Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
У 1659 г. у Маскву прыехаўкаталіцкі святар харват Юрый Крыжаніч, які назваў сябе праваслаўным. Ён, вярнуўшыся дадому, падрабязна апісаў маскоўскія парадкі.
На пачатку 1676 г. Аляксей Міхайлавіч памёр. Новым царом стаў яго сын Фёдар (1676-1682), якому было толькі 14 гадоў. Аляксей Міхайлавіч быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, якая памерла, ён меў двух сыноў, Фёдара і Івана, і некалькі дачок. Ад другой жонкі ў 1672 г. нарадзіўся сын Пётр. У выніку пры царскім двары склаліся дзве варожыя групоўкі: сваякі першай і друтой жонак, якія прэтэндавалі на ўладу пасля смерці цара.
У 1677 г. Турцыя пачала вайну з Маскоўскай дзяржавай. Вялікае войска султана і крымскіх татараў з’явілася на Правабярэжнай Украіне. Пасля аблогі яны захапілі сталіцу гетманаў горад Чыгірын. Значная частка казакоў пачала перасяляцца на левы бераг Дняпра і заняла тэрыторыю на Паўночным Данцы. Так узнікла слабадская Украіна.
13 студзеня 1681 г. у Бахчысараі было падпісана замірэнне на 20 гадоў. Турцыя прызнала правы Масковіі на Кіеў. Землі паміж Дняпром і Бугам пачалі лічыцца нейтральнымі, і засяляць іх абодвум
бакам не было дазволена. Цягам XVII ст. Масковія плаціла даніну Крымскаму ханству.
На працягу XVII ст. ішло заваяванне Сібіры і засяленне яе сялянамі з Масковіі. Маскоўская дзяржава да канца стагоддзя заняла Заходнюю Сібір аж да берагоў Ціхага акіяна, далучыла Камчатку і Курыльскія астравы. У 1648 г. казак Сямён Дзяжнёў адкрыў праліў паміж Азіяй і Паўночнай Амерыкай.
У 1645 г. Васілій Паяркаў па Амуры выйшаў у Ахоцкае мора і адтуль вярнуўся ў Якуцк. У сярэдзіне XVII ст. Ерафей Хабараў дайшоў да Даурыі. Уладу цара прызналі вялікія сібірскія народы якуты і бураты, а таксама шматлікія маленькія плямёны, што займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У Сібіры будаваліся крэпасціастрогі. Сярод іх Енісейскі астрог (1619) і Краснаярскі (1628). Мясцовае насельніцтва мусіла плаціць даніну (ясак), у першую чаргу сабалінымі шкуркамі, якія дорага каштавалі. Да канца XVII ст. у Сібіры ўжо жыло 150 тыс. велікарускага насельніцтва (на той час ва ўсёй Масковіі налічвалася блізу 10,5 млн чалавек).
Былі зроблены спробы ажыццявіць вайсковую рэформу. Сабор 1682 г. адмяніў месніцтва; былі складзены новыя спісы ўсяго патом-
нага дваранства.
Пасля смерці цара Фёдара пачалася барацьба за ўладу паміж дзвюма варожымі баярскімі групоўкамі. Паколькі Фёдар дзяцей не пакінуў, спачатку Нарышкіны царом абвясцілі Пятра I, але Міласлаўскія, сваякі першай жонкі Аляксея Міхайлавіча, з дапамогай стралецкага войска абвясцілі царамі і Пятра I і Івана, Фёдаравага брата, які быў хворы і кіраваць краінай не мог. Пакуль Пётр быў малалетнім, краінай сем гадоў кіравала царэўна Соф’я з дапамогай князя Васілія Галіцына.
Б. Чорыкаў. Нараджэнне Пятра I
Пётр з маці жыў гэты час не ў Маскве, а ў падмаскоўных вёсках, дзе гуляў у вайну і стварыў сабе для гэтых гульняў два салдацкія палкі Сямёнаўскі і Праабражэнскі, якія потым стануць яго гвардыяй. Ён з дзяцінства сябраваў з немцамі, якія жылі непадалёку ад сяла Праабражэнскага ў Нямецкай слабадзе, і авалодаў нямецкай мовай. Дзякуючы сяброўству з галандцамі ён пачаў будаваць лодкі і невялікія караблі з ветразямі. Вялікі ўплыў на яго зрабіў палкоўнік Франц Лефорт, які служыў у маскоўскім войску, прыехаўшы са Швейцарыі.
