Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі фізіёлаг Іван Паўлаў
увагу тую акалічнасць, што ў расійскую армію жыхары Сярэдняй Азіі, дзе ўзровень непісьменнасці быў яшчэ нашмат вышэйшы, не прызываліся наогул.
Пры ўсім гэтым навука ў перадрэвалюцыйнай Расіі мела несумненныя поспехі. Тут значныя працы стварылі рускія вучоныя Уладзімір Вярнадскі (біяэкалогія, геахімія, радыегеалогія), Мікалай Жукоўскі, Сяргей Чаплыгін (паветраплаванне і аэрадынаміка), Іван Паўлаў (фізіялогія, Нобелеўская прэмія 1904 г.), Уладзімір Іпацьеў (хімія), Уладзімір Зварыкін (радыёэлектроніка), Аляксандр Ляпуноў (матэматыка і механіка), расійска-ўкраінскія навукоўцы Ілья Мечнікаў (імуналогія), Мікола Гамалія
(мікрабіялогія іэпідэміялогія), Ігар Сікорскі (самалётабудаўніцтва), руска-польскі навуковец Канстанцін Цыялкоўскі (засваенне космасу, тэорыя руху ракет).
Перадрэвалюцыйны час у Расіі можна лічыць часам росквіту гуманітарных навук. Расійскую філасофскую школу стваралі Мікалай Бярдзяеў, Леў ПІастоў, Сямён Франк, Пётр Струвэ, Сяргей Булгакаў. У гістарычнай навуцы плённа працавалі расійскія гісторыкі Мацвей Любаўскі, Сяргей Платонаў, Аляксандр Праснякоў, украінскі гісторык Міхайла Грушэўскі, руска-нямецкі гісторык Роберт Віпер, украінска-габрэйскі гісторык Яўгеній (Гірш) Тарле, беларускі і ўкраінскі гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі. У філалагічных навуках высокім узроўнем адзначаліся працы расійскіх мовазнаўцаў Аляксея Шахматава, Васілія Багародзіцкага, Барыса Ляпунова, польска-расійскіх лінгвістаў Яна Бадуэна дэ Куртэнэ, Мікалая Крушэўскага, беларускага лінгвіста і этнографа Яўхіма Карскага, украінскага мовазнаўцы Аляксандра Томсана.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Акцябрысты («Союз 17 Октября») руская палітычная партыя памешчыкаў і буйных прадпрымальнікаў, якая прапаведавала ідэю моцнай манархічнай улады пры адначасным атрыманні ад імператара пэўных дэмакратычных свабод. Лідарамі партыібылі Аляксандр Гучкоў, Міхаіл Радзянка ды іншыя. У Дзярждуме II склікання колькасць фракцыі акцябрыстаў дасягала 154 чалавек, пазней яна змяншалася.
Антанта саюзны блок Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі, які склаўся ў 1904-1907 гг., а падчас Першай сусветнай вайны аб’яднаў больш за 20 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Італію, Японію. Моц Антанты была ў пэўнай ступені падарваная ў выніку цеснага супрацоўніцтва расійскіх бальшавікоў з Германскай імперыяй.
Аракчэеўшчына у часы ўладарання Аляксандра I палітыка вайсковага міністра графа Аляксея Аракчэева: яна грунтавалася наінтэнсіўным стварэнні вайсковых пасяленняў асаблівай арганізацыі ўзброеных сіл, пры якой служба ў страі сумяшчалася з заняткам гас гвцаркай.
Бульбяныя бунты масавыя хваляванні дзяржаўных і ўдзельных сялян у Расіі ў 1830-х гг., выкліканыя прымусовым увядзеннем пасадкі бульбы.
Бупіурлінскі камітэт найвышэйшы орган царскай цэнзуры, які існаваўу часы ўладарання Мікалая I (1848-1855).
Валасное праўленне орган сялянскага мясцовага самакіравання, які складаўся з валаснога старшыні, сельскіх старастаў. З’явіўся ў другой палове XIX ст.
Водруб на пачатку XX ст. зямельны ўчастак, вылучаны з абшчыннай зямлі ў аднаасобную сялянскую ўласнасць.
Вольныя арапіыя («хлебопатцы») сяляне, вызваленыя (пасля 1803 г.) з прыгону на аснове добраахвотнага пагаднення з памешчыкамі.
Газават свяшчэнная вайна горцаў-мусульман супраць расійскіх іншаверцаўу 1817-1864 гг„ на чале якой доўгі час быў Шаміль.
