• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    26 жніўня 1812 г. Кутузаўвырашыў даць генеральны бой Напалеону пад Мажайскам, каля Барадзіна. Падчас Барадзінскай бітвы ў расійскім войску было каля 110 тыс. салдат, а ў французаў каля 130 тыс. Задзень бітвы загінула, было паранена і знікла без вестак з абодвух бакоў да 100 тыс. чалавек. Фактычна ў гэтай бітве пераможцаў не было, хоць кожны бок лічыў пераможцам сябе.
    Кутузаў, які страціў ледзьве не палову арміі, пачаў адступаць да Масквы і вырашыў здаць го-
    Б. Чорыкаў. Галоўны камандзір войскаўкнязь Кутузаў. 1812 г.
    рад Напалеону без бою. 2 верасня 1812 г. у горад увайшоўНапалеон. Захапіўшы Маскву, Напалеон чакаў паслоў ад Аляксандра I, але той не спяшаўся. У Маскве палыхалі пажары, харчавання не было, а войскі Кутузава не пускалі французаўу глыбіню Расіі. У сярэдзіне кастрычніка Напалеон пакінуў Маскву і пайшоў на Калугу, але быў разбіты пад Малаяраслаўцам і мусіў павярнуць на Смаленскую
    дарогу.
    Яшчэ ў Вільні Напалеон паабяцаў аднавіць ВКЛ і пачаў вербаваць у сваю армію мясцовую шляхту. Тая шляхта, якая не паспела трапіць у расійскую армію, пайшла да французаў. У войскі ВКЛ мабілізавалі каля 21 тыс. чалавек, прытым некаторыя нават трапілі ў гвардыю Напалеона. У лістападзе 1812 г. адбылася вялікая бгтва на Бярэзіне, каля горада Барысава. Расійскія войскі нанеслі французам паражэнне, але не здолелі іх абкружыць, і тыя адступілі да Вільні. Напалеон вывеў з Расіі толькі 15-20 тыс. салдат, астатнія загінулі ці трапілі ў палон.
    Аляксандр I распачаў вялікую вайну ў Еўропе. Да яго далучыліся Прусія, Аўстрыя, Швецыя і Англія. Аднак Напалеон стварыў новую армію, і пасля гэтага на нямецкай тэрыторыі адбылося некалькі вялікіх бітваў. Самая вялікая, Бітва народаў, адбылася пад Ляйпцыгам. Напалеон гэтую бітву прайграў і адступіў на тэрыторыю
    Францыі. Увесну 1814 г. войскі Расіі і Прусіі захапілі Парыж, Напалеон падпісаў капітуляцыю і быў высланы наітальянскі востраў Эльбу.
    Каб вызначыць межы ў Еўропе, у 1814 г. пачаўся Венскі кангрэс, дзе рэй вялі Расія, Аўстрыя і Прусія. Польскія землі зноў перадзялілі. Цэнтральную Польшчу забрала Расія і ўтварыла Царства Польскае на чале з расійскім імператарам. Познань аддалі Прусіі, а Галіччыну Аўстрыі.
    Пакуль ішоў Венскі кангрэс, Напалеон уцёк з вострава Эльбы і зноў захапіў уладу ў Францыі. Адбылася бітва пры Ватэрлоа, дзе войскі Прусіі і Англіі яшчэ раз разбілі французаў. Напалеона выслалі на востраў святой Алены ў Індыйскім акіяне, там ён і памёр. Расійскія войскі зноў часова акупавалі Францыю.
    14 верасня 1815 г. пераможцы падпісалі Свяшчэнны саюз. Гэта была кансерватыўная арганізацыя, мэтай якой было задушэнне ў Еўропе любых рэвалюцый, вальнадумства і рэлігійнай талерантнасці.
    9.3.	Сацыяльна-эканамічнаеразвіццё Расійскай імперыі ў першай палове XIX cm. На пачатку XIX ст. Расія была абсалютнай манархіяй з феадальна-прыгонніцкай сістэмай гаспадарання. Паводле колькасці насельніцтва і ўзброеных сіл Расія была самай моцнай у Еўропе, але эканоміка яе была адсталай і архаічнай. Толькі 5 % памешчыцкіх гаспадарак былі перадавымі, мелі машыны і ўжывалі новыя формы апрацоўкі зямлі. Аднак у XIX ст. у Расіі пакрысе пачала фарміравацца нацыянальная буржуазія. Гэта былі купцы, арандатары зямлі, уласнікі млыноў, заезных двароў (корчмаў) і мануфактур. У 1801 г. была дазволена вольная купля-продаж незаселенай зямлі. У 1803 г. памешчыкі атрымалі магчымасць за выкуп вызваліць сваіх прыгонных сялян. Ад 1818 г. сяляне мелі права ісці на будаўніцтва фабрык і заводаў. Узніклі цэлыя буржуазныя дынастыі: Прохаравы, Марозавы, Рабушынскія, Тучковы і іншыя.