У 1689 г. урад Соф’і падпісаў Нярчынскую дамову з Кітаем, з якім у Масковіі існавалі спрэчкі за раку Амур. Маскоўская дзяржава перадала Кітаю берагі Амура, і гэтыя канфлікты спыніліся. Князь Галіцын здзейсніў два няўдалыя ваенныя паходы (1687 і 1689) у Крым, захапіць які ён так і не здолеў.
У 1689 г. Пятру споўнілася 17 гадоў, і ягоныя сваякі на чале з яго маці, царыцай Наталляй, пачалі змаганне заўладу з Соф’яй. У выніку дзяржаўнага перавароту і смерці другога цара Івана ў 1696 г. адзіным царом урэшце стаў Пётр I.
У 1690 г. патрыярх склікаў царкоўны сабор, дзе быў выказаны недавер кіеўскім святарам і манахам.
7.8. Культура і пачаткі навукіўМаскоўскай дзяржаве XVIIcm. У разгляданы перыяд культура маскоўскіх земляў набывала больш свецкі характар і пачынала паступовае збліжэнне з культурай Захаду. Пэўную ролю ў гэтым адыграў Смутны час, які змусіў людзей Масковіі па-новаму зірнуць на сваё становішча ў свеце.
Вялікі ўплыў на Маскоўскую дзяржаву ў той час мелі Беларусь і Украіна, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Менавіта адсюль, хоць і з цяжкасцямі, ішлі агульнаеўрапейскія каштоўнасці і паняцці, адсюль ішлі імпульсы да паілырэння вучонасці, засваення патрэбных людзям ведаў.
У выніку на працягу стагоддзя істотна вырас узровень пісьменнасці людзей у Масковіі: сярод памешчыкаў ён дасягаў 65 %, сярод пасадскіх людзей такіх было да 40 %, сярод сялян да 15 %, а сярод купцоў нават да 96 %. Самым нізкім (каля 1 %) ён заставаўся сярод стральцоў, пушкароў, казакоў. У 1649 г. баярын Фёдар Рцішчаў
адкрыў у маскоўскім Андрэеўскім манастыры першую буйную прыватную школу. У 1687 г. у Маскве была заснавана Славяна-грэкалацінская акадэмія правобраз універсітэта. Ініцыятыву стварэння такой установы першым выказаў наш зямляк Сімяон Полацкі, а першымі выкладчыкамі ўёй былі грэкі, браты Ліхуды, якія таксама сталі аўтарамі першых падручнікаў па граматыцы, рыторыцы, псіхалогіі, фізіцы.
У другой палове стагоддзя маскоўскі Друкарскі двор выпусціў каля 300 тысяч кніг для навучання грамаце, самымі вядомымі сярод якіх былі «Азбука» Васілія Бурцава-Пратапопава (1634) і «Буквар» Карыёна Істоміна (1694-1696). Агулам за XVII ст. у Масковіі было надрукавана больш за 480 найменняў кніг. У 1672 г. у Маскве адчынілася першая кнігарня.
Заняткі навукай канцэнтраваліся збольшага на засваенні і пашырэнні канкрэтных, ужытковых ведаў. Матэматыка, механіка, фізіка, хімія вывучаліся дзеля прымянення іх у гандлёвай і вайсковай справах, а таксама дзеля стварэння геаграфічных апісанняў земляў, складання картаў. У сярэдзіне стагоддзя ў краіне пазнаёміліся з геліяцэнтрычнай сістэмай Мікалая Каперніка. Пэўнае развіццё атрымала і медыцына: у Аптэкарскім прыказе навучалі лекараў і зельнікаўфармацэўтаў. Дзеля працягу адукацыі пэўнай колькасці дваран дазвалялася выязджаць з Масковіі ў заходнія краіны.
Істотныя зрухі адбыліся ў разуменні і пашырэнні гістарычных ведаў. З’явіліся такія працы, як «Вр'Ьмянннк'ь» (1616-1619) дзяка Івана ІДімафеева, «Сказанне пра Траецкую аблогу» (каля 1620) манаха Аўраама Паліцына, ананімны «Хранограф 1617 года», «Новы летапісец», складзены каля 1630 г„ магчыма, наўгародскім мітрапалітам Кіпрыянам. Ніканаўская рэформа праваслаўнай царквы стала штуршком для напісання ўнікальнага Жыція (16721675) пратапопа Авакума. Наогул, у літаратуры названага часу дамінантнымі робяцца творы сатырычна-алегарычнага характару найчасцей, натуральна, ананімныя: «Аповесць пра Ярша Яршовіча», «Аповесць пра Фаму і Ярому» (1-я палова ст.), «Аповесць пра Шамякін суд», «Аповесць пра бражніка» (сярэдзіна і 2-я палова ст.) ды іншыя. Сярод побытава-рэалістычных твораў трэба вылучыць таксама ананімную «Аповесць пра гора-злашчасце» (пачатак ст.),
Сімяон Полацкі. Гравюра 1818 г. з калекцыі Платона Бекетава
«Аповесць пра Саву Грудцына», «Аповесць пра Ульянію Асор’іну» (2-я палова ст.).
