• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    У тэатральным мастацтве Расіі знакавай падзеяй стала стварэнне ў 1964 г. маскоўскага Тэатра драмы і камедыі на Таганцы на чале
    Спіс твораў, забароненых для слухання ў СССР. 1985 г.
    з рэжысёрам Юрыем Любімавым. У іншых рускіх тэатрах поспехам карысталіся спектаклі, пастаўленыя такімі рэжысёрамі, як Іосіф Хейфіц, Марк Захараў, Галіна Волчак, Раман Вікцюк, Валянцін Плучак, Георгій Таўстаногаў, Алег Яфрэмаў, Анатоль Эфрас. Адметныя пастаноўкі стварылі балкарскі рэжысёр Барыс Куліеў, асецінская рэжысёр і актрыса Зарыфа Брытаева, башкірскі рэжысёр і актор Рыфкат Ісрафілаў, карэльскі рэжысёр і актор Тойва Хаймі, руска-цыганскі рэжысёр, актор і спявак Мікалай Слічэнка ды іншыя. Сярод актораў тэатра, якія ярка праявілі сябе і ў кіно, варта
    назваць імёны Вольгі Аросе-
    вай, Руфіны Ніфантавай, Клары Лучко, Іны Чурыкавай, Людмілы
    Гурчанка, Анастасіі Вярцінскай, Святланы Немаляевай, Маргарыты
    Церахавай, Алы Дзямідавай, Наталлі Гундаравай, Наталлі Фацеевай, Ірыны Алфёравай, Расціслава Плята, Міхаіла Ульянава, Уладзіміра Самойлава, Анатоля Папанава, Юрыя Нікуліна, Андрэя Міронава, Алега Даля, Міхаіла Пугаўкіна, Юрыя Якаўлева, Алега Табакова, Уладзіміра Басава, Уладзіміра Высоцкага, татарскай актрысы Фірдаус Хайрулінай ды іншых.
    Сярод кінарэжысёраў вялікую папулярнасць здабылі рускія творцы Андрэй Таркоўскі, Рыгор Чухрай, Станіслаў Растоцкі, Сяргей Бандарчук, Сяргей Герасімаў, Эльдар Разанаў, Леанід Гайдай, Мікіта Міхалкоў, Элем Клімаў, Ларыса Шапіцька, Аляксей Герман, Уладзімір Мяньшоў, Пётр Тадароўскі, Васілій Шукшын, беларус з паходжання Уладзімір Матыль, кінадакументаліст Міхаіл Ром, руска-татарскі
    рэжысёр Вадзім Абдрашытаў, расійска-грузінскія рэжысёры Марлен Хуцыеў і Георгій Данелія ды іншыя. He змаглі дайсці да гледача забароненыя цэнзурай мастацкія фільмы Аляксея Германа «Праверка на дарогах», «Мой сябар Іван Лапшын», знятая паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызям-
    Кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі
    Крыніца FB.ru
    ліўся ў Гародні» на «Беларусьфільме» стужка расійскага рэжысёра Уладзіміра Бычкова «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка».
    Навука ў Расіі і залежных ад яе савецкіх рэспубліках ужо не выйшла на ўзровень канца 50-х пачатку 60-х гг. Аднак за кошт сур’ёзнага фінансавання дзяржавай мэтавых фундаментальных навукова-даследчых праграм (да 25 млрд руб. у 1980 г.) сетка навуковых устаноў і даследчых цэнтраў значна пашырылася. На першы план былі вылучаны задачы інтэнсіфікацыі навуковых даследаванняў і ўзмацнення сувязі навукі з вытворчасцю. Ствараліся рэгіянальныя, міжведамасныя каардынацыйныя навуковыя саветы. Каб ператварыць навуку ў рэальную прадукцыйную сілу, яшчэ ў 60-я гг. пачалі ствараць навукова-вытворчыя аб’яднанні (НВА), такія як Ленінградскае оптыка-механічнае аб’яднанне, ваенна-прамысловыя аб’яднанні па выпуску найноўшых узораў вайсковай тэхнікі (НВА «Энергія») ды іншыя. Усяго да 1985 г. у СССР дзейнічала 250 такіх НВА. Асабліва значнымі былі дасягненні савецкай навукі ў сферы тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі (квантавая электроніка і лазерная тэхніка). Важныя адкрыцці ў гэтых галінах здзейснілі Аляксандр Прохараў, Мікалай Басаў, Леў Арцімовіч, а таксама Ілья Ліўшыц, Аляксандр Андрэеў, Юрый Каган ды іншыя. У 1978 г. акадэміку Пятру Капіцу была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы «за фундаментальныя вынаходніцтвы і адкрыцці ў галіне фізікі нізкіх тэмператур».
