• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    верх у гатычным стылі (у пятым ярусе выкарыстаны аркбутаны). Да элементаў маньерызму можна аднесці скульптуры, аголенасць якіх адразу прыкрылі тканінамі, а ў 1628 г. увогуле прыбралі. Тады ж на вежы з’явіўся гадзіннік. У 1672-1686 гг. былі надбудаваныя і астатнія вежы крамля, з выняткам Мікольскай.
    У 1667-1678 гг. пад кіраўніцтвам цяслярскага старосты Сямёна Пятрова і стральца Івана Міхайлава ў Каломенскім пад Масквой будуецца вялікі драўляны палацавы комплекс (часткова дабудаваны ў 1681 г. Савам Дзяменцьевым). Пабудовы ўражваюць памерамі, бо налічваюць ажно 270 пакояў і каля 3000 вокнаў ды акенцаў. Падобны да незвычайнага кулінарнага вырабу, палац утрымліваў усе тыповыя для дойлідства Масковіі дэкаратыўныя элементы: вежачкі і купалы з лускаватымі дахамі, какошнікі, «гульбішчы» і ганкі з вітымі калонкамі і балясінамі. У выніку архітэктары надалі агульнаму спалучэнню розных аб’ёмаў і розных дэкаратыўных хадоў жывапісны характар і тыповую для дойлідства эпохі казачнасць. А вось усімі разьбянымі
    Сцяпан Іваноў«Палубес». Выява евангеліста
    працамі ў Каломенскім палацы займаліся беларускія майстры пад кіраўніцтвам Кліма Міхайлава і старца Арсеня. Імі зроблены разьбяныя, залочаныя, распісныя карнізы, аконныя рамы, капітэлі, кранштэйны. Іх калегі, цаніннікі-беларусы, рабілі кафляныя печы. Роспісамі кіраваў Сіман Ушакоў.
    У Таганскім раёне Масквы на тэрыторыі Круціцкага падвор’я ў 1693-1694 гг. быў узведзены Круціцкі церамок, што злучае сабой Успенскі сабор і палаты мітрапалітаў. Архітэктар Ларыён Кавалёў выкарыстаў у дэкоры вокнаў багатыя ліштвы з ордарнымі элементамі; паверхню першага і другога паверхаў абрамляюць паўкалонкі рысы, уласцівыя стылю маскоўскага, або нарышкінскага, барока. Чытачу з Беларусі будзе асабліва цікава, што ў выкананні рознакаляровага цаніннага арнаменту браў удзел беларускі кафляр з Мсціслава Сцяпан Іваноў-«Палубес»: шэраг кампазіцый
    Кафлі ў муры царквы на Берсенеўцы (Масква), XVII ст.
    паўтараюць яго вырабы ў Нова-Іерусалімскім манастыры, дзе ён працаваў разам з іншымі беларусамі на замову патрыярха Нікана. Гэтаксама не тыповыя для ўласна маскоўскіх кафляроў выявы звярыных масак і лап з мячамі паміж іншымі ўзорамі.
    Дзеля прадстаўнічых мэтаў на загад цара, яго чыноўнікаў і багатых людзей былі ўзведзены мураваныя палаты на Салаўках, заезны двор у Архангельску (архітэктар Восіп Старцаў), палаты баяраў Рамаданаўскіх у Курску, Красная палата ў Растове, палаты Раманавых у Кастраме, дамы Лапіна, Трубінскага, Гур’ева, Сутоцкага, Меншыкава (Якаўлева), Прыказныя палаты ў Пскове, дом Пушнікава ў Ніжнім Ноўгарадзе, дом ЗялейшчыкаваўЧэбаксарах, «Пугачоўская палатка» ў Саранску, палаты баяраў Галіцына, Волкава, Траякурава ў Маскве, царскія чартогі ў Загорску. Пачалося таксама актыўнае ўзвядзенне адміністрацыйных будынкаў найперш у сталіцы дзяржавы Маскве (Друкарскі двор, Манетны двор, Сухарава вежа, будынак Земскага прыказа).
    Багацце і разнастайнасць формаў, імкненне да дэкаратыўнасці і аздобнасці ў значнай ступені запазычвалі ў культавай архітэктуры з досведу будоўлі драўляных храмаў. Да таго ж разнастайнасць формаў дасягалася выкарыстаннем новага тыпу цэглы фігурнай. Царква Успення Багародзіцы ў Углічы (1628), названая за незвычайную форму «Дзіўнай», уяўляе сабой адзін з нешматлікіх прыкладаўхрама з трыма шатрамі. Белая, стромкая, лёгкая, з дэкорам з какошнікаў і аркатурнага паяска, яна, тым не менш, не мела стылёвых нашчадкаў. Пры канцы 1640-х гг. кансерватыўна настроены патрыярх Нікан
    Міхайла-Архангельскі сабор у Ніжнім Ноўгарадзе (архітэктары Л. Сямёнаў і інш.)
