• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Наталля Гарбанеўская, расійская паэтка і дысідэнтка
    Дысідэнт, змагар за правы крымскіх татараў Мустафа Джамілеў (злева) з Лявонам Баршчэўскім. Здымак 2014 г.
    Расійскі дысідэнт Павел Літвінаў (справа) з Лявонам Баршчэўскім. Здымак 2014 г.
    Акадэмік, праваабаронца Андрэй Сахараў
    Пасля падпісання Брэжневым Хельсінкскага акта як бы павінны былі з’явіцца фармальныя падставы для існавання грамадскіх арганізацый, якія б сачылі за выкананнем тых або іншых палажэнняў гэтага аб’ёмнага дакумента. 12 траўня 1976 г. у Маскве было абвешчана пра стварэнне Маскоўскай Хельсінкскай групы (МХГ). Адпаведная прэс-канферэнцыя адбылася на кватэры знакамітага фізіка-ядзершчыка, а ад пачатку 1960-х гг. актыўнага дысідэнта, акадэміка Андрэя Сахарава, які сваімі публічнымі выступамі актыўна прыцягваў увагу да фактаў парушэння найважнейшых правоў чалавека ўладамі СССР. Да МХГ далучыўся шмат хто са згаданых раней
    дысідэнтаў. Супраць іх у савецкай прэсе разгарнулася прапагандысцкая кампанія, пайшлі арышты, зняволенні, высылкі, прымусовыя выгнанні ў эміграцыю... 22 студзеня 1980 г. па дарозе на працу ў Акадэмію навук Сахараў быў затрыманы КГБ і разам з жонкай, таксама актыўнай удзельніцай МХГ Аленай Бонэр, высланы без усялякага судовага рашэння ў Ніжні Ноўтарад (тады Горкі).
    Літоўскі паэт і праваабаронца Томас Вянцлава (злебй) з Лявонам Баршчэўскім. Здымак 2012 г.
    Расійскія дысідэнты, з якімі ў той або іншай ступені кантактавалі ўкраінцы Ляўко Лук’яненка, Вячаслаў Чарнавіл, Валянцін Мароз, Васіль Стус, Леанід Плюшч, Багдан і Міхайла Гарыні, Рыгор Чубай, беларус Міхал Кукабака, літовец Томас Вянцлава, азербайджанец Абульфаз Эльчыбей, грузін Звіяд Гамсахурдзія, армянін Георгій Хамізуры і іншыя, унеслі свой уклад у тое, што не далі брэжнеўскаму кіраўніцтву канчаткова вярнуцца да сталінскіх метадаў абыходжання з людзьмі.
    Дзякуючы неймаверным высілкам, нярэдка рызыкуючы жыццём, яны інфармавалі сусветную грамадскую супольнасць пра злачынствы камуністычна-савецкіх уладароў, пра рэпрэсіі супраць любых іншадумцаў у СССР.
    11.27.	Кульпгура і навука Савецкай Расіі ў 1964-1985 гг. Хоць сам дысідэнцкі рух у Расіі не быў шматлікім, ён як бы атрымліваў немалое пашырэнне праз мастацкую творчасць, а найперш, вядома, праз літаратуру. Мастацкая проза і дакументальна-мастацкае даследаванне «Архіпелаг ГУЛАГ» Аляксандра Салжаніцына, празаічныя творы Юрыя Дамброўскага, Льва Копелева, Барыса Шыраева, іншыя кнігі, якія даходзілі да расійскага чытача ў самвыдаце або калі іх чыталі на замежных радыёстанцыях, расказвалі звычайным людзям страшную праўду пра нядаўна перажыты краінай бальшавіцкі тэрор. Працягвалася традыцыя друку самвыдатаўскіх выданняў (напрыклад, ленінградскага часопіса «37» у 1976 г„ дзе былі, сярод іншага, змешчаныя вершы Вольгі Седаковай, Дзмітрыя Прыгава, Генрыка Сапгіра, а таксама не выдадзеныя да таго часу творы Барыса Пастарнака і Ганны Ахматавай).
