• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Тэатральны рэжысёр Саламон Міхоэлс
    і «Іван Жахлівы» (2-я серыя) вышэйпамянёнага Сяргея Эйзенштэйна, а таксама Шостая сімфонія Сяргея Пракоф’ева, опера «Вялікая дружба» Вано Мурадэлі.
    У сувязі са справай «Габрэйскага антыфашысцкага цэнтра», пра якую гаворка ішла вышэй, быў учынены сапраўдны пагром габрэйскай літаратуры і культуры ў СССР. Расстралялі асоб, якія на той час былі галоўнымі прадстаўнікамі літаратуры на ідыш -Іцыка Фефера, Перэца Маркіша, Льва Квітко, Давіда Бергельсона, Давіда Гафштэйна, а рэжысёр Саламон Міхоэлс быўзабіты агентамі МГБ проста падчас гастроляў яго тэатра ў Мінску.
    11.22.	Крызіс камуністычна-савецкай сістэмыў 1953-1985 гг.: хрушчоўскі этап. Яшчэза некалькі гадзін дасмерці Сталіна яго паплечнікі размеркавалі асноўныя пасады ў партыйна-савецкім кіраўніцтве. Старшынёй Савета Міністраў станавіўся Георгій Малянкоў і на той момант гэта была рэальна найвышэйшая пасада ў савецкай імперыі. Дзве іншыя найвышэйшыя прыступкі займалі Лаўрэнцій Берыя, якізноў непасрэдна ўзначаліў службы бяспекі і парадку, і Мікіта Хрушчоў, які павінен быў засяродзіцца на партыйна-бюракратычнай працы.
    Георгій Малянкоў Лаўрэнцій Берыя Мікіта Хрушчоў
    Іншыя кіраўнікі Прэзідыума ЦК Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС такую назву партыя насіла з 1952 г.), а найперш Лазар Кагановіч, Вячаслаў Молатаў, Клімент Варашылаў, Анастас Мікаян, а таксама Мікалай Булганін (які стаў міністрам абароны), больш за ўсё баяліся Берыі, пасля яго Малянкова, таму да пачатку восені напершыя пазіцыі ў дзяржаве выйшаў Хрушчоў, якога і абралі першым сакратаром ЦК. 3 ініцыятывы апошняга яшчэ 26 чэрвеня проста напасяджэнні Прэзідыума ЦКмаршал Жукаў разам з некалькімі генераламі арыштаваў Берыю. Той быўнеўзабаве аб’яўлены англійскім шпіёнам, асуджаны (але зусім не за ўчыненыя ім шматлікія злачынствы) і расстраляны 23 снежня таго самага года.
    Георгій Малянкоў, узначаліўшы ўрад, у жніўні 1953 г. выказаўся за змены ў палітыцы інвестыцый на карысць лёгкай і харчовай прамысловасці, каб нармалізаваць рынак самых неабходных насельніцтву тавараў. Ён таксама выказаў думку, што пры наяўнасці вадародных і атамных бомбаў новая сусветная вайна непазбежна прывядзе да гібелі ўсёй цывілізацыі. Такія выказванні не маглі падабацца партыйна-савецкаму кіраўніцтву, дзе дамінавала ваенна-прамысловае лобі. Гэта прадвызначыла лёс Малянкова як кіраўніка ўрада: у лютым 1955 г. яго нагэтай пасадзе замяніў Мікалай Булганін. Трэба адзначыць, што ўрад да гэтага часу пачаў ажыццяўляць палітыку асцярожнай дэсталінізацыі: з высылак пачалі вяртацца ацалелыя партыйныя і савецкія функцыянеры, а крыху пазней і іншыя нядаўнія
    вязні. Палітычныя абвінавачванні былі знятыя з тых народаў, якія некалі былі дэпартаваны са сваіх гістарычных тэрыторый. Толькі па-ранейшаму не дазволілі вярнуцца на Паволжа мясцовым немцам, у перададзены Украінскай ССР Крым крымскім татарам, а ў Грузію туркам-месхецінцам.
    ХХз’езд КПСС (люты 1956 г.) стаўпадзеяй, якая атрымаларозгалас і па-за межамі савецкай імперыі. У першую чаргу гэта адбылося таму, што на закрытым пасяджэнні з’езда быў зачытаны даклад Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах», у якім упершыню называліся некаторыя злачынствы сталінізму. Галоўная адказнасць за іх ускладалася на Сталіна і яго памагатых Яжова і Берыю; пра ўдзел свой ды іншых членаў партыйнага кіраўніцтва ў тэроры Хрушчоў не сказаў ні слова. He было пастаўлена пытанне аб адказнасці створанай кампартыяй сацыяльна-палітычнай сістэмы за тое, што адбылося. Акрамя таго, поўны тэкст хрушчоўскага дакладу ўпершыню быў апублікаваны толькі ў 1989 г., у часы перабудовы.
