• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Як адзначае згаданы раней гісторык Джэфры Хоскінг, далучэнне Сібіры стала першым прыкладам расійскага імперыялізму тэндэнцыі папярэджваць магчымую небяспеку захопам той прасторы, якую патэнцыйна можа заняць варожы бок. Такі светапогляд сфарміраваўу маскоўскіхуладароўуяўленне пра межы сваёй дзяржавы як пра нешта няпэўнае і непастаяннае, звязанае з канцэнтрацыяй сваіх сіл у адпаведны момант. Экспансія гэтай імперыі спынялася толькі тады, калі яна ўваходзіла ў непасрэднае сутыкненне з іншай сілай, здольнай аказаць эфектыўны супраціў. Толькі ў такіх выпадках яна пачынала ўжываць не толькі ваенныя, а і дыпламатычныя сродкі. У выніку маскоўска-расійскі імперыялізм выпрацаваў у сабе парадаксальнае спалучэнне агрэсіўнасці і асцярожнасці.
    Захапіўшы велізарныя тэрыторыі на ўсход ад Урала, маскоўскі ўрад мусіў браць пад увагу досыць хісткае, няпэўнае становішча сваіх перасяленцаў. Ён быў змушаны, з аднаго боку, жалезнай рукою насаджаць свае правілы і структуры, а з іншага даваць магчымасць мясцоваму насельніцтву мець ранейшы традыцыйны лад жыцця, атрымоўваючы ўзамен даніну футрамі. Правадыры родаўі плямёнаў збольшага захоўвалі свой статус, але ў адрозненне ад татараў іх не прымалі ў кола маскоўска-расійскай знаці. Нягледзячы на гэта, паміж маскоўскімі перасяленцамі і мясцовым насельніцтвам раз за разам успыхвалі канфлікты, і тады прысланыя ўрадам ваяводы ўціхамірвалі бунтаўнікоў з дапамогай вайсковай сілы.
    Заваяванне велізарных абшараў Сібіры стварала ў падданых маскоўскага цара адчуванне велічы сваёй імперыі, хоць эканамічны патэнцыял, звязаны з такімі заваёвамі, выкарыстоўваўся ў надзвычай малой ступені. Так, здабыча карысных мінеральных рэсурсаў тут, па сутнасці, пачалася толькі ў XX ст., і менавіта яна ў той ці іншай меры пачала служыць гарантыяй існавання кожнага чарговага рэжыму ў Расійскай і Савецкай дзяржавах. У сваю чаргу, футравы промысел ад самага пачатку вёўся рабаўніцкімі, нікім не кантраляванымі метадамі, што яшчэ ў XVII ст. прывяло да велізарнага скарачэння пагалоўя адпаведных відаў жывёлы. Да канца наступнага, васямнаццатага, стагоддзя прыбыткі футрапрамыслоўцаў істотным чынам скараціліся. Нават у спрыяльных для развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёнах заходняй і паўднёвай Сібіры гэтая галіна заставалася надзвычай слаба развітай.
    10.4.	Стэпы Поўдня і Усходу. Займаючыся каланізацыяй гэтых краёў, маскоўскія ўладары, каб абараніцца ад набегаў качавых плямёнаў, і тут выкарыстоўвалі тактыку, выпрабаваную на Волзе. Яны пабудавалі вялікую сетку крэпасцяў і адпаведных фартыфікаваных умацаванняў на тэрыторыі ад Паўднёвага Урала да Алтая, стварыўшы казацкія патрулі і ўзброіўшы сялян. Фактычна гэта паклала пачатак стварэнню ваенізаваных вёсак, становішча працаўнікоў у якіх мала чым адрознівалася ад становішча салдат. Але маскоўская экспансія на паўднёвы ўсход напаткала мноства перашкод. Войскі ўвесь час сутыкаліся адно за адным з напалову аселымі
    плямёнамі башкірамі, нагайцамі, калмыкамі, а пазней і з казахамі. Тут выкарыстоўвалася тактыка, выпрабаваная пры заваяванні Казанскага ханства. Распальвалася варажнеча паміж п лемяннымі правадырамі; іх прыцягвалі на царскую службу, якая ператваралася ў поўную падпарадкаванасць маскоўскім чыноўнікам. Спробы супраціву жорстка караліся, у выніку чаго служба цару пачала інтэрпрэтавацца як пастаянны абавязак. Узнікалі як бы сп ецыяльныя палкі маскоўскага войска, сфарміраваныя з мясцовага насельніцтва. Некага ў гэтае войска зацягвалі шантажом і пагрозамі, некага праз наданне гаспадарча-гандлёвых прывілеяў.
