• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    най Украінскай партыі, Народнай Украінскай партыі, Украінскай дэмакратычнай партыі, Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Таварыства Украінскіх Прагрэсістаў (канец 1890-х 1900-я гг.). Царскі ўрад усяляк процідзейнічаў гэтаму працэсу: былі закрытыя кіеўская «Прасвіта», кіеўскае Таварыства пісьменнасці і яго «Народны дом», забаронена рэгістрацыя іншых філій «Прасвіты», а падчас Першай сусветнай вайны гвалтам перапыняліся практычна ўсялякія праявы ўкраінскай грамадскай дзейнасці.
    У Пецярбургу ў 1861-1862 гг. выходзіў штомесячны часопіс «Аснова». Пасля таго як Аляксандр II у 1876 г. падпісаў указ аб забароне друкавання па-ўкраінску любых арыгінальных мастацкіх твораў і перакладаў, а таксама ўвозу ўкраінскіх кніг з-за мяжы, у Кіеве з 1882 г. па-руску пачала выходзіць «Кмевская старнна», якая адыграла істотную ролю ў пашырэнні ведаў украінцаў пра сваю гісторыю. Пасля царскага маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. колькасць украінскіх перыядычных выданняў і кніг на ўкраінскай мове ўзрастала вельмі хуткімі тэмпамі (газеты «Громадська думка», «Рада», «Рідна справа», «Хлібороб», «Засів», «Село», «Рілля», «Рідннй край» ды іншыя); па чала досыць актыўную дзейнасць прыдняпроўская філія львоўскай «Прасвіты». Наогул жа магчымасці прапаганды ўкраінскай мовы і культуры ў Аўстра-Венгрыі часоў імператара Франца-Ёзэфа, у параўнанні з царскай імперыяй, сёння цяжка пераацаніць.
    Падобнага ў XIX і на пачатку XX ст. не маглі чакаць дзеячы беларускага адраджэння: уся тэрыторыя краю знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, а вынікам паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг. было ўзмацненне паліцэйскага рэжыму, рэпрэсіі супраць значнай часткі краёвай шляхецкай інтэлігенцыі. У 1832 г. улады зачынілі Віленскі ўніверсітэт практычна адзіную вышэйшую навучальную ўстанову, на той час больш-менш даступную для беларусаў. У гарадах і мястэчках большасць насельніцтва звычайна складалі этнічныя габрэі; увесь час павышалася колькасць сем’яў вялікарасійскіх чыноўнікаў. Наогул гарадское насельніцтва Беларусі на пачатку XIX ст. складала не больш за 5 % ад яго агульнай колькасці, а ў другой палове не больш за 10 %. Згодна з перапісам насельніцтва
    Расійскай імперыі 1897 г., у вёсках жыло 97,7 % беларускамоўнага насельніцтва краю. Рыма-каталіцкая царква мела магчымасць бесперашкодна выхоўваць значную частку беларусаў у польскім духу, а пасля далучэння грэка-каталіцкай царквы дарасійскай праваслаўнай царквы (1839 г.) апошняя пачала весці досыць актыўную праімперскую прапаганду. У 1840 г. Мікалай I ухваліў указ імперскага Сената аб забароне ўжываць назвы «Беларусь» і «Літва» ў афіцыйных зносінах і дакументах; тады ж была ўведзена забарона публікацый арыгінальных выданняў на беларускай мове (з выняткам зборнікаў фальклорных матэрыялаў). Навязаная царскімі ўрадамі спецыялізацыя сельскай гаспадаркі (таварная вытворчасць бульбы для вырабу гарэлкі, малочна-мясная жывёлагадоўля, вырошчванне льну) спрыяла хуткаму расслаенню беларускай вёскі, тым часам як прамысловасць у гарадах развівалася надзвычай слаба. 3 гэтых прычын ні сялянскае, ні рабочае насельніцтва не магло стаць калыскай беларускага нацыянальнага руху. Беларуская шляхта напрацягу XIX і пачатку XX ст. захоўвала зболыпага прапольскую арыентацыю, свядома карысталася ў публічных зносінах польскай, а пазней і велікарускай мовай.
