Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Ммронов, Б. Н. Соцмальная пстормя Россмм пермода ммперпм (XVIII начало XX в.). Т. 2. С.-Петербург: Дммтрнй Буланнн, 2000. 568 с.
Немцы в мсторнм Росснм: Документы высшнх органов властм м военного командованмя. 1652-1917 / сост. В. Ф. Дмзендорф. Москва: Матерпк, 2006. С. 370-775.
Первая млровая война. Энцмклопедмческнй словарь. Москва: Нзд-во «Весь Ммр», 2014. 481 с.
Россмя, 1900-1917: документы, матермалы, комментарнм / сост. PI. К. Кмрьянов. Пермь: ПермГУ, Западно-Уральскнй учебно-науч. центр, 1993. 188 с.
Третьякова, Л. С. Русская музыка XIX века: кнпга для учаіцнхся старшнх классов. Москва: Просвеіценне, 1976. 205 с.
Трн века: От Смуты до нашего временм / под ред. В. В. Каллаша. Москва: Юнвес, 2006. Т. 5: 384 с. Т. 6: 416 с.
Художественная культура. XVIII начало XXI века: пособме / авт.сост. С. Ю. Лебедев. Ммнск: Дмзайн ПРО, 2007. С. 123-143,179-198, 259-262.
Черкасов, П., Чернышевскмй, Д. Нсторпя Нмператорской Росснн от
Петра Велмкого до Нпколая II. Москва: Междунар. отношенмя, 1994. С. 190-460.
Черкасскнй, Я. Дмнастмя Романовых м немцы II Русская Германмя. Рэжым доступу (07.06.2013); http://www.rg-rb.de/index.php?option= com_rg&task =item&id=9472&Itemid=0.
Fuller, William C. Strategy and Power in Russia. 1600-1914. N. Y.: Simon & Schuster, 1998. 576 p.
Hasegawa Tsuyoshi. The February Revolution: Petrograd, 1917. Seattle: University of Washington Press, 1981. 652 (+xxii) p.
Lincoln, W. Bruce. In war’s dark shadow: The Russians before the Great War. Northern Illinois Univ. Press, 2003. 573 p.
Seton-Watson, H. The Russian Empire 1801-1917. (Oxford History ofModern Europe). Oxford: Clarendon Press, 1988. 813 p.
10. АСАБЛІВАСЦІ УЗНІКНЕННЯ I ЭВАЛЮЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
(ПАДАГУЛЬНЕННЕ)
10.1. Імперыя азіяцкага тыпу. Традыцыя ўзнікнення тэрытарыяльна вялікіх імперый сягае ў далёкія старажытныя часы. Нярэдка яны фарміраваліся якраз на межах свету з развітой цывілізацыяй (імперыя Аляксандра Македонскага, Рымская імперыя, імперыі манголаў ва Усходняй Азіі або Атаманская імперыя ў Малой Азіі і на БлізкімУсходзе). Нягледзячы на тое што, ператвараючыся ў імперыю, Маскоўская дзяржава шмат у чым ішла шляхам згаданых імперскіх утварэнняў, ёй аж да ка нца XVIII ст. так і не ўдалося заваяваць дамінантнага становішча нават у блізкай ёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Прычына гэтага палягала ў тым, што стварыць сваю высокую культуру, якая б апіралася на традыцыі ўласнага народа, маскоўскім уладарам не ўдавалася. Узамен апошнія мусілі прыўлашчваць і адаптаваць еўрапейскую культуру, якая ў тыя часы стаяла на больш высокім узроўні і вельмі дынамічна развівалася. Як падкрэслівалі, у прыватнасці, амерыканска-аўстрыйскі палітолаг Джон Каўцкі і брытанскі гісторык Джэфры Хоскінг, Расійская імперыя ад самага пачатку фарміравалася як імперыя чыста азіяцкая г. зн. тая, у якой найвышэйшая ўлада сюзерэна над вялікай колькасцю этнічных супольнасцяў забяспечваецца з дапамогай мультыэтнічнай знаці. Апошняя, у сваю чаргу, эксплуатуе названыя супольнасці метадамі задушэння, выкарыстання кругавой запарукі, гвалтам навязваючы ім высокую (фактычна чужую!) культуру і сваю мову, патрабуючы за гэта выключна абсалютнага падпарадкавання сваёй волі. У імперыях такога тыпу арыстакратыя і сялянства (носьбіт уласнай культуры і традыцый) раздзеленыя паміжсабой прорвай, і гэтая прорва не змяншаецца на пр ацягу стагоддзяў. Калі ў Еўропе ў перыяд з XVI па XIX ст. дзяржава так ці іначай эвалюцыянавала ў напрамку інтэграцыі мас у нацыянальную супольнасць, то Маскоўская
(пазней Расійская) дзяржава ўвесь час стаяла на раздарожжы: яе бюракратычная сістэма заставалася азіяцкай, а культура, збольшага гарадская, імкнулася пераняць рысы еўрапейскай.
