• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Паводле ацэнкі англійска-амерыканскага гісто рыка, даследчыка «чырвонага тэрору» Роберта Конквеста,
    агульная колькасць асоб, Ахвяры «чырвонага тэрору» ў Еўпаторыі замучаных і расстраля-	(Крым)
    ных у 1917-1922 гг. бальшавіцкімі карнымі органамі, складае каля 140 тыс. чалавек. Расійскі даследчык, доктар гістарычных навук Сяргей Волкаў ацэньвае агульную колькасць смяротных ахвяр бальшавізму, з улікам людзей, якія памерлі ў гэты час ад голаду, выкліканай палітыкай бальшавізму страты карміцеляў у сем’ях і г. д„ прыкладна ў два мільёны чалавек.
    У 1919 г. ВЧК стварае першы комплекс канцэнтрацыйных лагераў на поўначы Расіі, які атрымае назву: Паўночныя лагеры спецыяльнага прызначэння (руская абрэвіятура: СЛОН). За 14 гадоў існавання найцяжэйшыя ўмовы чалавечага існавання ўіх перажывуць дзясяткі тысяч палітзняволеных, тысячы загінуць ад хвароб і жорсткага абыходжання ахоўнікаў.
    Дзеянні з боку праціўнікаў бальшавіцкай улады таксама нярэдка выходзілі далёка па-за межы цывілізаваных. Гэтую з’явупрынята ў гістарычнай літаратуры называць белым тэрорам. Пачатак «белага тэрору» можна аднесці да зімы 1918 г., калі генерал Лаўр Карнілаў, узначаліўшы першы паход белай Добраахвотніцкай арміі на Кубань, звярнуўся да сваіх вайскоўцаў са словамі: «Я аддаю вам загад, вельмі жорсткі: палонных не браць! Адказнасць за гэты загад перад Богам і рускім народам я бяру на сябе!» Пра падзеі названага паходу яго ўдзельнік Мікалай Багданаў сведчыў наступнае: «Асобы, узятыя ў палон, пасля атрымання ад іх звестак аб дзеяннях бальшавікоў, расстрэльваліся каменданцкім атрадам. Афіцэры гэтага атрада пры канцы паходу былі зусім хворымі людзьмі... У КорвінКрукоўскага з’явілася нейкая адмысловая балючая жорсткасць. На афіцэрах каменданцкага атрада ляжаў цяжкі абавязак расстрэльваць бальшавікоў, але, на жаль, я ведаў шмат выпадкаў, калі пад уплывам нянавісці да бальшавікоў афіцэры бралі на сябе абавязкі добраахвотна расстрэльваць звычайных ваеннапалонных...»
    Прыход да ўлады прыхільнікаў Устаноўчага сходу ў гарадах Паволжаўлетку 1918 г. суправаджаўся расправай над многімі партыйнасавецкімі работнікамі, забаронай бальшавікам і левым эсэрам служыць ва ўладных структурах. На тэрыторыі, якую кантраляваў «Камуч», былі створаны структуры дзяржаўнай аховы, вайсковапалявыя суды, выкарыстоўваліся «баржы смерці». Агулам ахвярамі антыбальшавіцкага тэрору там сталі каля 5 тыс. чалавек.
    Разам з тым сёння няма абгрунтаваных падстаў казаць, што белы тэрор ажыццяўляўся паводле прыкметы класавай прыналежнасці ахвяр. Карных органаў, падобных паводле свайго маштабу і размаху да ВЧК, цэнтры белага руху таксама не стварылі.
    Другі этап грамадзянскай вайны ў Расіі звязваецца з заканчэннем Першай сусветнай вайны і яе наступствамі. На працягу 1918 г. у выніку савецка-кайзераўскіх дамоваў і капітуляцыі Балгарыі, Турцыі, Аўстра-Венгрыі, а потым і самой Германіі ўтварыліся свае ўрады ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Галіччыне, у астатняй Украіне; была таксама абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У Адэсе і ў Крыме высадзіліся англа-французскія войскі; галоўны горад Азербайджана Баку апынуўся пад кантролем англічан. У Омску антыбальшавіцкія сілы ўсталявалі вайсковую дыктатуру на чале з адміралам Калчаком. Краіны Антанты прызналі Аляксандра Калчака «вярхоўным правіцелем Расіі». У адказ на наступ Чырвонай арміі на Доне (студзень-люты 1919 г.) і распачатую бальшавікамі палітыку «расказачвання» (пазбаўлення казакоў традыцыйна замацаваных за імі палітычных і вайсковых правоў) у сакавіку траўні ўспыхнула паўстанне на Верхнім Доне. У той самы час войскі Калчака, наступаючы з усходу Расіі і падтрымліваючы паход белагвардзейцаў Дзянікіна на Маскву, занялі Уфу, Бугульму, Іжэўск і падышлі да самай Казані.
