Гісторыя Расіі ад сярэднявечча да сучаснасці
Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Хадыка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 536с.
Мінск 2018
Бранскі князь Раман Міхайлавіч у 1363 г. перайшоў на бок Масквы. Пасля гэтага войскі Альгерда занялі княства, і новым князем стаў Дзмітрый Альгердавіч. Менавіта ён, разам з ужо згаданым Андрэем Полацкім і Дзмітрыем Баброкам-Валынскім, быў ініцыятарам паходу маскоўскага войска за Дон насустрач Мамаю і ў 1380 г. прыйшоў на дапамогу маскоўскаму князю, прывёўшы на Кулікоўскае поле палкі са Старадуба і Бранска. На Кулікоўскім полі ён камандаваў першым рэзервам Дзмітрыя Данскога на левым флангу, а за ім стаялі войскі валынскага ваяводы.
У персанальным змаганні з ардынцамі вызначыўся манах Аляксандр Перасвет, які паходзіў з бранскіх баяраў (нарадзіўся ў северскім горадзе Любечы). Потым ён загінуў у бітве на рацэ Ворскле. Вітаўт вярнуў былое княства Раману Міхайлавічу, які зноў вярнуўся з Масквы ў ВКЛ і пазней (у 1401 г.) загінуў у Смаленску. У часы Альгерда і Вітаўта назіраецца ўздым северскай зямлі. Менавіта тады расквітнелі гарады Бранск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі. Ад 1465 да 1500 г. Бранскім княствам кіруюць князі мажайскія.
Князь Альгерд пасадзіў у забраных северскіх гарадах сваіх сыноў: у Бранску Дзмітрыя Карыбута, у Трубчэўску Андрэя Вогунта, у Чарнігаве Канстанціна Скіргайлу. Былі пабудаваны драўляныя замкі ў Почапе, Радагошчы, Рыльску і Пуціўлі. Вітаўт паставіў вялікія вайсковыя гарнізоны ў Гомелі і Любечы. Бранскі князь Дзмітрый Карыбут пачаў біць сваю манету.
Тым часам на тэрыторыі былой Северскай зямлі ўсё большае значэнне набывае Старадубскае княства. Яно ўзмацнілася пасля 1454 г., калі мажайскі князь Іван Андрэевіч уцёк з Масквы ў ВКЛ і атрымаў у вотчыну гарады Гомель і Старадуб. Гэта не было выпадковым: яго бацька, сын Дзмітрыя Данскога князь Андрэй Дзмітрыевіч ажаніўся з дачкою старадубскага князя Аляксандра Патрыкеевіча Аграфенай. У1465 г. да княства далучылі Бранск, у 1496-м Чарнігаў і ў 1499 г. Хоцімль.
Варта адзначыць, што ў 1486 г. жыхары Бранска паўсталі і забілі свайго князя Андрэя, сына мажайскага князя Івана. Ад гэтага часу Бранскам кіруюць велікакняскія намеснікі. Старадубскія князі мелі свой двор, сваіх баяраў і сваё войска. У 1499 г. князь Сямён Іванавіч атрымаў тытул князя старадубскага.
Пры канцы XV ст. сітуацыя на ўсходзе ВКЛ ускладняецца. Пачынаецца экспансія суседняга Маскоўскага княства на захад. У 1500 г. маскоўскія войскі на чале з Якавам Захар’іным захапілі Бранск. Старадубскі князь Сямён Мажайскі прысягнуў Івану III Маскоўскаму і перайшоў са сваім княствам на бок апошняга. Пры гэтым ён прыўлашчыў горад Любеч і паўдзельнічаў у захопе Пуціўля. Увосень 1501 г. войскі Шых-Ахмета, цара Заволжскай Арды, захапілі Ноўгарад-Северскі ды іншыя гарады Северскай зямлі, але неўзабаве адступілі, бо не дачакаліся дапамогі ад ВКЛ.
Пэўны час Старадубскае княства захоўвала аўтаномію (да 1518 г.) у складзе Масковіі, аднак пасля смерці апошняга старадубскага князя Васілія перайшло ў непасрэднае падпарадкаванне да згаданага князя Васілія III Маскоўскага. Разам з Бранскам, Старадубам, Чарнігавам у склад Масковіі трапіў і беларускі Гомель.
