Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
11.5. Грамадзянская вайна на тэрыторыі Расіі. «Чырвоны» і «белы» тэрор. 7 (20) снежня, праз 5 тыдняў пасля кастрычніцкага перавароту, бальшавікі ствараюць новы орган Усерасійскую надзвычайную камісію па барацьбез контррэвалюцыяй і сабатажам (руская абрэвіятура: ВЧК). Думка пра такі орган нарадзілася ў Леніна адразу пасля перавароту, і ён шукаў адпаведнага чалавека, які б яго ўзначаліў. Такі кандыдат быў знойдзены ў асобе Фелікса Дзяржынскага, колішняга шляхціча беларускага паходжання. Выступаючы ў Саўнаркаме, апошні выклаў сваё крэда: «Не думайце, што я шукаю формаў рэвалюцыйнай юстыцыі: юстыцыя цяпер нам не патрэбна. Цяпер патрэбна барацьба грудзі з грудзьмі, барацьба не на жыццё, а на смерць чыя возьме! Я прапаную, я патрабую арганізацыі рэвалюцыйнай расправы над дзеячамі контррэвалюцыі!»
За фармулёўкай «барацьбы з сабатажам» зноў-такі хавалася ім-
кненне бальшавікоў любым коштам захаваць сваю ўладу, нягледзячы на ўсе правалы ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якія сталі відавочнымі яшчэ да сярэдзіны 1918 г. У траўні таго года старшыня Усерасійскага цэнтральнага савета прафсаюзаў (УЦСПС) Міхаіл Томскі канстатаваў: «Падзенне прадукцыйнасці працы ў цяперашні момант дайшло да той фатальнай рысы, за якой (дакладней, на якой) краіне пагражае найпаўнейшы распад і крах». Зніжэнне прадукцыйнасці працы было адным з праяў росту
незадаволенасці рабочых: шмат дзе Фелікс Дзяржынскі пачаліся забастоўкі, а частка рабочых, дзеля таго каб выжыць, рушыла на вёску.
Радыкальная аграрная рэформа, якая прайшла па краіне, дала вынікі нечаканыя: на долю спрадвечных земляробаў прыйшлося ў сярэднім, у пераважнай большасці губерняў, не больш за паўдзесяціны прырэзанай зямлі. Кінуўшыся з горада ў вёску, рабочыя заводаў, рамеснікі, прыслуга і іншыя запатрабавалі сабе надзелаў і атрымалі іх «ад Савецкай улады». Асноўнай прычынай расчаравання сялянства было, аднак, не гэта: зрэшты, пэўны надзел зямлі атрымаў шмат хто, канчаткова было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне. Незадаволенасць новай уладай пачалося з таго моманту, калі апошняя запатрабавала ад сялян сельскагаспадарчых прадуктаў, не даючы нічога ўзамен. Да гэтага часу інфляцыя цалкам абясцэніла грошы, прамысловасць перастала вырабляць тавары, патрэбныя вёсцы. Да сабатажу пралетарскага далучыўся сабатаж сялянскі. Калі ў лістападзе 1917 г. была нарыхтавана 641 тыс. т збожжа, то ў снежні гэты паказчык склаў 136 тыс.,у студзені 1918 г. 46 тыс., у красавіку 38 тыс., у траўні 3 тыс., у чэрвені 2 тыс. т. У гарадах шэрагу рэгіёнаў Расіі фактычна зноў пачынаўся голад.
Бальшавіцкаму ўраду не выпадала разлічваць і на падтрымку ін-
тэлігенцыі. Праз тыдзень пасля кастрычніцкага перавароту УЦВК спрабаваў арганізаваць сустрэчу новай улады з творчай інтэлігенцыяй, на якую, аднак, з’явіліся толькі рэжысёр Усевалад Меерхольд ды паэты Аляксандр Блок, Уладзімір Маякоўскі і Рурык Іўнеў (апошнія двое належалі да бальшавіцкай партыі). Нават самы вядомы на той час празаік, якога самі балыпавікі абвяшчалі пралетарскім, Максім Горкі, вельмі крытычна ставіўся да тагачаснай дзейнасці ленінскай партыі, публікуючы рэзкія крытычныя артыкулы ў меншавіцкай газеце «Новая жнзнь».