    У сваю чаргу бальшавікіў сакавіку 1919 г. утварылі Камуністыч-
    ны інтэрнацыянал (Камінтэрн) як сусветную камуністычную партыю з секцыямі ў паасобных краінах і цэнтрам у Маскве. Якраз у гэты час камуністычным і анархісцкім сілам удаецца абвясціць савецкія рэспублікі ў Венгрыі (сакавік ліпень) і Баварыі (красавік). Акрамя таго, прадстаўнікам Камінтэрна ў Заходняй Еўропе і ЗША ўдалося ўнесці свой уклад у пашырэнне незадавальнення сярод насель-
    Белагвардзейскі бронецягнік «Адзіная Расія» пад Царыцынам, 1919 г.
    ніцтва адпаведных дзяржаў умяшаннем у справы Расіі і яе суседзяў (рух «Рукі прэч ад Расіі!»).
    Бальшавіцкія правадыры ў гэты перыяд істотна змянілі сваю ўнутраную аграрную палітыку, ліквідавалі непапулярныя камітэты беднаты і высунулі лозунг пра «саюз з серадняком і апору на беднату». Як вынік гэтага, пачало расці незадавальненне сялян на вялікіх тэрыторыях, кантраляваных калчакаўцамі.
    Пачынаючы з красавіка 1919 г. можна гаварыць пра трэці этап грамадзянскай вайны. Узнік даволі моцны партызанскі рух у тыле сіл Калчака, а Чырвоная армія перайшла ў наступ на Усходнім фронце (красавік чэрвень). У красавіку хваляванні сярод французскіх маракоў на Чорным моры прывялі да вываду адтуль флоту інтэрвентаў. Бальшавікі таксама ўтварылі Туркестанскі фронт і працягвалі адцясняць войскі Калчака на ўсход. У ліпені апошні, трымаючыся сваіх перакананняў пра «адзіную і непадзельную Расію», адхіліў прапанову генерала Карла-Густава Манергейма скіраваць на Петраград статысячную фінскую армію. Таксама Калчак уступіў у канфлікт са сваімі французскімі дарадцамі і вышэйзгаданым Чэхаславацкім корпусам, які абвясціў аб сваім нейтралітэце. Урэшце, калі надышла зіма, становішча арміі Калчака моцна пагоршылася. На пачатку студзеня 1920 г. ён пачаў адступаць ужо ў глыб Усходняй Сібіры, а пазней здаўся бальшавікам і быў расстраляны паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбунала ў ноч з 6 на 7 лютага.
    Улетку 1919 г. войскі Добраахвотніцкай арміі генерала Дзянікіна актыўна наступалі з паўднёвага ўсходу на Маскву, заняўшы Кіеў, Варонеж, Курск, Арол. Супраць іх змагаліся не толькі Чырвоная армія, але і аб’яднаныя ўзброеныя сілы Украінскай Народнай Рэспублікі ды Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі пад камандай Сымона Пятлюры, а таксама партызаны на чале з таленавітым народным камандзірам, анархістам Нестарам Махно. У кастрычніку войскі арміі Дзянікіна пачалі адступаць; у сакавіку 1920 г. яе апошнія баяздольныя часткі эвакуіраваліся ў Крым, дзе яны перайшлі пад камандаванне генерала Пятра Урангеля.
    Увесну 1919 г. пачалася савецка-польская вайна, актыўная фаза якой доўжылася з красавіка па кастрычнік. Наваствораная польская армія пад камандаваннем кіраўніка дзяржавы Юзафа Пілсудскага
    вызваліла ад бальшавікоў Мінск і Кіеў, але ў чэрвені савецкія войскі на чале з Міхаілам Тухачэўскім перайшлі ў контрнаступ пад лозунгамі здзяйснення сусветнай рэвалюцыі і «ўз’яднання з пралетарыятам Германіі праз ліквідацыю панскай Польскай дзяржавы». У сярэдзіне жніўня Чырвоная армія была разбіта ў бітве пад Варшавай, страціўшы (забітымі, параненымі і палоннымі) не менш за 1*00 тыс. вайскоўцаў, і адступіла далёка на ўсход, на тэрыторыю цэнтральнай Беларусі. Пасля заключэння ў кастрычніку замірэння пачаліся балыпавіцка-польскія перамовы, вынікам якіх стала Рыжская дамова (сакавік 1921 г.). Паводле яе часткі тэрыторый Украіны і Беларусі адышлі да Польшчы, а бальшавікі мусілі пагадзіцца на існаванне фармальна незалежныхУкраінскай і Беларускай савецкіх рэспублік, якія яны тут жа цалкам сабе падпарадкавалі.