    забараніў будоўлю шатровых цэркваў (шатры дазваляліся толькі на званіцах), запатрабаваўшы следаваць візантыйскім канонам.
    Храм Пакрова Багародзіцы ў Мядведкаве і царква Зосімы і Савація ў Тройца-Сергіевай лаўры (1630-я гг.) адны з апошніх шатровых пабудоў, дзе пакрыццё храма знаходзіцца на магутным чацверыку. Другая з іх наследуе галоўнаму храму Салавецкага манастыра (Праабражэнскі сабор, 1558) і названаяўгонар заснавальнікаў манастыра. Яе асаблівасць аздобы каляровымі кафлямі, выраб якіх шырока распаўсюджваецца ў сярэдзіне XVII ст„ у значнай ступені дзякуючы працы палонных майстроў з ВКЛ.
    Да сабораў шатровага тыпу належыць Міхайла-Архангельскі сабор у Ніжнім Ноўгарадзе (1628-1631), узведзены архітэктарам Лаўрэнціем Сямёнавым з памочнікамі на падмурках XIV ст., але цалкам у новай стылістыцы.
    Як традыцыйны шатровы адзначым храм Праабражэння ў сяле Остраве падмаскоўным падвор’і патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі (першая палова XVII ст.). Этапнымі маскоўскімі пабудовамі сталі царква Раства ў Пуцінках (1649-1652) або царква Міколы Цудатворца ў Хамоўніках (1679-1682). Тут нарадзіўся стыль, называны расійскім узорыстым, багацце формаў якога тлумачыцца выкарыстаннем фігурнай цэглы. Рознавысокасць аб’ёмаў гзымсаў, какошнікаў, пяці шатроў (найбольшы з якіх званіца) надаюць працы своеасаблівую жывапісную пампезнасць і святочнасць.
    Той самы эфект быў дасягнуты ў пабудовах
    Царква Раства Багародзіцы ў Пуцінках
    маскоўскіх цэркваў Тройцы ў Нікітніках (1628-1651) і Міколы Цудатворца на Берсенеўцы (1657), дзе асіметрыя і жывапіснасць формаў блізкія да архітэктуры баярскага двара.
    Наступным праграмным этапам у гісторыі дойлідства Масковіі сталі часы патрыярха Нікана. Частка
    Царква Міколы Цудатворца ў Хамоўніках
    згаданых раней ніканаў-
    скіх рэформаў датычыла дойлідства: за ўзор браліся афонскія царкоўныя будынкі, дзеля ўвасаблення чаго паблізу Ноўгарада быў заснаваны Іверскі Валдайскі манастыр Багародзіцы, збудаваны на ўзор Іверскага манастыра на Афоне. Асноўны Успенскі сабор манастыра (1650-я гг.) увасобіў нараджэнне новага, архаізавальнага напрамку ў дойлідстве Масковіі сярэдзіны XVII ст.: шасціслупавы храм на прыўзнятым падклецці з галерэямі і пяццю вялікімі купаламі.
    У 1655 г. у манастыр былі пераселены палонныя манахі Аршанскага Куцейнаўскага манастыра (больш за 70 чалавек). Прывезеная імі друкарня некалькі гадоў працавала на Валдаі, дзе выдалі
    чарговае (пасля Оршы) «Брашна духоўнае» і яшчэ некалькі кніг. Потым, у 1665 г„ на загад Нікана друкарскія варштаты перавезлі ва Уваскрасенскі Новаіерусалімскі манастыр пад Масквой, а ў 1676 г.
    перадалі маскоўскаму Друкарскаму двару.
    Апрача друкароў з ВКЛ (Копысі, Шклова, Дуброўны) у Іверскі манастыр і манастырскія сёлы было пераселена нямала цаніннікаў, разьбяроў і іншых рамеснікаў. Пад кіраўніцтвам Ігната Максімава з Копысі была наладжана вытворчасць каляровай кафлі і мураўлёнай дахоўкі; першая ўпрыгожыла вокны і інтэр’еры настаяцельскага корпуса, другая пайшла на дах. Майстэрня пачала пашыраць рамяство па Маскоўскім царстве; кафлю вывозілі на замову ў Пскоў,
    Ноўгарад, Маскву.
    Манументальна-рэпрэзентацыйны стыль Нікан падтрымліваўяк у рэлігійнай, так і ў свецкай архітэктуры. Узорам служыць Патры-
    яршы палац і царква Дванаццаці апостапаў у Маскоўскім крамлі. Тут працавалі ў 1635-1656 гг. маскоўскія дойліды Анціп Вазаулін (Канстанцінаў) і Бажэн Агурцоў, а таксама Давыд Ахлебін і яраславец Тарас Цімафееў.
