• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці  Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці

    Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 536с.
    Мінск 2018
    151.83 МБ
    5.4.	Іранскія народы. Аланы. 3 часоў антычнасці ў літаратуры прысутнічаюць звесткі пра качавыя плямёны, якія вандравалі па абшарах сённяшняга поўдня еўрапейскай часткі Расіі. Гэтыя плямёны размаўлялі на гаворках усходнеіранскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сярод гэтых плямёнаў найперш вылучаюць аланаў, нашчадкаў колішніх качавых і ваяўнічых сарматаў. Аланы досыць рана пачалі хрысціянізавацца паводле візантыйскага абраду, хоць у іх звычаях захоўвалася шмат язычніцкіх элементаў. Фламандскі манах-падарожнік Гільём дэ Рубрук у сярэдзіне XIII ст. пісаў: «Спытаў той чалавек у нас, ці хочам мы піць кумыс (cosmos), гэта значыць кабылінае малако. Бо знаходзяцца сярод іх хрысціяне рускія,
    Аланскі храм у Архызе (цяпер КарачаеваЧаркесія)
    грэкі і аланы, якія хочуць моцна захоўваць свой закон, не п’юць яго і нават не лічаць сябе хрысціянамі, калі вып’юць, і іх святары заміраюць іх тады [з Хрыстом], як калі б яны ад яе адмовіліся, ад хрысціянскай веры...
    ...Напярэдадні Пяцідзесятніцы [7 чэрвеня 1253 г.] прыйшлі да нас нейкія аланы, якія называюцца там «асамі», хрысціяне паводле грэцкага абраду, якія маюць грэцкія пісьмёны і грэцкіх святароў. Аднак яны не схізматыкі, падобна да грэкаў, а шануюць кожнага хрысціяніна без адрознення асобаў».
    Прамымі нашчадкамі аланаў лічацца асеціны, якія сёння жывуць на Каўказе і ў Грузіі.
    Велікаруская і іншыя ўсходнеславянскія мовы запазычылі нямала слоў з іранскіх моў: «топор», «чаша», «ворс», «штаны», «хмель», «медь», «пан», «гуня», «хата», «бог», «честь», «рай», «каяться» ды іншыя.
    АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ I ПАНЯЦЦІ
    Этнас (этнічная супольнасць) устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання.
    Эпінічная група група прадстаўнікоў пэўнага народа (частка этнасу), якая пражывае па-за межамі яго этнічнай тэрыторыі. Адрозніваецца ўласнай мовай, культурай, побытам, самасвядомасцю, рэлігіяй, радзей і антрапалагічным тыпам.
    Этнічная тэрыторыя тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў.
    Этнагенез працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова «этнагенез» ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах.
    ЛІТАРАТУРА ДА РАЗДЗЕЛА
    Агустн, Алемань. Аланы в древнмх м средневековых ішсьменных мсточнчках. Москва: Менеджер, 2003. 608 с.
    Аяган, Б. Г. Тюркскме народы: Энцнклопедмческнй справочннк. Алматы: Казак энцмклопедмясы, 2004. 382 с.
    Закнев, М. 3. Пронсхожденме тюрок н татар. Москва: Мнсан, 2002. 496 с.
    Калевала. Літаратурная апрацоўка Эліяса Лёнрута; пераклад з фінскай Якуба Лапаткі. Мінск: Зміцер Колас, 2016. 626 с.
    Напольскмх, В. В. Очеркм этннческой мстормн. Казань: Ннстйтут археологмм йм. A. X. Халйкова, 2015. 646 с.
    Народы Европейской частм СССР. Т. I / под ред. В. А. Александрова [н др.]. Москва: Наука, 1964. С. 61-70.
    Народы Европейской частм СССР. Т. II / Под ред. В. А. Александрова [м др.]. Москва: Наука, 1964. 918 с.
    Народы Поволжья н Прнуралья. Комм-зыряне. Комн-пермякм. Мармйцы. Мордва. Удмурты / отв. ред. Н. Ф. Мокшнн [й др.]. Москва: Наука, 2000. 579 с.
    Петрухмн, В. Я., Раевскнй, Д. С. Очеркн мстормм народов Россйй в древностн м раннем Средневековье. 2-е мзд. Москва: Знак, 2004. 416 с.
    Рябйнмн, Е. А. Фннно-угорскме племена в составе Древней Русн. С.-Петербург: І4зд-во СПбГУ, 1997. 260 с.