    Найбольш эфектыўны супраціў маскоўскім заваёўнікам аказвалі крымскія татары. Яны дасягнулі значных поспехаў у арганізацыі свайго войска і апіраліся на падтрымку іншай моцнай імперыі Асманскай. Каб набраць нявольнікаў, крымскія татары раз-пораз рабілі набегі ў паўночным напрамку, а ў 1571 г. нават абрабавалі Маскву. Велізарныя ўрадлівыя абшары на поўнач ад Чорнага мора доўгі час заставаліся вольнымі ад маскоўскай улады. Толькі ў 1771 г. расійскім войскам удалося падпарадкаваць сабе Крымскае ханства, якое яшчэ праз 12 гадоў было ліквідавана, і на чале Крыма паставілі расійскага губернатара. У гэтыхумовах шмат хто з крымскіх татараў быў змушаны эміграваць у Асманскую імперыю, а на сваіх родных землях крымскія татары з часам ператварыліся ў залежную ад расійскай улады меншасць.
    Атрымаўшы перамогу ў Крыме, Расійская дзяржава цягам некалькіх дзесяцігоддзяў здолела захапіць таксама ўрадлівыя землі Паўночнага Прычарнамор’я. У выніку на працягу XIX ст. вытворчасць збожжа стала галоўнай крыніцай прыбыткаў імперыі.
    10.5.	Каўказ. Мясцовае насельніцтва гэтага рэгіёна складалася з вялікай колькасці этнічных груп, часам надзвычай малалікіх, якія, аднак, у асноўным спавядалі іслам і былі гарачымі прыхільнікамі самастойнага ўладкавання свайго жыцця і незалежнасці. Захоп гэтых тэрыторый Расійскай імперыяй ускладняўся тым, што побач існавалі ўплывовыя на той час Асманская імперыя і Персідская манархія, якія ў сваю чаргу мелі пэўную падтрымку з боку Брытаніі.
    Тым не менш, ужываючы вайсковую сілу, яшчэ ў XVIII ст. Расій-
    ская імперыя здолела істотна ўмацаваць свае пазіцыі, збудаваўшы і ўзяўшы пад кантроль шэраг крэпасцяў уздоўж ракі Церака. Але заваяваць цалкам навакольныя тэрыторыі яе ўладарам не ўдавалася нават пасля таго, як Расія падпарадкавала сабе краіны, якія знаходзіліся на поўдзень ад іх, у Закаўказзі, Грузію і Арменію (канец XVIII першая палова XIX ст.). У 1785 г„ пасля моцнага землятрусу, лідар чачэнскіх суфітаў шэйх Мансур заклікаў усе паўночнакаўказскія народы даць адпор расійскай экспансіі. Ідэалагічным падмуркам змагання за сваю свабоду для гэтых народаў стала менавіта дактрына суфітаў, згодна з якой «мусульманін павінен быць свабодным чалавекам, а паміж усімі мусульманамі павінна існаваць роўнасць». У XIX ст. расійскай арміі і чыноўнікам удалося ўключыць паўночнакаўказскія тэрыторыі ў склад імперыі толькі праз вельмі жорсткую палітыку ўціхамірвання мясцовага насельніцтва, якая пачыналася з масавай высечкі лясоў, знішчэння ўраджаю, разбурэння мясцовых аулаў, а потым вылілася ўмасавы генацыд, ахвярамі якогарабіліся горскія народы. Расійскія ўлады перасялялі горцаў у даліны, але вялікая іхчастка не падпарадкавалася і пакінула радзіму. За савецкім часам справа дайшла да масавай дэпартацыі цэлых народаў і этнічных супольнасцяў.
    У той ці іншай форме на працягу апошніх больш як 200 гадоў антыімперыялістычныя войны на Каўказе ўспыхвалі шмат разоў: па сутнасці, яны не спыніліся і па сёння.
