Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Савецкія і некаторыя сучасныя расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што бальшавіцкія кіраўнікі СССР, аддаўшы загад на ўвядзенне сіл Чырвонай арміі у Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, «рабілі вымушаны крок» і «бралі пад ахову насельніцтва гэтых тэрыторый і іх маёмасць». Такога кшталту сцвярджэнні цалкам абвяргаюцца даўно ўжо апублікаванымі дакументамі з архіва міністэрства замежных спраў Германіі. У сакрэтнай тэлеграме Рыбентропа свайму паслу ў Маскве за 3 верасня 1939 г. (№ 253) апошняму прапаноўвалася абмеркаваць пытанне з Молатавым наконт таго, «ці палічыць Савецкі Саюз пажаданым, каб руская армія выступіла ў спрыяльны момант супраць тыхпольскіх вайсковых сіл, якія знаходзяцца ў рускай зоне ўплыву». У сваю чаргу пасол Шуленбург 17 верасня ўтэлеграме (№ 371) інфармаваў свайго шэфа наступным чынам: «Сталін у прысутнасці Молатава і Варашылава прыняў мяне ў 2 гадзіны ночы і заявіў, што Чырвоная армія перасячэ савецкую мяжу а шостай гадзіне раніцы на ўсёй яе працягласці ад Полацка да Камянец-Падольска». Больш даверлівыя адносіны паміждзвюма дзяржавамі ў напружанай міжнароднай сітуацыі таго часу было б цяжка сабе ўявіць.
22 верасня 1939 г. назнак сумеснай перамогі Чырвонай арміі і гітлераўскага вермахта над зненавіджанай з абодвух бакоў Польшчай у беларускім Брэсце адбыўся супольны савецка-германскі вайсковы парад, які прымалі камандзір XIX механізаванага корпуса германскай арміі генерал Гайнц Гудэрыян і камандзір савецкай 29-й асобнай танкавай брыгады Сямён Крывашэін.
Кіраўнік савецкага ўрада Вячаслаў Молатаў падвёў вынікі гэтай вайны наступным чынам: «Кіраўнічыя колы Польшчы нямала фанабэрыліся «трываласцю» сваёй дзяржавы і «магутнасцю» свайго
войска. Аднак аказалася дастаткова кароткага ўдару па Польшчы з боку спачатку германскай арміі, а потым Чырвонай Арміі, каб нічога не засталося ад гэтага звыродлівага стварэння Версальскай дамовы». Такім чынам, савецкае кіраўніцтва пацвердзіла свой чынны ўдзел у развязванні Другой сусветнай вайны.
Акт помсты Сталіна палякам за паражэнне ў савецка-польскай вайне 1920 г„ аднак, меў свой жахлівы працяг. Калі Чырвоная армія ўвайшла натэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, камандаванне польскай арміі дало загад сваім войскам на гэтай тэрыторыі трымацца палажэнняў Дамовы аб ненападзе паміж СССР і Полыпчай за 25 ліпеня 1932 г. і не аказваць узброенага супраціву савецкім часткам. Далёка не ўсюды гэты загад выконваўся, але ў выніку вялікая колькасць вайскоўцаў сярод якіх больш за 20 тысяч складалі толькі што прызваныя ў польскае войска (найперш з тэрыторый Украіны і Беларусі) афіцэры-рэзервісты з ліку настаўнікаў, медыкаў, інжынераў, цывільных службоўцаў была інтэрнаваная органамі НКВД. Інтэрнаваных размясцілі ў некалькіх лагерах на тэрыторыі Расіі і Украіны. Па першым часе яны мелі адносна нармальныя ўмовы: ім дазвалялася насіць вайсковыя знакі адрознення, нават мець пры сабе халодную зброю; рацыён іх харчавання як на савецкія ўмовы быўне самы горшы. Аднак 5 сакавіка 1940 г. кіраўнік
НКВД Лаўрэнцій Берыя даслаў Сталіну дакладную нататку за №794/5, у якой абвінаваціў інтэрнаваных вайскоўцаў у «антысавецкіх настроях» і вядзенні «антысавецкай агітацыі» і прапанаваў «справы аб знаходжанні ў лагерах для ваеннапалонных 14 700 чалавек, былых польскіх афіцэраў, чыноўнікаў, памешчыкаў, разведчыкаў, жандараў, асаднікаў і наглядчыкаў турмаў... разгледзець у асобым парадку, з прымяненнем да іх найвышэйшай меры пакарання расстрэлу». У гэтай жа нататцы ў дадатак прапаноўваласярасстраляць 11 ООО «былых памешчыкаў, фабрыкантаў, афіцэраў», якія знаходзіліся ў турмах Заходняй Украіны
Deut«oh-»o«J»U»oh« 0r»nsud FreondaciaiftMerliaf.