    Сптдпков, А. Г. Введенпе в этногенез народов Поволжья п Прмуралья. Ч. I: Нстокн этногенеза фпнскнх народов. Казань: Нзд-во Казанского гос. ун-та, 2008. 33 с.
    Сулнмпрскмй, Т. Сарматы. Древннй народ юга Росспп / пер с англ. Москва: Центрполмграф, 2008. 191 с.
    Сухорукова, О. А. Этннческая нстормя Росспп. Ч. 1. Москва: МГПУ 2015. 204 с.
    Фпнно-угры в Россгім. Рэжым доступу. http://maxpark.com/ community/ 13/content/2140214.
    Этнографмя Росснм. Рэжым доступу: http://www.russiafederation.ru/ ethnography/.
    6.	МАСКОВІЯРАСІЯ Ў XVI СТ.
    6.1.	Палітыка Васілія III. Васілій III (1505-1533) канчаткова далучыў да Маскоўскай дзяржавы Пскоў і Разань і правёў некалькі войнаўз ВКЛ. Першая вайна 1507-1508 гг„ нягледзячы наздрадуі пераход на бок Масквы аднаго з найлепшых ваяроў ВКЛ Міхала Глінскага, скончылася для Васілія III безвынікова. Аднак князі Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права вольна пераехаць у Маскоўскую дзяржаву.
    Наступная вайна пачалася ў 1512 г. Да яе маскоўскі цар добра падрыхтаваўся і дамовіўся пра вайсковы альянс супраць ВКЛ з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. У лістападзе войскі цара атачылі Смаленск, штурмавалі яго шэсць тыдняў, але горад не ўзялі і мусілі адступіць.
    Другі паход на Смаленск пачаўся ў ліпені 1513 г. Да восені горад абкружыла 20-тысячнае маскоўскае войска, якое мела шмат гармат і 1,5 тыс. пішчаляў. Але і другі штурм выніку не даў. У лютым 1514 г. Масква заключыла ваенны саюз са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, і пры канцы траўня 1514 г. пачаўся трэці паход на Смаленск. Горад няспынна абстрэльвалі 200 гармат, і 31 ліпеня ён капітуляваў. Войскі цара захапілі Мсціслаў, Крычаў і Дуброўну і сустрэліся з войскам ВКЛ 8 верасня 1514 г. у бітве пад Оршай. Маскоўскіх ваяроў было значна больш, аднак дзякуючы вайсковаму таленту гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага яны пацярпелі знішчальнае паражэнне. Шмат нападнікаў загінула, а яшчэ больш трапіла ў палон. Астрожскі выгнаў захопнікаў з тэрыторыі ВКЛ і ўзяў у аблогу Смаленск, але вызваліць яго не здолеў, бо меў усёй вайсковай сілы не больш за 6 тыс. ваяроў і толькі некалькі невялікіх гармат.
    Пасля бітвы пад Оршай імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі адмовіўся падтрымліваць Васілія III. У 1522 г. зацікаўленыя бакі падпісалі замірэнне на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Масковіі,
    Б. Чорыкаў. Васілій III, вялікі князь маскоўскі, уводзіць у палац сваю нявесту Алену Глінскую
    а шматлікі маскоўскі палон у ВКЛ. У 1523 г. Васілій III выгнаў са сваіх гарадоў князёў Северскай зямлі (Браншчыны) і забраў сабе іх землі. Але спакою па-ранейшаму не было. 3 боку Крымскага і Казанскага ханстваў мелі месца бясконцыя набегі на ўсходнія і паўднёвыя ўскраіны Маскоўскай дзяржавы, што не дазваляла мясцовым сялянам засяліць так званае Дзікае Поле, дзе былі чарназёмныя стэпы. У гарадах Калузе, Туле і Зарайску былі пабудаваны мураваныя крэпасці (крамлі), у якіх увесь час знаходзіліся войскі.
    Доўгі час Васілій III не меў дзяцей з першай жонкай, якая паходзіла з баярскага роду. Тады ён прымусіў сваю жонку пайсці ў манастыр і ажаніўся другі раз, з Аленай Глінскай з роду тых Глінскіх, якія перасяліліся з ВКЛ у Масковію. У яго нарадзіліся два сыны, але калі старэйшаму было толькі тры гады, цар раптоўна памёр.
