• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Крытычнае мысленне пачынае выяўляць сябе і ў дачыненні да дзяржаўнага ўладкавання Расійскай імперыі. Важную ролю тут адыгрывала выдавецка-публіцыстычная дзейнасць масона Мікалая Навікова, заснавальніка сатырычных часопісаў «Трутень», «Жмвопмсец», «Кошелек». Рэпрэсіі з боку Кацярыны II зазнаў Аляксандр Радзішчаўза надзвычай крытычную кнігу «Падарожжа з Пецярбурга ўМаскву» (1790).
    Расійская літаратура XVIII ст. у цэлым прайшла вельмі значны шлях ад паўграфаманскіх практыкаванняў Васілія Традзьякоўскага, Антыёха Кантэміра, Аляксандра Сумарокава, Міхаіла Хераскава да таленавітых узораў лірыкі. таго ж Міхайлы Ламаносава, Гаўрылы Дзяржавіна, цікавых камедый Дзяніса Фанвізіна. Адметнай з’явай сталі напісаныяў 1738-1759 гг. мемуары Андрэя Болатава. У гэтычас пачынаюць заяўляць пра сябе і творцы неславянскіх этнасаў Расіі: башкірскія песняры-імправізатары (сэсэны) Салават Юлаеў і Баік Айдар, башкірскі рэлігійны паэт Таджэтдзін Ялсыгул, калмыцкі пісьменнік Габан Шараб, татарскі аўтар дакументальных падарожных нататак Ісмагіл Бікмухаметаў. Сярод калмыкаў пры канцы XVII і ў XVIII ст. склаўся вялікі гераічны эпас «Джангар».
    Своеасаблівым феноменам культуры Расіі пачатку стагоддзя стала ініцыяванае Пятром 1 будаўніцтва новай расійскай сталіцы на Заечым востраве ля вусця ракі Нявы. Новы горад атрымаў галандскую назву «Санкт-Пітэр-Бурх». Пачалося ўсё з земляных умацаванняў і невялікага горада для самога імператара. Пасля гэтага пачалі ўзводзіць дамы для найбліжэйшых пятроўскіх паплечнікаў. Горад будавалі збольшага запрошаныя з-за мяжы архітэктары і інжынеры (Андрэас Шлютэр, Даменіка Трэзіні, Джавані Марыя Фантана, Готфрыд Ёган Шэдэль, Крыстаф Конрад, Гаэтана К’яверы ды іншыя). Першапачатковую канцэпцыю планіроўкі горада (услед за праектамі ўзорных дамоў) распрацаваў італьянец са Швейцарыі Трэзіні (1714-1716). Аднак галоўным архітэктарам горада быў прызначаны па прыездзе летам 1716 г. больш дасведчаны архітэктар і інжынер Жан-Батыст Аляксандр Леблён. Што праўда, прапанаваны ім праект (1716-1717), падобны да працы Трэзіні і дапоўнены размешчанымі па эліпсе 56 бастыёнамі для агульнай абароны горада (кварталы «подлага люду», могілкі і гароды выносіліся за межы), за-
    цверджаны не быў. Пабудова бастыёнаў уяўлялася занадта дарагой. Да таго ж план Леблёна закранаў ужо здзейсненыя пабудовы Траецкай плошчы, Адміралцейскага боку і Летняга сада. Праекты Трэзіні і Леблёна сыходзіліся ў галоўным: дзякуючы ім у Расіі ў глабальным маштабе адбыўся пераход ад радыяльна-кальцавой да рэгулярнай планіроўкі горада, якая прадугледжвае геаметрычную правільнасць, сіметрычнасць, адзіныя правілы забудовы вуліц і тыповыя суадносіны памераў і вышыні будынкаў. На працягу 1710-1730-х гг. Даменіка Трэзіні стварыў праекты такіх значных будынкаўу СанктПецярбургу, як Летніпалац Пятра I (1710-1714 гг., барэльефы таго ж Шлютэра), будынак Дванаццаці калегій (1721-1742 гг„ разам з рускім дойлідам Міхаілам Зямцовым) і Гасцінны Двор (1723-1735) на Васільеўскім востраве. Былі пастаўлены таксама Пятроўская брама (1714—1717) і Петрапаўлаўскі сабор у Петрапаўлаўскай крэпасці (1712-1733).
    Такім чынам, пасля смерці Леблёна (1719) Трэзіні зноў кіраваў працамі ў горадзе. Пабудовы Трэзіні вызначылі стылістыку дойлідства пятроўскага барока. Ім уласцівыя строгая рэгулярнасць планаў, сціплы дэкор, выкарыстанне класічных ордарных элементаў разам з барочнай арнаментыкай.
