Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Першая ў гісторыі газета нататарскай мове «Нур» пачала выходзіць у Пецярбургу ў 1905 г. і праіснавала да пачатку Першай сусветнай вайны. Крыху пазней ужо ў самой Татарыі з’явіліся такія
перыядычныя выданні, як «Ёлдыз», «Каяш», у Арэнбургу«Вакыт». У іх, сярод іншага, публікаваліся згаданыя ў папярэдніх раздзелах татарскія паэты, празаікі, публіцысты.
Татарскія палітычныя актывісты прынялі актыўны ўдзел у стварэнні першай усерасійскай ісламскай партыі «Ітыфак-аль-Муслімін» («Мусульманская Згода»), якая ўжо ў жніўні 1905 г. сабралася ў Ніжнім Ноўгарадзе на св ой з’езд. Досыць моцную арганізацыю ў Татарстане ў той час мела і РСДРП.
У лістападзе 1917 г. на з’ездзе Мілет-Меджліса народаў Паволжа было прынятарашэнне аб намеры абвясціць на тэрыторыяхтагачасных Казанскай і Уфімскай губерняўРэспубліку (Штат) Ітыль-Урал.
Абсалютная большасць народаў Сібіры пасля іх да лучэння да Расійскай імперыі і да 1917 г. так і не здолела выйсці наўзровень самастойных нацый. Як мы а дзначалі, прычына гэтага палягала ў тым, што ад самага пачатку велікарускія каланізатары адчувалі ў гэтым рэгіёне сваё вайскова-палітычнае дамінаванне і самым рашучым чынам узялі ў свае рукі вытворчасць і гандаль футравымі вырабамі, які да XIX ст. заставаўся галоўнай галіной сібірскай эканомікі. Мясцовыя ж народы, з рэдкім выняткам, не мелі традыцый самастойнага дзяржаўнага цінават протадзяржаўнага існавання, іх культура абмяжоўвалася падтрыманнем старадаўніх традыцый, збольшага звязаных з шаманскімі культамі. Гандаль, які вялі велікарускія купцы ў Сібіры, не быў эквівалентным: неадукаванае насельніцтва не магло мець нават прыблізнага ўяўлення пра рынкавыя кошты футра. Панавалі ашуканства, спойванне абарыгенаў, скуплянне за бясцэнак, марадзёрскія метады ўзаемаадносінаў. Больш устойлівымі выглядаў гаспадарчы побыт тых народаў, у якіх у сельскай гаспадарцы дамінавала жывёлагадоўля (бураты, хакасы, алтайскія народы, якуты ды іншыя). Гандлёва-прамысловая дзейнасць стварыла пэўныя ўмовы для ф арміравання сваіх праслоек прадпрымальнікаў, але гэтыя пр аслойкі былі надзвычай тонкімі. Сёй-той з іх прадстаўнікоў, павучыўшыся ў рускіх школах, пачынаў задумвацца пра лёс свайго народа, пра стварэнне прафесійнай культуры, але наогул такіх было няшмат (імёны прадстаўнікоў літаратуры гэтых народаў пералічваюцца ў адпаведных раздзелах, прысвечаных культуры). Крыху асобна сярод названых народаў стаяць бураты,
сярод якіх існавала гістарычная памяць аб в елічы колішняй Мангольскай дзяржавы; у гэтым краі ўзнік вялікі эпас «Гэсэр», а самае галоўнае было тое, што бураты спавядалі будызм, мелі значную праслойку святароў-ламяў. У разгляданы перыяд існавала багатая перакладная літаратура будысцкай традыцыі. Галоўнымі асяродкамі культурніцкай дзейнасці былі манастыры-дацаны, якія нярэдка мелі багатыя бібліятэкі.
На пачатку XX ст. разгарнулася фалькларыстычная дзейнасць Цыбена Жамцарано і згаданага раней Сяргея Балдаева. Жамцарано і Данііл Абашэеў склалі праграму для пачатковай бурацкай школы.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі паводле праекта бурацкага гісторыка Міхаіла Багданава была ўтворана нацыянальная дзяржава буратаў Дзяржава Бурат-Манголія, найвышэйшым органам якой быў Буратнацкам на чале з прабальшавіцкім дзеячам Элбекам-Даржы Рынчыно.
Падагульняючы змест гэтага раздзела, варта адзначыць, што, нягледзячы навялікія поспехі каланізатарскай палітыкі расійскіх цароў, апошні перыяд іх уладарання над вялікімі нярускімі абшарамі імперыі быў адзначаны ростам этнічнай самасвядомасці шматлікіх народаў і нястрымным працэсам нацыяўтварэння, найперш сярод тых народаў, якія мелі традыцыі сваёй дзяржаўнасці. Усё гэта паспрыяла працэсу распаду Расійскай імперыі (1917-1921), гаворка пра які пойдзе ніжэй.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
Асіміляцыя зліццё, пр ыпадабненне, прысвойванне; уліццё аднаго народа ў іншы, мацнейшы, якое цягне за сабой страту першым сваёй мовы, культуры, нацыянальнай свядомасці.
