Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
вымушаны пайсці на тактычныя палітычныя саступкі абвясціць пра пачатак новай эканамічнай паліпгыкі (НЭП). Якзаявіў у сваім выступе Ленін: «Толькі пагадненне з сялянствам можа выратаваць сацыялістычную рэвалюцыю, пакуль рэвалюцыя не пачалася ў іншых краінах». Гэтае рашэнне бальшавікоў, аднак, ужо не магло прадухіліць масавага голаду, які пачаўся ў шэрагу рэгіёнаў Савецкай Расііў 1921-1922 гг. і звёўумагілу не менш запяць мільёнаўчалавек.
Аналізуючы прычыны адноснага поспеху бальшавікоўу расійскай грамадзянскай вайне, трэба адзначыць, што іх колькасна шматлікія праціўнікі сталі ахвярай сваіх памылковых уяўленняў пра тагачасны стан грамадства. ІПмат хто з праціўнікаў Леніна ўтапічна верыў, што большасць насельнікаў былой Расійскай імперыі толькі і сніць пра адраджэнне «адзінай і непадзельнай Расіі»; другія меркавалі, што ўсе народы былой царскай Расіі аднолькава саспелі дастварэння эфектыўнай сістэмы народаўладдзя; трэція звязвалі сваю веру ў поспех толькі з матэрыяльнай і вайсковай падтрымкай заходніх краін. Найбольш цынічнымі і паслядоўнымі ў гэтай сітуацыі выявілі сябе бальшавікі, якія паставілі сабе за мэту любымі спосабамі ўтрымацца ва ўладзе.
11.6. Неакаланіялізм бальшавіцкіх уладароў. Стварэнне СССР. Па меры атрымання ваенных перамог нарозных франтах бальшавіцкае кіраўніцтва Савецкай Расіі ўсё больш актыўна прапагандавала ідэю экспарту сусветнай рэвалюцыі, галоўным прыхільнікам якой быў блізкі паплечнік Леніна Леў Троцкі. Фактычна ў гэтым выпадку гаворка павінна ісці пра разнавіднасць каланіялізму.
Галоўным інструментам такой палітыкі павінна была, безумоўна, стаць Чырвоная армія. Пасля сыходу ў выніку Версальскай дамовы нямецкіх войскаў з тэрыторыі Балтыі, Беларусі і Украіны, і асабліва пасля замірэння бальшавікоў з Польшчай, гэтай арміі напрацягу прыкладна года ўдалося пазбавіць нацыянальныя ўкраінскі і беларускі ўрады кантролю над сваімі тэрыторыямі. Іх месца занялі марыянеткавыя савецкія ўрады Украінскай ССР і Беларускай ССР. Ужо ў ліпені 1918 г. бальшавікам удалося падпарадкаваць сабе паўночна-каўказскі рэгіён і абвясціць там аб стварэнні ПаўночнаКаўказскай савецкай рэспублікі.
Апіраючыся на камуністычную агентуру Закаўказзя, на працягу 1920 пачатку 1921 г. бальшавіцкім войскам удалося акупаваць Азербайджан, Арменію і Грузію і пасадзіць там падкантрольныя сабе ўрады. Акупацыя і падзел Арменіі адбыліся ў 1920 г. паводле таемнай дамовы бальшавіцкага ўрада з кіраўніком Турцыі Мустафой Кемалем. Дзеля большай цэнтралізацыі і ажыццяўлення поўнага кантролю над мясцовымі камуністычнымі кіраўнікамі рознага этнічнага паходжання 12 сакавіка 1922 г. Азербайджан, Арменія і Грузія былі аб’яднаны Масквою ў Закаўказскую Савецкую Федэратыўную Сацыялістычную Рэспубліку (ЗСФСР).
У лютым і верасні 1920 г. бальшавікі канчаткова ліквідавалі былыя Хівінскае ханства і Бухарскі эмірат у Сярэдняй Азіі, часова стварыўшы там быццам бы незалежныя народныя рэспублікі, што былі пазней далучаны да Савецкага Саюза. Кіраўнікі мусульманскіх камуністаў, якія, пачынаючы з 1917 г., ажыццяўлялі прабальшавіцкую ўладу наастатняй тэрыторыі Туркестана, былі паступова заменены на камуністаў-інтэрнацыяналістаў.
