Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
войскаў пад Масквою і займеў рэпутацыю аднаго з улюбёных камандзіраў Сталіна. Перакінуты на Волхаўскі фронт пад Ленінград, Уласаў стаў намеснікам камандуючага фронту і камандзірам 2-й ударнай арміі, якая ў траўні-чэрвені 1942 г. апынулася ў акружэнні. Сам генерал Уласаў трапіў у нямецкі палон. Пачаўшы супрацоўнічаць з акупантамі, ён на пачатку 1943 г. стаў на чале нанова сфарміраванай РОА. Пачаткі гэтай арміі можна весці ад Рускай нацыянальнай народнай арміі (РННА), якая бы ла сфарміраваная ў верасні 1942 г. у раёне беларускага пасёлка Асінторф (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), на чале з былым чырвонаармейскім палкоўнікам Уладзімірам Баерскім.
Афіцэры і салдаты РОА ўдзельнічалі ў шэрагу баёў на баку вермахта на Усходнім фронце, прытым іх рэпутацыя, асабліва ў былых заходніх савецкіх рэспубліках і пазней у Польшчы, у цэлым не была добрай. Прычынай гэтага быў іх актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць мірнага насельніцтва, што не хацела падпарадкоўвацца Гітлеру.
3 часам РОА стала стрыжнем агульных узброеных сіл так званага «Камітэта вызвалення народаў Расіі» (руская абрэвіятура: КОНР), колькасны склад якіх у красавіку 1945 г. налічваў каля 130 тыс. чалавек. У гэты час сам Уласаў ды іншыя камандзіры вышэйзгаданых фарміраванняў ужо схіляліся на бок заходніх удзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Сталіца Чэхаславакіі Прага была фактычна вы-
Парад уласаўскай арміі пад расійскім трыкалорам. 22 чэрвеня 1943 г., Пскоў
Крыніца: https://foto-history.livejournal.c<
звалена ад нямецкіх акупантаў 7 траўня 1945 г. сіламі 1-й пяхотнай дывізіі КОНР пад камандай генерал-маёра Сяргея Бунячэнкі.
Пры канцы вайны генерал Уласаў трапіў у савецкі палон, быў асуджаны за «здраду Радзіме» і пакараны смерцю 1 жніўня 1946 г.
11.17. Фарміраванне антыгітлераўскай кааліцыі і карэнны пералом у баявых дзеяннях на савецка-нямецкім фронце. Ужо ў першыя дні вайны прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль, даўні праціўнік Сталіна і бальшавізму, выказаў публічную падтрымку Чырвонай арміі ў змаганні з вермахтам, «нягледзячы на розніцу палітычных сістэм Брытаніі і Расіі». 12 ліпеня 1941 г. паміж урадамі абедзвюх дзяржаў было заключана пагадненне аб узаемнай падтрымцы ў змаганні з нацысцкай Германіяй. Увосень таго ж года, падчас Маскоўскай канферэнцыі, да Вялікабрытаніі і СССР далучыліся ЗША. Так была запачаткавана антыгітлераўская кааліцыя, якая з часам пашыралася за кошт прыхільных да яе краін, і ў тым ліку эміграцыйных урадаў. Асабліва важную ролю напачатку адыгрывала ваенна-тэхнічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.
Панесеныя Чырвонай арміяй страты ў баявой і іншай тэхніцы, складанасці забеспячэння арміі і тылу харчаваннем, асабліва на першым этапе вайны, кампенсаваць было практычна немагчыма. I тут істотную ролю адыграла дапамога саюзнікаў СССР па кааліцыі.
Грунтуючыся назаконе аб ленд-лізе, прынятым 11 сакавіка!941 г., урад амерыканскага прэзідэнта Франкліна Дэлано Рузвельта пачаў аказваць вельмі значную ваенна-тэхнічную і іншую матэрыяльную дапамогу СССР. Пра яе аб’ёмы сведчаць наступныя табліцы.
Пастаўкі ЗША ў СССР (1941-1945)
а) баявая і іншая тэхніка (адзінак);
Назва
Колькасць
Танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі
12 537
Самалёты
15 481
Гарматы
7 944
Аўтаматы «Томсан»
150 000
Ваенныя караблі розных тыпаў
362
Аўтамабілі розных тыпаў
409 500
Матацыклы
32 200
Паравозы*
1 900
Дызель-электравозы*
66
Грузавыя вагоны
11 075
Металарэзныя станкі
38 100
Радыёстанцыі
35 000 000
Радыёлакатары
989
Прыёмнікі
5 899
Палявыя тэлефоны
189 000
б) камплектавальныя:
Аўтапакрышкі (шт.)