Імперыя тэрытарыяльна вялікая, цэнтралізаваная і іерархізаваная поліэтнічная дзяржава, звычайна манархічнага або таталітарнага тыпу, у якой душыцца дзейнасць адцэнтрабежных сілаў. Ствараецца шляхам падпарадкавання раней незалежных народаў, подкупу і/або запалохвання мясцовых эліт.
Калонія залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай іншазем-
нага дзяржаўнага ўтварэння (метраполіі), з дапамогай спецыяльнага рэжыму кіруецца і, як правіла, эксплуатуецца апошнім.
Метраполія дамінантнае ў дачыненні да сваіх калоній і/або залежных тэрыторый і тэрыторый, якія э ксплуатуюцца, дзяржаўнае ўтварэнне.
Нацыянальны рух арганізаваная грамадзянская дзейнасць, арыентаваная на абарону мовы і культуры пэўнага народу, замацаванне іх адукацыі, дасягненне розных формаў самакіравання ад лакальнага да стварэння незалежнай нацыянальнай дзяржавы.
ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
Блауг, М. Экономмческнй ммпермалмзм II Яго ж. Экономмческая мысль в ретроспектмве / пер. с англ. Москва: Дело, 1994. С. 240-244.
Буровскнй, А. Ожнвшмй кошмар русской нсторнн. Страшная правда о Московнн. Москва: Эксмо, 2010. 384 с.
Бутуліс, I., Зунда, А. Гісторыя Латвіі / пер. з латыш. Мінск: Зміцер Колас, 2017. С. 55-64, 78-87.
Валіцкі, А. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / пер. з пол. Мінск: Медысонт, 2012. 528 с.
Гісторыя Беларусі. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі / аўт: М. Біч [і інш.]. Мінск: Экаперспектыва, 2005. С. 67-74, 94-102, 269291,401-433.
Нстормя СССР с древнейшмх времен до к онца XVIII в. / под ред. Б. А. Рыбакова. Москва: Высшая школа, 1983. 415 с.
Карлов, В. В. Введенме в этнографню народов СССР (Стадмйные закономерностн м локально-нстормческме особенностм этнокультурных процессов в ХІХ-ХХ вв.). Москва: Р1зд-во Моск. ун-та, 1990. С. 43-120, 130-133.
Крнп’якевнч, I. П. Історія Украінн. Львів: Світ, 1990. С. 294-298.
Магун, A. В. РІмперналнзацня (Понятне ммпернн м современный ммр) Ц Полнс. Полнт. нсследованпя. 2007. № 2. С. 63-80.
Мейнандэр, X. Гісторыя Фінляндыі: лініі структуры, пераломныя моманты / пер. са швед. Мінск: Маст. літ., 2017. С. 83-87, 94-97.
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа: Х-ХХІ стст. / рэд. і ўкл. тэксту: М. Семаковіч; пер. з пол. Выд. 3-е. Варшава: DEMART, 2007. С.122-125, 144-145,151-153,161-163.
Новая ммперская мсторня Северной Евразнн / 14. Гераснмов, М. Могмльнер, С. Глебов прм уч. А. Семенова. В 2 ч. Казань: «АЬ ітрегіо», 2017. Ч. 1:364 с.; ч. 2: 630 с.
Радзік, Р. Вытокі сучаснай беларускасці / пер. з пол. Мінск: Медысонт, 2012. 376 с.
Рермх, Ю. Н. Нстормя Средней Азпн. Москва: Междунар. Центр Рермхов, 2004. 472 с.
Россмйскнй Кавказ: кн. для полнтаков / под ред. В. А. Тпшкова. Москва: Росйнформагротех, 2007. С. 73-103.
Сйбпрь в составе Россййской ймпермп / отв. р ед. Л. М. Дамешек, A. В. Ремнев. Москва: Новое лйт. обозренйе, 2007. 368 с.
Сміт, Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі / пер. з англ. Мінск: БФС, 1995. С. 11-14.
Федотов, Г. П. Судьба й грехй Россйй. Кйев: Софмя, 1991. 704 с.
Хоскйнг, Дж. Россйя: народ й пмперйя (1552-1917) / пер. с англ. Смоленск: Русйч, 2000. 512 с.
Эйдзінтас, А. [і інш.]. Г історыя Літвы / пер. з літ. Вільня: SANTARA, 2014. С. 99-129.
Allworth, Е. (ed.). Central Asia: A Century Of Russian Rule. Columbia Univ. Press, 1967. 552 p.
Hobsbawm, E. J. Nations and Nationalism since 1780. 2 nd ed. Cambridge University Press, 1992. 206 p.
Kappeler, A. Rutland als Vielvolkerreich: Entstehung, Geschichte, Zerfall. Munchen: C. H. Beck, 2008. 416 S.