Дарнікі («дарственніікй») былыя прыгонныя сяляне, якія пасля рэформы 1861 г. атрымалі зямельны надзел у якасці дару.
Дзекабрысты удзельнікі дваранскага рэвалюцыйнага руху ў Расіі, якія зрабілі спробу ўзброенага выступлення на Сенацкай плошчы
ў Пецярбургу 14 снежня 1825 г., спрабуючы выкарыстаць момант «міжцаравання» ў краіне. Ідэі дзекабрыстаў фарміраваліся ў таемных Паўночным і Паўднёвым таварыствах. Актыўнымі ўдзельнікамі гэтых т аварыстваў былі Мікіта Мураўёў, Мікалай Тургенеў, Кандрат Рылееў, Яўгеній Абаленскі, Павел Пестэль, Сяргей Мураёў-Апостал ды іншыя.
Дзяржаўная дума законапрадстаўнічая, дарадчая ўстанова ў Расійскай імперыі ў 1906-1917 гг. (чатыры скліканні). Разглядала праекты законаў, якія потым абмяркоўваліся ў Дзяржаўным савеце і зацвярджаліся імператарам.
Дзяржаўны савет найвышэйшы дарадчы орган пры імператару Расійскай імперыі, які існаваўу 1810-1917 гг. і разглядаўзаконапраекты перад вынясеннем іх на зацвярджэнне апошняму. 3 утварэннем Дзярждумы палова Дзяржсавета прызначалася імператарам, а другая палова была выбарнай.
Заходнікі прадстаўнікі напрамку расійскай грамадска-палітычнай думкі, якія а дстойвалі шлях развіцця краіны паводле заходнееўрапейскіх узораў. Ім супрацьстаялі і жорстка іх крытыкавалі так званыя славянафілы.
Земствы выбарныя саслоўныя органы мясцовага самакіравання (земскія сходы і земскія ўправы), створаныя ў Расіі ў выніку земскай рэформы 1864 г.
Кадэты гутарковая назва членаў створанай у 1905 г. рускай партыі канстытуцыйных дэмакратаў. Самымі ўплывовымі лідарамі гэтай партыі былі Пётр Мілюкоў і Пётр Струвэ.
Канцэрн фінансава-прамысловая група кампаній розных галін вытворчасці.
Крывавая нядзеля дзень 9 (22) сн ежня 1905 г., калі ў Пецярбургу ўрадавымі войскамі была расстраляная мірная рабочая дэманстрацыя. Лічыцца днём пачатку рэвалюцыі 1905 г. у Расіі.
Купчая зямля зямельныя ўчасткі, купленыя сялянамі звыш вызначанага памеру надзела. Былі ўласнасцю адпаведных сялян без якіхнебудзь абмежаванняў.
Курыя разрад выбаршчыкаў, вызначаны паводле маёмаснай, нацыянальнай або іншай прыкметы.
Міравы суд найніжэйшае звяно расійскай судовай сістэмы, створанае пасля судовай рэформы 1864 г.
Народніцтва ідэалогія антыцарскага руху разначыннай расійскай інтэлігенцыі, якая прапаведавала ідэю вызвалення Расіі праз сялянскую рэвалюцыю і фактычна адмаўляла капіталістычныя адносіны. Ідэйнымі натхняльнікамі руху былі літаратары Аляксандр Герцэн і Мікалай Чарнышэўскі. Самымі ўплывовымі народніцкімі арганізацыямі былі «Народная воля» і «Чорны перадзел».
Негалосны камітэт кола ліберальна настроеных сяброў і дарадцаў Аляксандра I, у якое ўваходзілі графы Павел Строганаў, Віктар Качубей, Мікалай Навасільцаў, князь Адам Ч артарыйскі. Дзейнічаў у 1801-1803 гг.
Нігілізм папулярная сярод часткі расійскай моладзі сярэдзіны XIX ст. ідэалогія суцэльнага адмаўлення існуючага дзяржаўнага ўладкавання, маралі, нормаў паводзінаў.
Петрашэўцы гурток разначыннай расійскай моладзі (1844 пачатак 1849 г.), якая з ахаплялася ўтапічна-сацыялістычнымі поглядамі. Выкрыты царскімі следчымі, шмат хто з актывістаў быў адпраўлены ў высылку.
Разначынцы выхадцы з розных, звычайна недваранскіх, саслоўяў, якія займаліся разумовай працай і былі носьбітамі дэмакратычных ідэалогій.
