• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Наступным пасля 1929 г. годам пералому ў бальшавіцкай Расіі стаў 1934-ы. 10 ліпеня гэтага года пастановай ЦВК СССР ОГПУ было рэарганізаванае і ўвайшло ў склад новаўтворанага НКВД (руская абрэвіятура Наркамата ўнутраных спраў) СССР. На чале гэтага ведамства быўпастаўлены малавядомы да гэтага ГенрыхЯгода. Яму, безумоўна, было што даказваць свайму ўсёмагутнаму шэфу, Сталіну, і неўзабаве такая нагода падвярнулася.
    Рэч у тым, што ў студзені-лютым таго самага года ў Маскве адбыўся XVII з’езд бальшавіцкай партыі, на якім упершыню пасля вымушанай эміграцыі Троцкагаў 1929 г. прагучалі (хутчэй, шэптам, у кулуарах) размовы, якія сведчылі пра недавер некаторых уплывовых партыйцаў да палітыкі Сталіна. Больш-менш адкрыта гэта выявілася таксама ў дыскусіі пра другую пяцігодку і тыя нерэальныя лічбы, якія прапаноўваліся сталінскімі паплечнікамі Молатавым
    і Куйбышавым. У калідорах з’езда нават узнікла ідэя памяняць Сталіна на пасадзе генсека ВКП(б) на маладзейшага Сяргея Кірава, які ўзначальваў Ленінградскую партарганізацыю і раней праславіўся «трыумфальным» змяшчэннем (пры дапамозе таго ж Сталіна) з адпаведнай пасады вернага ленінца Зіноўева. Длясавецкага правадыра сама думка, што на з’ездзе ягонага «ордэна мечаносцаў» (так Сталін аднойчы назваў бальшавіцкую партыю) могуць яго неяк абмяркоўваць, была непрымальнай. I тым не менш вышэйзгаданы Кіраў абвясціў XVII з’езд «з’ездам пераможцаў» (між іншым, пр аз паўгода ў германскім Нюрнбергу дакладна такую самую назву дасць чарговаму з’езду нацысцкай партыі Адольф Гітлер). Сапраўдныя ж вынікі бальшавіцкага з’езда былі падведзеныя праз 5-6 гадоў, і яны аказаліся проста ашаламляльнымі, беспрэцэдэнтнымі для ўсёй найноўшай гісторыі: з 1966 дэлегатаўХУІІ партз’езда з вырашальным і дарадчым голасам за «контррэвалюцыйную дзейнасць» была асуджаная болып як палова 1108 чалавек, а з 139 членаў і кандыдатаў у члены ЦК партыі, абраных на XVII з’ездзе партыі, 70 % былі арыштаваны і расстраляны ў 1937-1940 гг. як «ворагі народа». Узнікае пытанне: хто ж тады кіраваў Савецкай дзяржавай і хто падбіраў гэтыя кадры на працягу больш як дзесяці гадоў знаходжання Сталіна на пасадзе генсека партыі?
    3 Сяргеем Кіравым сітуацыя склалася для правадыра яшчэ прасцей: 1 снежня 1934 г. ён быў застрэлены маладым камуністам Леанідам Нікалаевым проста ў Смольным тагачаснай сядзібе Ленінградскага абкама ВКП(б). Расследаванне, па сутнасці, не паспела пачацца, як у той жа дзень, 1 снежня, быў прыняты закон, што прадугледжваў разгляд палітычных спраў у паскораным парадку і неадкладнае выкананне прысудаў аб найвышэйшай меры пакарання. У наступныя гады будуць знішчаны мільёны расійскіх (і не толькі расійскіх) грамадзян, абвінавачаных у самых розных злачынствах. Адразуж пасля забойства Кірава да смяротнага пакарання прыгаворваюцца 37 «белагвардзейцаў» у Ленінградзе, пасля яшчэ 33 у Маскве, потым новыя 28 у Кіеве. 8 красавіка 1935 г. асобны закон пашырае ўсе санкцыі Крымінальнага кодэкса, у тым ліку расстрэл, на дзяцей, пачынаючы з 12-гадовага ўзросту. Справы па палітычных абвінавачваннях цяпер пачалі разглядацца ў пазасудовым рэжыме так званымі
    тройкамі, у склад якіх уваходзілі партыйныя кіраўнікі рэспублік і абласцей, пракуроры і начальнікі адпаведных упраўленняў НКВД. «Савецкі гуманізм» няўхільна набліжаўся да сваіх вяршыняў.
    5 снежня 1936 г. VIII надзвычайны з’езд Саветаў прыняў новую Канстытуцыю СССР, якую нездарма назвалі сталінскай. На паперы працоўным савецкай імперыі даваліся вялікія правы, у рэальнасці малаабароненым заставалася і самае галоўнае права чалавека права на жыццё. Так, гэтая канстытуцыя не дала шанцаў выжыць нават аднаму з яе галоўных аўтараў ветэрану бальшавіцкай партыі Мікалаю Бухарыну.
