• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    Б. Чорыкаў. Начальнікі народнага апалчэння. 1612 г.
    князем Дзмітрыем Трубяцкім і Іванам Заруцкім), а потым і другім (на чале з ніжагародскім купцом-разніком Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім) апалчэннямі. Цэнтральнай жа ўлады як бы і не існавала: розныя гарады самастойна вырашалі, каго ім прызнаваць за кіраўнікоў. Па краіне блукалі і рабілі аблогі гарадоў і манастыроў атрады польскіх і беларуска-літоўскіх шляхцічаў, якія займаліся не гэтулькі ваеннымі дзеяннямі, колькі простым рабункам. Ад іхне адставалі і свае ўласныя казакі. Такая сітуацыя не магла працягвацца занадта доўга: у краіне ўсё больш мацнела імкненне да парадку хай сабе не да вельмі зручнага. У кожным разе, у тых падзеях прымалі ўдзел вялікія масы людзей.
    Сілы парадку, штоўзніклі ў такіх абставінах, былі, якчаста здараецца, даволі кансерватыўнымі. Такімі поглядамі вызначаліся і «ратавальнікі Расіі» Мінін ды Пажарскі.
    У жніўні 1612 г. Аляксандру Корвін-Гасеўскаму са сваім атрадам удалося пакінуць Маскву. Частка гарнізона ў крамлі і Кітай-горадзе была заменена. Камандзірам гарнізона стаў палкоўнік Мікалай Струсь (шляхціч з Падоліі), ён жа і камандзір аднаго з палкоў. Двума другімі палкамі, пераважна з беларусаў, камандавалі беларускія шляхцічы Язэп (Юзаф) Будзіла, які меў ганаровы тытул харунжага Мазырскага, і Эразм Стравінскі (род паходзіў з Менскага і Мсціслаўскага ваяводстваў). Як пісаў беларускі гісторык, прафесар Анатоль Грыцкевіч, «такім чынам, польскі элемент у крамлёўскім гарнізоне быў значна меншы, чым беларускі. Большасць гарнізона складалі беларусы». На другім месцы паводле колькасці былі немцы, на трэцім французы, на чацвёртым палякі. Так што вызваленне крамля было не ад палякаў, а ад беларусаў і дапаможнага ім кантынгенту наймітаў з заходніх краін. Гарнізон у той час агулам налічваў 1,5 тыс. чалавек. Масква неўзабаве была занятая апалчэнцамі Пажарскага і Трубяцкога. У самым канцы кастрычніка крамлёўскі гарнізон капітуляваў на ганаровых умовах.
    Падзеі Смутнага часу з сённяшняга гледзішча ацэньваць складана. 3 аднаго боку, яны прывялі да мацнейшага ўсведамлення элітай велікаросаў свайго дзяржаватворчага значэння. 3 іншага боку, перамога кансерватыўнага крыла гэтай эліты ў выніку прывяла яе значную частку да ўспрымання Захаду як заклятага ворага Масковіі.
    7.2.	Пачатак дынастыі Раманавых. Цараванне Міхаіла Фёдаравіча. Выгнанне з Масквы інтэрвентаў дало магчымасць тамтэйшым баярам склікаць Земскі сабор дзеля абрання новага цара. Такім чынам, выбарнасць вярхоўнай улады магла атрымаць новы імпульс. Але гэта быў апошні выбарчы сабор: Міхаіл Раманаў, шаснаццацігадовы сын мітрапаліта Філарэта, станавіўся царом як «суродзіч» цара Фёдара Іванавіча і спадчыннік «ранейшых вялікіх высакародных і дабраверных і Богам Вянчаных Расійскіх Міласцяў цароў».
    Пры выбарах (дакладней, у кулуарах сабора) усплывалі і іншаземныя кандыдатуры. Адмоўны досвед выбару цара з баяраў (Гадуноў і Шуйскі) ужо існаваў: аўтарытэт такога гаспадара не быў бы вялікі. Шмат хто з баяраў мог лічыць сябе нічым не горшым за ўладара. 3 гэтага гледзішча цар з замежнікаў, з прыраджэння вяльможа, нейтральны ў дачыненні да кланавых груповак, быў больш даспадобы. Патрабавалася толькі адна галоўная ўмова праваслаўе. Менавіта таму была адпрэчаная кандыдатура шведскага прынца, якую прапаноўвалі некаторыя баяры.