Захапіўшы цалкам або часткова суседнія краіны, бальшавіцкія правадыры Савецкай Расіі фізічна знішчылі або вымусілі выехаць за іхмежы вялікую колькасць нацыянальных лідараў розных палітычных кірункаў, а таксама вайсковых правадыроў, такіх як Уладзімір Вінічэнка, Сымон Пятлюра, Мікіта ІПапавал (Украіна), Вацлаў Ластоўскі, Антон Луцкевіч, Пётра Крачэўскі, Язэп Варонка, Канстанцін Езавітаў (Беларусь), Наман Чэлебіджыхан (Крым), Іраклій Цэрэтэлі, Мікалай-Карло Чхеідзэ, Ной Жарданія (Грузія), Аляксандр Хацісян, Амазасп Аганджанян, Сімон Врацян (Арменія), Насіб-бек Усуббекаў, Халіл-бек Хасмамедаў (Азербайджан), Мадамін-бек, Сеід Алім-хан, Джунаід-хан, Ібрагім-бек, Мустафа ІПакай, Абдул Рауф Фітрат (краіны Сярэдняй Азіі), Гаяз Ісхакі (Татарстан), Ахмад Закі Валідзі (Башкартастан) і іншых. Некаторыя з іх, паверыўшы камуністычнай прапагандзе (4 лістапада 1921 г. УЦВК РСФСР прыняў пастанову аб амністыі для часткі ўдзельнікаў антыбальшавіцкай барацьбы), пазней вярталіся на радзіму, каб, у сваю чаргу, ужо ў савецкай краіне стаць ахвярамі бальшавіцкага тэрору.
Пазбавіўшы нацыянальныя эліты магчымасцяўрэальнага ўплыву на палітыку ў сваіх краінах, бальшавікі прыступілі данаступна-
га этапу стварэння «сусветнай рэспублікі саветаў». У 1922 г. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі існавала 9 савецкіх рэспублік разам з Далёкаўсходняй, Харэзмінскай і Бухарскай. Але, як адзначае сучасны расійскі гісторык Сяргей Палтарак, рэальнай самастойнасці гэтыя ўтварэнні не мелі, бо іх усе ўзначальвалі прадстаўнікі адной (бальшавіцкай) партыі і ўсе асноўныя пытанні вырашаліся ў Маскве у палітбюро ЦК і на пленумах ЦК гэтай партыі. Адзінае маскоўскае падпарадкаванне мелі і найважнейшыя дзяржаўныя структуры: Чырвоная армія і органы ВЧК (з 6 лютага 1922 г. ГПУ руская абрэвіятура для Дзяржаўнага палітычнагаўпраўлення). На прапанову Леніна, ЦК партыі бальшавікоўб кастрычніка 1922 г. ухваліў праект Федэратыўнай дамовы, паводле якога ўсім рэспублікам (на той час гэта былі Расійская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР і Закаўказская СФСР) гарантаваліся роўныя правы ўнутры будучага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) і тэарэтычна давалася права свабоднага выхаду з гэтай, паводле сваёй сутнасці каланіяльнай, падпарадкаванай бальшавіцкай Расіі структуры.
Праект быў фармальна зацверджаны Першым з’ездам Саветаў СССР 30 снежня 1922 г„ а ў студзені 1924 г. была прынятая першая Канстытуцыя СССР. Адпаведна змянілася і назва бальшавіцкай партыі: замест Расійскай яна пачала называцца Усесаюзнай камуністычнай партыяй (б алыпавікоў), скарочана па-руску ВКП(б). ГПУ было перайменаванае ў ОГПУ і легалізавалася як усёмагутнае саюзнае ведамства.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел тэрыторыі СССР не быў пастаянны. Так, у 1926 г. у склад новай імперыі фармальна ўваходзілі 6 саюзных рэспублік (дапершых чатырох дадаліся Туркменская ССР і Узбекская ССР), 3 асобныя рэспублікі ў складзе ЗСФСР, 15 аўтаномных рэспублік, 17 аўтаномных абласцей, 114 акруг, два краі, а ўсяго разам 47 губерняў. Перад канчатковым распадам Савецкага Саюзаў 1989 г. уяго склад уваходзілі 15 саюзных рэспублік, 20 аўтаномных рэспублік, 8 аўтаномных абласцей, 10 аўтаномных (нацыянальных) акруг, 6 краёў, усяго разам 126 абласцей.
У 1920-х гг„ згодна з тагачаснымі ўяўленнямі бальшавікоў пра нацыянальную палітыку, былі прынятыя асновы так званай палітыкі каранізацыі. Паколькі ў большасці нярускіх рэгіёнаў царскай Расіі
складалася такая сітуацыя, што рускамоўныя ў сваёй большасці гарады былі літаральна абкружаныя сельскімі мясцовасцямі, дзе насельніцтва размаўляла насваіх нацыянальных мовах, то бальшавіцкія правадыры не бачылі іншай магчымасці заваявання мас, акрамя як па дтрымліваць лаяльныя да сябе нацыянальныя кадры ў саюзных рэспубліках і аўтаномных адміністрацыйных утварэннях. Гэтая палітыка пачала згортвацца пры канцы 1920-х сярэдзіне 1930-х гг., калі Сталін і яго атачэнне вырашылі вярнуцца да расійскага вялікадзяржаўнага шавінізму ў яго бальшавіцкай версіі.