4.11. Вялікае княства Смаленскае. На захадзе суседам Вялікага княства Смаленскага ў XIV ст. становіцца Вялікае Княства Літоўскае, а на ўсходзе Вялікае княства Маскоўскае, улус Залатой Арды. На мяжы XIII-XIV стст. Мажайскае ўдзельнае княства захапілі маскоўскія войскі, але ў той самы час смаленскія князі ўзялі пад часовы кантроль бранскія землі. Пасля шлюбу з віцебскай князёўнай вялікі князь Альгерд далучае да ВКЛ Віцебскае княства і выходзіць на межы са Смаленскім. Смаленскі князь Іван прызнае Гедыміна пры канцы 1320-х гадоў сваім «старэйшым братам» з мэтай захаваць шлях па Заходняй Дзвіне, які забяспечваў гандаль з ганзейскімі гарадамі.
У 1333 і 1334 гг. маскоўскія войскі два разы нападаюць на Смаленск, але апошні адбіваецца і спыняе выплату даніны Залатой Ардзе. Пасля гэтага Смаленск становіцца саюзнікам ВКЛ, а смаленскія войскі ўдзельнічаюць у бітве з крыжакамі на рацэ Страве (1348) на баку ВКЛ, прычым адзін са смаленскіх князёў гіне ў гэтай бітве.
У 1352 г. на Смаленшчыну з Заходняй Еўропы прыйшла эпідэмія чумы. Шмат людзей памерла, дзяржава аслабела. Скарыстаўшыся гэтым, князь Альгерд далучае да ВКЛ Мсціслаў, Крычаў і Рослаўль. Але потым ён падпісвае саюзную дамову са смаленскім князем Святаславам, і яны супольна ажыццяўляюць паход на Маскву. Пасля смерці Альгерда ўлада ў ВКЛ пераходзіць да Ягайлы, які пасля падпісання Крэўскай уніі (1385) становіцца адначасова і польскім каралём. Яго старэйшы брат, ужо не раз згаданы полацкі князь Андрэй, вырашае з дапамогай крыжакоў і смаленскага князя Святаслава пераняць уладу ў ВКЛ. Святаслаў спачатку спрабуе захапіць Віцебск і Оршу, а потым бярэ ў аблогу Мсціслаў, каб вярнуць сабе Мсціслаўскае княства. Аднак войскі Ягайлы 7 траўня 1386 г. разбілі пад Мсціславам смалян, забілі князя Святаслава і ўчынілі аблогу Смаленска. Смаленскае веча заплаціла вялікі выкуп, I князем стаў сын Святаслава Юрый. Ён мусіў прысягнуць на вернасць Ягайлу і стаць яго васалам.
таўт, які быў у
Б. Чорыкаў. Вялікі князь Васілій I дакарае Юрыя Святаслававіча за здачу Смаленска Вітаўту. 1395 г.
Тым часам да фактычнай улады ў ВКЛ прыйшоў князь Вішлюбе з дачкою смаленскага князя Святаслава
Ганнай. Ён вырашыў далучыць Смаленшчыну да Вялікага Княства Літоўскага. У 1395 г. Вітаўт захапіў у палон смаленскіх князёў, ліквідаваў Вялікае княства Смаленскае і пасадзіўтут свайго намесніка. Аднак князь Юрый Святаслававіч здолеў унікнуць палону і ўцёк.
Пасля паражэння Вітаўта ў бітве з Залатой Ардой на рацэ Ворскле (1399) Юрый вярнуўся ў Смаленск і кіраваў ім да 1403 г„ пакуль Вітаўт зноў, і ўжо кан-
чаткова, не заваяваў горад і княства. У 1410 г. тры смаленскія палкі ўзялі чынны ўдзел у знакамітай Грунвальдскай бітве: гэта былі палкі з Оршы, Мсціслава і Смаленска. Прытым у расійскіх і савецкіх падручніках іх упарта называюць: «тры рускія смаленскія палкі» і гэта не выпадкова, бо якраз смаленскія палкі і выратавалі сітуацыю ў цэнтры баявога шыхту саюзных войскаў ды стрымалі крыжацкую навалу, нягледзячы на панесеныя велізарныя страты.
У красавіку 1440 г. жыхары Смаленска ўчынілі ўзброенае паўстанне супраць намесніка вялікага князя ВКЛ ваяводы Андрэя, у выніку чаго смаленскім князем стаў мсціслаўскі князь Юрый Сямёнавіч. Да апошняга далучыліся жыхары Віцебска і Полацка. Новы князь ВКЛ Казімір увосень 1440 г. выступіў супраць паўстанцаў, Юрый уцёк у Ноўгарад, а войскі Казіміра ўзялі Смаленск ды іншыя гарады. Паўстанне згасла.