    Хоць Расія заставалася тэхнічна адсталай краінай, першы параход тут з’явіўся ў 1815 г„ першая чыгунка у 1837 г. Аляксандр I хацеў палепшыць становішча сялян. У 1808 г. ён забараніў памешчыкам прадаваць сялян на базарах, аў 1809 г. высылаць іх на кагаргу. Пас-
    ля перамогі над Напалеонам быў ліквідаваны прыгон у Эстляндыі, Ліфляндыі і Курляндыі.
    Пасля перамогі над Францыяй на першыя ролі ў імперыі выйшаў граф Аляксей Аракчэеў. Ён пачаў ствараць на базе дзяржаўных сялян ваенныя пасяленні. Гэтыя сяляне павінны былі араць зямлю і адначасова служыць у войску. Іх дзеці (канпганісты) з малыхгадоў таксама прыцягваліся да вайсковай службы. Сяляне як маглі аказвалі супраціў, які жорстка тлуміўся.
    Другі ўлюбёнец цара князь Аляксандр Галіцын кіраваў міністэрствам спраў асветы і духоўных спраў. Былі адчынены ўніверсітэты ў Дэрпце (Юр’еве) у 1802 г„ Вільні (1803), Казані (1804) і Харкаве (1804). У сталіцы стварылі педагагічны інстытут, які ў 1819 г. стаў універсітэтам. Амаль ва ўсіх губернскіх гарадах адкрыліся гімназіі, а ў павятовых вучылішчы. Было створана таксама некалькі ліцэяў, у тым ліку знакаміты Царскасельскі, які закончыў будучы вялікі паэт Аляксандр Пушкін.
    9.4.	Пачаткі апазіцыйных рухаў: таемныя таварыствы, дзекабрысты і іх выступленнеў 1825 г. У XIX ст. у Расіі сфарміраваліся тры грамадскія плыні: кансерватары, лібералы і рэвалюцыянеры. Кансерватары выступалі за захаванне абсалютнай манархіі, лібералы няспынна прапаноўвалі розныя рэформы, а рэвалюцыянеры выступалі за гвалтоўную змену ўлады.
    Прадстаўніком кансерватараў быў вядомы гісторык і літаратар, згаданы раней Мікалай Карамзін. Менавіта ён у 1811 г. накіраваў Аляксандру I «Нататку аб старажытнай і новай Расіі», у якой выступіў за захаванне абсалютнай манархіі. Адразу ж пасля напалеонаўскіх войнаў у Расіі сярод маладых афіцэраў, актыўных удзельнікаў вайны 1812 г., узнікае рух людзей, якіх пазней назавуць дзекабрыстамі. Пасля таго як яны пабачылі Еўропу, яны захацелі вялікіх змен і ў Расіі.
    Іх першая таемная арганізацыя «Союз спасеняя» была створана ў сталіцы Расіі ў 1816 г. Удзельнікі выступалі за адмену прыгону. На грунце Саюза выратавання ў 1818 г. у Маскве стварылі «Союз благоденствня», куды ўваходзіла каля 200 чалавек. Яны выступалі за адмену прыгону і паступовыя, цягам 10 гадоў, ліберальныя змены ў жыцці краіны. На падпольным з’ездзе ў Маскве ўдзельнікі
    выказалісязазменуўлады празузброенае паўстанне. У 1821-1822 гг. былі створаны Паўднёвае і Паўночнае таварыствы.
    У 1823 г. ва Украіне ўтварылася падпольная арганізацыя «Таварыства паяднаных славян», якаяўвосень 1825 г. далучылася да Паўднёвага таварыства. Кожнае таварыства мела свае праграмныя дакументы. Гэта былі «Руская праўда» (аўтар Павел Пестэль) і «Канстытуцыя» (аўтар Мікіта Мураўёў). Паводле Мураўёва Расія мелася быць канстытуцыйнай манархіяй з парламентам (народным вечам). Абвяшчаліся свабода слова, перасоўвання і веравызнання. Пестэль прапаноўваў ліквідаваць манархію, абвясціць Расію рэспублікай. Улада, паводле яго, павінна была знаходзіцца ў руках парламента, які б выбіралі мужчыны з 20-гадовага ўзросту тэрмінам на 5 гадоў. Пестэль і Мураўёў выступалі за ліквідацыю прыгону. Аднак дзекабрысты, асабліва Пестэль, выступалі супраць нацыянальнага самавызначэння любыхнародаўімперыі (абмежаваныя выключэнні дапускаліся толькі ў дачыненні да Фінляндыі і Польшчы).
