Царкоўныя сяляне ў 1701 г. разам з вотчынамі былі забраныя з манастыроў; іх абклалі падаткамі, якія ішлі ў дзяржаўную казну. Таксама яны мусілі пастаўляць рэкрутаў у войска. У 1724 г. цар выдаў указ аб манахах, забараніўшы ім пераходзіць з манастыра ў манастыр. Быў зацверджаны штат царкоўных служак. Пасля смерці святара на яго месца станавіўся старэйшы сын, які да гэтага быў дыяканам пры бацьку. Малодшыя сыны былі дзячкамі і панамарамі. Святары мусілі служыць цару, ухваляць яго рэформы і ўказы, дапамагаць выяўляць ворагаў улады. Супраць старавераў пачаліся рэпрэсіі: яны ўцякалі ў Сібір і за мяжу, найчасцей на тэрыторыю ВКЛ.
    У часы кіравання Пятра колькасць мануфактур дасягнула 200, прычым існавалі як дзяржаўныя, так і прыватныя прадпрыемствы.
    Б. Чорыкаў.
    Пётр I на будаўніцтве Пецярбурга
    Аднак у адрозненне ад заходніх краін, дзе ў прамысловасці існавалі наёмныя працы, у Масковіі працавалі або прыгонныя сяляне, або іншыя катэгорыі насельніцтва, таксама пад прымусам.
    Таксама ў значнай ступені была абмежавана дзейнасць купцоў. Гандаль таварамі, якія давалі добры прыбытак (у першую чаргу алкаголь і тытунь), рабіўся дзяржаўнай манаполіяй, і прыбытак ішоў у дзяржаўны скарб.
    У краіне быў створаны ваенна-прамысловы комплекс: ён патрабаваў значных выдаткаў, і людзі моцна бяднелі.
    У 1703 г. на рацэ Няве і берагах Фінскага заліва Пётр I заснаваў новую сталіцу дзяржавы Санкт-Пецярбург, дзе ў 1704 г. заклалі Адміралцейства і дзе паводле стану на 1721 г. працавала 5300 рабочых розных прафесій.
    3 1707 па 1725 г. у сталіцы пабудавалі 59 вялікіх караблёў і 203 малыя. Такім чынам узнік балтыйскі флот. Санкт-Пецярбург зрабіўся найважнейшым гандлёвым портам дзяржавы (замест Архангельска).
    У Масковіі існавала вялікае войска. Гэта былі рэгулярная армія (палявая і гарнізонная каля 200 тыс. чалавек), нерэгулярнае войска (данскія і запарожскія казакі 75 тыс. чалавек) і флот (28 тыс. чалавек). Пётр I цалкам памяняў сістэму дзяржаўнага кіравання. Да яго дзейнічала Баярская дума, якая кіравала прыказамі. Усіх прыказаў было каля 40, там працавалі чыноўнікі баяры і дзякі (сакратары). Прыказы таксама кіравалі гарадамі з іх паветамі (уездамі). Гарадамі і паветамі кіравалі ваяводы, або губныя старасты. Замест Баярскай думы ў 1711 г. Пётр стварыў урадавы Сенат, куды прызначаў сваіх людзей. Дзеля кантролю за дзейнасцю Сената ў 1722 г. утварылі асобную пракуратуру на чале з генерал-пракурорам.
    Існавала і таемная служба кантролю за дзейнасцю чыноўнікаў, дзе працавалі фіскалы: яны пісалі даносы на тых, хто злоўжываў службовым становішчам. Замест прыказаўу 1718 г. утварылі 12 калегій. Галоўнымі сярод іх былі: вайсковая, Адміралцейская і замежных спраў. Калегіі працавалі калектыўна ў так званых прысутнасцях (прнсутствмях), што складаліся з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта, калежскіх саветнікаў і асесараў. У 1708 г. былі створаны губерні на чале з губернатарам або генерал-губернатарам. Губерні складаліся з правінцый і паветаў. Губернатары падпарадкоўваліся непасрэдна Сенату. Таксама цар загадаў біць новыя манеты рублі і палціны (паўрублёўкі).
    Пётр I увесь час вёў малыя і вялікія войны са сваімі суседзямі. Пасля захопу Азова разам з Даніяй і Саксоніяй ён распачаў Паўночную вайну супраць Швецыі. У 1700 г. ён падпісаў мір з Турцыяй, якая пагадзілася саступіць яму Азоў, потым накіраваў сваю армію да Фінскага заліва і абкружыў шведскую крэпасць Нарву. Шведскі кароль Карл XII тут жа разбіў войскі Даніі і змусіў яе да міру. Потым Карл хутка прывёў свае войскі да Нарвы і нечакана напаў
    на маскоўскі лагер каля горада. 19 лістапада 1700 г. войскі Пятра разбегліся, і Карл захапіў увесь лагер ды ўсе гарматы праціўніка. Аднак шведы не пайшлі ў Масковію, а накіраваліся ваяваць з Саксоніяй, прычым у вайну была ўцягнутая і Рэч Паспалітая. Ваенныя дзеянні цягам некалькіх гадоў адбываліся на тэрыторыі ВКЛ, пры гэтым галоўным ваенным тэатрам стала Беларусь.
