• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У Расіі ў гэты час былі пабудаваны некалькі магутных электрастанцый на Волзе і на рацэ Ангары ў Сібіры, уведзены ў эксплуатацыю канал Волга Дон.
    Савецкі Саюз спяшаўся вырабіць атамную бомбу, каб не дапусціць стварэння перавагі ў свеце на карысць адзінага на той час уладальніка атамнай зброі Злучаных Штатаў Амерыкі. На стварэнне атамнай бомбы былі мабілізаваны найлепшыя савецкія навукоўцы. Узначаліў гэтую працу ўсёма-
    Канал Волга Дон пасля яго адкрыцця ў 1952 г.
    гутны «наркам тэрору» Лаўрэнцій Берыя, які ў той час займаў пост намесніка старшыні савецкага ўрада. Савецкая выведка пачала масава вербаваць агентаў дзеля здабывання любой інфармацыі, якая датычыла атамнай энергіі. На расійскай тэрыторыі з’явілася некалькі спецыялізаваных інстытутаў, закрытых гарадкоў і палігонаў; было створана спецыяльнае міністэрства сярэдняга машынабудавання фактычна міністэрства будаўніцтва і выкарыстання атамнай энергіі. У 1949 г. Масква абвясціла аб стварэнні атамнай бомбы, а яшчэ праз чатыры гады і пра стварэнне бомбы вадароднай, патэнцыял знішчэння якой быў беспрэцэдэнтным у свеце. За год да смерці Сталіна беспасярэднія ваенныя выдаткі СССР складалі амаль чвэрць усяго яго гадавога бюджэту.
    Прымусовае выкарыстанне працоўнай сілы ў пасляваенны перыяд набыло новы размах. Вязні ГУЛАГу скіроўваліся для выканання самых цяжкіх прац на бязлюдных абшарах Крайняй Поўначы, Сібіры і Далёкага Усходу Расіі. У вырашальнай ступені іх рукамі і нярэдка коштам іх жыццяў будаваўся канал Волга Дон, здабывалася золата і ўран, будаваліся ўстаноўкі па вытворчасці ядзернай энергіі. Трэба адзначыць, што жахлівыя ўмовы знаходжання ў ГУЛАГу, здзекі наглядчыкаў са зняволеных сталі прычынай шматлікіх бунтаў і сапраўцных паўстанняў вязняў; нярэдка імі кіравалі кадравыя афіцэры Савецкай арміі з ліку тых самых вязняў. У 1950 г. у розных лагерах адбыліся масавыя расстрэлы зняволеных: афіцэры МГБ выконвалі пастаўленую кіраўніцтвам задачу скараціць колькасць вязняў на 5 %.
    У той самы час бальшавіцкае кіраўніцтва імкнулася прадэманстраваць усяму свету, як яно дбае пра інтарэсы звычайных людзей. Яшчэ ўвосень 1947 г. Сталін даў указанне скасаваць картачную сістэму забеспячэння насельніцтва найважнейшымі прадуктамі харчавання крок, на які ў той час не маглі пайсці нават урады іншых пацярпелых у вайну еўрапейскіх краін. Аднак вынік такой акцыі сталінскага кіраўніцтва меў свой адваротны бок: устанаўленне фіксаваных цэн у СССР прывяло да таго, што рознічная цана 1 кг чорнага хлеба павялічылася з 1 да 3,40 руб., 1 кг мяса з 14 да 30 руб., 1 кг цукру -з 5,50 да 15 руб., 1 кг масла з 28 да 66 руб., 1 л малака з 2,50 да 8 руб.
    Мінімальная заработная плата складала 300 руб. у месяц. Сярэдняя заработная плата была роўная 475 руб. у 1946 г. і 550 руб. у 1947 г. Для нізкааплатных катэгорый рабочых 1 службоўцаў адначасова з усталяваннем адзіных дзяржаўных коштаў існавала надбаўка да 110 руб. у месяц (у старым вылічэнні) у выглядзе павелічэння зарплаты для тых, хто зарабляў менш за 900 руб.
    Грашоваярэформа канца 1947 г. фактычна канфіскоўвала наяўныя грошы ў насельніцтва. Фармальна абмен праводзіўся паводле курсу 10:1, аднак большыя (ад 3 тыс. руб.) сумы гатоўкі абменьваліся паводле горшых і горшых курсаў. Гэта моцна ўдарыла найперш па найлепшых працаўніках высокакваліфікаваныхрабочых, тэхнічнай інтэлігенцыі. Аднак партыйна-савецкія работнікі даведаліся пра меркаваны абмен раней за звычайных грамадзян і паспелі перавесці свае грошы на ашчадныя кніжкі, зрабілі іншыя аперацыі, што дазволіла ім нават выйграць у выніку гэтага абмену.