Marturano, Aldo S. La nascita dell’Impero Russo. [Raleigh, NC:] Lulu.com, 2016. 380 p.
Nolde, B. La formation de lempire russe. Etudes, notes et documents. Vol 1 et 2. Paris: Institut detudes slaves, 1952-1953. 300 et 408 p.
The Cambridge History of Russia. Vol. 21 ed. by Dominic Lieven. Cambridge University Press, 2006. P. 9-63.
КатобіЗока-МаХгукойбг], Г. H айтократорікг) Pwoia 1613-1917. A0r|va: Gutenberg, 2008. 311 oeX.
11. САВЕЦКАЯ РАСІЯ I ЗАЛЕЖНЫЯ АД ЯЕ КРАІНЫ (1917-1991)
11.1. Распад старой імперскай структуры. Гісторыкі да гэтага часу спрачаюцца наконт існавання дзвюх версій паводзінаў царскай Расіі падчас заключнага этапу Першай сусветнай вайны. Большасць лічыць, што царызм хацеў дамагчыся перамогі за любы кошт і такім чынам падоўжыць сваё палітычнае існаванне.
Калі Лютаўская рэвалюцыя перадала ўладу ў краіне тым, каго называлі змоўшчыкамі і хто ў сапраўднасці, свядома ці несвядома, руйнаваў царскі лад, выявілася, што праграмы ў новых кіраўнікоў краіны не было.
Створаны Камітэтам Дзярждумы і зацверджаны апошнім указам цара Мікалая II Часовыўрад на чале з былым старшынёй Земскага саюза князем Георгіем Львовым, які ўключаў прадстаўнікоў былой парламенцкай апазіцыі, абвясціў сваёй мэтай працяг вайны і скліканне Устаноўчага сходу дзеля вызначэння будучага дзяржаўнага ладу Расіі. Вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч, на карысць якога 2(15) сакавіка адрокся ад трона апошні расійскі імператар, назаўтра ж, пасля сваёй сустрэчы з кіраўнікамі думскіх фракцый, абвясціў, што ён можа прыняць уладу толькі паводле рашэння Устаноўчага сходу. Асноўнай сілай Часовага ўрада былі канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты такія як міністр замежных спраў Пётр Мілюкоў, міністр земляробства Андрэй Шынгароў) і акцябрысты («Саюз 17 кастрычніка») на чале з вайсковым і марскім
Князь Георгій Львоў міністрам Аляксандрам Гуч-
Аляксандр Керанскі
ковым. Быў у першым складзе ўрада таксама прадстаўнік Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (Петрасавета) Аляксандр Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі.
Рэвалюцыйныя партыі, якія цвёрда ведалі, што паводле вучэння Маркса ў Расіі на чарзе была буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, не прэтэндавалі на
ўладу: буржуазія мусіла выканаць прызначаную ёй гісторыяй задачу, а толькі потым мелася прыйсці чарга сацыялістаў. He паверыў у Лютаўскую рэвалюцыю і бальшавіцкі правадыр Уладзімір Ленін (Ульянаў), які ўбачыў з Цюрыха, што падзеі ў Петраградзе з’яўляюцца вынікам «змовы англа-французскіх імперыялістаў».
Слабасць Часовага ўрада, што выявілася з першых жа дзён яго існавання: адсутнасць дакладнай праграмы, няўпэўненасць у сабе дазволілі Петраградскаму савету, які з моманту стварэння 27 лютага 1917 г. узначальвалі раней згаданыя Чхеідзэ (старшыня), Керанскі, а таксама Мацвей Скобелеў (намеснікі старшыні), зрабіцца фактычна другой уладай у краіне. Асабістая вядомасць Чхеідзэ і Керанскага спрыяла імкліваму росту ўплываў эсэраў і меншавікоў. Поспех эсэраў забяспечвала іх папулярная аграрная праграма, меншавікі ж у сваёй прапагандзе рабілі акцэнт на ўсталяванне ў краіне свабоды і вяршэнства права. Партыя эсэраў была па тым часе самай масавай у Расіі (ад 800 тыс. да 1 млн членаў), другое месца паводле колькасці займалі меншавікі (каля 240 тыс.). Эсэры і меншавікі падтрымлівалі лозунгі «абарончай рэвалюцыйнай вайны», склікання Устаноўчага сходу, кантролю за размеркаваннем і цэнаўтварэннем з боку дзяржавы пры адначасовым захаванні прыватнай уласнасці. Пачынаючы з сакавіка 1917 г., патрабаванні склікання Устаноўчага сходу на аснове ўсеагульнага, роўнага, беспасярэдняга і таемнага галасавання зрабіліся ў Расіі дастаткова масавай з’явай. Варта адзначыць таксама, што на пачатку сакавіка 1917 г. мандаты Петрасавета мелі каля 1300 дэпутатаў, і толькі не больш за 40 з іх належала бальшавікам.