3 606 000
Чыгуначныя рэйкі (тыс. т)
685,7
Кабель палявы тэлефонны (міляў)
956 700
Кабель марскі (міляў)
2 100
Кабель падводны (міляў)
1 100
в) матэрыялы, сыравіна, паліва, абмундзіраванне:
Авіябензін (т)
242 800
Алюміній (т)
256 400
Выбуховыя рэчывы (т)
295 600
Бранявая сталь (т)
827 185
Каўчук натуральны (т)
103 500
Медзь першасная (т)
387 700
Мыльная аснова (т)
60 000 000
Шавецкая скура (т)
10 500 000
Боты вайсковыя (тыс. пар)
1 500
г) прадукты харчавання (тон):
Алей
120 000 000
Кансерваванае мяса
664 464 000
Масла
12 000 000
Мяса
180 000 000
Свіное сала
144 000 000
Цукар (да 1942 г.)
610 000
Новы этап Другой сусветнай вайны, падчас якога сілы вермахта і яго саюзнікаў страцілі стратэгічную ініцыятыву, пачаўся са стварэннем уліпені 1942 г. Сталінградскага фронту. Пасля няўдач Чырвонай арміі ў папярэдніх аперацыях на поўдні Расіі і на Каўказе пад пагрозай нацысцкай акупацыі апынуліся Паволжскі рэгіён і тэрыторыі на ўсход ад яго. 28 ліпеня 1942 г. Сталін падпісаў загад № 227які атрымаў папулярную назву «Ні кроку назад!» Каб спыніць наступ варожай арміі, загад прадпісваў, сярод іншага: «...сфарміраваць у межах фронту ад аднаго да трох (гледзячы па сітуацыі) штрафных батальёнаў (па 800 чалавек), куды накіроўваць сярэдніх і старшых камандзіраў і адпаведных палітработнікаў усіх родаў войскаў, якія завінаваціліся ў парушэнні дысцыпліны па баязлівасці або маральнай няўстойлівасці, і ставіць іх на больш цяжкія ўчасткі фронту, каб даць ім магчымасць выкупіць крывёю свае злачынствы супраць Радзімы... Сфарміраваць у складзе армій па 3-5 добра ўзброеных загараджальных атрадаў (да 200 чалавек у кожным), паставіць іх у непасрэдным тыле няўстойлівых дывізій і абавязаць іх у выпадку панікі і бязладнага адыходу частак дывізіі расстрэльваць на месцы панікёраў і баязліўцаў і такім чынам дапамагчы сумленным байцам дывізій выканаць свой абавязак перад Радзімай».
Тым не менш у сярэдзіне жніўня 1942 г.
Сталінград, бой у цэху завода «Красный Октябрь». 1942 г.
войскі вермахта пры падтрымцы італьянскіх і румынскіх вайсковых злучэнняў фарсіравалі Дон, a 13 верасня ўварваліся ў Сталінград.
Пасля двух месяцаў кровапралітных баёў у гэтым горадзе, дзе названым войскам супрацьстаялі арміі пад камандай генералаў Васілія Чуйкова і Міхаіла Шумілава, злучэнні 6-й германскай палявой арміі пад камандай фельдмаршала Фрыдрыха фон Паўлюса трапілі ў акружэнне і былі разбіты (капітуляцыя адбылася 2 лютага 1943 г.). У выніку бітвы за Сталінград Германія і яе хаўруснікі страцілі каля 700 тыс. салдат і афіцэраў, больш за 1400 самалётаў і каля тысячы танкаў. Незваротныя страты Чырвонай арміі склалі 478 тыс. салдат і афіцэраў, 2,8 тыс. самалётаў, 4,3 тыс. танкаў.
Параза гітлераўскіх войскаў пад Сталінградам, па сутнасці, стала паваротным пунктам у ходзе вайны ва Усходняй Еўропе. У Чырвонай арміі адбылася замена старога пакалення камандзіраў: былі адхілены ад непасрэднага камандавання баявымі злучэннямі маршалы Клімент Варашылаў, Сямён Будзённы, Рыгор Кулік, Сямён Цімашэнка, шэраг генералаў і афіцэраў. На першыя месцы вылучыліся камандзіры, якія ўмелі дасягаць перамог няхай сабе і коштам вялікіх страт у жывой сіле і тэхніцы: Георгій Жукаў, Іван Конеў, Аляксандр Васілеўскі, а таксама нядаўні вязень турмы НКВД Канстанцін Ракасоўскі ды іншыя.
Маршал Георгій Жукаў з камандзірамі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі
Камандарм 2-га рангу Іван Конеў.