    Тым не менш агучаны даклад дазволіў істотным чынам паскорыць працэс рэабілітацыі бязвінна асуджаных вязняў ГУЛ АГу. Сотні тысяч людзей выйшлі на свабоду. Гэты працэс спрыяў распаўсюджванню крытычных думак наконт самога найвышэйшага кіраўніцтва СССР, асабліва сярод творчай і навуковай інтэлігенцыі ды моладзі. Захісталіся і пачалі знікаць з палітычнай арэны прасталінскія рэжымы ў «краінах народнай дэмакратыі». Увосень 1956 г. справа дайшла да адкрытых выступленняў рабочых і інтэлігенцыі ў Полынчы і Венгрыі. У Будапешце адбылося сапраўднае народнае паўстанне, якое было задушана савецкімі войскамі на загад Хрушчова, пры чынным удзеле будучага кіраўніка КГБ (руская абрэвіятура Камітэта дзяржбяспекі, што прыйшоў на змену ранейшаму МГБ) і КПСС Юрыя Андропава.
    Хрушчоўскія антысталінскія выпады былі з незадавальненнем успрынятыя даўнімі сталінскімі паплечнікамі з партыйнага кіраўніцтва Расіі. У чэрвені 1957 г. група, якую ўзначалілі Молатаў, Кагановіч, Малянкоў, выступіла супраць Хрушчова і паспрабавала зняць яго з пасады кіраўніка партыі. Але, апіраючыся на падтрымку тагачаснага міністра абароны Жукава і верных яму вайсковых злучэнняў, Хрушчову ўдалося перамагчы. Удзельнікі «антыпар-
    тыйнай групы» страцілі свае высокія пасады і ў большасці былі адпраўлены на гаспадарчую працу. Мікалай Булганін, які не выступіў на баку Хрушчова і Жукава, неўзабаве страціў пост старшыні Саўміна, які ў сакавіку 1958 г. заняў сам Хрушчоў. Зрэшты, на ўсялякі выпадак апошні, выкарыстаўшы фармальную нагоду абвінаваціць Жукава ў «банапартызме», неўзабаве дамогся таксама зняцця таго з пасады міністра абароны.
    За гэты час савецкая эканоміка вялікіх поспехаў не дасягнула. Асаблівая ўвага хрушчоўскага кіраўніцтва была звернутая на сельскую гаспадарку. Але замест таго, каб ужываць выпрабаваныя ў свеце спосабы павышэння прадукцыйнасці адпаведнай вытворчасці, кіраўніцтва СССР вырашыла і далей ісці экстэнсіўным шляхам. Пачалася грандыёзная кампанія па засваенні цалінных земляў, найперш на тэрыторыі Казахскай ССР і ў Заходняй Сібіры. Велізарныя фінансавыя ўліванні па першым часе збольшага кампенсаваліся адносна высокімі ўраджаямі на новых угоддзях, але пазней усё большую і большую праблему пачалі ствараць так званыя чорныя буры, якія нішчылі пасевы. Спроба Мікіты Хрушчова запазычыць у ЗША досвед пашырэння пасеваў кукурузы, як найважнейшай злакавай і тэхнічнай культуры, без уліку кліматычных і сацыяльна-эканамічных умоў савецкіх рэспублік пацярпела няўдачу. У 1959 -1964 гг. сярэднегадавая вытворчасць збожжа на душу насельніцтва ў СССР рэдка калі перавышала ўзровень царскай Расіі паводле стану на 1913 г. Ад пачатку 1960-х гг. СССР зноў пачаў закупляць збожжа за мяжою.
    У 1958 г. калгасы і саўгасы атрымалі ў сваё распараджэнне тэхніку, якая да таго належала машынна-трактарным станцыям (МТС), але чаканага эфекту гэта не дало: самі гаспадаркі не спраўляліся з аплатай і рамонтам тэхнікі, якасць якой была наогул невысокай.
    У выніку правалаў сельскагаспадарчай палітыкі адмененыя пасля смерці Сталіна абавязковыя пастаўкі прадуктаўз сялянскіхпадвор’яў паступова пачалі кампенсаваць праз уразанне зямельных участкаў, рознага кшталту забароны трымаць асабістую скаціну. Пры гэтым прапаганда раз за разам паўтарала высунуты Мікітам Хрушчовым лозунг «Дагонім і перагонім Амерыку!»
    Па-ранейшаму жыхары вёскі не мелі пашпартоў і колькі-небудзь значных пенсійных выплат. У канчатковым выніку сельская гаспа-
    дарка савецкай імперыі апынулася ў сур’ёзным крызісе: у 1962 г. рознічныя цэны на мяса былі падвышаныя на 3 %, а на масла ажно на чвэрць. Гэта выклікала незадавальненне людзей, якое найболып яскрава выявілася ў шматтысячнай дэманстрацыі рабочых 1 і 2 чэрвеня таго сама-
    «Дагонім Амерыку!» Прапагандысцкі плакат пачатку 1960-х гг.