Правадыры бальшавікоў, захапіўшы ўладу, пачалі жорстка змагацца не толькі са сваімі традыцыйнымі палітычнымі праціўнікамі манархістамі, палітычнымі партыямі правага кірунку, «класавачужымі элементамі». У марах пра светлую сацыялістычную будучыню Расіі яны пачалі барацьбу на вынішчэнне са сваімі колішнімі паплечнікамі. Увесну 1918 г., неўзабаве пасля смерці бацькі расійскай сацыял-дэмакратыі Георгія Пляханава, яны разграмілі Усерасійскую сацыял-дэмакратычную партыю «Адзінства», якая рэзка асуджала бальшавікоўза вайсковы пераварот і паслякастрычніцкую палітыку. Бальшавіцкі друк у адзін голас пачаў называць меншавікоў «сацыялздраднікамі»; іх абвінавачвалі ў непасрэдным саўдзельніцтве ў контррэвалюцыі, супрацоўніцтве з інтэрвентамі і замежнымі спецслужбамі. У сапраўднасці меншавікі, як і левыя эсэры, спрабавалі працягваць працу ў саветах, займаючыся збольшага канструктыўнай крытыкай канкрэтных дзеянняў бальшавіцкай улады. Мы адзначалі, што з канца лістапада пачатку снежня 1917 г. некалькі левыхэсэраўуваходзіліўсклад Саўнаркама; прадстаўнікі гэтай партыі працавалі і ў УЦВК. Але пасля ратыфікацыі апошнім органам Брэсцкай дамовы і зацвярджэння дэкрэтаў аб харчовай дыктатуры і камітэтах беднаты (травень-чэрвень 1918 г.) левыя эсэрывыйшлі са складу ленінскага ўрада. У сваіх знешнепалітычных сімпатыях яны арыентаваліся не на Германію, як бальшавікі, а хутчэй на Антанту, а палітыка харчразвёрсткі наўпрост пярэчыла асноўным палажэнням праграмы партыі сацыял-рэвалюцыянераў.
Яшчэ ў большай ступені сітуацыя абвастрылася ў сярэдзіне лета 1918 г. Ha V з’ездзе саветаў 5 ліпеня адна з лідараў левых эсэраў Марыя Спірыдонава ахарактарызавала бальшавікоўяк «здраднікаў
рэвалюцыі» і «прадаўжальнікаў палітыкі Керанскага», а назаўтра ў Маскве блізкімі да левых эсэраў баевікамі быў забіты нямецкі амбасадар граф Вільгельм фон Мірбах. Пасля гэтага эсэраўскія дэлегаты з’езда саветаў былі арыштаваны бальшавіцкай ВЧК, але неўзабаве адзін з палкоў ВЧК перайшоў на эсэраўскі бок і фактычна ўзяў пад кантроль уладу ў Маскве. Леніну і Троцкаму ўдалося, аднак, мабілізаваць самыя баяздольныя чырвоныя часткі латышскіх стралкоў (вярхоўным камандзірам Чырвонай арміі на той момант быў латыш, палкоўнік Юкумс Вацэціс) і задушыць выступленне левых эсэраў. 3 гэтага моманту ў падсавецкай Расіі рэальна запанавала аднапартыйная дыктатура (пазнейшая, падчас будучай грамадзянскай вайны, кароткатэрміновая легалізацыя некаторых груповак меншавікоў і правых эсэраў істотным чынам на гэтае становішча не паўплывала).
Натуральна, што палітыка бальшавікоў няўхільна вяла кантраляваныя імі абшары былой імперыі да грамадзянскай вайны, пачатак якой шэраг гісторыкаў адносіць яшчэ да студзеня красавіка 1918 г. Але тады гаворка ішла пра ўтрыманне антысавецкімі сіламі ўлады ў тых рэгіёнах, куды, нягледзячы на стварэнне Дэкрэтам Саўнаркама ў студзені 1918 г. Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі, балыпавіцкая ўлада дайсці не магла, у тым ліку і пасля высадкі падраздзяленняў замежных узброеных сіл (інтэрвенцыі) у Мурманску (французы, англічане) і ва Уладзівастоку (англічане, японцы, пазней амерыканцы), якая абгрунтоўвалася заключанымі раней саюзніцкімі дамовамі Расіі і Антанты.
Асноўныя падзеі першага перыяду грамадзянскай вайны (травень кастрычнік 1918 г.) былі звязаны з задушэннем бальшавікамі бунту Чэхаславацкага корпуса* на сібірскай магістралі (травень),
* Чэхаславацкі корпус нацыянальнае добраахвотніцкае воінскае злучэнне, сфарміраванае ў складзе расійскай арміі ў гады Першай сусветнай вайны, збольшага з палонных чэхаў і славакаў былых вайскоўцаў аўстра-венгерскай арміі, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. На падставе дэкрэта французскага ўрада аб арганізацыі аўтаномнай Чэхаславацкай арміі ў Францыі Чэхаславацкі корпус у Расіі з 15 студзеня 1918 г. быў фармальна падпарадкаваны французскаму камандаванню.