    У выніку ўсіх дэбатаў і інтрыг царом стаў вышэйпамянёны Міхаіл Фёдаравіч (Філарэтавіч) Раманаў. Недурны чалавек, з моцнай воляй, але без асаблівага бляску і таленту, ён стаў зручным амаль для ўсіх. У гэтым яму дапамагла, у прыватнасці, выкрутлівасць. Яго падтрымлівалі тыя, хто вылучыўся ў гады апрычніны: бо Раманавы радня першай жонкі цара Івана; сярод іхніх сваякоў былі апрычнікі, а бацька Філарэта, Мікіта Раманавіч, пастаянна займаў высокае становішча пры двары даўнейшага цара-тырана. Але і пацярпелыя ад апрычніны маглі лічыць Філарэта сваім: сярод яго радні таксама былі пакараныя ў гады апрычных рэпрэсій, а ў Мікіты Раманавіча была ўстойлівая папулярнасць заступніка, які нібыта ўмеў прыцішыць гнеў цара.
    Падтрымлівалі Філарэта і прыхільнікі Ілжэдзмітрыя: бо менавіта яго халопам быў Грышка Атрэп’еў, а ініцыятывай Ілжэдзмітрыя было вяртанне Філарэта з высылкі. He маглі быць супраць і прыхільнікі Васілія Шуйскага: пры гэтым царуўсё той жамітрапаліт Філарэт Мікітавіч удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі перанясення мошчаў нявінна забітага царэвіча Дзмітрыя, дзействе, якое мелася засведчыць, што забіты ў Маскве «цар Дзмітрый» у сапраўднасці расстрыга, самазванец, які прыняў на сябе імя святога і дабравернага
    Б. Чорыкаў.
    Цар Міхаіл Фёдаравіч Раманаў
    царэвіча. Расійскі гісторык Сяргей Платонаў пісаў, што ў гэтым выпадку цар Васілій гуляўся са святыняй, а Філарэт добра дапамог яму ў гульні. Але і для галоўных праціўнікаў Шуйскага тушынскіх казакоў Філарэт быў сваім чалавекам. У 1608 г. войскі «тушынцаў» узялі Растоў, а там Філарэт якраз быў мітрапалітам. 3 тых часоў ён і апынуўся ў тушынскім лагеры ці то як палонны, ці то як ганаровы госць. Філарэта ў Тушыне называлі нават патрыярхам. Нездарма голас, пададзены за Міхаіла Фёдаравіча казацкім
    атаманам, быў апошнім вырашальным голасам на карысць новага цара. Што праўда, згода самога юнага Міхаіла была атрыманая не адразу. Асабліва пярэчыла маці будучага цара чарніца Марфа. Яе можна зразумець: не было ў тыя гады болып небяспечнага занятку, чым выкананне абавязкаў цара. Толькі калі будучаму цару і яго маці прыгразілі, што яны будуць вінаватыя ў «канчатковым спусташэнні» краіны, яны нарэшце пагадзіліся.
    11 ліпеня 1613 г. у Маскве Міхаіл Раманаў узяў шлюб і заснаваў новую царскую дынастыю. Асноўныя падзеі Смутнага часу на гэтым скончыліся, але цвёрды парадак у Масковіі давялося ўсталёўваць яшчэ вельмі доўга.
    Суседзі напачатку не прызналі новага ўладара і па-ранейшаму лічылі царом каралевіча Уладзіслава. Вайна з Рэччу Паспалітай працягвалася. У 1617-1618 гг. войска на чале з Уладзіславам пайшло на Маскву. Да яго далучыліся гетман ВКЛ Караль Хадкевіч і запарожскія казакі гетмана Пятра Сагайдачнага.
    Армію Уладзіслава таксама падтрымалі данскія казакі і рэшткі сялянскіх атрадаў Івана Балотнікава. Маскоўскія ваяводы здалі тым, хто наступаў, Вязьму і Дарагабуж.
    У кастрычніку 1618 г. атрады Уладзіслава з захаду, а ўкраінскія казакі з поўдня атачылі Маскву, але ўзяць яе не здолелі. Таксама аблогу вытрымалі Мажайск і Тройца-Сергіеў манастыр. У снежні 1618 г. у вёсцы Дзявуліне каля Тройца-Сергіева манастыра канцлер ВКЛ Леў Сапега падпісаў з Маскоўскай дзяржавай замірэнне на 14,5 года. ВКЛ вярнула сабе Смаленшчыну (акрамя Вязьмы), а Польшча забрала Чарнігаў і частку северскіх земляў. Землі вярталіся разам з сялянамі і мяшчанамі. Дваране, служылыя людзі, святары і купцы мелі права выехаць у Масковію.
    Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул цара маскоўскага і ўсяе Русі, але на троне ў Маскве застаўся сядзець Міхаіл Раманаў. Пры гэтым апошні мусіў адмовіцца ад тытулаў князя Лівонскага, князя Смаленскага і князя Чарнігаўскага. Пытанне пра канчатковы мір было адкладзена.