    Дзеля рэалізацыі маштабных праектаў расійскія прыгоннікі пастаўлялі штогод прыкладна па 20 тыс. рабочых на будаўніцтва горада. Шмат хто з іх не мог вытрымаць цяжкой працы ў вельмі складаным паўночным клімаце.
    Італьянец Джавані Фантана разам з немцам Готфрыдам Шэдэлем пабудавалі палацы Меншыкава ў Пецярбургу (1710-
    Петрапаўлаўскі сабор у Санкт-Пецярбургу (архітэктар Д. Трэзіні)
    1720-я гг., адзін з першых гмахаў новага горада) і Араніенбаўме (1711-1727). Абодва аўтары не лічацца высокакласнымі дойлідамі:
    мяркуецца, што Фантана (якога Меншыкаў наймаў яшчэ ў Маскве ў 1706 г.) для сваіх праектаў выкарыстоўваў гатовыя малюнкі з архітэктурных кніг. Болыв выразны, нават шыкоўны праект Араніенбаўма а менавіта закругленыя галерэі, якія вядуць ад двухпавярховага цэнтральнага корпуса да бакавых павільёнаў дапрацоўваўся архітэктарамі Ніколам Піно і Шлютэрам.
    Дойлід Міхаіл Зямцоў, які пачаў сваю адукацыю ў Маскве ў Збройнай палаце, а потым у новай сталіцы ў Трэзіні (1710) і сваёй стараннасцю звярнуўувагу Пятра I, акрамя супольнай працы з настаўнікам, выконваў самастойныя праекты. У стылі ранняга барока ён узвёў царкву Сімона і Ганны (1731-1744), а затым спраектаваў першы варыянт Анічкавага палаца. Працаваў ён і як скулыітар над статуямі для Кунсткамеры.
    Потым надышоў час выдатнага барочнага дойліда італьянскага паходжання Франчэска Барталамеа Растрэлі, обер-архітэктара Ганны Іванаўны, а пазней Лізаветы Пятроўны. Перад пачаткам бліскучай кар’еры ў Пецярбургу ён выязджаў на стажыроўку ў Італію і Францыю. Вяртаючыся, пабудаваў у 1730-х гг. для Бірона ў Курляндыі палацы ў Рундале і Мітаве. У гэты час ён саспеў як майстар сталага высокага барока, адначасова засвоіўшы элементы маскоўскага нарышкінскага
    стылю (кантрасныя колеры фасадаў, цыбулепадобныя макаўкі).
    У паўночнай сталіцы яму належаць праекты будынкаў Зімовага палаца (1754-1762), сабора Смольнага манастыра (1748-1764), палаца Варанцова
    Кацярынінскі палац у Царскім Сяле (архітэктар Б. Растрэлі)
    (1749-1757), Кацярынінскага палаца ў Царскім Сяле (1752-1756) і перабудова Вялікага палаца ў Пецяргофе (1747-1752).
    Даследчыкі адзначаюць, што Растрэлі імкнуўся напоўніць фасад пластычнай гульнёй калон, пілястраў, рустоўкі, разнастайнасцю ліштваў і вокнаў з паўколавым верхам, а таксама багаццем афарбоўкі. Да таго ён вырашыў праблему слабых піцерскіх грунтоў, закладаючы магутныя платформы і палі. Асабліва выдатны ансамбль Вялікага палаца ў Пецяргофе, спраектаванага на ўзор Версаля, з шыкоўна дэкараванымі залочанай разьбой па дрэве і скульптурамі параднай лесвіцай ды анфіладай залаў уздоўж фасада. Смольны сабор мае ў плане грэцкі крыж з цэнтральным храмам і бакавымі капліцамі, мае пяць галоваў (паводле праваслаўнай традыцыі, як патрабавала Лізавета Пятроўна), з якіх чатыры бакавыя вянчаюць званіцы, і шыкоўны ніжні ярус, фасады якога болып падобныя да палацавых.
    Зімовы палац у Пецярбургу вяршыня творчасці Растрэлі, самы высокі будынак сталіцы, з 1500 пакоямі плошчай 60 000 кв. м. Аднак пры ўсёй яго пампезнасці, з прычыны сыходу моды на барока, новая імператрыца Кацярына II у 1762 г. адхіліла Растрэлі ад прац, і афармленнем інтэр’ераў займаліся ўжо Юрый Фельтэн і Антоніа Рынальдзі, носьбіты ідэй больш строгага ранняга класіцызму.
