• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У 30-40-х гг. XIX ст. у расійскім жыцці пачынае ўзнікаць плынь рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі. Яе заснавалі згаданыя вышэй Вісарыён Бялінскі і Аляксандр Герцэн. 3 аднаго боку, яны крытыкавалі славянафілаў і казалі пра адзіны гістарычны шлях Заходняй Еўропы і Расіі, з іншага выступалі супраць замены феадальнай эксплуатацыі капіталістычнай. Яны сталі прыхільнікамі сацыялізму. Але пасля 1848 г., калі рэвалюцыя ў Еўропе была задушана, яны ўжо разглядалі будучыню Расіі як лад, створаны ў выніку сялянскай рэвалюцыі. Узнікла тэорыя Герцэна пра расійскі сялянскі сацыялізм, угрунтаваны на сялянскай грамадзе.
    Пасля знішчэння руху дзекабрыстаў узмацніўся паліцэйскі вышук і цэнзура. У 1826 г. у складзе імператарскай канцылярыі ўтварылі III аддзяленне таемную палітычную паліцыю. У 1836 г.
    © Фота I. Ностыца
    Імам Шаміль, 1859 г.
    пры гэтым аддзяленні быў створаны жандарскі корпус, сапраўднае апірышча самадзяржаўя. Вярнулі з працяглай высылкі Спяранскага, які склаў 45 тамоў Поўнага збору законаў Расійскай імперыі. У 1837-1841 гг. з ініцыятывы графа Пятра Кісялёва была праведзена рэформа дзяржаўных сялян. У 1839 г. адбылася фінансавая рэформа, ініцыятарам якой быў граф Георг Людвіг (Ягор) Канкрын.
    Яшчэ ў 1817 г. пачалася Каўказская вайна, якая доўжылася да 1864 г. Горныя плямёны, асабліва чачэнцы, пад камандай імама ІПаміля з дапамогай Англіі, Турцыі і Персіі цягам
    доўгіх гадоў мужна стрымлівалі расійскія войскі, вялі няспынную горную партызанскую вайну.
    У задушэнні супраціву каўказскіх народаў асабліва змрочную ролю адыграў царскі генерал Аляксей Ярмолаў, іменем якога жанчыны Паўночнага Каўказа яшчэ доўті час палохалі сваіх дзяцей.
    У 1830 г„ калі ў Полыпчы хацелі паслаць мясцовых жаўнераў на Каўказ, адбылося ўзброенае выступленне на чале з афіцэрамі войска Царства ГІольскага. Узначаленыя імі атрады здолелі захапіць Іван Паскевіч-Эрыванскі, 1859 г. тэрыто рыю Царства Польскага, Гравюра П. Барэля, да 1865 г. і паўстанне перакінулася на бы-
    лую тэрыторыю ВКЛ (Літву і Заходнюю Беларусь). Супраць паўстанцаў накіравалі вялікае войска, якое пад камандай генерал-фельдмаршала Івана Паскевіча 28 жніўня 1831 г. захапіла Варшаву і самым брутальным чынам задушыла паўстанне.
    Польскую Канстытуцыю 1815 г. скасавалі. У 1832 г. быўзачынены Віленскі ўніверсітэт. Царства Польскае абвясцілі неад’емнай часткай Расійскай імперыі. Палітыка паланізацыі на былой тэрыторыі ВКЛ змянілася на інтэнсіўную русіфікацыю. У 1839 г. намаганнямі свецкіх уладаў была ліквідаваная царкоўная унія. Большасць уніятаў далучылі дарасійскай праваслаўнай царквы, а рэшта стала рымакаталікамі. У 1849 г. Мікалай I накіраваўу Аўстрыю вялікую армію, якая задушыла венгерскую рэвалюцыю. Цара пачалі называць жандарам Еўропы.
    9.6.	Крымская вайна. Смерць Мікалая I. На працягу XVIII ст. Расія страціла ў войнах з Турцыяй ад 220 да 265 тыс. чалавек. Мікалай I быў чалавекам вельмі амбіцыйным і праводзіў актыўную ваенную палітыку на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Захапіўшы Прычарнамор’е, Расія пачала імкнуцца на Балканы, каб пад маскай
    сяброў праваслаўных народаў, што пакутуюць пад турэцкім прыгнётам, узяць у свае рукі міжземнаморскія пралівы. Гэтаму спрыялі паўстанне 1821 г. грэкаў супраць Турцыі і вайна Егіпта супраць Асманскай імперыі ў пачатку 30-х гадоў XIX ст.