    Сталінісцкая і неасталінісцкая прапаганда як вялікае дасягненне бальшавіцкага рэжыму пасля вайны падавала і цяпер падае той факт, што тады фактычна кожны год абвяшчалася зніжэнне рознічных цэн на важныя прадукты і тавары. Аднак гэтае зніжэнне адбывалася збольшага на фоне той самай нізкай прадукцыйнасці працы, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Гісторыкі Міхаіл Гелер і Аляксандр Некрыч прааналізавалі сутнасць такога «цуду» і высветлілі наступнае. Сакрэт паніжэння коштаў надзвычай просты: ён заснаваны перш за ўсё на велізарным узлёце цэн пасля пачатку калектывізацыі. У сапраўднасці, калі прыняць цэны 1937 года за 100, то высветліцца, што цэны на печаны жытні хлеб ўзраслі з 1928 па 1937 г. у 10,5 разу, а да 1952 г. амаль у 19 разоў! Цэны на ялавічыну 1-га гатунку ўзраслі з 1928 па 1937 г. у 15,7, а да 1952 г. у 17 разоў; на свініну адпаведна ў 10,5 і ў 20,5 разу. Цана на селядцы вырасла да 1952 г. амаль у 15 разоў. Кошт цукру падняўся да 1937 г. у 6 разоў, а да 1952 г. у 15 разоў. Цана на алей павялічылася з 1928 па 1937 г. у 28 разоў, а з 1928 да 1952 г. у34разы. Цэны на яйкі ўзраслі з 1928 па 1937 г. у 11,3 разу, ада 1952 г. у 19,3 разу. I, нарэшце, кошты на бульбу падняліся з 1928 па 1937 г. у 5 разоў, а ў 1952 г. былі ў 11 разоў вышэйшымі за ўзровень цаны 1928 г.
    Праблемы развіцця расійскага грамадства, з якімі сутыкнуліся бальшавіцкія лідары ў першыя пасляваенныя гады, прывялі да
    ўзмацнення сярод іхжорсткай лініі. Супраць людзей, якія хоць чым маглі не спадабацца Сталіну і яго найбліжэйшаму атачэнню, усчыналіся кампаніі, узбуджаліся крымінальныя справы.
    У 1946 г. у складзе савецкага ўрада, які цяпер пачаў называцца Саветам Міністраў, былі ўтвораны два міністэрствы, якія павінны былі гарантаваць непахіснасць мадэлі аднаасобнага кіравання Сталіна Міністэрства ўнутраных спраў (руская абрэвіятура: МВД) і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (адпаведна: МГБ). Адначасова Берыя, узяўшы сабе за хаўрусніка Георгія Малянкова, пачынае разбірацца з прыхільнікамі іншага вернага сталінца, Андрэя Жданава. Пачалася чарговая хваля партыйных чыстак, ад якой пацярпела больш за 2 тыс. партыйных, дзяржаўных, гаспадарчых функцыянераў. Якзаўсёды, не абышлося без расстрэлаў, ахвярамі якіх сталі, сярод іншых, асуджаныя па так званай «ленінградскай справе» старшыня Дзяржплана СССР Мікалай Вазнясенскі, сакратар ЦК ВКП(б) Аляксей Кузняцоў, старшыня Савета Міністраў РСФСР Міхаіл Радзіёнаў, першы сакратар Ленінградскага абкама і гаркама ВКП(б) Пётр Папкоў і іншыя.
    Палітыка рэпрэсій закранула таксама шэраг камандзіраў Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту (ВМФ): партыйныя кіраўнікі
    баяліся, што генералы, адміралы, якія мелі досвед удзелу ў жахлівай вайне, могуць арганізаваць пераварот. У1946 г. пад «суд гонару» былі аддадзеныя галоўнака маідуючы ВМФ адмірал Мікалай Кузняцоў, адміралы Леў Галер, Уладзімір Алафузаў, Георгій Сцяпанаў. Усе яны атрымалі турэмныя тэрміны ад 4 да 10 гадоў, аднак адмірал Кузняцоў у выніку быў вызвалены ад адбывання пакарання, а Галер памёр у турэмным лазарэце. У 1946 г. быў арыштаваны галоўны маршал авіяцыі Аляксандр Новікаў. Былі сфабрыкаваны таксама «справы» супраць маршала авіяцыі Сяргея Худзякова, генерал-палкоўні ка
    Адмірал Мікалай Кузняцоў
    Васілія Гордава, генерал-маёраў Паўла Панядзеліна і Мікалая Кірылава, у выніку чаго ўсе яны пасля некалькіх гадоў знаходжання ў турмах былі ў жніўні 1950 г. расстраляны. Стандартныя абвінавачванні (ніколі не даказаныя) супраць гэтых асоб гучалі як «шпіянаж на карысць англійскай і амерыканскай разведак», «здрада Радзіме». Пасля смерці Сталіна ўсіх вышэйзгаданых камандзіраў рэабілітавалі.
