Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Прадстаўнікі племені водзі вылучаліся сваёй незвычайнага крою вопраткай, да якой жанчыны далучалі таксама вельмі арыгінальныя ўпрыгожанні нагрудныя шпількі, ланцужкі, бронзавыя спіралькі, алавяныя пярсцёначкі. Тыповае жытло водзі вельмі нагадвала хаты ўсходнеславянскага тыпу.
Жаночыя ўборы фіна-уграў (паводле археалагічных матэрыялаў). Злева направа: строй жанчыны, пахаванай у Шатрышчынскім могільніку;
строй мурамкі; строй мардоўскай жанчыны
Комі-зыране адно з першых фіна-ўгорскіх плямёнаў, якіх яшчэ ў XII ст. далучылі да Наўгародскай зямлі. У фальклоры зыран папулярныя вобразы Іллі Мурамца ды іншых легендарных асілкаў Фёдара Кірана і Рамана Прыгожага. Вельмі папулярнымі былі таксама паданні пра чараўнікоў і разбойнікаў. Шэраг паданняў прысвечаны адважнаму вясковаму паляўнічаму Ірку (Іркапу). Адметнымі і разнастайнымі выглядалі народныя строі (асабліва жаночыя) комі-зыран: яны існавалі ў дзясятках варыянтаў, былі аздобленыя арыгінальнымі арнаментамі.
Комі-зыране здаўна развівалі драўлянае дойлідства, формы якога былі вельмі блізкімі да драўлянага дойлідства славян Наўгародскай зямлі. Аднак для жыллёвага будаўніцтва былі характэрны фінскія двухпавярховыя двары.
Паводле меркавання шэрагу даследчыкаў, фіна-ўгорскае племя мера мела дачыненне да ўзнікнення сучаснага марыйскага народа, а плямёны мурамы і мяшчэры (з удзелам макшан і эрзян) з’яўляюцца продкамі сучаснай мардвы. Марыйцы здаўна жылі ў двухчасткавых зрубавых хатах з бярвення, каля якіх размяшчаўся П-падобны двор з брамай. Характэрнымі гаспадарчымі пабудовамі былі двухпавярховыя клеці з галерэямі.
Прыкладна ў ІХ-Х стст. этнонім старажытных марыйцаў «чараміс» пачынае згадвацца ў пісьмовых крыніцах: прыкладам, у «Аповесці мінулых летаў» або ў лісце хазарскага цара Ёсіфа.
Самабытным жанрам марыйскага фальклору здаўна былі песні («мура», «мыры»); сярод іх вылучаліся бытавыя, гасцявыя, вясельныя, сірочыя, памінальныя, спевы-роздумы і г. д. Шанаваліся людзі, якія гралі на валынках («шувыра»). Марыйскі фальклор таксама багаты на казкі, паданні і легенды.
Прадстаўнікі племені мурамы ў Высокім Сярэднявеччы пад уплывам волжскіх булгараў пазнаёміліся з ісламам і назвалі «Маамефа» (г. зн. Магамета) сваім прарокам. Толькі ў XVII ст. адбылося ініцыяванае Масквой масавае хрышчэнне тагачаснай мардвы паводле праваслаўнага абраду. Мардва мела арыгінальную міфалогію, сваю версію аб стварэнні свету. Гэтыя ўяўленні знайшлі адлюстраванне ў фальклоры, які ствараўся на дзвюх мовах макшанскай і эрзянскай.
Для паселішчаў мардвы характэрнымі былі сядзібы, у якіх жылыя і гаспадарчыя памяшканні знаходзіліся ў глыбіні двара. Да традыцыйнага стылю вопраткі здаўна належала нашэнне жанчынамі шаравараў.
Вядома, што прадстаўнікі мяшчэры ў звычайныя дні насілі лапці, плялі іх з вялікім майстэрствам, а па святах надзявалі скураныя боты.
Першыя згадванні пермскіх фінаў звязаны с рускімі летапісамі Х-ХІ стст.: «в Афетове же частл седят Русь, Чудь л все язлцл: Меря, Мурома, Весь, Мордва, Заволочская чудь, Пермь, Печера, Ямь, Угра». Важныя звесткі пра пермскіх фінаў у раёне ракі Вычагды ўтрымліваюцца ў Жыціі епіскапа Стафана Пермскага (канец XIV ст.). Пры канцы XV ст. упершыню згадваюць вацяцкую (удмурцкую) зямлю Казанскага ханства.
