• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Гірэй, беларускія этнографы Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, Адам Ганоры Кіркор, Іван Насовіч, рускія лінгвісты Фёдар Буслаеў, Уладзімір Даль, Піліп Фартунатаў, украінскія этнографы Міхайла Максімовіч (першы рэктар Кіеўскага ўніверсітэта), Фёдар Воўк, Паўло Чубінскі, украінска-расійскія лінгвісты Восіп Бадзянскі, Ізмаіл Сразнеўскі, Аляксандр Патабня, руска-нямецкія мовазнаўцы Фрыдрых (Васілій) Радлаў, Ота Бётлінк, расійска-беларускія лінгвісты Эдуард Пякарскі, Іосіф Гашкевіч ды іншыя.
    Рускія географы і падарожнікі Міхаіл Лазараў, Пётр СямёнаўЦяньшанскі, расійска-ўкраінскі Мікола Міклуха-Маклай, расійскабеларускія Мікалай Пржавальскі, Пётр Казлоў, Ян Чэрскі, русканямецкія Ёган (Іван) Крузенштэрн, Фабіян (Фадзей) Белінсгаўзен, Тэадор (Фёдар) Літке, Аляксандр Мідэндорф здзейснілі і апісалі свае падарожжы ў далёкія краіны і рэгіёны свету ад Арктыкі да Антарктыды, ад Сярэдняй Азіі да Новай Гвінеі.
    Пры канцы XIX ст. у Расіі дзейнічалі больш за 20 навуковых таварыстваў: Таварыства рускіх дактароў, Рускае тэхнічнае таварыства, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Рускае геаграфічнае таварыства з шэрагам філіялаў ды іншыя.
    Асаблівую ролю ўXIX ст. адыгрывала мастацкаяпітаратура: яе самых выбітных майстроў успрымалі як нацыянальных, народных прарокаў. Царскі ўрад пэўным чынам спрыяў пашырэнню сеткі бібліятэк і кнігарняў, у якіх даступнымі рабіліся кнігі пераважна на велікарускай мове.
    Найвышэйшага ўзроўню ў першай палове стагоддзя дасягнулі велікаруская, польска-беларуска-літоўская, украінская літаратуры, якія займелі вядомасць і па-за межамі Расійскай імперыі. На мяжы XVIII-XIX стст. у літаратуры сцвярджае сябе сентыменталізм, найбольш яскравымі прадстаўнікамі якога былі велікарускі пісьменнік, вышэйзгаданы Мікалай Карамзін, польска-беларускія паэты Францішак Князьнін, Францішак Карпінскі. Актуальным застаецца класіцызм (творы велікарускіх літаратараў: познія вершы паэта Гаўрылы Дзяржавіна, элегіі Канстанціна Бацюшкава, раннія вершы Аляксандра Пушкіна, творы ўкраінскіх паэтаў і драматургаў Івана Катлярэўскага, рэктара Харкаўскага ўніверсітэта Пятра Гулак-Арцямоўскага, Рыгора Квіткі-Аснаўяненкі, Яўгена Грабінкі).
    Рамантычную плынь развіваюць велікарускія творцы Васіль Жукоўскі, той жа Пушкін, а таксама Міхаіл Лермантаў, Яўгеній Баратынскі, Фёдар Цютчаў, украінскія паэты Ляўко Баравікоўскі, Паўло Грабоўскі, руска-ўкраінскі празаік Мікалай Гогаль (першы этап творчасці), украінскі празаік Панцеляймон Куліш, польска-ўкраінскія паэты Севярын Гашчынскі, Багдан Залескі. Вяршыняй украінскага рамантызму становіцца зборнік паэзіі Тараса Шаўчэнкі «Кабзар» (1840). У 1817-1821 гг. у Віленскім універсітэце дзейнічаюць таемныя таварыствы філаматаў і філарэтаў,
    Аляксандр Пушкін. Гравюра Т. Райта
    якія робяцца асяродкам фарміравання магутнай плыні польска-
    беларуска-літоўскага рамантызму, найбольш яскравыя прадстаўнікі якой Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Антон Эдвард Адынец,
    Тарас Шаўчэнка
    Адам Міцкевіч.
    Малюнак В. Ваньковіча, 1823 г.
    Ануфрый Петрашкевіч, Міхал Рукевіч, Аляксандр Ходзька ды іншыя. Пазней да творцаў польска-беларуска-літоўскага рамантызму далучыліся Уладзіслаў Сыракомля і Вінцэсь Каратынскі.
    Позняя творчасць Пушкіна, Лермантава, Гогаля дала штуршок развіццю магутнай плыні расійскага рэалізму ў літаратуры, найбольш яскравымі прадстаўнікамі якой у сярэдзіне і пры канцы XIX ст. сталі Іван Ганчароў, Іван Тургенеў, Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, Мікалай Някрасаў, а ў найбольшай ступені Фёдар Дастаеўскі, Леў Талстой, Антон Чэхаў.