    Сталін таксама працягваў палітыку масавых дэпартацый насельніцтва, скіраваную перадусім супраць жыхароў краін Балтыі, Заходняй Украіны і Беларусі, якія не падтрымлівалі палітыкі гвалтоўнай калектывізацыі. У першыя пасляваенныя гады ў названых краінах дзейнічалі і ўзброеныя рухі супраціву, напрыклад, Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (украінская абрэвіятура: ОУН) ды інш.
    Пры канцы 1948 г. у МГБ была сфабрыкавана яшчэ адна гучная справа аб «Габрэйскім антыфашысцкім камітэце». Гэтая арганізацыя была створана падчас Другой сусветнай вайны савецкімі ўладамі дзеля «мабілізацыі савецкай і сусветнай грамадскай думкі супраць злачынстваў фашызму». Цяпер жа ў Савецкай Расіі пачыналася кампанія супраць «бязродных касмапалітаў», галоўнай мэтай якой была дыскрэдытацыя гістарычнай падзеі заснавання на Блізкім Усходзе самастойнай Дзяржавы Ізраіль. Група вядомых дзеячаў-габрэяў (чыноўнікі, дзеячы культуры і мастацтва) была арыштаваная, шматхто (Барыс Шымеліёвіч, Саламон Лазоўскі, Іосіф Юзэфовіч, Эмілія Тэўмін і іншыя) расстраляны.
    Крыху пазней МГБ распрацавала яшчэ адну справу, якую пачалі называць «справай урачоў». Па ёй былі затрыманы дзясяткі вядомых дактароў, у асноўным таксама габрэяў (Мірон Воўсі, Міхаіл і Барыс Коганы, ЯкаўЭтынгер, Аляксандр Фельдман, Мікалай Шарашэўскі, Аляксандр Грынштэйн і іншыя), але адразу пасля смерці Сталіна яны былі адпушчаны і ў большасці вярнуліся на ранейшае месца працы.
    Пад наглядам МГБ, пры падтрымцы праваслаўнага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія (Сіманскага), у 1946 г. быў скліканы так званы Львоўскі сабор грэка-каталіцкай царквы, у якім не прыняў удзел ніводзін дзейны на той час уніяцкі біскуп. На гэтым мерапрыемстве было вызначана далучыць грэка-каталіцкія епархіі да Рускай праваслаўнай царквы. Такое рашэнне не было падтрымана ні Ватыканам, ні вялікай колькасцю вернікаў, і грэка-каталіцкая царк-
    ва ў СССР фактычна сышла ў падполле.
    Бальшавіцкі правадыр Іосіф Сталін памёр 5 сакавіка 1953 г. Цісканіна на вуліцах Масквы падчас яго пахавання забрала жыцці соцень (паводле іншых звестак тысяч) людзей і стала апошнім злавесным акордам у палітычнай біяграфіі бальшавіцкага тырана.
    11.20.	Пасляваеннае ўладкаванне ceenty; знешняя палітыка савецкай імперыі познясталінскага часу. Спадзяванні многіх людзей, што ў пасляваенны час прадоўжыцца цеснае супрацоўніцтва краін, якія супольна перамагалі гітлераўскую Германію, аказаліся марнымі. Кіраўнікі Вяліка-
    Копм* .
    Р С . С Р
    . 3 0 С РА' Іі-А »
    Гр. t'T 1 7с^:яоі.яч*/чер.	‘
    •	сі-втьсоі пяіьдйсм® трільего воер^’і 4Ь лйў цйчгсх.-учх сдеі-лвНмй грудЧсл мтм о ЧіГ к К.І/.Г	diM Гр^hCHJ І -'
    о ейертм ।3 года (лнрш масмцч 6 чмсла пржвае.-ші	»нп,ісь »і > с ь. Уеето ~
    •	• , • ,
    і .ісл/бл^ * ’ РБ А. —
    Ыесю регйстрмцйн: ^рбакоасг.ов fauflopo :шо Г. .Аосхт,. айдйчй v «арш гД Р г. . к.о. Рчьедуімнл осрр вапасем актов , ' -« ■ л’о	.юдішсь. С.. .
    Р'НТь; <чірчс.чсН/.з уллпчл.! гсз. .’ЮС'лВЫ.