• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    3 развіццём капіталізму ў Расіі пачынаецца рабочы рух. Першыя страйкі рабочых адбыліся на мануфактурах у 1870 і 1872 гг. У 1875 г. у Адэсе выхадзец з дваранскай сям’і народнік Яўгеній Заслаўскі стварыў першы ў Расіі Паўднёва-расійскі саюз рабочых, куды ўваходзіла каля 250 чалавек. Саюз меў статут, у якім ішла гаворка пра
    Аляксандр III са сваёй жонкай, дацкай прынцэсай Дагмарай (Марыяй Фёдараўнай)
    забеспячэнне правоў рабочых праз страйкі і гвалтоўны пераварот. Аднак у снежні 1875 г. паліцыя разграміла гэтую арганізацыю. 15 чалавек разам з лідарам былі арыштаваны і трапілі на катаргу або ў высылку.
    У 1878 г. у сталіцы стварыўся Паўночны саюз рускіх рабочых колькасцю больш за 200 чалавек. Кіраўнікамі яго былі рабочыя Віктар Абнорскі і Сцяпан Халтурын. У 1879 г. саюз нелегальна надрукаваў сваю праграму «Да рускіх рабочых», у якой роля рабочага класа была вызначаная як ключавая ў сацыяльнай рэвалюцыі. У лютым 1880 г. выйшла першая нелегальная газета «Рабочая заря». Але друкарню неўзабаве разграміла паліцыя,
    лідары арганізацыі былі арыштаваны, і яна спыніла сваё існаванне.
    У 1885 г. адбыўся Марозаўскі страйк рабочых на тэкстыльнай фабрыцы каля горада Арэхава-Зуева (Уладзімірская губерня). Супраць рабочых накіравалі войскі, лідараў страйку арыштавалі, але суд іх апраўдаў. У 1882 г. закон забараніў начныя працы дзецям да 12 гадоў, была створана фабрычная інспекцыя. У 1885 г. прынялі закон, які забараняў начныя працы жанчынам і падлеткам. У 1886 г. з’явіўся яшчэ адзін закон: ён абмежаваў памеры штрафаў да адной траціны ад заробку рабочага.
    У 1883 г. у Жэневе Георгій Пляханаў стварыў групу «Вызваленне працы», куды ўступілі былыя народнікі з групы «Чорны перадзел». Галоўнай мэтай гэтай групы стала распаўсюджванне ў Расіі ідэй марксізму праз пераклад на рускую мову твораў Маркса і Энгельса. Пляханаў адмовіўся ад ідэй народнікаў і іх стаўкі на сялян. Ён лічыў, што да сацыялізму можна прыйсці дзякуючы рабочаму класу, або пралетарыяту. У 1884 г. з’явілася праграма арганізацыі, а ў 1887 г. праект праграмы расійскіх сацыял-дэмакратаў.
    Пасля таго як у 1882 г. Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія падпісалі Траісты саюз, Расія пачала ў сваёй знешнепалітычнай арыентацыі пераключацца на Францыю. У 1887 г. з’явіліся царскія ўказы, якія абмежавалі прыток нямецкага капіталу ў Расію. Тады ж Расія пачала рэгулярна атрымліваць французскія пазыкі.
    Улетку 1891 г. у Кранштат прыплыла французская вайсковая эскадра, і 27 жніўня было заключана сакрэтнае расійска-французскае пагадненне аб узаемадапамозе. Праз год падпісалі вайсковую канвенцыю. У студзені 1894 г. Аляксандр III ратыфікаваў вайсковую дамову з Францыяй, і яна набыла міжнародную моц. Дарэчы, у часы царавання Аляксандра III Расія ні з кім не ваявала, што з’яўляецца ўнікальным выпадкам у гісторыі гэтай краіны.
    Аляксандр III працягваў палітыку русіфікацыі і вёў яе не толькі ў дачыненні да палякаў, але і да прыбалтыйскіх (остзейскіх) немцаў. Так, у 1893 г. Дэрпт (сёння Тарту ў Эстоніі) атрымаў старую назву Юр’еў, а ў мясцовым універсітэце з нямецкай мовы выкладанне перавялі на велікарускую.
    У 1890 г. Аляксандр III абвясціў, што Фінляндыя гэта складовая частка Расійскай імперыі і істотна абмежаваў яе аўтаномію.
    Мікалай II
    Увосень 1894 г. расійскі імператар раптоўна захварэў і 20 кастрычніка 1894 г. памёр у сваім палацы Лівадзія (недалёка ад Ялты ў Крыме). Да ўлады прыйшоў яго сын Мікалай II (1894-1917).