Усходнеславянскія плямёны, якія сталі асновай будучых велікаросаў, пазычылі ў фіна-уграў некаторыя віды драўляных пабудоў, абутку і розных побытавых рэчаў. Запазычанні ў велікарускай (а часткова і ў беларускай) мове з фіна-ўгорскіх моў збольшага канцэнтруюцца вакол тэрмінаў рыбных і марскіх промыслаў, прадуктаў харчавання, спецыфічных паўночных прыродных з’яў. Гэта словы «камбала», «кнлька», «сёмга», «салака», «морж», «нерпа», «лайба», «пельменл», «пахта», «пнхта», «пурга», «тундра», «саўна» ды іншыя.
5.2. Балты ў басейне Волгі і Акі. Яшчэ ў бронзавым і раннім жалезным веку вялікія тэрыторыі басейна Волгі і Акі займалі плямёны фацьянаўскай археалагічнай культуры, якія сучасныя даследчыкі адносяць да пратабалтаў.
У атачэнні фіна-ўгорскіх плямёнаў у верхнім цячэнні ракі Протвы, левага прытоку Акі, на пераломе I і II тыс. н. э. жыло згаданае намі раней балцкае племя голядзі, паходжанне якога звязана з машчанскай культурай. Згодна з некаторымі сведчаннямі, голяддзю называла сябе адгалінаванне вядомага яшчэ з антычных крыніц племені галіндаў, якое насяляла ўзбярэжжа Балтыйскага мора сённяшняй паўночнаўсходняй Польшчы. Мы надзвычай мала ведаем цяпер пра культуру гэтага племені, але летапісныя крыніцы даюць падставы меркаваць, што яно існавала і захоўвала сваю самабытнасць, прынамсі, да XV ст„ калі адбылася славянская каланізацыя гэтага рэгіёна і маскоўскія князі пачалі засноўваць тут новыя гарады.
Даследчыкі лічаць, што наогул балты, якія жылі ў басейне Акі, прынялі ўдзел у этнагенезе славянскага племені вяцічаў. Пра гэта сведчаць, напрыклад, перанятыя вяцічамі жаночыя ўпрыгожанні ў выглядзе шыііных грыўняў. У старажытна-ўсходнеславянскія дыялекты, а потым і ў літаратурную велікарускую мову трапілі такія старадаўнія балтызмы, як «деревня», «ковш», «пакля», «скнрда», «янтарь», «вентерь», «ендова», «баланда», «тюря» ды інш.
Сярэднявечныя балты. Са старадаўняй мініяцюры
Народы цюркскага і іранскага паходжання далучыліся да этнагенезу сучасных велікаросаў значна пазней за славян і фіна-уграў, але гэтае далучэнне таксама мела істотнае гістарычнае значэнне.
5.3. Цюркі. Прарадзімай цюркскіх народаў шмат хто з даследчыкаў лічыць стэпы і пласкагор’і Цэнтральнай Азіі, а найперш рэгіён Алтайскіх гор. Пачынаючы з II ст. і заканчваючы XIII ст., змешваючыся з суседзямі, цюркі паступова перасяліліся на тэрыторыю цяперашняй Расіі і занялі тыя землі, на якіх цяпер жывуць іх нашчадкі.
Мовы цюркскіх народаў падобныя: як мяркуюць мовазнаўцы, у глыбокай старажытнасці яны былі дыялектамі адной мовы. 3 часам блізкасць страцілася. Цюркі рассяліліся на вельмі вялікай прасторы, перасталі размаўляць адзін з адным, у іх з’явіліся новыя суседзі, іх мовы не маглі не зрабіць уплыву на цюркскія. Пры гэтым мова чувашоў цюркскай сям’і моў займае крыху адасобленае месца.
У значнай ступені вынікам мангольскага заваявання земляў сучаснай Расіі, удзелу ў ім цюркаў стала наяўнасць вялікай колькасці цюркскіх запазычанняў у сучаснай велікарускай мове: «лошадь», «ковёр», «чертог», «барыш», «казак», «яміцнк», «кочевать», «сундук», «кнрпнч», «арбуз», «башмак», «кафтан», «кннжал», «шаровары», «башлык», «чулок», «тулуп», «сарафан», «колпак», «стакан», «фата», «таракан», «бязь», «бурлак», «туман», «карандаш», «фарфор», «hsbян» і многія іншыя.
Сваяцтва цюркаў сёння разглядаецца хутчэй як моўнае, чым генетычнае. У старажытнасці і Сярэднявеччы цюркі-качэўнікі пасяліліся на велізарнай тэрыторыі, якую займалі іншыя плямёны. Некаторыя з гэтых плямёнаў перайшлі на цюркскія гаворкі з прычыны іх простасці і з часам пачалі адчуваць сябе цюркамі, хоць адрозніваліся ад іх і сваім вонкавым выглядам, і сваімі традыцыйнымі заняткамі.