    Пры гэтым не трэба забываць, што літаратары тварылі ва ўмовах жорсткай цэнзуры. Адпаведныя ведамствы «ўдасканальвалі» сваю працу. У 1848 г. дзеля нагляду за перыядычнымі выданнямі быў створаны адмысловы сакрэтны (бутурлінскі) камітэт.
    Ва ўкраінскай літаратуры рэалістычную плынь увасобілі позні Тарас Шаўчэнка, а таксама паэт і празаік Леанід Глібаў, празаікі і драматургі Марка Ваўчок, Іван Нячуй-Лявіцкі, Панас Мірны, Міхайла Старыцкі, Іван Карпенка-Кары, Марка Крапіўніцкі. Шырокую вядомасць ва Украіне мелі творы пісьменніка Івана Франко, які жыў і тварыў ва ўкраінскай Галіччыне.
    У занятай Расіяй частцы Полынчы і ў Беларусі набылі папулярнасць творы прадстаўнікоў польскай разнавіднасці рэалізму так званага пазітывізму, найбольш яскравымі прадстаўнікамі якой былі празаікі Генрык Сянкевіч, Баляслаў Прус, народжаная ў Беларусі Эліза Ажэшка, а таксама паэтка і празаік Марыя Канапніцкая. Да гэтай плыні можна аднесці і творчасць беларускіх паэтаў Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны. У сваю чаргу рысы рэалізму можна заўважыць і ў позняй творчасці беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
    Леў Талстой. Партрэт У рэчышчы агульнаеўрапейскіх лімастака I. Казакова, 1900 г. таратурных плыняў тварылі таксама
    пісьменнікі Прыбалтыкі латышскія пісьменнікі Рэйніс і Маціс Каўдытысы, Андрэй Пумпурс, Эдуард Вейдэнбаўм, Аспазія, літоўскія паэты Антанас Баранаўскас, Майроніс, Вінцас Кудзірка, празаік Мацеюс Валанчус, эстонскія пісьменнікі Крысціян Ян Петэрсан, Петэр Якабсан, Эдуард Борнхёэ, эстонска-нямецкі паэт Фрыдрых Рэйнгольд Крэйцвальд.
    Сваё адметнае слова ў літаратуры гэтай эпохі сказалі таксама адыгейскі пісьменнік Умар Берсей, азербайджанскія пісьменнікі Мірза Фаталі Ахундаў, Сеід Азім Шырвані, Наджаф-бек Везіраў, армянскія пісьменнікі Хачатур Абавян, Рафі, Авецік Ісаакян, Аляксандр Шырванзадэ, Рафаэл Патканян, асецінскія паэты Іван Ялгузідзэ-Габараеў і Тэмірбалат Мамсураў, асецінскі празаік Інал Канукаў, башкірскі паэт і празаік Шахімардан Кашафетдзін, башкірскі і татарскі паэт Галі Чакрый, грузінскія лірыкі Нікалоз Бараташвілі, Грыгол Арбеліяні, Ілья Чаўчавадзэ, Акакій Цэрэтэлі, дагестанскія аварскія паэты Эльдарылаў з Ругуджы, Махмуд з Кахаб-Расо і Тажутдзін Чанка, дагестанскія даргінскія паэты Сукур Курбан і Амала Батырай, дагестанскія кумыкскія пісьменнікі Нухай Батырмурзаеў, Ірчы-Казак, дагестанскі лезгінскі паэт Ецім-Эмін, кабардзінскі паэт і філолаг Шора Ногмаў, кабардзінскія празаікі Султан Казы-Гірэй і Казі-Бек, казахскія пісьменнікі Абай Кунанбаеў, Ібрай Алтынсарын, калмыцкі паэт Анчхан Джыргал, комі паэт і празаік Іван Куратаў, малдаўскія пісьменнікі Канстанцін Стамаці, Багдан Хашдэу, таджыкскі пісьменнік Шамсідзін Шахін, татарскія паэты Ібатула Саліх, Шамсэтдзін Закі, Курмашы, Міфтахетдзін Акмула, татарскія пісьменнікі Абдульманіх Габдэсалям-Каргалы, Габдэлжабар Кандалый, ФаціхХалідзі, Габдрахман Ільясі, туркменскія паэты Мятаджы, Міскін-Клыч, узбекскія паэты Агахі, Насімі, Анбар-Атын, Мукімі, Фуркат, чувашскі пісьменнік Міхаіл Фёдараў ды іншыя.
    Выяўленчае мастацтва позняга класіцызму XIX стагоддзя адзначана творчасцю расійскага жывапісца Фёдара Бруні, расійскаўкраінскага мастака Васіля Трапініна, польскага мастака Антонія Брадоўскага, польска-беларускіх мастакоў Францішка Смуглевіча, Юзафа Аляшкевіча.