    Прыкметы нацыянальнага абуджэння сярод шляхты пачалі праяўляцца яшчэ ў першай палове XIX ст. (асяроддзе філаматаў і філарэтаў у Вільні, з’яўленне першых беларускіх фалькларыстаў). Аднак больш-менш яны інстытуалізаваліся толькі пасля катастрофы падчас паўстання 1863-1864 гг„ калі ў часткі гэтай самай шляхты пачала слабець вера ў магчымае адраджэнне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага як яе складовай часткі. Падчас самога паўстання гэта выявілася ў дзейнасці Канстанціна Каліноўскага і яго найбліжэйшых паплечнікаў. Пасля паўстання ініцыятыву перанялі такія дзеячы, як згаданыя раней Францішак Багушэвіч, Янка Лучына (Іван Неслухоўскі), а таксама Вайніслаў Суліма-Савіч-Заблоцкі, Адам Гурыновіч, Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), якія, аднак, вызначыліся амаль выключна літаратурна-асветніцкай працай. Першыя праявы самаўсведамлення беларускай нацыі яксуб’екта гісторыі можна аднесці да 1884 г„ калі ў Пецярбургу з’явіліся два нумары нелегальнага рускамоўнага часопіса «Гомон», дзе сярод іншага сцвярджалася, што «беларуская народнасць, захаваўшы сваю адасо-
    бленасць, павінна будзе без сумневу заняць у Расіі такое самае месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш-менш буйныя народнасці».
    У другой палове XIX пачатку XX ст. актывізавалася таксама фалькларыстычная дзейнасць, уякой сябе выявілі, між іншага, Павел Шпілеўскі, Іван Насовіч (таксама аўтар першага «Слоўніка беларускай мовы»), Павел Шэйн, Мікалай Нікіфароўскі, Еўдакім Раманаў, пазней Міхал Федароўскі, Аляксандр Сержпутоўскі. Іх даследаванні дапамаглі, у прыватнасці, прафесару Яўхіму Карскаму на пачатку 1900-х гг. напісаць капітальную трохтамовую працу «Беларусы». Тады ж узнікла другая, значна мацнейшая, хваля палітызацыі беларускага руху: у гэтым велізарную ролю адыгралі такія асобы, як браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка). У 1902 г. іх намаганнямі была створаная палітычная партыя Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, якая пазней атрымала назву сацыялістычнай. Менавіта дзеячы гэтай арганізацыі пасля царскага маніфеста 17 кастрычніка заснавалі першую легальную газету на беларускай мове пад назвай «Наша доля», а пасля яе закрыцця ўладамі арганізавалі выпуск тыднёвіка «Наша ніва», які адыграў неацэнную ролю ў стварэнні і гуртаванні нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі. У перыяд да пачатку Першай сусветнай вайны пачалі выходзіць іншыя перыядычныя выданні, друкаваліся кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага), былі заснаваныя першыя тэатральныя трупы і гурткі. Вацлаў Ластоўскі ў 1910 г. апублікаваў першую «Гісторыю Беларусі» набеларускай мове. У ваенны час на а купаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі пачало стварацца школьніцтва з навучаннем па-беларуску.
    Усё гэта не спыніла працэсу гвалтоўнай русіфікацыі беларусаў, але ў пэўнай меры яго запаволіла. Трагедыя беларусаў палягала і ў тым, што падчас вайны царскі ўрад змусіў вялікую колькасць жыхароў краю зрабіцца ўцекачамі, выехаць у аддаленыя рэгіёны Вялікарасіі. Што праўда, камітэты ўцекачоў, створаныя ў шэрагу расійскіх гарадоў, пэўным чынам дапамагалі беларусам у самаарганізацыі і ўсведамленні сябе як нацыі.
