Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Бальшавіцкае кіраўніцтва вызначае 1929 год якгод вялікага пералому. Пад гэтым маецца на ў вазе вынішчэнне рэштак НЭПу; пачатак татальнай індустрыялізацыі найперш за кошт суцэльнай калектывізацыі, адхіленне ад кіраўніцтва саюзных рэспублік так званых нацыянал-камуністаў. Адначасова пачынаецца рэканструкцыя старых заводаў у Маскве, Ленінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе: заводы пашыралі, завозілі на іх імпартнае абсталяванне. Будаўніцтва новых прадпрыемстваў нярэдка вялося паводле праектаў, замоўленых за мяжою, найперш у Германіі і ЗША.
Пяцігадовы план вызначаў у якасці прыярытэтаў цяжкую прамысловасць, металургічную, машынабудаўнічую, хімічную індустрыю, а таксама электраэнергетыку. Самымі вядомымі новабудоўлямі лічыліся Магнітагорскі і Кузнецкі металургічныя камбінаты.
Магнітагорскі металургічны камбінат.
Здымак 1945 г.
У той самы час будавалі Сталінградскі, Чалябінскі трактарныя заводы, вялізныя прадпрыемствы цяжкага машынабудавання ў Свярдлоўску, аўтамабільныя заводы ўМаскве і Ніжнім Ноўгарадзе. 3 вялікай цяжкасцю кіраўніцтва рэспублік-сатэлітаў Расіі дамагалася, каб і на іх тэрыторыі паўставалі значныя прамысловыя аб’екты, такія як трактарны завод у Харкаве або завод цяжкога машынабудавання ў Краматорску. Маскоўскае бальшавіцкае кіраўніцтва паслядоўна выконвала ленінскае разуменне цэнтра і перыферыі: апошняя павінна была заставацца ў сваёй аснове расійскім аграрным прыдаткам. Скіраванасць палітыкі індустрыялізацыі паводле сталінскага ўзору была відавочная. Узровень жыцця працоўных цікавіў бальшавікоў у апошнюю чаргу. Галоўным было падрыхтаваць забяспечаную тэхнікай і рэсурсамі Чырвоную армію, каб у зручны момант вярнуцца дапалітыкі здзяйснення сусветнай рэвалюцыі. Бюджэтныя выдаткі на гэтаўвесь час павялічваліся: у 1928-1929 гг. яны складалі 880 млн руб., у 1931 1288 млн руб., а ў 1934 г. 5 млрд руб.
За кошт каго і чаго ажыццяўляліся грандыёзныя планы паскоранай індустрыялізацыі Расіі? Найперш, вядома, у выніку абрабавання багацейшай часткі сялянства праз прымусовую і паскораную калекты ві ацыю стварэнне кантраляваныхпартыйнымі органамі калгасаў і саўгасаў. У межах вырашэння гэтай задачы Прэзідыум УЦВК СССР 4 лютага 1930 г. прыняў сакрэтную інструкцыю, паводле якой пачалося масавае высяленне кулакоў разам з сем’ямі ў аддаленыя раёны Расіі і Казахстана, а таксама фактычна поўная канфіскацыя іх маёмасці. Алг вынік гэтых захадаў не даў балынавікам жаданага плёну: прадукцыйнасць працы ў наваствораных прымусова калектыўных гаспадарках пачала няўхільна падаць. Так, з 1928 па 1933 г. вытворчасць збожжа скарацілася з 73,3 да 69,9 млн т, але куды больш яскравым паказчыкам стала падзенне пагалоўя: буйной рагатай жывёлы (з 70,5 млн да 38,4 млн), коней (з 33,5 да 16,6 млн), свіней (з 26 да 12,1 млн), авечак і коз (з 146,7 да 50,2 млн). Страчаныя збожжа, жывёлу бальшавіцкія камісары спрабавалі кампенсаваць за кошт поўнай экспрапрыяцыі іх у калгаснікаў і членаў саўгасаў. У адказ перад пагрозай голаду апошнія пачалі выкрадаць забраныя ў іх ураджай і маёмасць. Савецкая ўлада неадкладна зрэагавала: 7 жніўня 1932 г. была прынятая пастанова УЦВК і Саўнаркама, згод-
на з якой такія дзеянні караліся расстрэлам і толькі пры наяўнасці змякчальных акалічнасцяў турэмным зняволеннем тэрмінам не менш як на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
He менш злавесным быў і прыняты пры канцы 1932 г. закон аб увядзенні ў СССР сістэмы ўнутраных пашпартоў. Гэтыядакументы абмяжоўвалі свабоду перамяшчэння грамадзян, спрашчалі кантроль за імі. Галоўнае ж: паколькі пашпарты выдавалі толькі гарадскім жыхарам, то калгаснікі пашпартоў не атрымалі і апынуліся прымацаванымі дазямлі. Пачаўся новы этап расійскага прыгону гэтым разам у імя светлай камуністычнай будучыні.