Pie iiuutecoo itsicbsrsgierung uno die iiegi erung der CdSSb betrsohUa •• n*cb dea JUioelnandsrіаШп dev biaberi^eu polniecbsn Sissies aussoaJUosltcu al* Lbre tailgate, la diesea Cablet co die huiio und Ordiwn^ viederbereuetelloa und den dorl lebeuden Velkereciud tea ein ihrer rblkischoo ilfeuart entsprecbende* frieulicl»* Deeein su sicaera. Zu dioeea Zeecke baben si* uich ab*r felpendss jeeinigli
Artikel 1
We Deutsch* Belahsrefierung and die Kogi.rung dor UdSSB lege: *1* Orens* der beidereslttffea deicaslatereoeou is Gcolei* d*e Msberirec pobisci.en Stsatee di* I>inle feet, die in der anlie-cnden Karla elngexeichnet iet uod in sines ergaasendoa frotokoU naber bescarieben eerden sell,
ArtUel II
Baids Tell* erks.iasu dj* io irtlkel I fsstgelsgt* Creus* der b*id*r**ltlt«u R*icb*int»r«a*ee •is enagaltlg an uud ..rd*» Jeglich* Jinuieohu^ driti.r Middle la diss* Keg elung ablsfanen.
Сакрэтны пратакол да германска-савецкай дамовы за 28 верасня 1939 г.
і Заходняй Беларусі. На згаданым дакуменце стаяць візы членаў бальшавіцкага палітбюро Сталіна, Варашылава, Молатава, Анастаса Мікаяна з прыпіскай: «т. Калінін за; т, Кагановіч за». Інтэрнаваных асоб, якія знаходзіліся ў лагерах у Казельску (Смаленская вобласць), Асташкаве (Калінінская вобласць) і Старабельску (Варашылаўградская вобласць Украіны), на працягу трох тыдняў, да 10 красавіка 1940 г., дастаўлялі ў лес паблізу вёскі Капшнь, недалёка ад Смаленска, а таксама ў Калінінскае і Харкаўскае ўпраўленні НКВД і забівалі стрэламі са стралковай зброі ў патыліцы. Ахвярамі гэтай «аперацыі» (разам з асобамі, забітымі ў Кіеве, Мінску, Херсоне) сталі 21 857 чалавек, сярод якіх значную частку складалі беларусы, украінцы, габрэі.
Наступнай мэтай экспансіянізму сталінскай Расіі стала Фінляндыя, якая, як мы ведаем, здолела адстаяць сваю незалежнасць падчас расійскай грамадзянскай вайны. 14 кастрычніка 1920 г. паміж
Расіяй і Фінляндыяй быўзаключаны пакт аб ненападзе, які ў 1934 г. быў пралангаваны на наступныя 10 гадоў.
Тым не менш, згодна з дадатковым пратаколам да сталінскагітлераўскай дамовы за 23 жніўня 1939 г., Фінляндыя павінна была пагадзіцца на «тэрытарыяльна-палітычнае пераўладкаванне», і права на такое «пераўладкаванне» аддавалася маскоўскім бальшавікам. Адпаведныя дзеянні сталінскага ўрада і Чырвонай арміі не прымусілі сябе доўга чакаць. Савецкая Расія напала на Фінляндыю 30 лістапада 1939 г. без абвяшчэння вайны. У якасці падставы для нападу савецкая прапаганда вылучыла тэзіс, нібыта «праходжанне савецка-фінскай мяжы за 32 км ад Ленінграда несла пагрозу Савецкай дзяржаве і Ленінграду». Прапагандысты, аднак, забываліся дадаваць, што ўсё насельніцтва Фінляндыі на той час было меншым за насельніцтва таго ж Ленінграда з прыгарадамі.
Перад гэтым толькі ў верасні-кастрычніку дзеяч Камінтэрна, этнічны фін Ота Куўсінен пабываў у кабінеце Сталіна не менш за 20 разоў. Першыя дні савецка-фінскай вайны выявілі прычыну гэтых выклікаў. 1 снежня ў памежным гарадку Тэрыёкі раптоўна аб’явіў пра сваё існаванне «рабоча-сялянскі ўрад Дэмакратычнай Рэспублікі Фінляндыі» на чале з тым самым Куўсіненам.
Рушыўшы ў бой, савецкія дывізіі адразу ж наткнуліся на зацяты супраціў. Высветлілася, што Чырвоная армія была абсалютна не падрыхтаваная да вайны ў зімовых умовах. Перакінутыя з Украіны дывізіі не мелі зімовага абмундзіравання, пачаліся масавыя выпадкі абмаражэння. У савецкіх дывізій не хапала патрэбнай аўтаматычнай зброі. Савецкія транспартныя сродкі таксама не былі прыстасаваныя да баявых дзеянняў ва ўмовах суровай зімы. Чырвонаармейцы не ўмелі весці агонь на бягу, на лыжах. Раптоўна з’яўляючыся ў нечаканых месцах, фінскія снайперы наносілі савецкім войскам адчувальныя страты. Няўменне чырвонаармейцаўхадзіць на лыжах спрабавалі кампенсаваць мабілізацыяй у дзейную армію прафесійных лыжнікаў-спартсменаў, і шмат хто ў выніку бясслаўна загінуў.