    га года ў Навачаркаску
    (Растоўская вобласць), расстралянай падцягнутымі туды войскамі і міліцыяй (загінула не менш за 26 чалавек, сярод іх некалькі дзяцей).
    У 1957 г. з ініцыятывы Хрушчова пачалася рэформа кіравання прамысловасцю. На тэрыторыі РСФСР былі створаны 67 саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў), якія павінны былі замяніць сабой галіновае кіраванне вытворчасцю. Напачатку рэформа давала пэўныя пазітыўныя вынікі, але па меры росту мясцовай бюракратыі, якая падмяніла сабою ранейшыя міністэрствы, сітуацыя пачала зноў
    пагаршацца. Па-ранейшаму ў развіцці эканомікі выразны акцэнт рабіўся на цяжкую прамысловасць, аб’ём якой складаў 3/4 ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў СССР.
    Лёгкая прамысловасць у савецкіх рэспубліках надалей хранічна адставала ад цяжкай. Меліся праблемы і ў іншых галінах народнай гаспадаркі. 3 гэтай прычыны партыйным кіраўнікам давялося адмовіцца ад раней запланаваных паказчыкаў 6-й пяцігодкі (1956-1960) і прыняць цяпер ужо сямігадовы план (1959-1965), які, зрэшты, таксама да канца выкананы так і не быў.
    I ўсё-такі першыя некалькі гадоў пасля смерці Сталіна запомніліся шмат каму з грамадзян савецкіх рэспублік шматлікімі ўрадавымі мерамі па паляпшэнні ўмоў жыцця насельніцтва, галоўным чынам гарадскога. 25 красавіка 1956 г. быў адменены антырабочы закон 1940 года, які прымацоўваў працоўных да іх прадпрыемстваў. Цяпер працоўныя маглі мяняць месца працы, паведаміўшы пра гэта адміні-
    страцыі за два тыдні. Мінімальная заработная плата ў дзяржаўным сектары была падвышана прыкладна на 35 % і вызвалена ад падатку. Памер пенсій амаль падвоіўся; пенсійны ўзрост быў зніжаны да 60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын. Калгаснікі ж надалей заставаліся абдзеленымі: толькі ў 1964 г. яны атрымалі права на пенсію, а пенсійны ўзрост надыходзіў для іх на пяць гадоў пазней, чым для іншых катэгорый працаўнікоў. Працягласць працоўнага тыдня была скарочана з 48 да 46 гадзін (для металургаў 42 гадзіны, для шахцёраў і падлеткаў 36). Водпуск па цяжарнасці і родах (скарочаны пры Сталіне да 70 дзён) зноў стаў 112-дзённым. Урад абавязаўся больш не прымушаць грамадзян да падпіскі на абавязковыя дзяржаўныя пазыкі (па якіх да гэтага забіралася каля 6 % гадавых заробкаў людзей), але на 20 гадоў замарозіў выплату працэнтаў па папярэдніх пазыках. Урэшце, досыць актыўна пачало паскарацца будаўніцтва жылля. Вельмі выгаднымі ўмовамі дзяржава заахвочвала будаваць кааператыўныя кватэры. За дзесяць гадоў, з 1955 па 1964 г., агульны гарадскі фонд жытла павялічыўся на 80 %, хоць істотным чынам жыллёвая праблема так і не была вырашана аж да самага канца існавання савецкай імперыі. Як, зрэшты, і харчовая праблема.
    Няшмат сапраўдных поспехаў хрушчоўскае кіраўніцтва мела ў галіне знешняй палітыкі. Яна апіралася, з аднаго боку, на паказную зацікаўленасць савецкага кіраўніцтва ў наладжванні адносінаў з самымі рознымі краінамі свету (візіты савецкіх кіраўнікоўу ЗША, Югаславію, Кітай), а з іншага боку, па-ранейшаму арыентавалася на прасоўванне камуністычнай утопіі ў свеце, прычым з улікам дасягненняў савецкіх ядзершчыкаў апошняе падмацоўвала малапрафесійным, а часам і прымітыўным ядзерным шантажом. Раней ужо казалася пра крывавае задушэнне народнага паўстання ў Венгрыі ў 1956 г. Перад гэтым, у 1955 г., Савецкі Саюз стварыў разам са сваімі еўрапейскімі краінамі-сатэлітамі ваенна-палітычны блок Арганізацыю краін Варшаўскай дамовы, з дапамогай якога ён займеў дадатковыя сродкі ўплыву на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў тых краінах. У наступныя гады крамлёўскія кіраўнікі зрабілі ўсё дзеля таго, каб сапсаваць адносіны не толькі з Захадам (узвядзенне Берлінскага муру ў 1961 г., размяшчэнне савецкіх ракет на Кубе, паблізу тэрыторыі ЗША, і выкліканы гэтым Карыбскі крызіс 1962 г.)> але і з некаторымі краінамі