    Адначасова Расія аказвала ваенны ціск на Персію і Турцыю ўЗакаўказзі. Армяне атрымалі права вольнага перасялення на тэрыторыі Расіі: у 1828 г. з Эрыванскага і Нахічэванскага ханстваў была вылучана армянская вобласць пад расійскім кіраваннем. Персіі было забаронена мець ваенны флот на Каспійскім моры, дзе расійскія караблі атрымалі свабоду перамяшчэння. Напрацягу 1846-1854 гг. быў канчаткова далучаны да Расіі Казахстан з насельніцтвам больш за 2 млн чалавек. У 1854 г. расійцы заснавалі горад Верны (цяпер Алматы).
    У 1853 г. узнікла спрэчка паміж католікамі і праваслаўнымі за храмы ўгарадах Бэтлееме і Іерусаліме, якія ў той час належалі Турцыі. У справу ўмяшаўся спачатку Мікалай I, а потым Францыя і Англія. Гэтыя краіны разам з Турцыяй заключылі ваенны альянс супраць Расіі. У лістападзе 1853 г. расійскі флот на чале з адміралам Паўлам Нахімавым напаў на базу турэцкага флоту ў горадзе Сінопе, знішчыў турэцкія караблі і берагавыя ўмацаванні. Гэта стала нагодай для ўступлення ў вайну Англіі і Францыі.
    На пачатку сакавіка 1854 г. яны аб’явілі вайну Расіі. Саюзнікі заблакавалі ў Балтыйскім моры расійскія базы Кранштат і Свеаборг, нават паспрабавалі захапіць Петрапаўлаўск-Камчацкі. Асноўныя сілы высадзіліся ў Крыме, і з верасня 1854 г. пачалася блакада Севастопаля, якая доўжылася 11 месяцаў.
    Бітва за Севастопаль.
    1854 г.
    3 гравюры XIX cm.
    Вайна паказала жахлівую адсталасць царскай Расіі ад заходніх краін. 1,5 млн чалавек былі мабілізаваныя ў рэкруты і апалчэнне. Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту ў той час узрос да 800 млн рублёў, вываз хлеба з краіны скараціўся ў 13 разоў, ільну у 8, пянькі у 6, нават сала у 4 разы. Вёска паставіла на фронт вялікую колькасць людзей, а таксама вазоў з коньмі.
    Адсутнасць чыгункі і брукаваных дарог да Крыма прывяла да здачы Севастопаля. Расійскі флот, які яшчэ хадзіў пад ветразямі, быў затоплены каля ўваходу ў севастопальскую бухту. Еўрапейскія жаўнеры, якія мелі новую зброю, што страляла на значную адлегласць, забівалі на падыходах да сваіх пазіцый расійскіх салдат, узброеных крамянёвымі стрэльбамі. Дарэчы, расійскія гарматы стралялі яшчэ ядрамі замест снарадаў.
    Мікалай I нечакана памёр на пачатку 1855 г. Існуе версія, што ён прыняў атруту ў выніку прайгранай вайны. Пасля яго смерці новы цар Аляксандр II падпісаў у Парыжы мірную дамову. Расіі было забаронена мець на Чорным моры крэпасці, арсеналы і ваенны флот. У Расіі таксама забралі вусце Дуная і частку Бесарабіі. Яна ўжо не мела права падтрымліваць Сербію і Дунайскія княствы. На пэўны час Расійская імперыя страціла прэстыж вялікай еўрапейскай дзяржавы.
    9.7.	Першыя рэформы Аляксандра II. Аляксандр II (гады ўладарання 1855-1881), які прыйшоў да ўлады дарослым чалавекам (у 36 гадоў) і быў жанаты з гесэнскай прынцэсай Максімільянай Аўгустай Вільгельмінай Сафіяй Марыяй, атрымаў добрую адукацыю. Пасля паражэння ў Крымскай вайне ён зразумеў, што без рэформаў краіна можа спыніць сваё існаванне.
    Пасля пэўнай падрыхтоўкі 19 лютага 1861 г. цар падпісаў Маніфест аб скасаванні прыгону. Гэта значна змяніла сітуацыю ў краіне, дзе жылі 22 млн прыгонных,19 млн дзяржаўных
    Аляксандр II.
    Гравюра XIX cm.
    і 2 млн удзельных сялян. Сяляне атрымалі права браць шлюбы без дазволу памешчыкаў, вольна перамяшчацца па краіне ў пошуках працы, займацца прадпрымальніцтвам. Яны займелі прозвішчы і пашпарты.