Спробы адкінуць фінскую армію лабавым ударам па ўмацаваннях працяглай, але ўжо не надта сучаснай на той момант «лініі Манергейма» сканчваліся велізарнымі стратамі. Галоўныя камандзіры Чырвонай арміі дэманстравалі сваю некампетэнтнасць. Сталіну
давялося выклікаць з Далёкага Усходу генерала Рыгора Штэрна і замяніць камандуючага Ленінградскім фронтам генерала Мерацкова на маршала Сямёна Цімашэнку. Каб узняць дух савецкіх войскаў, на фронт былі адпраўлены добраахвотнікі камсамольцы Ленінграда і Масквы. Шмат хто з іх прайшоў толькі кароткатэрміновую, якая доўжылася ўсяго некалькі тыдняў, вайсковую падрыхтоўку. Кінутыя ў бой добраахвотнікі неслі велізарныя страты.
У цэнтральных гарадах Расіі, Маскве і Ленінградзе, неўзабаве пачаў адчувацца недахоп харчавання. Незвычайна суровыя маразы ўзімку 1939-1940 гг. прывялі да транспартных перабояў. Вайна супраць маленькай Фінляндыі нечакана аказалася длясавецкага кіраўніцтва зусім не пераможнай. Толькі ў пачатку лютага 1940 г., сканцэнтраваўшы на фронце 27 дывізій (якім супрацьстаялі толькі дзевяць фінскіх), тысячы гармат і танкаў, Чырвоная армія пад камандаваннем Цімашэнкі здолела прарваць «лінію Манергейма». Савецкія танкі выйшлі на аператыўную прастору, і Фінляндыі, якая сутыкнулася з перспектывай атрымання ў сябе ўрада Куўсінена, нічога не заставалася, як звярнуцца да СССР з просьбай аб замірэнні. 12 сакавіка 1940 г. была заключана мірная дамова, згодна з якой фактычна ўвесь Карэльскі перашыек і значная частка тэрыторый на поўнач ад яго, усё Ладажскае возера, шэраг астравоў у Фінскім заліве, часткі астравоў Рыбачы і Сярэдні аддаваліся Саветам. Таксама сталінскі ўрад атрымоўваў у арэнду тэрмінам на 30 гадоў паўвостраў Ханка. Разам з тым бальшавіцкі «ўрад» Фінляндыі давялося распусціць. Вернаму сталінцу Куўсінену ва ўзнагароду была дадзена Масквой пасада старшыні Вярхоўнага Савета новаўтворанай Карэла-Фінскай ССР (праіснавала да 1956 г. і была анексавана Расіяй).
Згодна з цяперашнімі ацэнкамі гісторыкаў, Савецкі Саюз страціў падчас зімовай вайны каля 100 тыс. чалавек забітымі супраць прыкладна 20 тыс. з боку фінскай арміі і мірнага насельніцтва. Але не толькі цяжкімі фізічнымі стратамі вымяраўся вынік фінскай вайны для сталінскай Расіі. У снежні 1939 г. Ліга Нацый фармальна асудзіла СССР за агрэсію і выключыла яго са складу Лігі. Да гэтага часу толькі тры дзяржавы былі асуджаныя Лігай Нацый як агрэсары: мілітарысцкая Японія, фашысцкая Італія і нацысцкая Германія. Цяпер да гэтага спісу дадаўся бальшавіцкі Савецкі Саюз.
Гэта ўсё, аднак, толькі развязала рукі сталінскаму кіраўніцтву Расіі, якое ў якасці наступных мішэняў сваёй агрэсіўнай палітыкі выбрала краіны Балтыі і румынскую Бесарабію, Адразу пасля сумеснага выступу СССР і Германіі супраць Полыпчы на пачатку Другой сусветнай вайны Савецкі Саюз ваўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад урадаў Латвіі, Эстоніі і Літвы падпісання каланіяльных пагадненняў пра стварэнне на іх тэрыторыях савецкіх вайсковых баз. Такія пагадненні былі ў выніку падпісаны ўжо ў кастрычніку 1939 г., бо ўрады балтыйскіх краін апынуліся сам-насам супраць двух магутных на той час агрэсараў. Да савецкіх вайскоўцаў там неўзабаве далучыліся супрацоўнікі НКВД і вайсковай разведкі. Кабкрыху пацешыць самалюбства літоўскіх кіраўнікоў, Вільня і Віленскі край былі перададзены Сталіным Літве. У снежні 1939 г. Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь былі фармальна далучаны даадпаведных савецкіх рэспублік.