    Канстытуцыя 1936 года зафіксавала склад Савецкай дзяржавы: на той момант 11 саюзных рэспублік, сярод якіх РСФСР (Расійская Федэрацыя) уяўляла сабою спецыфічнае ўтварэнне. Фармальна яна не мела «сваёй» камуністычнай партыі і нават Акадэміі навук, але адпаведныя структуры Савецкага Саюза працавалі ў першую чаргу ў інтарэсах расійскага цэнтра.
    У жніўні 1936 г„ калі яшчэ пр аходзіла «ўсенароднае абмеркаванне» праекта сталінскай канстытуцыі, у Маскве адбываўся сфабрыкаваны працэс па справе «трацкісцка-зіноўеўскага аб’яднанага цэнтра». Зіноўева, Каменева і іншых былых партыйных кіраўнікоў за «шпіянаж, шкодніцтва і тэрарызм» прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання і назаўтра расстралялі.
    У студзені і чэрвені 1937 г. сталінская машына смерці дабралася дачарговай порцыі даўніх ленінцаў: былі расстраляны Рыгор Сакольнікаў, Георгій Пятакоў, а таксама згаданыя раней высокапастаўленыя камандзіры Чырвонай арміі Тухачэўскі, Убарэвіч, Якір і многія іншыя. Усяго да пачатку савецка-нямецкай вайны загінулі трое з пяці маршалаў, трое з чатырох камандармаў першага рангу, усе 12 камандармаў другога рангу, 60 з 67 камандзіраў карпусоў, 133 са 199 камандзіраўдывізій, 221 з 397 камандзіраўбрыгад, усе 10 поўных адміралаў. У сакавіку 1938 г. прыйшла чарга «стаць да сценкі» чарговай групе былых бальшавіцкіх правадыроў тым жа Бухарыну, Рыкаву, Рудзутаку, а таксама Мікалаю Красцінскаму, Хрысціяну Ракоўскаму.
    Калі бальшавіцкія кіраўнікі самі спрычыніліся дастварэння партыйнай інквізіцыі і сталі яе ж ахвярамі, то ахвяры сталінскага
    тэрору сярод звычайных грамадзян (а іх у выніку аказаліся мільёны) найчасцей былі вінаватыя ў тым, што трапілі ў расстрэльныя спісы, якія паводле зацверджаных бальшавікамі «кантрольных лічбаў» рыхтавалі органы НКВД на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза. Так, у верасні 1937 г. з НКВД у Палітбюро ЦК ВКП(б) пасгупіў «Спіс асоб, якія падлягаюць суду вайсковай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У яго былі ўключаны многія сотні прозвішчаў «ворагаў народа» з тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза, ад Далёкаўсходняга краю да Беларускай і Украінскай ССР, ад паўночнай аўтаномнай рэспублікі Комі да Крыма. У спісе па БССР прапаноўвалася «асудзіць па першай катэгорыі» (гэта значыць да расстрэлу) 103 чалавекі; сярод іх былі вядомыя беларускія паэты і празаікі Анатоль Вольны (Ажгірэй), Алесь Дудар (Дайлідовіч), Міхась Зарэцкі (Касянкоў), Васіль Ка-
    валь (Кавалёў), Тодар Кляшторны, Міхась Кудзелька (Чарот), Юрка Лявонны (Юркевіч), Валеры Маракоў, Залман Півавараў, Янка Нёманскі (Іван Пятровіч), Васіль Сташэўскі, Юлі Таўбін, былы наркам асветы БССР Аляксандр Чарнушэвіч, былы намеснік наркама земляробства Аскар Сапрыцкі, былы адказны сакратар беларускага Саўнаркама Іван Бурдыка, навукоўцы Ананій Дзякаў (былы рэктар Белдзяржуніверсітэта), фізік Яўген Успенскі, вучоны ветэрынар Навум Замалін, географ Сцяпан Маргелаў, педагог Міхаіл Рыдзеўскі (былы загадчык вучэбнай часткі Мінскага педінстытута) і іншыя. На вышэйзгаданым спісе стаіць слова «за» і ўласнаручныя подпісы Сталіна, членаў палітбюро Молатава, Кагановіча, Варашылава і кі-
    Адзін з расстрэльных спісаў з прозвішчам вядомага пісьменніка Ісака Бабеля, уласнаручна завізаваны Сталіным
    1.	isiaras аіголі
    2.	HUM Hcual WMnPM*
    3.	JUbEEFT
    4.	іЛйГвЯі Всер іратвркнч Ь. ШІД» іздроі Гі»горіенч
    6.	ШКСЛ-ШІУІТХС Іжгноат Xbuoiin ?. ДКТХПІІіХО Uexcm;p ЬмСМДрвВЖЧ 6. ЦТТйІзЫ ЕуЗвн Дртвмквіч
    9. ДНШНОВ KaMtBUMM Эхздвмжровп 10. ісШСШі ШмомВ Дмврм»гі Ц.КаЖЖЭ Еахвржі Іеойвдвмч 12. SIEJJb Лоех Эк*аму«р»м 13.	UmojuI Ціммамч
    Н. ШЯ. Suctep Камжммч 15. ВШІКШ Uapa Мрм»»»* 16. БЦШіі ₽адйа
    17. ВІЗХШІІЧ ЬвксеХ Дм«трхе»»ч
    16. БДК Сехомэа АрхЦЫМЧ 19. ШйМл Хдвв Грагарм*"*
    
    23. ШХІКН 8о«₽ Н. ШЦ UutCMA?