Здымак пачатку 1940-х гг.
Маршал Канстанцін Ракасоўскі ў 1960-х гг.
Маршал Аляксандр Васілеўскі. Здымак 1970-х гг.
Паспяховыя дзеянні Чырвонай арміі ў першай палове 1943 г. дазволілі вызваліць каля 500 тыс. кв. км тэрыторыі, у асноўным расійскай, у тым ліку гарады Варонеж, Вязьму, Ржэў, Курск, Белгарад, Харкаў, часткі Паўночнага Каўказа і Данбаса. Пры канцы сакавіка 1943 г. была прарваная блакада Ленінграда.
На пачатку 1943 г. актывізаваўся партызанскі рух. Агулам на працягу ўсёй вайны ў партызанскіх фарміраваннях Расіі прымалі ўдзел больш за 250 тыс. чалавек (прыкладна 14 ад агульнай колькасці партызан на тэрыторыі СССР), дзейнічалі 35 тыс. падпольшчыкаў. Супольнымі намаганнямі яны вывелі са строю 650 тыс. нямецкіх акупантаў і кала бірантаў, падарвалі больш за 4 тыс. эшалонаў, сотні танкаў, аўтамашын, самалётаў, мастоў і іншых аб’ектаў інфраструктуры.
3 надыходам лета 1943 г. гітлераўскія войскі зноў паспрабавалі перахапіць стратэгічную ініцыятыву на Зёходнім фронце. Галоўныя падзеі адбываліся на Курскай дузе, дзе існаваў клін-выступ пазіцый Чырвонай арміі ў дыслакацыі войскаў праціўніка. Дзве групоўкі вермахта, якімі камандавалі фельдмаршалы Гюнтэр фон Клуге і Эрых фон Манштайн, павінны былі прабіць аснову выступу і ўзяць у кола абкружаныя злучэнні Чырвонай арміі. Ім супрацьстаялі войскі савецкіх, Цэнтральнага і Варонежскага, франтоў пад каман-
дай генералаў Канстанціна Ракасоўскага і Мікалая Ватуціна. Бітва пачалася 5 ліпеня, а яе кульмінацыяй стала танкавая баталія пад Прохараўкай, у якой з абодвух бакоўудзельнічала больш за 1,5 тыс. танкаўі самаходных артылерыйскіхустановак (САУ). Напачатку наступ гітлераўскіх войскаў быў спынены, а падчас контрнаступу Чырвонай арміі ў жніўні былі вызвалены чарговыя значныя тэрыторыі Расіі і часткова Украіны. Увосень баявыя дзеянні разгарнуліся на расійска-ўкраінскім і расійска-беларускім памежжы, Чырвоная армія ўвайшла ва ўкраінскі Кіеў і беларускі Гомель.
Падзеі на савецка-германскім фронце істотна паўплывалі на палітычную сітуацыю ў Еўропе і свеце. Блок «Цэнтральнай восі дзяржаў» пачаў распадацца. У верасні 1943 г. у Маскве адбылася канферэнцыя кіраўні юў знешнепалітычных ведамстваў Савецкага Саюза, Вялікабрытаніі і ЗША, падчас якой былі прынятыя рашэнні давесці вайнуз нацысцкай Германіяй і яе саюзнікамі да пераможнага канца, распрацаваныя прынцыпы пасляваеннагаўладкавання свету, намечаны план стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
На канферэнцыю, якая адбылася 28 лістапада 1 снежня 1943 г. у іранскім Тэгеране, з удзелам Чэрчыля і Рузвельта, першы і апошні разужыцці самалётампрыляцеўСталін. Гэты «подзвіг» ён здзейсніў не дарма: падчас канферэнцыі яму ўдалося дамагчыся ад кіраўнікоў ЗША і Вялікабрытаніі цвёрдага абяцання адкрыць у 1944 г. другі фронт на захадзе Еўропы, а галоўнае абяцанняў гарантаваць далейшае існаванне палітычных сфераў уплыву на пасляваенны час.
Сталін, Рузвельт і Чэрчыль падчас Тэгеранскай канферэнцыі
Рашэнні Тэгеранскай канферэнцыі былі дэталізаваны на мірнай канферэнцыі, якая адбылася 4-11 лютага 1945 г. у крымскай Ялце. Заходнія лідары канчаткова пагадзіліся на пасляваенны падзел не толькі самой Германіі, але і ўсёй Еўропы. He ўсе рашэнні гэтай канферэнцыі былі добра прадуманыя, што прывяло да кансервацыі сталінскіх парадкаўу савецкай імперыі і да шматгадовай «халоднай вайны».