    Шырокі размах атрымалі даследаванні ў розных галінах хіміі і біялогіі. Поспехам савецкіх навукоўцаў сталі працы па расшыфроўцы
    Акадэмік Пётр Капіца
    структуры бялку, атрыманні штучных генаў (генная інжынерыя), лазерная медыцына. Але адначасова прапаноўваліся непрадуманыя і нават авантурныя навуковыя праекты: як, напрыклад, экалагічна небяспечная праграма «перакіду» вялікіх паўночных рэк у Сярэднюю Азію, рэалізацыя якой непазбежна прывяла б да бессэнсоўнага марнавання велізарных
    матэрыяльных і фінансавых сродкаў. У выпадку яе ажыццяўлення наступствы маглі быць катастрафічнымі для ўсёй планеты.
    Развіццё гуманітарных даследаванняў у СССР надалей стрымлівалася жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі, што асабліва згубна ўплывала на вывучэнне праблем савецкага перыяду айчыннай гісторыі. Значнае месца ў рабоце грамадазнаўцаў адводзілася стварэнню шматтомных прац, у тым ліку па гісторыі КПСС, Другой сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі, рабочага класа, сялянства і т. д., а таксама рознага кшталту юбілейных выданняў.
    Варта ўзгадаць пра вядомых ва ўсім свеце філолагаў так званай «ленінградскай школы», да якой належалі Віктар Жырмунскі, Саламон Кацнельсон, Уладзімір Адмоні, а таксама звярнуць увагу на працы выбітных культуролагаў і філосафаў Міхаіла Бахціна, Сяргея Аверынцава ды іншых.
    11.28.	Андропаўска-чарненкаўскае «міжцараванне»; прыход да ўлады Міхаіла Гарбачова; пачатак палітыкі паскарэння, галоснасці, перабудовы. Смерць Леаніда Брэжнева ў лістападзе 1982 г. Расія і залежныя ад яе савецкія рэспублікі сустрэлі з надзеяй. Камуністычную партыю ўзначаліў Юрый Андропаў. Вяртанне Андропава ў Сакратарыят ЦК (пасля працы там у 1962-1967 гг.)> дзе ён замяніў памерлага ў лютым 1982 г. Суслава, зрабіла яго на шэсць апошніх месяцаў брэжнеўскай эпохі галоўным савецкім ідэолагам і тым самым дазволіла стаць канкурэнтам прызначанага Брэжневым сваім наступнікам Кан-
    Юрый Андропаў
    станціна Чарненкі (уплывовага сябра «днепрапятроўскай групоўкі»), У гэты час шмат хто пачаў дапытвацца праўдзівых прычын, якія змусілі савецкае кіраўніцтва аддаць перавагу чалавеку, кар’ера якога збольшага не адпавядала традыцыйным крытэрам выбару на пасаду кіраўніка партыі і дзяржавы.
    Што праўда, яго канкурэнты былі або старэйшыя за яго, або хворыя, або проста занадта «шэрыя». Паводле распаўсюджанага меркавання, Юрый Андропаў быў кампетэнтны, і яго інтэлектуальныя якасці, веданне становішча ўнутры краіны, якое ён займеў за гады працы ў КДБ, яго дасведчанасць у пытаннях эканомікі, а таксама рэпутацыя прыхільніка навядзення парадку усё гэта так ці іначай забяспечыла яму падтрымку тых, хто выступаў за пераход да больш эфектыўнай эканомікі і за пэўныя неабходныя перамены.
    Разам з тым варта звярнуць увагу на ацэнку асобы Юрыя Андропава, якую прапануюць тыя ж Міхаіл Гелер і Аляксандр Некрыч:
    «Калі Брэжнеў быў успрыняты на Захадзе на пачатку сваёй кар’еры генеральнага сакратара як «памяркоўны», то Андропаў быў прэзентаваны як дзяржаўны дзеяч новай школы яшчэ задоўга да таго, як ён стаў лідарам. Штаб Андропава кансультанты ў Міжнародным аддзеле ЦК КПСС, у акадэмічных колах, у апараце КДБ працаваў над стварэннем «вобраза» будучага генсека доўгія гады. He засталіся ўбаку і некаторыя дысідэнты, ад якіх пайшлі легенды пра лібералізм Андропава. Урэшце намалявалася аблічча сур’ёзнага, энергічнага дзяржаўнага мужа, досыць цвёрдага, які, аднак, здольны кіраваць, не ўпадаючы ў ваяўнічую рыторыку і ў крайнасці кансерватыўнага экстрэмізму; асобу, якая ўмела разбіраецца ў хітраспляценнях міжнароднай палітыкі і сусветнага камуністычнага руху; эксперта па псіхалогіі Захаду і нават знаўцы яго культуры.