    Самае вялікае выступленне адбылося 14 снежня 1825 г. у сталіцы неўзабаве паслятаго, якраптоўна памёр Аляксандр I. Другое паўстанне выбухнула 20 снежня 1825 г. у Чарнігаве. Улады жорстка задушылі спробы паўстанняў і арыштавалі іх кір аўнікоў. Самых актыўных пакаралі смерцю, астатнія пайшлі ў Сібір на катаргу.
    9.5.	Унутраная і знешняя палітыка Мікалая I. Паколькі ў Аляксандра дзяцей не засталося, імператарам павінен быў стаць яго брат Канстанцін Паўлавіч, які жыў у Варшаве. Аднак той адмовіўся ад трона, і ўлада перайшла да малодшага сына Паўла I і яго жонкі Сафіі Марыі Даратэі Аўгусты Вюртэмбергскай Мікалая Паўлавіча, жанатага з прускай прынцэсай Фрыдэрыкай Луізай Шарлотай Вільгельмінай.
    Пасля жорсткага пакарання дзекабрыстаў Мікалай I пачаў умацоўваць абсалютную ўладу і змагацца з вальнадумствам. Сваім апірышчам ён зрабіў памешчыкаў і рознага кшталту бюракратыю (чыноўнікаў усіх табеляў і рангаў). На пачатку 30-х гадоў XIX ст. з’явілася ідэалагічнае абгрунтаванне рэакцыйнай палітыкі царызму тэорыя афіцыйнай народнасці, распрацаваная міністрам народнай асветы графам Сяргеем Уваравым.
    Мікалай I. Гравюра Т. Райта (?), 1826 г.
    У 1832 г. Увараўусваім дакладзе Мікалаю I вылучыў формулу падмурку існавання расійскай імперыі: «Самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць». Паводле гэтай канцэпцыі, рускі народ складаецца з трох плямён велікаросаў (самае галоўнае), маларосаў (украінцаў) і бела ру:аў. Астатнія жыхары імперыі іншародцы: яны не маюць тых правоў, што «рускія». Любы выступ супраць самадзяржаўя ці праваслаўнай царквы разглядаўся як злачынства.
    Пачалі прапагандавацца чарговыя гістарычныя міфы напрыклад, пра селяніна Івана Сусаніна, які нібыта ў 1613 г. «загінуў ад рук
    інтэрвентаў-палякаў», але не выдаў ім месцазнаходжання цара.
    Ва ўмовах рэакцыі і рэпрэсій у 40-х гадах XIX ст. у Расіі склаліся дзве ідэалагічныя плыні: заходнікі і славянафілы. Лідарамі славянафілаўбылі Іван Кірэеўскі, Аляксей Хамякоў, Юрый Самарын, Канстанцін Аксакаў. Сярод заходнікаў былі Павел Аненкаў, Іван Ганчароў, Іван Тургенеў, Пётр Чаадаеў. Пазней па некаторых пытаннях апошніх падтрымлівалі Аляксандр Герцэн і Вісарыён Бялінскі.
    Абедзве плыні выступалі за скасаванне прыгону. Славянафілы разважалі пра асаблівы гістарычны шлях Расіі, галоўнай каштоўнасцю называлі праваслаўе, лічылі, што аснова Расіі гэта сялянская грамада (абшчына). Яны моцна крытыкавалі Пятра I ды яго празаходнія рэформы і лічылі, што менавіта ён павёў Расію «не туды» і пазбавіў краіну сваёй самабытнасці. Заходнікі адзначалі, што в елікаруская самабытнасць гэта негатыўная з’ява, хвалілі рэформы Пятра I, аднак крытыкавалі ягоны дэспатызм. Яны казалі, што Расія і Заходняя Еўропа ідуць адным гістарычным шляхам і што Расія павінна пазычыць досвед Еўропы. Яны лічылі, што краінай павінна кіраваць адукаваная меншасць.
    Ліберальныя ідэі заходнікаў і славянафілаў сур’ёзна паўплывалі на расійскае грамадства. Іхідэі зноў адрадзіліся ў сучаснай Расіі; зноў ідуць і не спыняюцца спрэчкі сярод расійскай эліты. Адныя чарговы раз даводзяць, нібыта Расія адыгрывае месіянскую ролю цэнтра сапраўднага (праваслаўнага) хрысціянства і Трэцяга Рыма. Другія (на жаль, іх меншасць) бачаць Расію часткай Еўропы, якая ідзе звычайным шляхам сусветна-гістарычнага развіцця.