11.7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнаеразвіццё Савецкай Расіі і залежных ад яе краін у 20-я гады XX cm. 21 студзеня 1924 г. у Горках пад Масквой памёр лідар бальшавікоў Уладзімір Ленін. Фактычна ж у выніку цяжкай хваробы ён не ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны ад позняй восені 1922 г. Натуральна, у партыйным кіраўніцтве ў гэты час пачала абвастрацца барацьба за ўладу. На пленуме партыі бальшавікоў 3 красавіка 1922 г. была заснавана хутчэй канцылярская, чым палітычная, пасада генералышга сакратара (генсека) ЦК партыі. На гэтую пасаду, згодна з прапановай Леніна, быў выбраны Іосіф Сталін. 3 іншага боку, у савецкім кіраўніцтве найбольшымі арганізацыйнымі здольнасцямі на той момант вылучаўся Леў Троцкі.
Пачалася зацятая барацьба двух правадыроў, асабістыя стасункі якіх і раней не выглядалі добрымі. Гэта ўстрывожыла нават моцна хворага Леніна, які, паколькі адпаведных кандыдатаў на дыктатара ў партыі не бачыў, пачаў выступаць за калегіяльнае кіраўніцтва. Сталін, майстар апаратных гульняў і інтрыг, прыцягнуўшы на свой бок Каменева ды Зіноўева (якіх ён знішчыць у 1936 г.), перахапіў ініцыятыву падчас пахавання Леніна: у гэты час Троцкі якраз быў па дарозе на курорт у абхазскі Сухумі. Выступіць адкрыта супраць большасці палітбюро Троцкі не мог, бо ў свой час пагадзіўся з рэзалюцыяй X з’езда партыі, якая з абараняла любую фракцыйную дзейнасць унутры яе.
У 1926 г. былыя праціўнікі Троцкі, Каменеў, Зіноўеў выступілі ў якасці аб’яднанай апазіцыі супраць Сталіна, Бухарына, Рыкава, Томскага, патрабуючы ўсталяваць больш-менш дэмакратычны кан-
Іосіф Сталін, Аляксей Рыкаў, Георгій Зіноўеў, Мікалай Бухарын у 1924 г.
троль над партапаратам. Пасляўдзелу ў лістападаўскай дэманстрацыі 1927 года пад сваімі ўласнымі лозунгамі Троцкі і Зіноўеў і яшчэ 93 удзельнікі гэтай групоўкі былі выключаны з бальшавіцкай партыі.
Далейшы лёс Троцкага (пазбаўленне ўплывовых пасад у партыі і дзяржаве, выключэнне з партыі, высылка з СССР, нарэшце, яго забойства агентам сталінскіх спецслужбаў) быў прадвызначаны. Што да Каменева, Зіноўева, а таксама былых сталінскіх паплечнікаў Бухарына, Рыкава, Томскага, то бальшавіцкі правадыр знішчыў іх фізічна ў 1936-1938 гг.
Прапаноўваць альтэрнатыўную праграму развіцця савецкай імперыі ў першыя месяцы і гады пасля смерці Леніна таксама не выпадала. Прызначаны на пасаду старшыні Саўнаркама СССР Аляксей Рыкаў ажыццяўляў адносна памяркоўны сцэнар развіцця савецкай эканомікі, выкарыстоўваючы пазітыўныя бакі НЭПу. У 1925 г. валавы збор збожжавых у Савецкім Саюзе перавысіў сярэднегадавы ў Расійскай імперыі напярэдадні Першай сусветнай вайны; з’явілася магчымасць прадаваць за мяжу штогод прыкладна па 180 млн пудоў збожжа. У перыяд з 1922 па 1926 г. штогадовы прырост прамысловай вытворчасці складаў ад 30 да 40 %. Даволі паспяхова была праведзеная радыкальная фінансавая рэформа, якая ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам наркама фінансаў Рыгора Сакольнікава (Гірша Брыліянта). Уведзеныя ў абарачэнне савецкія залатыя чырвонцы пэўны час цаніліся на сусветных фінансавых рынках вышэй за брытанскі фунт стэрлінгаў.