    Амбасадар Францыі ў Расіі ў 1915-1916 гг. Марыс Палеалог падлічыў, што ў крыві Мікалая II толькі Viae частка была рускай, невялікі працэнт складала дацкая кроў, уся ж астатняя кроў нямецкая. Сам жа Мікалай ажаніўся з дачкой вялікага герцага гесэнска-рэйнскага і брытанскай прынцэсы Вікторыяй Алісай Геленай Луізай Беатрысай, якая пасля праваслаўнага хросту прыняла імя
    Аляксандры Фёдараўны і адыгрывала істотную ролю ў дзяржаўных справах Мікалая пасля таго, як той зрабіўся імператарам. Калі ў 1913 г. у Расіі адзначалася 300-годдзе дынастыі Раманавых, у краіне былі забароненыя выданні, у якіх царская дынастыя называлася дынастыяй Гальштэйн-Готарф-Раманавых.
    9.12.	Культура і навука РасііўХІХ cm. Немалыя здабыткі культуры Расіі ў XIX ст. у вялікай ступені звязаны з тым, што ў краіне пачала абуджацца нацыянальная свядомасць як колькасна самага вялікага этнасу велікаросаў, так і іншых этнічных і нацыянальных супольнасцяў імперыі. Пэўным чынам гэтаму паспрыяла вайна з Напалеонам 1812 г„ у выніку якой высветлілася, што дагэтуль вялікая частка расійскага дваранства ў штодзённым жыцці аддавала перавагу мове акупантаў перад мовамі, на якіх гаварылі прыгонныя сяляне гэтага самага дваранства. Праблема, аднак, палягала ў тым, што адсталая, замкнёная сацыяльна-эканамічная сістэма царскай краіны, адсутнасць усерасійскага рынку, магчымасці свабоднага абмену думкамі паміж рознымі пластамі інтэлігенцыі яшчэ доўгі час былі вялікай перашкодай для нацыянальнай кансалідацыі расійскіх этнасаў. Толькі эканамічныя зрухі другой паловы XIX ст. дазволілі больш ці менш аформіць нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы.
    Пэўныя захады царскі ўрад рабіў і зверху: адкрываліся губернскія бібліятэкі, стваралася больш-менш адзіная адукацыйная прастора. У 1802 г. было заснавана міністэрства народнай асветы, а згаданы намі раней універсітэцкі статут 1804 г. замацаваў пэўную аўтаномію ўніверсітэтаў. Вакол універсітэцкіх гарадоў ствараліся вучэбныя акругі, якім падпарадкоўваліся ўсе навучальныя ўстановы ніжэйшай і сярэдняй ступеняў адукацыі на адпаведнай тэрыторыі. У сярэдзіне XIX ст. пачала стварацца сетка спецыяльных навучальныхустаноў кадэцкіх карпусоў, вайсковых акадэмій, тэхнічных інстытутаў, камерцыйных вучэльняў. Падрыхтоўка будучых чыноўнікаў пачала ажыццяўляцца на базе ліцэяў. Сямікласныя гімназіі давалі фармальную магчымасць вучыцца ў іх дзецям прадстаўнікоў розных саслоўяў хоць высокая плата за вучобу абмяжоўвала такія магчымасці. Аднак у 1887 г. урадам Аляксандра III быў выдадзены цыркуляр пра так званых «кухарчыных дзяцей», згодна з якім у гімназіі ўжо было заба-
    ронена прымаць дзяцей прадстаўнікоў ніжэйшых класаў дробных крамнікаў, рамізнікаў, прачак, лёкаяў і да т. п. У сваю чаргу, у 1884 г. быў прыняты новы Уўніверсітэцкі статут, які фактычна скасоўваў аўтаномію ВНУ У гэты самы час была істотна падвышана плата за ўніверсітэцкую адукацыю, а таксама была закрытая большасць вышэйшых жаночых курсаў.
    Пры канцы XIX ст. расійскі ўрад выдаткоўваў на асвету ў сярэднім толькі каля 2 % бюджэту імперыі: на адукацыю адной асобы прыпадала прыкладна ў 10 разоў менш грошай, чым у Англіі ці ў Францыі. Тым не менш у гэты час у Расіі ўжо дзейнічалі 10 універсітэтаў, у якіх навучалася каля 30 тыс. студэнтаў. Акрамя таго, працавалі яшчэ 53 іншыя ВНУ (інстытуты, кадэцкія карпусы, установы шляхетных дзяўчат і да т. п.).
