Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Улетку 1940 г. у Латвіі, Літве і Эстоніі практычна адначасова былі здзейсненыя дзяржаўныя перавароты і ўсталяваныя бальшавіцкія рэжымы. У жніўні таго самага года былі створаныя Эстонская, Латвійская і Літоўская ССР у складзе Савецкага Саюза. Пры гэтым частка тэрыторый Эстоніі і Латвіі была далучана да Савецкай Расіі.
Нямецкі дыпламат Паўль ІПміт, робячы нататкі пра сустрэчу Гітлераі Молатава 12лістапада 1940г. уБерліне, адзначыў, што «фюрэр выказаў сваё задавальненне» той акалічнасцю, што «дзякуючы абмену Літвы на Люблінскае ваяводства былі знятыя ўсе магчымыя непаразуменні паміж Расіяй і Германіяй» (маецца на ўвазе зафіксаваны вышэйзгаданым сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкай дамовы за 28 верасня 1939 г. перападзел сфер інтарэсаў паміж Сталіным і Гітлерам).
28 чэрвеня 1940 г. войскі Чырвонай арміі пад камандай генерала арміі Георгія Жукава без абвяшчэння вайны Румыніі пераправіліся цераз Днестр і неўзабаве захапілі тэрыторыі Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Гэтыя тэрыторыі былі неўзабаве ўключаны ў склад Малдаўскай аўтаномнай (якая пасля гэт ага стала саюзнай) рэспублікі і савецкай Украіны.
Гітлераўскія войскі ў Заходняй Еўропе дзейнічалі практычна сінхронна са сталінскімі ва Усходняй. У красавіку таго самага года Bep-
махт акупаваў Данію, у траўні Нідэрланды, Люксембург і Бельгію, у чэрвені капітулявалі Нарвегія і Францыя. Улетку 1940 г. Германія пачала сапраўдную паветраную вайну супраць Вялікабрытаніі, у якой, аднак, перамогі не атрымала. Гэта памяняла планы Гітлера: замест таго каб пачаць поўнамаштабную вайну супраць Лондана, ён прыняў рашэнне ў першую чаргу рыхтавацца да ваенных дзеянняў супраць Масквы. Увесну 1941 г. наступнымі ахвярамі гітлераўскіх нашэсцяў сталі Грэцыя і Югаславія. Сталін жа ў гэты час разбіраўся на новадалучаных савецкіх тэрыторыях з мясцовым насельніцтвам: дзясяткі тысяч палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў былі дэпартаваны ў глыб тэрыторыі савецкай імперыі найбольш на Поўнач Расіі, у Сібір і ў Казахстан.
Такім чынам, палажэнні сакрэтных пратаколаў сталінскагітлераўскіх пактаў 1939 года былі выкананы і нават перавыкананы.
3 іншага боку, бальшавіцкі ўрад СССР у 1940-1941 гг. самым старанным чынам забяспечваў гітлераўскую Германію стратэгічнай сыравінай, нафтай і харчаваннем фактычна дапамагаючы ёй у падрыхтоўцы вайны... супраць самога сябе.
Савецка-германскія эканамічныя адносіны вызначаліся гандлёвымі крэдытнымі дамовамі за 19 жніўня 1939 г. і 10 лютага 1940 г. Рэйху для вядзення вайны патрабаваліся стратэгічныя матэрыялы: яе эканоміка ў пачатку Другой сусветнай вайны знаходзілася ў вялікай залежнасці ад імпарту. Асабліва вострай была залежнасць па волаве 90 %, па каўчуку болып за 85 %, па тэкстыльнай сыравіне блізу 70 %, па баксітах 99 %. Германія мела таксама значную патрэбу ва ўвозе некаторых прадуктаў харчавання.
На працягу 17 месяцаў пасля падпісання савецка-германскага пакта і да нападу Германіі на С ССР Германія атрымала ад Савецкага Саюза 865 тыс. тон нафты, 1462 тыс. тон збожжа, 101 тыс. тон бавоўны-сырцу, 11 тыс. тон ільну, больш за 1 млн тон лесаматэрыялаў, 15 тыс. тон азбесту, 14 тыс. тон медзі, 3 тыс. тон нікелю, 140 тыс. тон марганцавай руды, 26 тыс. тон хромавай руды, 184 тыс. тон фасфату, 2736 кг плаціны.
Пастаўкі выконваліся савецкім бокам з выключнай дакладнасцю і пунктуальнасцю. Апошні эшалон з сыравінай перасек савецкую мяжу ў бок Нямеччыны за некалькі гадзін да пачатку германскага
нападу ўначы 22 чэрвеня 1941 г. У той самы час тэхніка (у тым ліку ваенная), якую павінен быў пастаўляць у СССР нямецкі бок, паступала нерэгулярна, са спазненнем.