    Акрамя Растрэлі ў новай сталіцы і яе наваколлях плённа працавалі рускія дойліды: Сава Чавакінскі, архітэктар барочнага Мікольскага марскога сабора (1753-1762); Дзмітрый Ухтомскі, які сваімі трыумфальнымі аркамі афармляў каранацыю Лізаветы Пятроўны, шмат працаваў у Маскве. Ён выхаваў архітэктараў новага пакалення Аляксандра Какорынава, Івана Старова, Мацвея Казакова. Нарэшце, Андрэй Квасаў (1720-1777) быўразам з Барталамеа Растрэлі аўтарам праекта Вялікага палаца ў Царскім Сяле.
    11 снежня 1762 г. на пачатку царавання Кацярыны II, была створана камісія пад кіраўніцтвам Івана Бецкага. Яе дзейнасць скіроўвалася на перанясенне прынцыпаў увасобленай у сталіцы рэгулярнай планіроўкі ў правінцыйныя гарады. За 34 гады працы, да смерці самой Кацярыны, камісія перапланавала 416 расійскіх гарадоў з 497 існуючых (на 1787 г.), прасоўваючы новыя ідэі за межы сталіцы.
    У другой палове XVIII ст. у час дамінавання ранняга класіцызму вылучаюцца працы італьянска-расійскіх архітэктараў. Згаданы
    раней Антоніа Рынальдзі у 1760-х пачатку 1780-х гг. збудаваў Мармуровы палац, палац малых формаў Пятра III у Араніенбаўме, палац у Гатчыне (разам з Вінчэнца Брэннам). Мармуровы палац быў аблямаваны натуральным каменем гранітам і 32 гатункамі каляровых мармураў (упрыгожаны па фасадах скульптурамі Фядота Шубіна). Разам з парадным Гатчынскім палацам гэта былі яскравыя ўвасабленні расійскага класіцызму.
    Італьянец Джакама Кварэнгі быў у Расіі ці не самым актыўным у працы прадстаўніком паладыянства ранняга класіцызму, што пераймаў ідэі італьянскага рэнесансавага архітэктара Андрэа Паладыа. Яго працы Эрмітажны тэатр, Аляксандраўскі палац у Царскім Сяле, будынкі Акадэміі навук, Асігнацыйнага банка, Смольнага інстытута (1780-я 1800-я гг.) вызначаюцца строгай сіметрыяй і наследаваннем прынцыпам класічнага храмавага дойлідства Старажытных Грэцыі і Рыма.
    Шатландзец Чарльз Кэмеран, таксама паладыянец, на загад Кацярыны II і пад яе густ будуе ў Царскім Сяле павільёны і галерэі ў старажытнарымскім стылі: Камеронаву галерэю, Вісячы сад і Агатавыя пакоі, а таксама Вялікі палац і Храм дружбы ў Паўлаўску (1780-я гг.).
    У другой палове XVIII ст. працуе згаданы раней выхадзец з Табольска Аляксандр Какорынаў, з 1769 г. рэктар Імператарскай Акадэміі мастацтваў і будаўнік галоўнага корпуса гэтай установы (1764-1788, разам з французам Жанам Вален-Дэлямотам).
    Дойлід Іван Староў узвёў Траецкі сабор Аляксандра-Неўскай лаўры (1776-1790). Значнай з’явай былі таксама працы чувашскага архітэктара Пятра Ягорава: Раждзественская царква на Пясках (1787, у стылі сталага класіцызму) і пераробкі агароджы Летняга сада (1772) з мэтаю прыстасавання яго для публічнага наведвання і абароны ад эпізадычных паводак.
    Цягам XVIII ст. Пецярбург склаўся як рэгулярна спланаваны горад еўрапейскага тыпу, у ансамблях якога ўвасобіліся сучасныя мастацкія стылі і тым самым засведчылі пераход архітэктуры Расіі на новы якасны ўзровень.
    Масква, у адрозненне ад новай сталіцы, захоўвала гістарычна складзеную радыяльна-кальцавую сістэму планіроўкі з нерэгулярнай
    забудовай кварталаў, а ў першыя дзесяцігоддзі XVIII ст. заставалася вернай рускай стылістыцы нарышкінскага барока. У горадзе і Падмаскоўі ўкраінскі архітэктар Іван Зарудны пабудаваў царкву Архангела Гаўрыіла (Меншыкава вежа, пачатак ст.) і некалькі трыумфальных брам. Яго манера вызначалася адаптаваннем еўрапейскага барока праз украінскія ўзоры і блізкасцю нарышкінскім помнікам 1690-х гг.