Велікарускі народ у працэсе сваёй дзяржаватворчасці мог пайсці іншым, неімперскім шляхам. Прыклады такога шляху падавалі Вялікае Княства Літоўскае, Наўгародская і Пскоўскія феадальныя рэспублікі, але ў выніку перамаглі тыя палітыкі, якія выпрацавалі асаблівыя метады «збірання земляў» вакол паўночнаўсходнеславянскіх княстваў напачатку Уладзіміра-Суздальскага, а потым Маскоўскага. Чаму гэта адбылося? У гэтым пытанні варта звярнуць увагу на меркаванні сучаснага расійскага філосафа і гісторыка Андрэя Буроўскага, які фармулюе асноўныя асаблівасці ментальнасці славянскага насельніцтва гэтага рэгіёна.
Па-першае, гэта марнатраўнасць гатоўнасць лёгка і безадказна абыходзіцца з прыроднымі і людскімі рэсурсамі. Каланізатары гэтага краю мелі на ўсход ад сябе бясконцыя абшары, дзе багацце прыроды ўяўлялася ім невычарпальным, а мясцовыя «адсталыя» народы можна было скарыць праз вялікую вайсковую перавагу.
Па-другое, у паўночна-ўсходніх славянскіх каланізатараў быў выпрацаваны ўстойлівы стэрэатып: каштоўнасць маене тое, што ёсць вынікам напружанай працы, а ўсё, што «стварае і дае матухнапрырода».
Па-трэцяе, кароткая працягласць сельскагаспадарчага года ў гэтым рэгіёне змушала жыхароў вёскі пастаянна працаваць метадам аўралу амаль звышчалавечага, але і надзвычай кароткатэрміновага высілку.
Нарэшце, аддаленасць рэгіёна ад цывілізацыйных цэнтраў выхоўвала ў яго жыхароў адчуванне ізаляванасці і самадастатковасці ва ўсім.
У выніку згаданаму намі даследчыку асноўныя рысы паўночнаўсходняй цывілізацыі бачацца наступным чынам:
1) яна грунтуецца на вельмі архаічных формах культуры, у выніку чаго ў яе прадстаўнікоў фарміруецца міфалагізаванае ўяўленне пра саміх сябе, якое яны імкнуцца навязаць народам-суседзям;
2) яна ўсяляк падтрымлівае ізаляцыянізм, адсутнасць якіх-колечы кантактаў з «не-сваімі»;
3) запазычваючы што заўгодна са здабыткаў іншых народаў, яна непазбежна стварае сваю ўласную версію любой успрынятай культуры;
4) яна функцыянуе праз аўралы аж да п оўнага вычэрпвання сваіх сіл і рэсурсаў, пасля чаго ў пэўныя перыяды вядзе спакойны лад жыцця;
5) яе практычна немагчыма знішчыць: прадстаўнікі гэтай цывілізацыі супрацьпастаўляюць любому праціўніку ўсё той жа аўрал, гэтым разам у ваенным сэнсе, дзякуючы чаму мабілізуюцца велізарныя чалавечыя рэсурсы, якімі ўладары распараджаюцца не шкадуючы;
6) яна была, ёсць і заўсёды будзе небяспечнай для суседзяў: ёй чужое разуменне натуральных інтарэсаў іншых.
Яшчэ ў дамангольскі перыяд паўночна-ўсходнія славянскія князі стварылі сістэму ўладарання, якая грунтавалася не на дачыненнях сюзерэна і васала (як гэта мела месца ў суседніх усходнеславянскіх дзяржавах і ўЗаходняй Еўропе), а на безумоўным падпарадкаванні сабе дружыны: апошняя складалася не з баяраў (якія мелі рысы землеўласніцкага гонару асабістага і родавага), а з дваран душой і целам адданых князям маладых служылых людзей (якія ўзамен за гэтую адданасць атрымлівалі зямлю, кармленне, іншыя шчодрыя падарункі). 3 цягам часу дваране рабіліся ўсё больш значнай супрацьвагай баярам у палітычнай сістэме Масковіі і дапамагалі яе найвышэйшым уладарам ісці шляхам да абсалютнай улады.
Акрамя гэтага, паўночна-ўсходнія князі ўпарта і няспынна імкнуліся цалкам падпарадкаваць сабе царкоўную іерархію і фактычна стаць начале праваслаўнай царквы. Крызіс, а потым і падзенне Візантыі паспрыялі стварэнню новага тыпу царквы структуры, фактычна цалкам падпарадкаванай свецкім уладарам.
Мангольскае нашэсце толькі паспрыяла ўмацаванню такой сістэмы ўладарання і распаўсюджванню яе на шэраг земляў суседзяў паўночна-ўсходніх славянскіх княстваў. Маскоўскія і ўладзімірскія князі выкарысталі ярлыкі на княжанне, атрыманыя ад мангольскіх ханаў, на ўмацаванне сваёй дэспатычнай, фактычна неабмежаванай ніякімі грамадскімі дамовамі ўлады. Аслабленне і распад Залатой Арды дазволіў уладарам Масковіі ўсё больш актыўна займацца ўмацаваннем і пашырэннем межаў імперыі.