    10.6.	Бесарабія. Бесарабія прымыкала да паўднёвай часткі Правабярэжнай Украіны, дзе было поліэтнічнае мяшчанства, а таксама сялянства, якое размаўляла на румынскай мове. Гэтую тэрыторыю, якая складала паўночна-ўсходнюю частку некалі вялікага княства Малдовы, Расія заваявалаў 1812 г. Ва ўмовахбеднасцібольшай часткі мясцовага насельніцтва імперыі ўдалося раскалоць і пасварыць паміж сабою групоўкі мясцовых элітаў. На пачатку Расія дала Бесарабіі аўтаномію накшталт той, што мела з 1809 г. Фінляндыя, але ў 1828 г. гэтая аўтаномія была скасаваная.
    10.7.	Украіна, Беларусь, Літва. Імкнучыся падпарадкаваць сабе гэтыя краіны, Расійская імперыя і тут ужывала метады падбухторвання розных груповак мясцовых эліт да ўзаемнай варажнечы.
    Найбольш відавочнай нагодай да ўмяшання ва ўнутраныя справы адпаведных народаў расійскія каланізатары разглядалі рэлігійнае пытанне, бо вельмі ўплывовыя магнацкія роды тут спавядалі або праваслаўе, або каталіцтва (у рымскай або грэцкай (уніяцкай) версіі). Расійскія ўладары здаўна культывавалі прынцып падпарадкавання духоўнай улады свецкай («цэзарапапізм»), сфармуляваны (хоць і не ўтакой радыкальнай форме) яшчэ візантыйскімі імператарамі. Стварыўшы ў 1589-1593 гг. падпарадкаваны сабе Маскоўскі патрыярхат і гвалтоўна ліквідаваўшы ў 1686 г. канкурэнтную для сябе Кіеўскую метраполію, расійскія цары, імператары, камуністычныя генсекі і прэзідэнты ніколі не саромеліся выкарыстоўваць найвышэйшае праваслаўнае духавенства дзеля сцвярджэння сваіх імперскіх мэтаў. У выпадку з Беларуссю і Літвой адпаведныя праблемы вырашаліся выключна гвалтоўнымі метадамі, што мела сваё яскравае адлюстраванне ў трох падзелах Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.). Пры гэтым царскаяўлада напачаткузрабіла шырокі жэст у бок каталіцкага насельніцтва: у імперыі была надалей дазволена дзейнасць ордэна езуітаў, у справаводстве і школьніцтве поўная перавага аддавалася польскай мове. Усе гэтыя прывілеі, а таксама права на самастойнае існаванне грэка-каталіцкай царквы былі, аднак, скасаваныя царскімі ўказамі і рашэннямі адпаведных органаў імперыі на працягу 1830-х гг.
    Разам з тым дзеля падпарадкавання сабе ўкраінскіх земляў маскоўскім і пецярбургскім уладарам давялося ўжываць і дыпламатыю. Украінскія казакі, якія масава рассяліліся ў ніжнім цячэнні Дняпра, мелі свабодны лад жыцця: палявалі, займаліся рыбалоўствам, здзяйснялі набегі на тэрыторыі Асманскай імперыі. Пры гэтым яны фармальна падпарадкоўваліся каралю Рэчы Паспалітай, ахоўвалі паўднёвыя межы шляхецка-дэмакратычнай дзяржавы. Масква ў той самы час актыўна спрыяла ўзнікненню канфліктаў паміж, з аднаго боку, праваслаўнымі казацкімі атаманамі, а з другога з каталіцкімі магнатамі ды шляхтай Украіны, якая належала да розных веравызнанняў.
    Гэта прывяло, у прыватнасці, да выхаду з падпарадкавання Варшаве гетмана Багдана Хмяльніцкага, які, каб абараніць свае пазіцыі, заключыў з царом Аляксеем Міхайлавічам Пераяслаўскую дамову,
    што была юрыдычна дзейнай толькі ў 1654-1657 гг., але пазней расійскія цары і імператары выкарысталі яе дзеля поўнай ліквідацыі самастойнасці казацкай дзяржавы Запарожскай Сечы. Гетманства як сімвал самастойнай улады было канчаткова скасавана да 1780 г., а Украіну з часам падзялілі натакія самыя губерні, штоіснавалі ў астатняй частцы Расійскай імперыі. Умацаванні, зробленыя казакамі Сечы, былі разбураны і дашчэнту знішчаны. Частку казакоў прымусова перасялілі на Кубань, некаторыя перабраліся ў Турцыю.
    У той жа час за адмаўленне ад памяці пра продкаў, ад сваіх нацыянальных традыцый і моўэліты згаданых краін атрымлівалі прывілеі: іх сяляне рабіліся цалкам прыгоннымі, а самі яны маглі займаць розныя дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў імперыі.