    He ўпісваліся ў канон тагачаснай афіцыйнай ідэалогіі некаторыя песні Уладзіміра Высоцкага, Юлія Кіма, таго ж Аляксандра Галіча; лірыка Іосіфа Бродскага, ваенная проза Канстанціна Вараб’ёва, Рыгора Бакланава, Юрыя Бондарава, Вячаслава Кандрацьева, беларускага пісьменніка Васіля Быкава (у перакладзе і аўтарскім перакладзе на рускую мову); творы так званай вясковай прозы Васілія Шукшына, Барыса Мажаева, Фёдара Абрамава, Васілія Бялова, Валянціна Распуціна, творы на праблемныя тэмы сучаснасці Юрыя Трыфанава, Уладзіміра Цендракова, рускамоўныя раманы і аповесці кіргізскага
    творцы Чынгіза Айтматава... Творчасць названых літаратараўгарманічна дапаўнялася творчасцю рускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў Барыса Слуцкага, Арсенія Таркоўскага, Навелы Матвеевай, Рымы Казаковай, Анатолія Жыгуліна, Сяргея Залыгіна, Данііла Граніна, Юрыя Нагібіна, Уладзіміра Маканіна, Андрэя Бітава, Веньяміна Каверына, Аляксандра Вампілава, аварскай паэтэсы Фазу Аліевай, адыгейскага паэта Ісхака Машбаша, адыгейскага паэта і празаіка Аскера Яўтыха, асецінскага драматурга Георгія Хугаева, башкірскіх паэтаў Батыра Валіда, Галі Мусы, Рамі Гарыпава, Рыната Хайрэтдзінава, башкірскага празаіка Ібрагіма Абдуліна, бурацкага паэта і празаіка Цакто Намтоева, габрэйска-рускага празаіка і драматурга Фрыдрыха Гарэнштэйна, комі празаіка Генадзія Фёдарава, калмыцкага паэта Ліджы Інджыева, калмыцкіх паэтаў і празаікаў Міхаіла Ханінава і Босі Сангаджыевай, карэльскіх творцаў Яака Ругаева, Уладзіміра Брэндаева, Тойва Флінка, мансійскага паэта і празаіка Ювана Шасталава, марыйскіх драматургаў і празаікаў Аляксандра Юзыкайна і Мікалая Рыбакова, татарскага паэта Сібгата Хакіма, татарскага паэта і празаіка Хасана Туфана, татарскіх празаікаў Амірхана Енікі і Гумера Башырава, татарскага драматурга Туфана Мінуліна, тувінскага паэта Даржу Мангуша, тувінскага празаіка Анатолія Емяльянава, тувінскага драматурга Уладзіміра Серэн-оола, удмурцкага паэта Флора Васільева, удмурцкага празаіка Рамана Валішына, чачэнскага пісьменніка Абдул-Хаміда Хамідава, чувашскага паэта і празаіка Юхма Мішшы, чукоцкага празаіка Юрыя Рытхэу, эвенкійскага пісьменніка Алітэта Нямтушкіна, якуцка-эвенкійскага паэта Мікалая Каліціна, юкагірскага паэта Улура Адо і іншых.
    Чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхэу
    У выяўленчым мастацтве значную ўвагу прыцягнулі працы рускіх жывапісцаў Дзмітрыя Жылінскага, Віктара Іванова, Віктара Папкова, графіка Дзмітрыя Бісці, скульптараў Яўгенія Вучэціча, Уладзіміра Цыгаля, Дзмітрыя Шахаўскога, Алега Комава. Ініцыятыву, аднак, перахоплівала альтэрнатыўнае мастацтва. У 1964 г. з’явілася група «Рух», у склад якой уваходзілі Леў Нусберг, Галіна Біт, Франсіска Інфантэ ды іншыя. У 1967 г. у Ленінградзе Міхаіл Шэмякін (пазней эмігрант), Яўгеній Есауленка, Алег і Уладзімір Лігачовы, Анатолій Васільеў і іншыя мастакі абвясцілі пра стварэнне групы «Метафізічны сінтэтызм». Прыкладна ў той самы час у Маскве ўзнікае група «Мастакі Срэценскага бульвара», да якой належалі Эрык Булатаў, Аляксандр Півавараў, Уладзімір Янкілеўскі, Алег Васільеў ды іншыя. У 1973 г. у Ленінградзе ўзнікае «Таварыства эксперыментальных выстаў» на чале з Юрыем Жаркіх; з 1976 г. робіцца вядомай праграма групы «Калектыўныя дзеянні» (Аляксей Манастырскі, Мікіта Аляксееў, Сяргей Рамашка); яшчэ пазней паўстаюць «Група 6-ці» (Аляксандр Тэгін, Ігар Капысцянскі, Сяргей Шарсцюк), «Мухаморы» (Мікіта Аляксееў, а таксама Свен Гундлах, Уладзімір і Сяргей Міроненкі), «Афрыка» на чале з Сяргеем Бугаевым, «Дзіцячы садок» (Сяргей Шутаў, Сяргей Волкаў, Уладзімір Наумец). У 1978 г. робіцца вядомай дзейнасць групы майстроў перформансу «Гняздо» (Генадзій Данской, Міхаіл Рашаль, Віктар Скерсіс). Парадзіруючы савецкую культуру сталінскага часу, працавалі Віталій Комар і Аляксандр Меламід (карціны «Сталін і музы», «Што рабіць?», «3 дэманстрацыі», «Ленін жыў. Ленін жывы. Ленін будзе жыць» і іншыя, створаныя ў 1981-1983 гг.).