На заваяваных Масковіяй татарскіх землях працягвала развівацца рэлігійная суфісцкая паэзія, найбольш значным прадстаўніком якой у той час быў Маўлі Калый.
Новы стыль для літаратуры Масковіі і фактычна новую літаратурную мову стварыў выхаванец Віленскай езуіцкай акадэміі і КіеваМагілянскай акадэміі, стваральнік полацкай школы літаратурнага барока Сімяон Полацкі, аўтар, сярод іншага, выдадзеных у Маскве паэтычна-філасофскіх кніг «Арол расійскі» (1676), «Вертаград мна-
гацветны» (1678), «Рыфмалагіён» (1679). Ён жа быў драматургам і заснавальнікам аматарскага прыдворнага тэатра. Самы ж першы тэатр у Масковіі ў 1672 г. стварыў пастар Ёган Готфрыд Грэгеры пры лютэранскай царкве ў маскоўскай Новай нямецкай слабадзе.
Развіццё маскоўскай архітэктуры ўХУІІ ст. вызначалася ўзмацненнем яе свецкага характару, большай складанасцю кампазіцый, арнаментальнай дэкаратыўнасцю. Працэс «абміршчэння» датычыў не толькі непасрэдна свецкай архітэктуры (менавіта тады пашырылася будаўніцтва каменных палатаў, церамоў, рэпрэзентатыўных царскіх і баярскіх пабудоў), але выразна праявіўся і ў кампазіцыях храмаў як мураваных, так і драўляных.
У царкоўным дойлідстве працягваецца ўзвядзенне шатровых комплексаў, пры гэтым дахавае завяршэнне прапарцыянальна выцягваецца і вянчаецца часцей за ўсё невялікімі «цыбулінамі». Папулярнай робіцца структура васьмярык на чацверыку калі над кубападобным асноўным аб’ёмам узводзіцца васьміграннае наверша.
У масавым грамадзянскім дойлідстве, якое застаецца драўляным і таму моцна церпіць ад частых пажараў, назіраецца нават вытвор-
часць цэлых модуляў. Так, у Маскве на Трубнай плошчы ў XVII ст. гандлявалі гатовымі зрубамі. 3 той жа прычыны абароны ад агню царскі ўказ 1688 г. забараняў будаваць жылыя дамы вышэй за два паверхі.
Выняткі складалі царскія палаты. Церамны палац, узведзены ў 1635-1636 гг. дойлідамі Анціпам Вазауліным (Канстанцінавым), Трэфілам Шаруціным, Ларыёнам Ушаковым і Бажэнам Агурцовым, можна лічыць архітэктурным шэдэўрам і ўвасабленнем новых тэхналогій свайго часу. Ён таксама чароўна-казачны, але адносіцца да больш трывалага мураванага будаўніцтва. Пры ўзвядзенні муроў выкарыстоўвалі металічныя мацаванні, што дазволіла паменшыць іх канструкцыйную таўшчыню. Упершыню ў Масковіі майстры выкарысталі анфіладную планіроўку пакояў. Тры новыя паверхі былі надбудаваны над двума ўзроўнямі, узведзенымі яшчэ Алевізам Старым для Івана III. Апошні паверх, «церамок», дадалі ў 1637 г.; тады ж майстар Іван Осіпаў аздобіў дах срэбрам і сусальным золатам, у вокны ўставілі каляровую слюду, а ўпрыгожванне інтэр’ераў завершыў роспісам мастак Сіман Ушакоў. Афармленне фасадаў дапаўнялі два лазурныя глазураваныя гзымсы.
У XVII ст. на важных замовах, як і раней, працуюць замежнікі. Збудаваную раней Спаскую вежу Маскоўскага крамля ў 1624-1625 гг. скончыў шатландскі архітэктар Крыстафер Гэлаўэй (Хрыстафор Галавей) пры удзеле Бажэна Агурцова, узвёўшы над вежай шмат’ярусны
Церамны палац у Маскоўскім крамлі (архітэктары Б. Агурцоў ды іншыя)