    Чалавека, які душыў дысідэнцкі рух і паслаў у Афганістан ката-
    вальныя каманды КГБ, заходнія СМІ ды прызнаныя эксперты ў савецкіх справах спрабавалі паказваць як ветлівага гаспадара, які гадзінамі гутарыць з дысідэнтамі ў сваім доме і пасля адпраўляе іх дадому на ўласнай машыне. Пра гэта пісала, напрыклад, «Вашынгтон пост»... Услед за ёй падобнае паўтарала «Нью-Ёрк таймс», распаўсюджваючы выдумкі пра высокаадукаванага вяльможу,
    Канстанцін Чарненка	які цудоўна валодае англійскай
    з партыйнымі чыноўнікамі мовай і бавіць свой вольны час за французскім каньяком, чытаннем амерыканскіх раманаў і слуханнем «Голасу Амерыкі»...
    Увесь кароткі перыяд кіравання Андропава быў адзначаны сабатажам усіх спробаў рэформаў, абвешчаных ім, а потым пасля яго смерці ў лютым 1984 г. абсалютнай стагнацыяй. Нарэшце выбраны наступным генсекам ЦК Чарненка нічым не запомніўся абсалютнай большасці грамадзян Расіі. У стане цяжкай хваробы ён не быў здольны выконваць нават звыклую для яго апаратную працу.
    Ва ўнутранай палітыцы кароткае знаходжанне Андропава ва ўладзе было адзначана перш заўсё паказальнай спробай скончыць з найбольш абуральнымі праявамі карупцыі, якая пашырылася ў свайго кшталту «сямейных колах» партыі з прычыны закаснеласці сістэмы і абсалютнай беспакаранасці пры Брэжневе вялікай колькасці мясцовых партыйных кіраўнікоў. Як старшыня КГБ Андропаў меў усю інфармацыю пра шматлікія справы, звязаныя з кумаўством і карупцыяй сярод найвышэйшага слою савецкай наменклатуры, асабліва ў другой палове 1970-х гг. У гэты перыяд ценявая эканоміка разраслася да таго, што моцна закранула практычна ўсе сферы эканамічнай дзейнасці. Аднак і пазітыўная праграма Андропава шмат у чым звялася да агалашэння лозунгаў «умацавання дысцыпліны», «навядзення парадку» і адпаведных кампаній, якія толькі крыху ўскалыхнулі
    партыйна-савецкае eano­Ta. Так, быў адпраўлены ў адстаўку кіраўнік Міністэрстваўнутраных спраў СССР Мікалай Шчолакаў, які пазней застрэліўся. У турму пасадзілі яго намесніка, зяця Брэжнева Юрыя Чурбанава. Свае пасады страцілі каля двух дзясяткаў іншых міністраў, 37 сакратароўрозных
    абкамаў партыі. Але ўсё гэта былі чыста касметычныя меры, у той час як патрабаваліся радыкальныя перамены.
    10	сакавіка 1985 г„ адразу ж пасля смерці Канстанціна Чарненкі, новым генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны самы малады на той час член Палітбюро, 54-гадовы Міхаіл Гарбачоў. Гэта быў тыповы прадстаўнік партыйнага апарату, які меў рэпутацыю знаўцы савецкай сельскай гаспадаркі.
    Напачатку Гарбачоў узяўся ажыццяўляць сфармуляваную ім задачу «ўдасканалення развітога сацыялізму». У адпаведнасці з гэтым была распрацавана стратэгія развіцця СССР, якую назвалі стратэгіяй паскарэння. Гэтае паскарэнне меркавалася ажыццявіць за кошт укаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы машынабудавання і актывізацыі «чалавечага фактару» праз паляпшэнне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, павышэнне адказнасці партыйна-гаспадарчых работнікаў розных узроўняў. Дзякуючы гэтаму ў 1985-1986 гг. удалося дамагчыся пэўнага ўздыму вытворчасці. У сваёй дзейнасці Гарбачоў апіраўся на новых асоб, якія ўвайшлі ў кіраўніцтва партыі і ўрада ў 1980-х гг., Мікалая Рыжкова, Аляксандра Якаўлева, Эдуарда Шэварднадзэ, Ягора Лігачова, Барыса Ельцына, Анатоля Лук’янава ды іншых.