Традыцыйныя віды гаспадаркі, якімі цюркскія народы Расіі займаліся ў мінулым (а дзе-нідзе працягваюць займацца і цяпер) таксама досыць разнастайныя. Амаль усе вырошчвалі збожжавыя культуры і гародніну. Шмат хто гадаваў жывёлу: коней, авечак, кароў. Выдатнымі жывёлагадоўцамі здаўна былі татары, башкіры, балкарцы. Рэлігіі у цюркскіх народаў цяпер таксама розныя. Сённяшнія татары, башкіры мусульмане. Чувашы, пачынаючы з сярэдзіны
XVIII ст., лічыліся самым хрысціянскім народам у Паволжы, але ў апошнія гады некаторыя з іх вяртаюцца да паганства: пакланяюцца сонцу, месяцу, духам зямлі і жытла, духам-продкам; не адмаўляюцца, зрэшты, і ад праваслаўя.
У Расіі цяпер ёсць некалькі народаў, якія называюць сябе татарамі. Астраханскія татары жывуць недалёка ад Астрахані, касімаўскія татары каля горада Касімава, што на Ацэ (на тэрыторыі, дзе некалькі стагоддзяў таму жылі служылыя татарскія царэвічы). I нарэшце, казанскія татары, названыя так паводле наймення цэнтра Татарыі, горада Казані. Усё гэта розныя, хоць і блізкія адзін аднаму, народы. Аднак проста татарамі ў сённяшнім разуменні варта называць толькі казанскіх.
Самі татары пачалі называць сябе так даволі позна толькі ў сярэдзіне XIX ст. Вельмі доўга яны гэтай назвы не любілі і лічылі яе зняважлівай. Да XIX ст. яны называліся па-рознаму: «булгарлы» (булгар), «казанлы» (казанскі), «месельман» (мусульманін).
Палавецкі каменны стод з-пад Луганска, не пазней за XIII ст.
3 кьтчакскага архіва
Летапісныя крыніцы расказваюць пра ваяўнічыя качавыя плямёны цюркаў печанегаў і полаўцаў. Полаўцы ўваходзілі ў непасрэдны кантакт з усходнеславянскімі плямёнамі: так, вядома, што маці ўладзіміра-суздальскага князя Андрэя Багалюбскага была палаўчанкай. Полаўцы пакланяліся боству Вечнага Сіняга Неба Тэнгры і багіні Умай, якая ўвасабляла зямны пачатак. Існавала ў іх і татэмнае пакланенне ваўку. У наваколлі ўкраінскага Луганска былі знойдзены шматлікія палавецкія каменныя стоды («бабы»),
Мы ўжо казалі пра дзяржаву цюркаў, якая існавала ў Высокім Сярэднявеччы на Сярэдняй Волзе пад назвай Волжская Булгарыя.
Пра высокі ўзровень культуры булгараў на той час сведчыць існаванне двух відаў пісьмовасці старажытнай цюркскай рунічнай і болып позняй арабскай, якая прыйшла разам з ісламам у X ст. Апошняя паступова выцесніла знакі старацюркскай пісьмовасці са сферы дзяржаўнага ўжытку. I гэта было заканамерна: арабскай мовай карыстаўся ўвесь мусульманскі Усход, з якім у Булгарыі былі цесныя палітычныя і эканамічныя кантакты.
Да нашага часу дайшлі імёны выдатных паэтаў, філосафаў, навукоўцаў Булгарыі, чые творы ўваходзяць у залаты фонд народаў Усходу. Гэта Хаджа Ахмед Булгары (XI ст.), навуковец і багаслоў, знаўца маральных прадпісанняў ісламу; Сулейман ібн Давуд ас-Саксіні-Сувар (XII ст.), аўтар філасофскіх трактатаў з вельмі паэтычнымі назвамі: «Святло промняў праўдзівасць таямніц», «Кветка саду, якая цешыць хворыя душы». У той самы час паэт Кул Галі (XII—XIII стст.) напісаў «Паэму пра Юсуфа», якая лічыцца класічным цюркамоўным мастацкім творам дамангольскага перыяду.
У сярэдзіне XIII ст. Волжская Булгарыя была заваявана манголамі і ўвайшла ў склад Залатой Арды. Пасля падзення Арды ў XV ст. у Сярэднім Паволжы ўзнікла і Казанскае ханства. Асноўную частку яго насельніцтва ўтваралі ўсё тыя ж булгары, якія да таго часу ўжо паспелі зазнаць моцны ўплыў сваіх суседзяў фіна-ўгорскіх народаў (мардвы, марыйцаў, удмуртаў), што жылі побач з імі ў басейне Волгі, а таксама манголаў, якія складалі большасць кіраўнічай эліты Залатой Арды.