    Але самым амбіцыйным праектам Нікана было ўзвядзенне Уваскрасенскага храма Новаіерусалімскага манастыра пад Масквой (1658-1684), які меўся стаць Другім Іерусалімам у адзіным на свеце праваслаўным царстве Маскоўскім. Адпаведным чынам, пры праектаванні галоўнага храма манастыра арыентаваліся на спецыяльна атрыманыя планы і абмеры Храма Дамавіны Гасподняй. Манастырскі пагорак назвалі Сіёнам; побач былі Елеон і Фавор. Разам з Ніканам, які вёў агульнае назіранне з^ працэсам, першым архітэктарам манастыра быў беларус Пётр Заборскі, «золотых, серебряных н медных, ценлнных н всякнх рукодельных хмтростей нзрядный ремесленный мзыскатель» (надпіс на яго надмагільнай пліце). Таксама працавалі на будоўлі рамеснікі Прыказа каменных спраў Аверка Макееў, Іван Белазёр, іншыя беларускія і заходнееўрапейскія майстры. Пасля смерці Заборскага і апалы Нікана ды яго высылцы ў Ферапонтаў манастыр працы прыпыніліся, а беларускіх майстроў (31 чалавек) перавялі ў Збройную палату. Аднак ужо ў 1679 г. выхаванец Нікана і вучань Сімяона Полацкага, 18-гадовы цар Фёдар Аляксеевіч узнавіў працы ў манастыры, якія скончыліся асвячэннем Уваскрасенскага сабораў 1685 г. Сабор быў прызнаны бясспрэчным архітэктурным шэдэўрам XVII ст. і першым помнікам стылю барока ў Масковіі. Фактычна ад архітэктурнай задумы да дэкарацыі шматлікімі каляровымі кафлямі (абліцоўка вокнаў, дзвярэй, арак) разам з цаніннымі іканастасамі, дапоўненымі залочанай разьбой па дрэве, усё гэта было вынікам працы беларускіх майстроў. Форма ж манументальнай будыніны класічная: цэнтральная частка ўяўляе сабою 4-слупавы крыжова-купальны храм. 3 усходу да яго прымыкае падземная царква святых Канстанціна і Апены (заглыбленая на 6 м), з поўдня прыбудаваная шмат’ярусная званіца. Нарэшце, з захаду кампазіцыю замыкае вялізная ратонда над капліцай Дамавіны Гасподняй.
    Дойлідства правінцыйных цэнтраў Маскоўскай дзяржавы XVII ст. мае свае асаблівасці, але збольшага храмы правінцыі саступаюць
    прэтэнцыёзным праектам сталіцы. У Суздалі будуюць невялікія цэрквы з пяццю або адной галавою; сілуэт ускладняюць прыдзелы, а паверхню муроў часам аздабляюць даволі складаныя дэкаратыўныя паяскі (царква Узнясення Аляксандраўскага манастыра, 1695). У Яраслаўлі, багатым рамесна-купецкім цэнтры, узводзяць вялікія храмы звычайна пяцігаловыя, якія адначасова служаць і месцам сустрэч, заключэння гандлёвых кантрактаў,
    Уваскрасенскі храм Новаіерусалімскага манастыра (архітэктары II. Заборскі і інш.). Гравюра XVIII ст.
    а падклеці сховішчам тавараў. Шатровыя званіцы падобныя да
    маскоўскіх, цыбуліны купалаў цяжкаватыя, накрытыя лускаватай дахоўкай. Часта выкарыстоўваюцца кафля і роспіс муроў знадворку, фігурная муроўка цэглы у аздабленні ганкаў і вокнаў. Яшчэ адна асаблівасць: большасць пабудоў утварае цікавыя паводле кампазіцыі ансамблі, дзе 2-3 храмы спалучаюцца з вялікай званіцай (цэрквы Міколы Мокрага, Іаана Залатавуснага, Маці Божай Фёдараўскай і званіца ў Кароўніках, сярэдзіна ст.).
    Выдатны ансамбль крэмль і пяць цэркваў быў збудаваны ў Растове Вялікім пры мітрапаліце Іоне Сысоевічу (1660-1690-я гг.). Тут маецца цікавае спалучэнне крыху архаічнай, арыентаванай на маскоўскія ўзоры XVI ст. (у прыватнасці, на Успенскі сабор Крамля), пластыкі храмавых будынкаў з аб’ёмамі крамлёўскіх муроў (царква надбрамная Уваскрасення, 1670).