    Мастак
    Міхаіл Шэмякін
    У працяг традыцыі, закладзенай яшчэ Хрушчовым, выставы авангардыстаў не толькі рабіліся аб’ектамі разгромнай крытыкі ў камуністычнай перыёдыцы, але супраць іх прымянялі бульдозеры і нават міліцэйскія дубінкі. Вышэйзгаданы Міхаіл Шэмякін, Леанід Лам дастаўляліся ў псіхлякарні, Івана Чуйкова дапытвалі ў КГБ.
    Звярнулі на сябе ўвагу працы рускіх скульптараў Міхаіла Анікушына, Віталія Зайкова, расійска-габрэйскіх разьбяроў Ісака Бродскага, Льва Кербеля, татарскага скульптара Махмата Гасімава.
    Сярод рускіх архітэктараў названай эпохі зарэкамендавалі сябе Якаў Белапольскі, Валянцін Каменскі, Мікалай Нікіцін, Міхаіл Пасохін.
    У класічнай музыцы сусветную вядомасць займелі творы рускіх кампазітараў Радзівона Шчадрына, Андрэя Пятрова, Эдысана Дзянісава, Алены Фірсавай, Георгія Свірыдава, а таксама расійсканямецкага кампазітара Альфрэда Шнітке і татарскага кампазітара ды выканаўцы Сафіі Губайдулінай. Таленавітыя творы належаць марыйскаму кампазітару Анатолю Лупаву, татарскім кампазітарам Алмазу Манасыпаву, Фасілю Ахметаву.
    Сярод выканаўцаў найлепшых оперных партый вылучаліся рускія спевакі Алена Абразцова, Ірына Багачова, Тамара Мілашкіна, Тамара Сіняўская, Уладзімір Атлантаў, Аляксандр Варашыла, татарскі выканаўца Зінат Абасаў. Сусветнавядомай стала творчасць пастаноўшчыка балетаў Юрыя Грыгаровіча, такіх майстроў рускага балетнага танца,
    Расійска-татарскі кампазітар Сафія Губайдуліна
    Руска-нямецкі кампазітар Альфрэд Шнітке
    як Кацярына Максімава, Надзея Паўлава, Наталля Бяссмертнава, Ніна Цімафеева, Уладзімір Васільеў, Вячаслаў Гардзееў, Аляксандр Багатыроў; татарскай балерыны Ліліі Сабітавай ды іншых.
    Розгалас набыла творчасць рускіх дырыжораў Яўгенія Святланава і Уладзіміра Співакова, руска-асецінскага дырыжора Валерыя Гергіева, кабардзіна-балкарскага дырыжора Юрыя Тэмірканава, руска-габрэйскіх піяніста Гвідона Крэмера, альтыста-віртуоза і дырыжора Юрыя Башмета.
    Вельмі папулярнымі былі эстрадныя песні кампазітараў Марка Фрадкіна, Эдуарда Калманоўскага, Аляксандры Пахмутавай, Давіда Тухманава, Аляксандра Зацэпіна, Яўгена Крылатава, Мікаэла Тарывердзіева ды іншых. Новай з’явай сталі выступы поп-гуртоў («вакальна-інструментальных ансамбляў») «Поюіцне глтары», «Веселые ребята», «Снняя птнца», «Лейся, песня», «Цветы», «Земляне», «Самоцветы», «Поюіцне сердца», «Армэль», «Голубые гнтары», рок-гуртоў «Машнна временн», «ДДТ» або «Аквармум». Ледзьве не ўвесь Савецкі Саюз ведаў і падчас канцэртаў падпяваў, у тым ліку па-беларуску, песні мінскага гурта «Песняры» на чале з Уладзімірам Мулявіным. Велізарнай папулярнасцю карысталіся такія рускія попвыканаўцы, як Людміла Зыкіна, Вольга Варанец, Ірына Бржэўская, Аіда Вядзішчава, Ала Пугачова, Юрый Антонаў, Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Сяргей Захараў, Валерый Ляонцьеў, Алена Камбурава, Жанна Бічэўская, татарскія спевакі Рэнат Ібрагімаў і Альберт Асадулін, нанайскі выканаўца Кала Бельды, руска-габрэйскія спевакі (якія пры канцы 60-х пачатку 70-х гг. мусілі эміграваць на Захад) Эміль Гаравец, Ларыса Мондрус, Вадзім Мулерман, руска-польская спявачка Эдыта П’еха, руска-армянскі выканаўца Жан Татлян, рускагрэцкі спявак Лакі Кесоглу.
    Савецкая цэнзура па-ранейшаму была вельмі пільная: уладатрымальнікі клапаціліся пра тое, каб савецкія грамадзяне не «паддаліся ўплыву буржуазнай ідэалогіі» праз творы літаратуры і мастацтва. 3 падачы спецслужбаў партыйнымі і камсамольскімі органамі ствараліся «чорныя спісы» выканаўцаў, якіх забаранялася слухаць у савецкай імперыі.