    Нацыятворчыя працэсы ў прыбалтыйскай частцы Расійскай імперыі, сярод літоўцаў, латышоў і эстонцаў, маюць пэўныя агуль-
    ныя рысы, але адначасова вызначаюцца сваёй адметнасцю. Калі ў Эстоніі і на большай частцы сучаснай тэрыторыі Латвіі пры поўнай падтрымцы пецярбургскай улады ў разгляданы перыяд ключавыя маёмасныя і палітычныя правы мелі землеўласнікі (остзейскія бароны), чыноўнікі, гандляры, пастары (у гарадах) нямецкага паходжання, то ў этнічнай Літве сітуацыя складвалася падобным чынам, як і ў Беларусі: мясцовая шляхта існавала, але яна была моцна арыентаваная на польскую мову і на ідэю адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Любое ўзмацненне эксплуатацыі сялян у Латвіі і Эстоніі з боку іншамоўных землеўласнікаў выклікала вялікае незадавальненне, што спрыяла фарміраванню іх нацыянальных ідэнтычнасцяў. 3 іншага боку, этнічныя н емцы Прыбалтыкі выяўлялі высокую ступень ініцыятыўнасці ў развіцці прамысловасці і гандлю: гэтаму спрыяла і адносная блізкасць рэгіёна да сталіцы імперыі. 3 гэтай прычыны ў Эстоніі і на болыпай частцы латвійскай тэрыторыі больш актыўна, чым у суседніх рэгіёнах, фарміравалася праслойка гарадскіх фабрычных рабочых, куды людзі рэкрутаваліся з эстонскіх і латышскіх паводле этнічнага складу вёсак. У этнічнай Літве цеснага супрацоўніцтва мясцовай шляхты з царскімі ўладамі нават у гаспадарчай сферы не атрымлівалася, найперш з прычыны дачынення яе дапаўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг. іпераважнарыма-каталіцкай канфесійнай прыналежнасці. Парэформенныя працэсы ва ўсёй Прыбалтыцы прывялі да масавага пашырэння такога тыпу сельскіх паселішчаў, якхутары, што надавала сялянам усведамленне сваёй большай індывідуальнай свабоды. 3 іншага боку, латышы, эстонцы маглі трымаць шынкі, чайныя, заезныя двары і праз гэта выходзілі на пастаянныя кантакты са сваім сялянствам. Разбагацеўшы, частка гэтых людзей пачынала ўкладаць грошы ў больш буйныя праекты і, як вынік, ствараць усё большую канкурэнцыю прадпрымальнікам нямецкага паходжання. Да таго ж на пачатку Першай сусветнай вайны нямала нямецкіх сем’яў з балтыйскага рэгіёна Расійскай імперыі выехала ў Германію.
    Натуральна, што вельмі важным чыннікам нацыятворчых працэсаў у гэтым рэгіёне было станаўленне і ўмацаванне пазіцый нацыянальных супольнасцяў інтэлігентаў. Віленскі ўніверсітэт стаў,
    сярод іншага, асяроддзем, у якім сябе праявілі дзеячы жамойцкалітоўскага адраджэння. Сіманас Даўкантас у 1822 г. напісаў першую на літоўскай мове «Гісторыю Літвы» (апублікавана ў 1905 г.), а Сіманас Станявічус у 1829 г. апублікаваў зборнік сваіх літоўскіх вершаў.
    У Мітаве (Елгаве) у 1822 г. пачала выходзіць першая ў гісторыі газета на латышскай мове «Латвіешу Авізэс».
    Вялікую ролю для нацыянальнага адраджэння эстонцаў і латышоў адыграў заснаваны ў 1802 г. Дэрпцкі ўніверсітэт. Менавіта тут у 1820-х гг. узнік гурток патрыятычна настроенай эстонскай інтэлігенцыі, у якім вялі рэй Фрыдрых Роберт Фэльман і будучы ўкладальнік эстонскага нацыянальнага эпасу «Калевіпоэг» (надрукаваны на эстонскай мове ў 1862 г.) Фрыдрых Рэйнгольд Крэйцвальд. Там жа ў Дэрпце (Тарту) у 1850-х гг. утварыўся гурток маладых латышскіх літаратараў-асветнікаў, да якога належалі Юрыс Алунанс, Крыш’яніс Баранс, Крыш’яніс Валдэмарс. На гэтай глебе нарадзіўсярухмоладалатышоў, удзельнікі якога ставілі сабе за мэту спрыяць фарміраванню мадэрнай латышскай нацыі эвалюцыйным шляхам, найперш праз асвету. У той час пачалі выходзіць газеты на латышскай мове, «Маяс Віесіс» (у Дэрпце) і «Петэрбургас авізэс» (у Пецярбургу), на эстонскай мове «Пэрна Постымэс» (у Пярну) і «Эсці Постымэс» (у Дэрпце-Тарту). Літоўскі грамадска-палітычны друк пачынаўся ва Усходняй Прусіі: штомесячны часопіс «Аўшра», які пачаў выдаваць Ёнас Басанавічус, нелегальна завозіўся ў літоўскія паветы Расійскай імперыі. Пазней, у 1889 г„ варшаўскае таварыства студэнтаў-літоўцаў пачало выдаваць часопіс «Варпас», якірэдагаваў Вінцас Кудзірка. Яго ж рэдакцыя выдавала таксама прызначаную вяскоўцам газету «Укінінкас». Рыма-каталіцкі касцёл заснаваў газету «Цевінес саргас», у якім галоўную ролю адыгрываў ксёндз Юозас Тумас-Вайжгантас.