10.2. Зона стэпаў. Тут асіміляцыя новыхтэрыторый, падпарадкаваных Маскве, адбывалася паводле адладжанай схемы. Валадары імкнуліся напачатку ўчыняць разлад паміж групоўкамі мясцовых эліт, пераваблівання незадаволеных праз подкуп і абяцанні прывілеяў. Гэта было рабіць досыць проста, беручы пад увагу тое, што народы стэпавых тэрыторый яшчэ не да канца перайшлі да аселага ладу жыцця і адпаведныя кланы не былі вельмі ўстойлівымі. Перахапіўшы ўладныя лейцы, царскія стаўленікі бязлітасна тлумілі супраціў мясцовага насельніцтва, усімі сродкамі паказваючы яму «новага гаспадара». Пасля захопу Казані царскімі войскамі ў 1561 г. такая палітыка праводзілася і ў былым Казанскім ханстве, і ў Чарамісіі (сённяшняя Мары-Эл). Казань гвалтам ператваралі ў маскоўска-праваслаўны горад, яе засялялі маскоўскія службоўцы, атрымоўваючы ў якасці ўзнагароды землі; у той самы час магчымасць засяляць наваколлі атрымлівалі прышлыя сяляне; услед за імі з Расіі масава прыбывалі купцы... Далучанымі тэрыторыямі цвёрдай рукой кіравалі прысланыя з Масквы губернатары, а мясцовае насельніцтва пазбаўлялі любыхпалітычныхправоў. Пазней, пасля канчатковага падпарадкавання тэрыторый і адпаведных народаў, цэнтральная ўлада давала пэўныя паслабленні, рабілася менш бязлітаснай да мясцовых традыцый і рэлігійных устанаўленняў. Аднак ужо ў XVIII ст. ад тых жа мясцовых татарскіх эліт імперыя запатрабавала прыняць праваслаўе.
Непадпарадкаванне непазбежна вяло да страты сацыяльнага статусу. Але масавы народны супраціў, сярод гэтага і паўстанне Емяльяна Пугачова, тым не менш быў перашкодай да поўнага здзяйснення царскіх імперскіх планаў.
У якасці інструмента асіміляцыі народаў стэпавай зоны (ВолжскаКамскага басейна) цары выкарыстоўвалі і такую сілу, як казацтва. Казакі (татарск. «вольныя людзі») фактычна былі рабаўнікамі, якія качавалі па «нічыйных» землях, паміж Асманскай імперыяй, Рэччу Паспалітай і Расіяй, і лічылі, што займацца апрацоўкай зямлі гэта занятак, які прыніжае іх годнасць. Яны ахвотна ішлі на службу да тых, хто наймаў іх дзеля аховы сваіх межаў. Цікава, што ў будучым крымінальныя структуры ў Расіі ахвотна пераймалі мадэлі самаарганізацыі казацтва: у супольным прыняцці рашэнняў, метадах падзелу здабычы і да т. п.
10.3. Сібір. Заваяванне Сібіры Расійскай дзяржавай ішло пры выразнай падтрымцы царскай улады, але вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі актыўныя пюдзі-першапраходцы. У канкрэтным выпадку гаворка ідзе пра сям’ю купцоў і прамыслоўцаў Строганавых, якая здаўна займалася прыбытковым гандлем футрамі і соллю. Менавіта Сямён, Мікіта і Максім Строганавы нанялі войска вышэйзгаданага казацкага атамана Ермака дзеля заваявання Сібарскага ханства. Далей перад заваёўнікамі ляжаў шлях праз неабсяжныя абшары тайгі і тундры. Народы, якія ў той час іх нася лялі, не мелі дзяржаўнай арганізацыі і якой-колечы развітой высокай культуры. Часам яны актыўна супраціўляліся прыхадням з захаду, але звычайна цярпелі паражэнні ў сутыкненнях з больш высокаарганізаванымі ўзброенымі атрадамі апошніх. Рухаючыся на ўсход і на поўнач і пакідаючы ў месцах найважнейшых рачных перапраў свае ўмацаваныя паселішчыастрогі, казакі-першапраходцы ў 1639 г. дасягнулі Ціхага акіяна, а ў 1648 г. заснавалі Ахоцкую гавань. Фармальна ўсе гэтыя дзеянні засведчылі, што Расійская дзяржава ператваралася ў адну з найбуйнейшых імперый свету, але ў рэальнасці панаванне маскоўцаў на новых тэрыторыях стабілізавалася вельмі павольна. Напачатку гэта былі выключна купцы, рабаўнікі, шукальнікі прыгодаў, і толькі пазней царскі ўрад пачаў паслядоўна каланізаваць вялікі край, высылаючы туды атрады рэгулярнага войска, праваслаўнае духавенства, службоўцаў, палонных войнаў з ВКЛ, да якіх дадаваліся нешматлікія групы перасяленцаў-сялян.