    Шыфроўка партыйных кіраўнікоў Іркуцкай вобласці з просьбай дазволіць расстраляць звыш даведзенага ліміту 4 тыс. грамадзян.
    Унізе можна бачыць візы членаў кіраўніцтва ВКП(б) на чале са Сталіным
    раўніка савецкага НКВД Мікалая Яжова, а таксама дата: 7 верасня 1937 г. Выкананне расстрэлу большасці асоб з названага спісу адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску. Такіх спісаў, дзе адным росчыркам пяра прадвызначаўся жахлівы лёс грамадзян «першай сацыялістычнай краіны», было нямала, хоць, вядома, далёка не ўсе такія спісы зацвярджаліся найвышэйшымі маскоўскімі бальшавіцкімі кіраўнікамі: мясцовыя ініцыятывы таксама віталіся.
    Арыштоўвалі і ў шэрагу выпадкаў расстрэльвалі таксама членаў «сем’яў ворагаў народа» жонак і мужоў асуджаных тройкамі. Іх малалетнія дзеці забіраліся і адпраўляліся ў спецыяльныя дзіцячыя інтэрнаты лагернага тыпу.
    Дзе ж выконваліся смяротныя прысуды сталінскіх троек? Сёння дакументальна пацверджана існаванне дзясяткаў месцаў масавых расстрэлаў на тэрыторыі Расіі і былых саюзных рэспублік: Бутаўскі палігон паблізу вёскі Дрожжына (Маскоўская вобласць), «Сабачая Пустка» недалёка ад пасёлка Токсава (Ржэўскі раён), Левашоўская пустка на ўскраіне Ленінграда, Залатая Горка ўЧалябінску, урочышча Сандармох у Карэліі, некалькі пасёлкаў уздоўж берага ракі Лакчым у Комі, Курапаты (Брод) пад Мінскам і ПІакотаўскі лес пад Гомелем (Беларусь), Быкіўня пад Кіевам (Украіна); большасць лагераў ГУЛАГу, такіх як Акмолінскі лагер недалёка ад Астаны (Казахстан) ды інш.
    Якая ж колькасць грамадзян Расіі і залежных ад яе савецкіх рэспублік заплаціла сваімі жыццямі за жаданне Сталіна быць нязменным правадыром у Маскве? Розныя крыніцы падаюць розныя лічбы. Былы камуніст, а пазнейшы член Брытанскай акадэміі, аўтар даследа-
    На месцы расстрэлу зняволеных НКВД у Львове, 1941 г.
    вання «Вялікі тэрор. Сталінскія чысткіЗО-х» (1968) Рэберт Конквест называе лічбу 20 мільёнаўчалавек за ўвесь перыяд кіравання Сталіна, у якія ўвайшлі не толькі асобы, непасрэдна пакараныя смерцю, але і ахвяры масавага голаду, а таксама звязаных са зняволеннем у сталінскіх лагерах хвароб. Іншы член Брытанскай акадэміі, прафесар эканомікі ўніверсітэта ў Глазга Алек Ноўв на падставе архіўных і дэмаграфічных звестак, сабраных ім у 30-я гады, называе лічбу каля 11 млн чалавек, але гэта датычыць толькі перыяду да пачатку Друтой сусветнай вайны. У сучаснай Расіі гісторыкі, найперш блізкія да сённяшняй улады, сцвярджаюць, што такія лічбы моцна перабольшаныя. Натуральна, дакладную лічбу смяротных ахвяр сталінскага тэрору (які ў савецкай і постсавецкай літаратуры сарамліва назвалі рэпрэсіямі) наўрад ці будзе магчыма хоць калі-небудзь дазнацца, бо да нас дайшлі далёка не ўсе дакументы, а выпадкаў, калі забойствы не дакументаваліся, у практыцы дзеянняў НКВД было нямала. Але нават у некаторыя расійскія ўніверсітэцкія падручнікі трапілі такія «звышдакладныя» лічбы: нібыта ў 1930-1953 гг. (да смерці Сталіна) па абвінавачанні ў контррэвалюцыйных злачынствах у СССР былі асуджаныя 3 млн 778 тыс. 234 асобы; з іх 786 тыс. 098 было расстраляна. Вядома, і гэтыя лічбы моцна ўражваюць нас, людзей пачатку XXI стагоддзя, але хіба можна казаць пра іх хоць нейкую мінімальную паўнату, калі па сёння з дзясяткаў тысяч ахвяр тых жа Курапатаў (пахаванні былі адкрытыя і даследаваныя беларускімі археолагамі) ідэнтыфікаваныя толькі некалькі прозвішчаў?