    Васілій III, як і яго бацька, пачаў лічыць сябе адзіным спадкаемцам Візантыі і «ўсяго праваслаўнага свету». Гэтую ідэю абгрунтаваў пскоўскі манах і пісьменнік Філафей, які напісаў цару ліст, даказваючы, што спачатку цэнтрам свету быў стары (першы) Рым, потым другі Канстанцінопаль, а цяпер ёсць трэці і апошні Рым Масква. Гэтую ідэю падхапілі прыдворныя пісьменнікі Васілія III і пачалі называць Маскву новым Канстанцінопалем або Царградам, а рускі народ «новым Ізраілем», народам богаабраным, народам-правадыром для ўсіх праваслаўных. Апірышчам царскай улады сталі баяры і княжаты (нашчадкі былых удзельных князёў).
    У XV ст. у Маскоўскай дзяржаве стварылася эліта пры ўладзе, на чале якой былі нашчадкі ўдзельных князёў, што ў свой час прызналі ўладу Масквы. На пачатку XVI ст. з’явіліся і дробныя землеўласнікі памешчыкі, якія не мелі вотчын, як баяры, а карысталіся службовымі землямі і валодалі імі толькі часова, пакуль былі на дзяржаўнай службе. Найболып памешчыкаў было на межах краіны. Імі кіравалі праз асаблівую дзяржаўную структуру, што была ў Маскве і мела назву «Памесная ізба». Іншая структура, якая мела дачыненне як да ўладальнікаў вотчын, так і да памесцяў, называлася разрадам.
    Тым часам у краіне павялічваецца колькасць гарадскога насельніцтва. Акрамя купцоў і рамеснікаў з’яўляюцца вайсковыя пасяленцы (стральцы, пішчальнікі, гарматнікі), яны жылі каля ўмацаваных гарадоў у асобных паселішчах (слабодах) і мелі за вайсковую службу невялікія зямельныя надзелы.
    Сяляне павінны былі працаваць на землеўласніка, араць ягоную зямлю і плаціць яму падаткі (аброк). Гэтых сялян разам з іх зямлёй запісвалі ў асобныя «пісцовыя» кнігі; яны не мелі права мяняць месца жыхарства. Але былі і іншыя сяляне, якіх памешчыкі самі запрашалі на працуўзамен за арэнду зямлі. Такія сяляне мелі права ў так званы Юр’еў дзень (23 красавіка і 26 лістапада) пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога.
    6.2.	Іван IV. Найстарэйшы сын Васілія III Іван (1530-1584) меў тры гады, калі памёр яго бацька, і краінай пачала кіраваць разам з баярамі яго маці Алена Глінская. У гэты час ВКЛ вырашыла вярнуць землі, захопленыя раней Масковіяй, і аб’явіла ёй вайну. Вайна атрымала назву Старадубскай і доўжылася з 1534 да 1537 г.
    Войскамі ВКЛ камандаваў гетман Юры Радзівіл з мянушкай Геркулес. Аднак Смаленск ды іншыя памежныя гарады Масковіі, акрамя Радагошча, улетку і ўвосень 1534 г. яго войска захапіць не здолела. Улетку наступнага года армія ВКЛ вызваліла Гомель, Почап і Радагошч, а пасля месячнай аблогі 29 жніўня 1535 г. узяла і Старадуб.
    Але маскоўскія паслы падкупілі золатам кіраўніка Валахіі, і яго атрады напалі на Польшчу з поўдня. Тады войска ВКЛ вярнулася на радзіму, пакінуўшы сабе толькі Гомель. У 1537 г. быў падпісаны мір,
    Б. Чорыкаў. Іван Жахлівы і Сільвестр
    паводле якога Гомель вярнуўся ў склад ВКЛ, а замкі Себеж і Завалачча адышлі да Масквы.
    У 1538 г. памерла Алена Глінская. Магчыма, яе атруцілі незадаволеныя баяры. Краінай пачалі кіраваць розныя групоўкі, якія не звярталі ніякай увагі на сваіх кіраўнікоў Івана і яго малодшага брата Юрыя. Баяры часта іх крыўдзілі, часам нават здзекаваліся з хлопцаў. Таму Іван вырас вельмі жорсткім чалавекам і ўжо маючы 13 гадоў загадаў сваім слугам забіць князя Андрэя Шуйскага. Пры гэтым дзякуючы мітрапаліту