Меры непасрэднай помсты «непаслухмяным» сялянам былі жахлівымі: адбывалася татальная экспрапрыяцыя ўраджаяў у паўднёвай Расіі, суседняй Украіне, а часткова і ў Казахстане ды Беларусі, што прывяло да масавага голаду. Ахвярамі гэтага бальшавіцкага эксперыменту сталі мільёны людзей (паводле некаторых ацэнак, да 10 млн). Жудасныхмаштабаўголад набыўнайперш ваУкраіне. Людзі паміралі цэлымі сёламі; жывыя не мелі магчымасці хаваць памерлых. Часта сустракаліся выпадкі людаедства і паядання трупаў, у тым ліку дзіцячых. У гэты самы час на с уседніх чыгуначных станцыях пад узброенай аховай знаходзіліся тысячы пудоўзбожжа, прызначанага для вывазу, не ў апошнюю чаргу за мяжу. Непасрэдную адказнасць за гэтае масавае злачынства неслі сакратар ЦК бальшавіцкай партыі Лазар Кагановіч, упаўнаважаны таго самага ЦКПавел Постышаў, а таксама камуністычныя кіраўнікі тагачаснай Украінскай ССР Станіслаў Касіёр і Улас Чубар. Натуральна, што ўсё гэта рабілася не без ведама бальшавіцкага правадыра Сталіна.
Другой крыніцай паскоранай індустрыялізацыі Расіі пры канцы 1920-х на пачатку 1930-х гг. была эмісія грошай. За чатыры гады, з пачатку 1929 да пачатку 1933 г. грашовая маса, што знаходзілася ў абарачэнні ў Савецкім Саюзе, павялічылася ў 4 разы. Усё меншы эфект давалі дзеянні ОГПУ па ка нфіскацыі ў насельніцтва золата і каштоўных камянёў (найбольш актыўныя ў 1928-1929 гг.). Усё гэта непазбежна вяло да падвышэння цэн на асноўныя спажывецкія тавары, якое было асабліва заўважным пачынаючы з 1931 г.
У 1935 г„ на васямнаццатым годзе пасля рэвалюцыі, пераважная большасць насельніцтва Расіі і залежных ад яе рэспублік жыла горш,
чым да рэвалюцыі. Паводле афіцыйных савецкіх звестак, у 1935 г. спажыванне найважнейшых сельскагаспадарчых прадуктаў складала ў сярэднім штомесяц: хлеба і крупаў 21,5 кг, бульбы 15,9 кг, малака і малочных прадуктаў 4,07 кг. Цікава параўнаць гэтыя лічбы з лічбамі, якія прыводзіліся Уладзімірам Леніным у адным з ягоных артыкулаў пачатку 1900-х гг. Як падлічыў Ленін, у 1892 г. наёмны парабак у Саратаўскай губерні спажываў у сярэднім у год 419,3 кг збожжавых прадуктаў. Савецкі жграмадзянін у 1935 г. спажываў у сярэднім 261,6 кг такіх прадуктаў.
Пры канцы 1936 г. «цвёрдыя» савецкія цэны на спажыв ецкія тавары складалі: на белы хлеб 1 р. 20 кап., на мяса ад 5 да 9 руб. Кілаграм бульбы каштаваў 40 кап., кілаграм сала 18 руб.; за мужчынскія туфлі трэба было плаціць у сярэднім 290 руб., за мужчынскія боты 315 руб., за жаночыя чаравікі 280 руб., за мужчынскае паліто 350 руб., за дзіцячы касцюм 288 руб., за мужчынскую кашулю ад 39 да 60 руб.
У гэты самы час сярэдняя налічаная заработная плата рабочага была ў памеры 150-200 руб., пенсія 25-50 руб. Бясплатны адпачынак складаў 12 дзён. Працоўныя павінны былі ў абавязковым парадку падпісвацца на дзяржаўную пазыку ў памеры двухабо чатырохтыднёвага заробку.
Савецкі знешні гандаль таксама рэзка скарачаўся. Калі ў 1930 г. яго агульны аб’ём складаў 1643 млн руб., то да 1935 г. ён знізіўся да 477 млн руб., а ў 1939 г. ужо не перавышаў 271 млн руб. і складаў крыху больш за 1 % ад усяго аб’ёму сусветнага гандлю.