11.16. Савецкі Саюз пасля нападу нацысцкай Германіі. Нягледзячы на тое што з дня нападу нямецкіх войскаў на рэспублікі Савецкага Саюза прайшло шмат дзясяткаў гадоў, пасёння сярод гісторыкаў няма адзінай думкі ў такіх, напрыклад, пытаннях: ці быў гэта напад сапраўды нечаканым для расійскага кіраўніцтва і ці не планаваў Сталін сам першым ударыць па войсках вермахта тады ж, улетку 1941 года?
Прывядзем напачатку дакументальна пацверджаныя факты. 26 чэрвеня 1940 г. быў прыняты ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, паводле якога прымаліся жорсткія меры па ўмацаванні дысцыпліны на працоўных месцах: уводзілася ўсеагульная васьмігадзінная працягласць працоўнага дня, сямідзённая працоўная нядзеля, пад страхам сур’ёзнага пакарання забараняўся самавольны сыход людзей з працы. У каментарах афіцыйных савецкіх СМІ савецкія людзі заклікаліся «ўсямерна ўмацоўваць абаронную магутнасць краіны». Паводле прынятага яшчэ 1 верасня 1939 г. закону аб усеагульным вайсковым абавязку праводзілася імклівае павелічэнне асабовага складу Чырвонай арміі. У студзені 1941 г. ён налічваў 4 млн 200 тыс. вайскоўцаў, а ўжо да 1 чэрвеня таго самага года гэтая лічба складала 5 мільёнаў. Толькі за адзін 1940 год былі сфарміраваны 42 новыя вайсковыя вучэльні. За перыяд са студзеня 1939 г. да 22 чэрвеня 1941 г. Чырвоная армія атрымала ад прамысловасці 17 745 баявых самалётаў, больш за 7 тыс. танкаў, 29 637 палявых артылерыйскіх установак, 52 407 мінамётаў. У складзе Ваенна-марскога флоту СССР на дзень пачатку вайны з Германіяй знаходзіліся тры лінкоры, сем крэйсераў, 59 лідараў і эсмінцаў, 218 падлодак, 269 тарпедных катараў, 2581 самалёт; берагавая абарона мела на ўзбраенні больш за тысячу гармат.
У студзені 1941 г. войскам асобых (патэнцыйных прыфрантавых) вайсковых акруг было загадана перайсці ў стан павышанай гатоўнасці да баявых дзеянняў. Тэрмінова назахад падцягвалі стратэгічныя рэзервы Чырвонай арміі з Урала, Забайкалля, рэспублік
Сярэдняй Азіі. 3 глыбіні Савецкага Саюза перадыслакаваліся 28 дывізій, 9 упраўленняў вайсковых карпусоў, чатыры ўпраўленні армій. Паводле сведчання савецкага маршала Андрэя Грэчкі, ужо праз 11 дзён пасля зацвярджэння Гітлерам 18 снежня 1940 г. плана вядзення вайны супраць СССР (так званы «План Барбаросы») гэты факт і асноўныя пункты рашэння германскага камандавання сталі вядомыя савецкай выведцы.
5 траўня 1941 г. было абвешчана аб прызначэнні Сталіна старшынёй Саўнаркама СССР гэта сведчыла пра ўсведамленне маскоўскім кіраўніцтвам патэнцыйнай магчымасці пачатку вайны ў найбліжэйшы час. Савецкія разведчыкі і дыпламаты не раз перадавалі Сталіну звесткі пра тое, што плануецца напад Германіі на Савецкі Саюз і называлі канкрэтныя даты такога нападу, у тым ліку і дату 22 чэрвеня 1941 г.
Цяпер што да ма гчымасці нанясення Чырвонай арміяй прэвентыўнагаўдару па вермахце. Яшчэ раней, у снежні 1940 г. уМаскве была праведзена вялікая дзевяцідзённая нарадаўсяго найвышэйшага камандавання Чырвонай арміі, падчас якой вялікая ўвага аддавалася планаванню менавіта наступальнай аперацыі напатэнцыйных франтах будучай вайны. Сёе-тое ў гэтым пытанні прасвятляе таксама гэтак званы «план Жукава», прадстаўлены тагачасным начальнікам Генштаба Чырвонай арміі найвышэйшаму кіраўніцтву СССР 17 траўня 1941 г. Згодна з далучанай да дакладу картай савецкія войскі павінны былі нанесці папераджальныя ўдары па сілах вермахта з раёна Львова і Перамышля ў напрамку Кракава і далей на захад да Катавіцаў, Аполе, чэшскага Оламаўца і на поўнач, праз Лодзь, Ловіч, да самай мяжы Усходняй Прусіі, у той час як з раёна Брэста планаваўся ўдар на захад у напрамку Астралэнкі і Варшавы.