    Аднак галоўнае зямельнае пытанне засталося. Прысядзібную зямлю, дзе стаялі іх дамы, сяляне атрымалі бясплатна, а панскія ворныя землі засталіся ў памешчыкаў. Сяляне павінны былі атрымаць надзелы. Гэтую зямлю мусілі даваць памешчыкі ў карыстанне, каб сяляне з яе харчаваліся і плацілі падушны падатак. За гэта сяляне або працавалі на памешчыка, або плацілі прадуктамі ці грашыма падатак (аброк).
    Каб атрымаць зямлю ва ўласнасць, сяляне мусілі заплаціць выкуп, а грошай яны не мелі. Таму 80 % сумы за зямлю аплаціла дзяржава, a 20 % самі сяляне. Сяляне апынуліся ў падвойнай кабале. 49 гадоў (да 1906 г.) сяляне вярталі сваю пазыку дзяржаве, а таксама мусілі адначасова працаваць (да 1883 г.) на памешчыкаў.
    Самі памешчыкі захапілі частку былых сялянскіх земляў, якімі тыя карысталіся да 1861 г. (лугі, лясы, сенажаці, вадаёмы) і прымусілі сялян плаціць арэнду за карыстанне імі. Аднак і пасля ўсіх выкупаў сяляне не атрымалі зямлю ў прыватную ўласнасць, бо зямля перадавалася сялянскай грамадзе, і сяляне маглі гэтай зямлёй карыстацца без права продажу.
    Кожная грамада дзяліла зямлю на 10-20 палеткаў, кожны палетак меў сваё прызначэнне (розныя сельгаскультуры, гароды і г. д.). Кожны палетак дзяліўся на палоскі іх і атрымлівалі сялянскія сем’і. Кожная палоска мела мяжу. У 1860 г. на сярэднюю сялянскую душу прыпадала па 4 дзесяціны зямлі, а ў 1900 г. толькі па 2 дзесяціны. Усё гэта выклікала незадавальненне сялян: пачасціліся іх бунты.
    У студзені 1862 г. быў упершыню апублікаваны дзяржаўны бюджэт Расіі. У 1863 г. адбылася ўніверсітэцкая рэформа. Пачалі выбіраць рэктара, дэканаў і прафесараў ВНУ пачалі атрымліваць замежную літаратуру, а таксама без цэнзуры друкаваць сваю. Усе ўнутраныя праблемы вырашала ўніверсітэцкая рада.
    Былі праведзены школьныярэформы. У 1864 г. быўзацверджаны статут гімназій. Сярэднюю адукацыю маглі атрымаць усе грамадзяне
    незалежна ад саслоўя і веравызнання. За вучобу ў гімназіі трэба было плаціць. Існавалі тры тыпы пачатковых школ: міністэрскія, земскія і царкоўна-прыходскія. Працавалі класічныя і рэальныя гімназіі. Узнікла жаночая адукацыя. У 1858 г. з’явіліся жаночыя вучылішчы, а з 1862 г. жаночыя гімназіі. У 70-х гг. XIX ст. былі створаны Вышэйшыя жаночыя курсы. Самыя вядомыя з іх, Бястужаўскія, існавалі ў Пецярбургу.
    Земская рэформа пачала дзейнічаць з 1864 г., але земствы былі створаныя толькі ў 34 губернях Цэнтральнай Расіі. Гэта былі структуры мясцовага самакіравання, якія выбіраліся на 3 гады на трох выбарчых з’ездах: землеўласнікаў, сялян і гараджан. Земствы займаліся праблемамі адукацыі, аховы здароўя, поштай, дарогамі, мясцовай прамысловасцю і гандлем. Яны мелі права збіраць падаткі і браць на працу службоўцаў.
    У 1870 г. пачалася гарадская рэформа, якая прывяла да стварэння гарадскога самакіравання, падобнага паводле сваёй сутнасці да земскага. Раз на 4 гады заможныя жыхары гарадоў (іхбыло 509) выбіралі гарадскія думы, якія потым стваралі гарадскія ўправы. Думай і ўправай кіраваў гарадскі галава.
    9.8.	Іншыярэформы. У 1864 г. пачалося ажыццяўленне судовай рэформы самай значнай рэформы ў тагачаснай Расіі. Стварыліся новыя суды: каронны і міравы. Каронны суд складаўся з дзвюх інстанцый: акруговы суд (у межах губерні) і судовая палата. Суд стаў агульным дляўсіх грамадзян Расійскай імперыі. Дробныя грамадзянскія справы вырашаў міравы суд. Складаныя справы вырашалі акруговыя суды з дапамогай калегіі прысяжных-лаўнікаў: іх выбіралі з ліку дваран, гараджан і сялян. Прысяжныя канчаткова вырашалі, з’яўляецца падазраваны вінаватым ці не. Былі ўведзены пасады адваката, пракурора і судовага следчага; створана сістэма апеляцый.