    У першыя гады царавання Міхаіла Раманава значную ролю адыгрываў Земскі сабор. Ён збіраў падаткі, кіраваў войскам і прыказамі. У 1619 г. з палону вярнуўся ў Маскву бацька цара, патрыярх Філарэт, які пачаў кіраваць Маскоўскай дзяржавай разам з сынам.
    Сітуацыя ў краіне пасля Смутнага часу была вельмі цяжкою. Масковія страціла амаль траціну насельніцтва. Баяры фактычна згубілі свой уплыў, і на першае месца выйшлі служылыя дваране.
    Адбыўся ўздым нацыянальнай самасвядомасці, што было выкарыстана Раманавымі дзеля зацвярджэння самадзяржаўнай улады. Адсутнасць выхаду да Балтыйскага мора затармазіла развіццё эканомікі краіны.
    Данскія казакі перасталі нападаць на Маскву і ўсталявалі з ёй добрыя стасункі. Яны стварылі на ніжнім Доне сваю дзяржаўную структуру, якую назвалі войскам, выбіралі сабе кіраўнікоў (атаманаў) і мелі свой орган самакіравання казацкі круг. Яны збольшага займаліся паляваннем і рыбалоўствам, а таксама нападалі і рабавалі татарскія ды турэцкія тэрыторыі.
    Адначасова з вайной супраць Рэчы Паспалітай ішла вайна Масковіі са Швецыяй. У 1615 г. войскі шведаў аблажылі Пскоў, але ўзяць горад не здолелі. Пачаліся мірныя перамовы. У 1617 г. у вёсцы Сталбавое (каля Ладагі) была падпісана Сталбоўская мірная дамова. Ноўгарад з іншымі гарадамі вярнуўся да Маскоўскай дзяржавы, але
    ўзбярэжжа Фінскага заліва ад Нарвы да Карэлы засталіся ў шведаў.
    Каб папоўніць дзяржаўны скарб, у Маскоўскай дзяржаве змянілі сістэму падаткаў. Кожны сялянскі двор мусіў плаціць канкрэтную суму грошай незалежна ад колькасці ворнай зямлі, якую ён апрацоўваў. Таксама пачаў развівацца замежны гандаль. У 1614 г. цар Міхаіл даў вялікія льготы англійскім дыгаландскім купцам, і ў краіне з’явілася шмат еўрапейскіх срэбных манет (талераў). Разам з купцамі ў Масковію прыехалі замежныя вайскоўцы, рамеснікі, лекары і іншыя спецыялісты. Іншаземныя майстры мелі добрыя заробкі, таму заставаліся жыць і працаваць у гэтай краіне. У Маскве яны сяліліся ў Нямецкай слабадзе. Пры канцы царавання Міхаіла там ужо жыло каля тысячы пратэстанцкіх сем’яў іншаземцаў.
    У 1632 г. памёр кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза. Маскоўскія ўлады скарысталіся адсутнасцю караля, вырашылі вярнуць Смаленск і ў верасні 1632 г. напалі на ВКЛ.
    Пачалася чарговая вайна, якая атрымала назву Смаленскай. На Смаленск рушыла 32-тысячная армія, якой кіраваў князь (ваявода) Міхаіл Шэін, і пачалася аблога горада. Маскоўскія войскі захапілі шэраг памежных гарадоў, аблажылі Мсціслаў, Крычаў і Полацк. Аднак Смаленск мужна абараняўся, атрымаўшы дапамогу ад гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла. Увесну 1633 г. на Маскоўскую дзяржаву зрабілі набег крымскія татары, і частка войскаў з захаду была перакінута на поўдзень.
    У жніўні новы кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з вялікім войскам на 25 тыс. чалавек падышоў да Смаленска і акружыў лагер ваяводы Міхаіла Шэіна. Шэін трапіўу двайную аблогу. Атрад караля захапіў горад Дарагабуж, дзе былі склады з правіянтам. Застаўшыся без ежы, улютым 1634 г. Шэін падпісаўкапітуляцыю. У палон трапілі 22 тыс. чалавек. Рэшткі маскоўскіх войскаў (8 тыс. чалавек) разам з ІПэіным, пакінуўшы пераможцам 123 гарматы, ручную агняпальную зброю і 129 штандараў, мусілі вярнуцца ў Маскву. Там Шэіна назвалі здраднікам і забілі. У 1634 г. быў падпісаны Паляноўскі мір. Межы паміж дзяржавамі засталіся амаль без змен. Адбыўся абмен палоннымі. Кароль Уладзіслаў IV адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі трон за 200 тыс. рублёў золатам. Міхаіл Раманаў нарэшце стаў адзіным паўнапраўным царом Маскоўскай дзяржавы.