сялянскіх выступленняў у Паволжы і Заходняй Сібіры пад лозунгамі «свабоды гандлю» і «абароны Устаноўчага сходу» (травень-чэрвень). У гэты час мелі месца: стварэнне антыбальшавіцкіх урадаўу Самары (т. зв. Камітэт членаў Устаноўчага сходу, паводле рускай абрэвіятуры: «Камуч»), у Новамікалаеўску, на Доне, у Архангельску і ўтварэнне Усходняга фронту бальшавікоў (чэрвень); антысавецкія бунты ў Цэнтральнай Расіі (Рыбінск, Яраслаўль, Мурам, ліпень); узяцце Казані меншавіцка-эсэраўскімі сіламі і чэхаславацкімі атрадамі, баі ў наваколлі Свіяжска (жнівень); наступы вайсковых злучэнняў пад камандай генералаў Антона Дзянікіна на Кубані, вышэйзгаданага Краснова ў раёне Варонежа і Царыцына (ліпень жнівень); падзенне савецкай улады ў Сібіры і на Далёкім Усходзе (ліпень верасень).
У ліпені 1918 г. бальшавікі прынялі першую савецкую канстытуцыю, якая заклала падмурак жорсткага цэнтралізаванага аднапартыйнага кіравання дзяржавай. Тады ж Саўнаркам РСФСР зацвердзіў новы герб краіны. У якасці дзяржаўнага сцяга бальшавікі па першым часе выкарыстоўвалі прамавугольнае чырвонае палотнішча без якіхколечы дадатковых знакаў на ім.
Яшчэ раней, у траўні, была ўведзена абавязковая вайсковая павіннасць «для працоўных». На ўсіх прыступках уладнай лесвіцы ўводзілася адзінаўладдзе. 2 верасня быў утвораны Рэўваенсавет рэспублікі, які ўзначаліў наркам па вайсковых і марскіх справах Леў
Першапачатковы герб РСФСР (магчымы аўтар Аляксандр Леа)
Троцкі. 3 ініцыятывы апошняга ў Чырвоную армію пачалі прыцягвацца былыя царскія вайсковыя спецыялісты, вышэйшыя афіцэры і нават генералы. У вялікай ступені дзякуючы гэтаму бальшавіцкім сілам удалося перайсці ў наступ на Усходнім фронце і ўвосень 1918 г. захапіць Сімбірск і Казань. Трэба заўважыць, што ў гэты перыяд савецкай улады ўжо не існавала амаль на 75 % тэрыторыі былой царскай імперыі. Але антыбальшавіцкія сілы былі моцна раздробленыя.
Гэты час вызначыўся пачаткам чырвонага тэрору. У якасці непасрэднай нагоды для яго ўвядзення бальшавікі выкарысталі замах на жыццё свайго правадыра Леніна, здзейснены 30 жніўня ўМаскве эсэркай Фанні Каплан. Комплекс карных мераў супраць «класавачужых элементаў» (як патэнцыйных контррэвалюцыянераў) быў легалізаваны пастановай Саўнаркама РСФСР за 5 верасня 1918 г. «Аб чырвоным тэроры». Гістарычныя дакументы і паказанні сведкаў данеслі да нашчадкаў звесткі пра лютыя катаванні і забойствы, здзейсненыя такімі бальшавіцкімі апрычнікамі, як Петэрс, Краўзе, Арлоў (Масква), Урыцкі (Петраград), Пласцініна (Волагда), Саенка, «таварыш Эдуард» (Харкаў), Лацыс (Судрабс), Аўдохін, Роза Шварц, «таварыш Вера» (Кіеў), Фрыдман (Екацярынадар), Грабеннікава, Дэйч, Яўлінская, Віхман (Адэса), Бэла Кун, Ашыкін, Д земышаў (Крым) ды іншыя.
Для «чырвонага тэрору» характэрна тое, што яго ахвярамі рабіліся не толькі асобы, якія актыўна змагаліся супраць улады бальшавікоў, але і цэлыя класавыя праслойкі памешчыкі, святары розных канфесій, прадпрымальнікі, студэнты і нават гімназісты. Як сведчыла ўжо ў 1970-х гг. колішняя бальшавічка Маргарыта Фофанава, яе тагачасныя аднапартыйцы проста ў лазарэтах расстрэльвалі параненых і хворых салдат ды афіцэраў. Практыкавалі яны таксама расстрэлы дактароў, медыцынскіх сясцёр, санітараў. Расстрэльвалі пажылых людзей, жанчын і нават малых дзяцей. Турмы ў гарадах былі поўныя закладнікаў. Напрыклад, у Керчы (Крым) палонных салдат і афіцэраў бальшавікі вывозілі на баржаху адкрытае мора і тапілі.