Канчатковая рэакцыя Сталіна на гэты план па сёння застаецца нам невядомай, і менавіта з гэтай прычыны існуюць розныя версіі гісторыкаў.
Так ці іначай, на досвітку 22 чэрвеня 1941 г. сілы вермахта пры падтрымцы іх хаўруснікаў адначасова атакавалі тэрыторыі Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі. У гэты дзень Сталін прамаўчаў, а да народаў СССР праз радыё звярнуўся наркам замежных спраўМолатаў. У сваёй прамове ён абвінаваціў гітлераўскую Германію, што яна «напала на
Савецкі Саюз без аб’яўлення вайны і не прад’явіўшы ніякіх прэтэнзій да яго». У сапраўднасці гэта не зусім так. А 4-й гадзіне ўранку 22 чэрвеня ў Берліне германскі рэйхсміністр замежных спраўЁахім Рыбентроп сустрэўся з савецкім амбасадарам Уладзімірам Дэканозавым і ўручыў апошняму мемарандум, у якім патлумачыў, што «Германскі рэйх вырашыў прыняць контрмеры ў сувязі з недружалюбнымі паводзінамі Савецкага Саюза ў дачыненні даяе», якія праявіліся, сярод іншага, у заключэнні 5 красавіка 1941 г. скіраванага супраць Германіі пакта з Югаславіяй і ў «небывалай канцэнтрацыі расійскіх войскаў на германскай усходняй мяжы».
Паводле сучасных расійскіх гісторыкаў, суадносіны сіл паміж Германіяй і яе саюзнікамі, з аднаго боку, і Савецкім Саюзам, з другога, 22 чэрвеня 1941 г. выглядалі наступным чынам:
Колькасны склад жывой сілы і ўзбраенняў
Вермахт і саюзнікі, Венгрыя, Румынія і Фінляндыя
(у т. л. на Усходнім фронце)
Чырвокая армія (у т. л. у дзейнай арміі)
Жывая сіла, чалавек
4 306 800
3 289 851
Танкі
6 700 (4 300)
22 600 (14 200)
Самалёты
13 700 (5 900)
20 000 (9 200)
Гарматы і мінамёты (без мінамётаў 50-мм калібру)
90 300 (47 200)
76 500 (32 900)
Як відаць, перавага сіл вермахта разам з саюзнікамі была ў жывой сіле, а па колькасці танкаў і самалётаў Чырвоная армія была значна наперадзе. Аднак у заходніх прымежных акругах на той момант было дыслакавана 170 дывізій і 2 брыгады, што складала 54 % колькасці ўсёй Чырвонай арміі (блізу 2,9 млн чалавек).
Самай вялікай праблемай савецкіх узброеных сіл у першыя месяцы вайны была дэзарганізацыя функцыянавання камандавання, вельмі кепскі стан сувязі. У выніку, напрыклад, ужо ў першы дзень вайны было знішчана 1200 баявых савецкіх самалётаў, пры гэтым большасці з іх нават не ўдалося падняцца ў паветра. Няўдалы загад галоўнакамандуючага савецкімі войскамі маршала Сямёна Цімашэнкі перайсці ў наступ адразу на трох франтах прывёў да таго, што
велізарная колькасць чырвонаармейцаў тут жа апынулася ў меншых і большых «катлах», падрыхтаваных камандзірамі войскаў праціўніка. Толькі на чацвёрты дзень вайны Стаўка Галоўнага Камандавання зразумела нерэальнасць спробаў арганізаваць контрнаступ. Да гэтага часу нямецкія войскі прасунуліся на розных напрамках ад 130 да 250 км у глыб тэрыторыі Савецкага Саюза. Перадавыя танкавыя сілы вермахта рассякалі савецкую абарону і імкліва рухаліся наперад, ахопліваючы сваімі клінамі значныя сілы Чырвонай арміі. 28 чэрвеня, праз тыдзень пасля пачатку вайны, была занятая сталіца Беларусі -Мінск. У рукі ворага патрапіла 319 тыс. палонных і вялікая колькасць ўзбраення. У стане маральнага паралічу знаходзіліся не толькі бальшавіцкі правадыр Сталін, але і камандуючы Заходняга фронту, генерал арміі Дзмітрый Паўлаў, які ў пачатку ліпеня быў выкліканы ў Маскву і расстраляны паводле прысуду вайсковага трыбунала. Такі ж лёс чакаў яго начальніка штаба генерала Уладзіміра Клімаўскіх. Сталін жане толькі застаўся жывым-здаровым, але і прызначыў сябе старшынёй навастворанага Дзяржаўнага Камітэта Абароны ды замяніў на пасадзе галоўнакамандуючага маршала Цімашэнку.