    У траўні кастрычніку 1919 г. Паўночна-Заходняя армія генерала Мікалая Юдзеніча два разы спрабавала заняць Петраград, але была разбітая Чырвонай арміяй, пасля чаго адступіла на тэрыторыю Эстоніі і да студзеня 1920 г. была расфарміраваная ўрадам гэтай краіны. На пачатку лютага таго самага года войскі і флот англаамерыканскіх інтэрвентаў пакінулі Мурманск і Архангельск, і гэтыя тэрыторыі таксама перайшлі пад бальшавіцкі кантроль.
    Апошні этап грамадзянскай вайны, межы якога гісторыкі вызначаюць ад восені 1920 да вясны 1921 г„ быў адзначаны наступнымі падзеямі. У лістападзе 1920 г. Чырвонай арміі ўдалося дасягнуць
    апошняй перамогі над белагвардзейскімі сіламі: у Крыме былі разгромлены рэшткі войска генерала Урангеля.
    Да пачатку 1921 г. асноўныя франты грамадзянскай вайны перасталі існаваць. 3 тактычных меркаванняў яшчэ ў красавіку 1920 г. бальшавікі пайшлі на стварэнне так званай Далёкаўсходняй рэспублікі (руская абрэвіятура: ДВР) на чале з камуністамі і з удзелам у яе Устаноўчым сходзе прадстаўнікоў
    Рэўваенсавет 1-й Коннай арміі чырвоных. Злева направа: Клімент Варашылаў, Сямён Будзённы (камандарм), Яфім Шчадзенка, 1920 г.
    партый меншавікоў, эсэраў ды іншых. У выніку паўстання антыбальшавіцкім сілам2бтраўня 1921 г. удалося стварыцьугорадзеУладзівастоку часовы ўрад Прымор’я, які ўзначаліў Спірыдон Мяркулаў. Але армія ДВР пад камандай Васілія Блюхера, пры поўнай падтрымцы Масквы, да канца 1922 г. здолела вызваліць Прымор’е ад узброеных фарміраванняў гэтага ўрада і японскіх інтэрвентаў. Пасля гэтага ДВР была ліквідавана і ўключана ў склад Савецкай Расіі.
    Аднак апошні перыяд грамадзянскай вайны не быў для савецкай улады беспраблемным. Палітыка ваеннага камунізму, якая стала вынікам увядзення шэрагу прымусовых мераў у эканоміцы найперш вышэйзгаданай харчразвёрсткі, а таксама ўраўнавальнага размеркавання паводле класавага прынцыпу, нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці і ўвядзення ўсеагульнай працоўнай павіннасці, абавязковай прыналежнасці работнікаў да камуністычных прафсаюзаў да пачатку 1921 г. паставіла краіну на мяжу гаспадарчага краху. Пачаўся сапраўдны харчовы і паліўны крызіс. Спыніліся заводы ў Петраградзе і іншых гарадах Расіі. Для шмат каго з дэмабілізаваных не было ані жытла, ані працы. Вытворчасць падала абвальнымі тэмпамі; скарачаліся пасяўныя плошчы, пагалоўе скаціны. Касмічных маштабаў дасягнула інфляцыя: у параўнанні з 1913 г. рубель патаннеў у 5600 разоў!
    Палітыка ваеннага камунізму выклікала ўсё большую незадаволенасць сярод розных слаёў насельніцтва. Пачаліся сялянскія паўстанні, найбольш маштабным сярод іх было Тамбоўскае пад кіраўніцтвам эсэра Аляксандра Антонава (жнівень 1920 чэрвень 1921). Узніклі хваляванні і ў пяцімільённай на той час Чырвонай арміі. Пры канцы 1920 на пачатку 1921 г. супраць бальшавікоўвыступіў былы камандзір кавалерыйскага палка Кірыл Вакулін, пазней стала вядома пра бунт чырвонаармейцаў камандзіра брыгады 1-й Коннай арміі Рыгора Маслакова. У сакавіку 1921 г. успыхнуўтак званы Кранштацкі мяцеж маракоў Балтыйскага флоту, дзеля задушэння якога старшыня Рэўваенсавета Троцкі, галоўнакамандуючы войскамі Чырвонай арміі Сяргей Каменеў і камандарм Тухачэўскі не толькі скіравалі адборныя падраздзяленні арміі і ВЧК, але і мабілізавалі каля 300 дэлегатаў X з’езда бальшавіцкай партыі, што якраз у тыя дні адбываўся ў Маскве. Менавіта на гэтым з’ездзе бальшавікі былі