    У рамантычнай плыні выяўленчага мастацтва асабліва плённа працавалі велікарускія мастакі Арэст Кіпрэнскі, Карл Брулоў,
    польскія мастакі Аляксандр Арлоўскі, Пётр Міхалоўскі, беларускапольскія жывапісцы Валянцін Ваньковіч, Юзаф Пешка, Януарый Сухадольскі, беларуска-літоўскі мастак Вінцэнт Дмахоўскі, расійскаўкраінскі мастак Васіль Штэрнберг.
    Плынь акадэмізму і новага акадэмізму рэпрэзентавалі расійскі мастак Аляксандр Іваноў, расійска-беларускі мастак Сяргей Заранка, беларускія мастакі Іван Хруцкі, Апалінар Гараўскі, Канут Русецкі, польскія мастакі Юзаф Сімлер, Генрык Семірадскі.
    У 1870 г. у Расіі ўзнікае Таварыства перасоўных выставаў (рускі скарот: «передвмжнмкм»), якое дае мастацтву плеяду таленавітых жывапісцаў-рэалістаў, такіх як расійскія мастакі Іван Крамской, Мікалай Ге, Аляксей Саўрасаў, Васілій Пяроў, Васілій Паленаў, Васілій Сурыкаў, Іван Шышкін, Віктар і Апалінарый Васняцовы, расійскаўкраінскія мастакі Архіп Куінджы, Ілья Рэпін, беларускія мастакі Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Іван Трутнеў. Да майстроўрэалістычнага жывапісу трэба таксама аднесці расійскага мастака Паўла Фядотава, расійска-ўкраінска-армянскага жывапісца Івана Айвазоўскага (Айвазяна), беларускага мастака Казіміра Альхімовіча, украінскага мастака Міколу Піманенку.
    Пры канцы XIX ст. у жывапісе Расіі прыкметны ўплыў мадэрнізму, які асабліва яскрава выяўляе сябе ў палотнах расійскіх мастакоў Міхаіла Урубеля, Канстанціна Каровіна, беларуска-польскіх мастакоў Генрыха Вейсенгофа, Фердынанда Рушчыца, польскіх мастакоў Юзафа Панкевіча, Уладзіслава Падкавіньскага, Вітальда Вайткевіча.
    У расійскім разьбярстве прыкметнымі з’явамі былі працы расійскіх скульптараў Фёдара Гардзеева, Міхаіла Казлоўскага, Барыса
    I. Рэпін.
    Бурлакі на Волзе, 1870-1873 гг.
    Арлоўскага, Мацвея Чыжова, Аляксандра Апякушына, руска-нямецкага скулыітара Пятра Клота, расійска-ўкраінскага скульптара Івана Мартаса, расійска-беларускага творцы Міхайлы Мікешына, габрэйска-беларускага скульптара Марка Антакольскага, польскага скульптара Вацлава Шыманоўскага.
    У расійскай архітэктуры на пачатку XIX ст. запанаваў стыль ампір, да якога адносяцца працы такіх расійскіх дойлідаў, як Андрэй Вараніхін, Андрэян Захараў, а таксама французска-рускага архітэктара Жана Тама дэ Тамона, руска-італьянскага архітэктара Карла Росі, беларускіх архітэктараў Караля Падчашынскага, Казіміра Хршчановіча. У рэчышчы традыцыйнага класіцызму працягвалі працаваць расійскі архітэктар Васілій Стасаў, руска-італьянскі дойлід Восіп Бавэ, руска-французскі архітэктар Агюст дэ Манферан, польскі архітэктар Якуб Кубіцкі, польска-беларускі дойлід Францішак Яшчалд. Заснавальнікамі руска-візантыйскага стылю сталі Канстанцін Тон і Аляксандр Разанаў. У рускім або псеўдарускім стылі тварылі расійскія архітэктары Дзмітрый Чычагоў, Анатолій Сямёнаў, Уладзімір Шэрвуд, Віктар Гартман, руска-нямецкі архітэктар ФранцАльберт (Фёдар) Шэхтэль. У эклектычным стылі вызначыліся польскія архітэктары Гіляры Маеўскі, Густаў Ландау, нямецкаўкраінскі дойлід Фердынанд Фельнер. Майстрамі неаготыкі праявілі сябе польскія архітэктары Уладзіслаў Лушчкевіч, Юзаф Лэпкоўскі.
    Сярод будынкаў грамадзянскага прызначэння звяртаюць на сябе ўвагу гасцінныя двары, пабудаваныя ў шэрагу гарадоў Расійскай імперыі. Да іх, прыкладам, належыць збудаваны у самым пачатку XIX ст. гасцінны двор у Верхнеўдзінску (Улан-Удэ).