    На базе ўніверсітэтаў узніклі пэўныя навуковыя цэнтры. Так, на ўвесь свет была вядомая астранамічная абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта, якую на працягу доўгіх гадоў, яшчэ з канца 1770-х, узначальваў беларус Марцін Пачобут-Адляніцкі. У 1839 г. падобная абсерваторыя на чале з таленавітым руска-нямецкім астраномам Фрыдрыхам Георгам (Васіліем) Струвэ была закладзеная ў Пулкаве, пад Пецярбургам.
    Важныя адкрыцці ў галіне матэматыкі здзейснілі Мікалай Лабачэўскі (Казанскі ўніверсітэт), Пафнуцій Чабышоў (Пецярбургскі ўніверсітэт); у галіне хіміі значныя дасягненні мелі Мікалай Зінін, Аляксандр Бутлераў (Казанскі ўніверсітэт), Дзмітрый Мендзялееў (універсітэт і тэхналагічны ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу), у галіне фізікі Аляксандр Сталетаў (Маскоўскі ўніверсітэт; апісанне фотаэлектрычных з’яў).
    Супрацоўнік аматарскага гуртка пры Маскоўскім політэхнічным музеі Павел Яблачкаў вынайшаў дугавую лямпу і ўпершыню здзейсніўтрансфармацыю пераменнага току. Выкладчык Пецярбургскага электратэхнічнага інстытута Аляксандр Ладыгін сканструяваў лямпу напальвання. Значныя напрацоўкі для будучага тэлеграфа стварылі член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук русканямецкі інжынер Паўль (Павел) Шылінг фон Канштат, а значна пазней супрацоўнік тэхнічнага вучылішча Марскога ведамства ў Кранштаце, расійскі вынаходнік Аляксандр Папоў. Расійска-ўкра-
    інскі фізіка-хімік Мікола Бекетаў з Харкаўскага ўніверсітэта стварыў тэорыю выцяснення адных металаў другімі.
    У сферы электраграфіі, распрацоўкі тэхналогіі прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці пазней вылучыўся сваімі эксперыментамі расійска-беларускі навуковец, супрацоўнік Пецярбургскага інстытута эксперыментальнай медыцыны Якуб Наркевіч-Ёдка.
    Свой унёсак у развіццё навук рабіла і Расійская акадэмія навук. Расійска-ўкраінскія матэматыкі Міхайла Астраградскі і Віктар Бунякоўскі вывучалі праблемы матэматычнай статыстыкі і тэорыі імавернасцяў.
    За межамі Расіі навуковую кар’еру ў галіне матэматыкі (тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі) зрабіла народжаная ў Маскве прадстаўніца даўняга беларускага шляхецкага роду Соф’я Кавалеўская.
    Даследаваннямі прыроды электрычнасці і магнетызму паспяхова займаліся расійскі даследчык Васілій Пятроў, руска-нямецкія вучоныя Эміль Ленц, Морыц (Барыс) Якобі.
    Каля вытокаў расійскай школы фізіёлагаў стаяў прафесар Маскоўскага ўніверсітэта Іван Сечанаў. У развіцці агранамічнай навукі вялікае значэнне мелі працы прафесара Пецярбургскага ўніверсітэта Васілія Дакучаева, прафесара Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі Канстанціна Ціміразева, армянскага хіміка Андрэаса Арцруні і іншых. У галіне медыцыны заслугоўвалі ўвагі працы анатама і хірурга, члена-карэспандэнта Пецярбургскай Акадэміі навук Мікалая Пірагова, прафесара сталічнай Медыка-хірургічнай акадэміі Сяргея Боткіна.
    У XIX ст. не менш значнымі дасягненнямі маглі пахваліцца навукоўцы ў сферы гуманістыкі. Сярод іх расійскія філосафы і літаратары Пётр Чаадаеў, Уладзімір Салаўёў, татарскія мусульманскія багасловы і філосафы Габдэннасыр Курсаві і Шыгабутдзін Марджані, велікарускія гісторыкі Мікалай Карамзін, Сяргей Салаўёў, Цімафей Граноўскі, Васілій Ключэўскі, расійска-ўкраінскія гісторыкі Дзмітрый Бантыш-Каменскі, Мікола Кастамараў, украінскія гісторыкі Уладзімір Антановіч, Міхайла Драгаманаў, беларускія гісторыкі Ігнат Даніловіч, Міхал Баброўскі, беларуска-літоўскі гісторык Тэадор Нарбут, польскі гісторык Яўхім Лялевель, аварскі гісторык і этнограф Хайдарбек аль-Гінічукі, адыгейскі гісторык і этнограф Султан Хан-