    Пётр за зіму 1700-1701 гг. сабраўновае войска і зрабіўЗОО новых гармат, прычым для іх вырабу загадаў зняць медныя званы з цэркваў Масковіі. Вайна адначасова ішла на тэрыторыі Прыбалтыкі і Рэчы Паспалітай. Войскі Пятра спачатку захапілі гарады Ям і Капор’е, потым крэпасць Нотэбург у вусці ракі Нявы там, дзе некалі быў наўгародскі горад Арэшак. На гэтым месцы была закладзена новая крэпасць Шлісельбург. У траўні 1703 г. на рацэ Няве Пётр пабудаваў вялікую Петрапаўлаўскую крэпасць, а пад яе мурамі новы горад Санкт-Пецярбург.
    У гэты самы час на востраве Котліне была пабудавана марская крэпасць Краншлот (будучы Кранштат). У 1704 г. войскі Пятра захапілі горад Дэрпт (Юр’еў) і Нарву. Такім чынам, пакуль Карл XII ваяваў з Саксоніяй і Рэччу Паспалітай, а таксама з маскоўскімі войскамі на яе тэрыторыі, Пётр I атрымаў выхад да Балтыйскага мора.
    У 1707 г. шведы прымусілі капітуляваць Саксонію, і Аўгуст перастаў быць каралём Рэчы Паспалітай. Карл XII вырашыў ісці цераз Беларусь на Масковію. Маскоўскія войскі паводзілі сябе на беларускай тэрыторыі, як і шведы: фактычна былі акупантамі, рабавалі і забівалі мірнае насельніцтва. Так, паводле загаду Пятра, у яго прысутнасці былі пасечаныя шаблямі ўніяцкія святары ў Полацкай Сафіі, а сам храм спачатку пераўтварылі ў склад пораху, а потым адбыўся выбух, пасля чаго большая частка сабора была разбурана. На загад Пятра быў спалены самы багаты горад Беларусі Магілёў.
    Пакуль ішла вайна, на тэрыторыі Масковіі пачаліся паўстанні. У 1705 г. адбыўся бунт у Астрахані, тады ж паўсталі башкіры, якія змагаліся з маскоўскімі ваяводамі аж да 1709 г. Адначасова збунтаваліся данскія казакі на чале з Кандратам Булавіным. У 1708 г. паўстанне было жорстка задушана, а данскія казакі страцілі сваю аўтаномію. Неспакойна было і ва Украіне, дзе гетман Іван Мазепа вырашыў перайсці на бок Карла XII.
    На пачатку 1708 г. Карл XII выбіў маскоўскія войскі з Гродна і пайшоў на Маскву, маючы 90-тысячнае войска. 3 Ліфляндыі яму на дапамогу рушыў корпус генерала Адама Л юдвіга Левенгаўпта, які меў 16 тыс. салдат і вайсковыя прыпасы. Шведы разбілі маскоўскае войска каля вёскі Галоўчын і перайшлі Дняпро каля Магілёва. Спачатку яны збіраліся ісці на Смаленск, дайшлі да Мсціслава, але потым павярнулі на поўдзень, каб аб’яднацца з гетманам Мазепам. У гэты час каля вёскі Лясной на Сожы Пётр I нечакана напаў на корпус Левенгаўпта, разбіў яго і захапіў увесь абоз.
    Ва Украіне маскоўскія войскі захапілі новую сталіцу гетманскай Украіны горад Батурын, а Мазепа з невялікім вайсковым атрадам далучыўся да Карла XII. Увесну 1709 г. шведы вырашылі захапіць горад Палтаву, але не здолелі гэта зрабіць не хапіла запасаў пораху.
    Тады Пётр вырашыў даць шведам генеральную бітву, якая адбылася тамсама, пад Палтавай, 27 чэрвеня 1709 г. У шведаў было каля 30 тыс. чалавек і толькі 4 гарматы, а іх праціўнікі мелі 42 тыс. салдат. Шведы былі цалкам разбітыя, Карл XII і Мазепа здолелі ўцячы ў Турцыю. У 1710 г. маскоўскія войскі захапілі Рыгу, Рэвель (Талін) і Выбарг.
    Аднак пры канцы 1710 г. Карл XII намовіў Асманскую імперыю пачаць вайну з Масковіяй. Пётр I з вялікім войскам (40 тыс. чалавек) увесну 1711 г. пайшоў праз стэпы Малдавіі да Дуная. Вялікае турэцкае войска (200 тыс. чалавек) атачыла войскі Пятра I каля ракі Прут. Паражэнне і палон былі амаль непазбежныя, але туркі неча-
    Б. Чорыкаў.
    Пётр I прымае тытул імператара Усерасійскага
    кана прапанавалі мір. Пётр вярнуў Турцыі Азоў і падпісаў мірную дамову. Вайна са Швецыяй прадоўжылася.
    Маскоўская армія захапіла амаль усю Фінляндыю, а ў 1714 г. Аланскія астравы (пры гэтым быў разбіты шведскі флот). У 1721 г. Швецыя падпісала мірную дамову ў горадзе Ніштаце (Фінляндыя). У выніку Масковія атрымала Ліфляндыю разам з Рыгай, Эстляндыю (з Рэвелем і Нарвай) і частку Карэліі (з Выбаргам). Пётр прыняў тытул Усерасійскага імператара і назваў сваю краіну Расійскай імперыяй. Сенат надаў яму тытулы «Вялікі» і «бацька айчыны».