Нельга не заўважыць, што ў асобных галінах савецкай эканомікі ўсё-такі, нягледзячы ні на што, а дзначаліся пэўныя поспехі. У абсалютных лічбах прамысловая вытворчасць (у асноўным за кошт металургіі, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі) у 1937 г. перавысіла ўзровень 1932 г. на 120 %, хоць велізарнае адставанне ад індустрыяльных краін Захаду зменшылася адносна нязначна.
Яшчэ да вайны Савецкі Саюз здолеў у разы павялічыць вытворчасць бавоўны (з 0,7 млн т у 1913 г. да 2,5 млн т у 1939 г.) і забяспечыць сабе незалежнасць ад імпарту гэтай тэхнічнай культуры. За кошт значнага пашырэння адпаведных пасяўных плошчаў таксама ўдалося павялічыць вытворчасць цукровых буракоў і сланечнікавага алею.
Адной з самых галоўных крыніц рэалізацыі гіганцкіх планаў індустрыялізацыі было выкарыстанне паднявольнай працы. Першыя канцэнтрацыйныя лагеры з’явіліся ў Савецкай Расіі яшчэ ў 1918 г. і былі створаны з ініцыятывы самога Уладзіміра Леніна. Цяпер жа, у 1930-хгг., сістэме турмаўіканцэнтрацыйныхлагераў, якая распачала сваё бурнае развіццё ў гады першай пяцігодкі, была адведзена роля «школы», «асяродкуперавыхавання». Працазняволеныхуключаецца ў пяцігадовы план. У 1928 г. крымінальнае заканадаўства пачынае пераглядацца, прыстасоўваецца да пашырэння сістэмы лагераў, якія становяцца неабходнымі ў выніку рэзкага павелічэння колькасці вязняў. У 1930 г. задача аховы грамадства ад «асабліва сацыяльна небяспечных правапарушальнікаў шляхам ізаляцыі, спалучанай з грамадска карыснай працай, і прыстасавання іх да ўмоў працоўнага інтэрната» ўскладаецца на папраўча-працоўныя лагеры. Усе лагеры яшчэ ў 1929 г. былі перададзеныя ў падпарадкаванне ОГПУ, якое перад тым доўгія гады распараджалася лагерам-мадэллю Салаўкамі. 7 красавіка 1930 г. ствараецца адмысловае ўпраўленне лагераў ОГПУ, якое годам пазней атрымоўвае поўную назву «Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў ОГПУ» (руская абрэвіятура: ГУЛАГ). Праз некалькі гадоў пасля заснавання сістэма ўжо аб’ядноўвала 53 лагерныя ўпраўленні з тысячамі лагерных аддзяленняў і пунктаў; 425 калоній, а таксама больш за 2000 спецкамендатур, а агулам большзаЗОООО месцаў зняволення. Штогод,з 1930 па 1956 г. уГУЛАГу ўтрымлівалася ад 500 тыс. да 1,7 млн зняволеных, сярод якіх палітычныя складалі значную частку (да 54 % ад агульнай колькасці).
Зняволеныя Дзмітраўлага на будаўніцтве канала Масква рака Волга, 1930-я гг.
Такім чынам, у 1930 г. ОГПУ становіцца найбуйнейшай будаўнічай арганізацыяй краіны. Валодаючы практычна неабмежаванай крыніцай некваліфікаванай рабочай сілы, ОГПУ выкарыстоўвае масавыя арышты інжынераў і тэхнікаў для кіраўніцтва работамі. Узнікае новы, чыста савецкі, інстытут «шарашкі»: інжынеры, навукоўцы, даследчыкі працуюць па спецыяльнасці, але пры гэтым знаходзяцца ў зняволенні. На найбуйнейшых будоўлях, заводахгігантах з’яўляліся інжынеры і тэхнікі, якія кіравалі працамі ў суправаджэнні вартавых. Найбуйнейшы аб’ект першай пяцігодкі, Беламорска-Балтыйскі канал, фактычна будавалі зняволеныя пад кіраўніцтвам «інжынераў-шкоднікаў».
Своеасаблівым рэсурсам індустрыялізацыі і калектывізацыі быў прапагандысцкі рэсурс, які ў сапраўднасці ўзаконьваў фальсіфікацыю рэальнага стану рэчаў у народнай гаспадарцы. Так, пачынаючы з 1933 г. у СССР новыя нормы нарыхтовак сельгаспрадукцыі вызначаліся для раёнаў і асобных калгасаў не на падставе рэальнага ўраджаю, сабранага на палетках да канца адпаведнага сезона, а на аснове гіпатэтычных выкладак, якім гэты ўраджай павінен быць паводле стану пасеваў яшчэ да пачатку жніва (так званы «біялагічны ўраджай»). Прыпіскі пагалоўя сельскагаспадарчай жывёлы хаваліся за кошт затушоўвання розніцы паміж жывой і прыдатнай для перапрацоўкі вагою жывёлы.