Сакрэтныя камітэты часовыя дарадчыя органы, якія ствараліся ў Расіі ў першай палове XIX ст. Займаліся ў тым ліку і пытаннямі аграрнай рэформы, магчымага скасавання прыгоннага права.
Сацыял-дэмакраты прадстаўнікі Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), а таксама адпаведнай партыі Польшчы і Літвы. Існавала таксама габрэйская сацыял-дэмакратычная партыя. Сацыял-дэмакарты выступалі за звяржэнне самадзяржаўя, 8-гадзінны працоўны дзень, права народаў Расіі на самавызначэнне, адмену або абмежаванне прыватнай уласнасці, найперш на зямлю. РСДРП фармальна ўтварылася ў 1898 г. на з’ездзе ў Мінску. Далейшыя яе з’езды праходзілі за межамі Расійскай імперыі. У 1903 г. партыя раскалолася наплыні бальшавікоў і меншавікоў. Лідарам бальшавікоў быў Уладзімір Ленін, у 1917 г. даяго далучыўся Леў Троцкі; меншавікоў узначальвалі Юлій Мартаў, Георгій Пляханаў, Карло Чхеідзэ, Фёдар Дан.
Сацыялісты-рэвалюцыянера (эсэры) найбуйнейшая расійская палітычная партыя ў 1901-1917 гг., якая ўзнікла на аснове ранейшых
народніцкіх арганізацый. Дзейнічала нелегальна, бо прызнавала тэрор яксродак эфектыўнай палітычнай барацьбы. Распрацавала праграму надзялення зямлёй сялян і розных дэмакратычных пераўтварэнняў. Лідарамі партыібылі Віктар Чарноў, Рыгор Гершуні, Андрэй Аргуноў, Барыс Савінкаў, Абрам і і Міхаіл Гоцы.
Траст сістэма адносінаў у бізнэсе, пры якой маёмасць, якая першапачаткова належала заснавальніку, перадаецца ў распараджэнне іншага, давернага ўласніка.
Трэцяліпеньская манархія уведзены 3 ліпеня 1907 г. з парушэннем дзейных законаў новы парадак кіравання Расіяй, які пачаўся з роспуску II Дзярждумы.
Удзельныя землі зямельная ўласнасць расійскай імператарскай сям’і, створаная ў 1797 г. з ранейшых палацавых земляў.
Удзельныя сяляне катэгорыя залежных сялян у Расіі, якія працавалі на ўдзельных землях, плацілі аброк і выконвалі дзяржаўныя павіннасці.
Фінансавая алігархія вузкая групоўка найбуйнейшых прадстаўнікоў фінансавага капіталу, якія займаюць дамінантнае становішча ў эканамічным і палітычным жыцці кр аіны і фактычна кантралююць цэлыя галіны эканомікі.
Xytnap зямельны ўчастак, выдзелены селяніну пры выхадзе яго з абшчыны, на які ён перасяляецца з вёскі.
Часоваабавязаныя сяляне былыя памешчыцкія сяляне, вызваленыя ад прыгону ў 1861 г„ але не пераведзеныя на выкупныя выплаты. За карыстанне зямлёй яны мусілі выконваць пэўныя павіннасці.
Шасцігалосныя думы выканаўчыя органы гарадскога самакіравання ў Расіі (1785-1880); займаліся пытаннямі гарадскога добраўпарадкавання.
ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
Алленов, М. Русское пскусство XVIII начала XX века. Т. 2. Москва: Трнлмстннк, 2000. С. 120-315.
Анчмполовскмй, 3. Я. Людм русского театра. Воронеж: Центр.-Чернозем. кн. мзд-во, 1983. 216 с.
Грушевскпй, Ммх. Мллюстрмрованная нстормя Украпны. С прпложеннямм м дополненмямм. Донецк: «ПКФ» «БАО», 2011. С. 486-560.
Замчкмн, Н. А., Почкаев, Н. Н. Русская мстормя. От Екатернны Велнкой до Александра II. Москва: Мысль, 1994. 765 с.
Нстормя Росснм н Украмны (XIX начало XX в.): пособме для студентов: в 2 ч. Ч. 1 / под ред. О. А. Яновского, В. В. Сергеенковой. Мннск: БГУ, 2008. 367 с.
Карлов, В. В. Введенме в этнографмю народов СССР. Москва: І4зд-во МГУ, 1990. 160 с.
Корннлов, A. А. Курс нсторнп Россяп XIX века. Москва: Высшая школа, 1993.447 с.
Лазука, Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX пачатку XX стагоддзя. Мінск: Беларусь, 2011. 548 с.