У XV ст. назіраецца росквіт Смаленска. Смаленскай зямлёй кіруе намеснік вялікага князя, прадстаўнік мясцовых землеўласнікаў у Сойме і Радзе ВКЛ. Існавала і смаленскае веча, якое вырашала надзённыя пытанні жыцця горада і вясковага наваколля. Намеснік меў
пры сабе і мясцовую раду. У яе ўваходзілі смаленскі епіскап, маршалак ды іншыя гарадскія службовыя асобы. Мяшчане выбіралі свайго прадстаўніка старасту. Смаленскія землі падзяліліся на воласці: імі кіравалі цівуны. Прывілеі жыхароў зямлі былі зафіксаваныя ў велікакняскіх граматах 1404 і 1505 гг. Побач са Смаленскай зямлёй існавалі аўтаномныя Мсціслаўскае, Вяземскае 1 Дарагабужскае княствы.
На землях цэнтральнай Смаленшчыны з 1404 г. існавала Смаленскае ваяводства. Тады Смаленск зрабіўся адным з найбуйнейшых старабеларускіх культурных цэнтраў, дзе квітнелі летапісанне і духоўная літаратура. Вядомы Смаленскі летапіс, які складаўся з XII да пачатку XV ст., твор, прасякнуты ідэяй захавання і ўмацавання незалежнасці Смаленскай дзяржавы.
Пры канцы XIV ст. у Пустынскім Успенскім манастыры пад Мсціславам Лука Смалянін стварае славуты Смаленскі псалтыр, напісаны на пергаменце, аздоблены мініяцюрамі, 22 застаўкамі, 150 ініцыяламі з выявамі людзей, жывёл, розных фантастычных істот і складаным плеценым арнаментам. Дзеля аздаблення тэксту выкарыстана фарба сіняга, зялёнага і чырвонага колеру, а таксама золата. У 1657 г. на загад патрыярха Нікана падчас маскоўскай акупацыі Смаленскі псалтыр вывезлі на востраў Кій Анежскай губы Белага мора. Цяпер ён знаходзіцца ў маскоўскім Гістарычным музеі.
У XV ст. у Смаленску напісана Смаленская хроніка, якую можна лічыць сярэднявечным беларускім літаратурным творам, і такія гістарычна-літаратурныя творы, як «Пахвала Вітаўту» і «БеларускаЛітоўскі летапіс», дзе апісаны розныя падзеі на тэрыторыі Смаленшчыны і ВКЛ, а таксама на сумежных землях.
Пры канцы XV ст. пры двары смаленскіх епіскапаў манах Аўраамка склаў вялікі летапісны зборнік на 450 старонак. Ён атрымаў назву «Летапіс Аўраамкі». Даследчыкі лічаць, што менавіта ў Смаленску ўХУ ст. быў створаны згаданы Радзівілаўскі летапіс, які пазней належаў Янушу Радзівілу, потым трапіў у Кёнігсберг, а пазней, у XVIII ст., у Санкт-Пецярбург, дзе знаходзіцца і цяпер. Летапіс мае каля 600 малых каляровых малюнкаў, якімі ў цяперашні час ілюструюць розныя падручнікі і энцыклапедыі. Выклікаюць цікавасць таксама смаляне-вандроўнікі. Гэта архімандрыт Аграфіст,
які апісаў сваю вандроўку ўПалесцінуў 1370 г„ і смаленскі духоўнік Ігнат. Апошні суправаджаў мітрапаліта Пімена ў 1389 г. у паездцы ў Канстанцінопаль і пакінуў літаратурны твор, прысвечаны гэтай падзеі. Выдатным помнікам беларускага прыгожага пісьменства першай паловы XV ст. з’яўляецца летапісная «Аповесць пра паўстанне ў Смаленску». Даследчыкі адзначаюць высокі мастацкі ўзровень гэтага твора і яго цудоўную старабеларускую мову.
Аднак пры канцы XV ст. мірнае жыццё Смаленшчыны скончылася.
4.12. Вызваленне ад улады Залатой Арды. Палітыка князя Івана III. Іван III пачаў кіраваць Маскоўскай дзяржавай яшчэ пры сваім бацьку, які зрабіў яго суваладаром, бо сам, як адзначалася вышэй, быў сляпы. 3 1462 па 1505 г. ён адзін кіруе Маскоўскай дзяржавай і стварае вялікае войска. Напачатку Іван III падпарадкаваў сабе Яраслаўскае і Растоўскае княствы, а потым вырашыўзаваяваць Ноўгарад і Цвер. Пасля таго як Ноўгарад у 1471 г. заключыў саюз з ВКЛ, Іван III распачаў вайну. Найперш наўгародцаў разбілі на паўднёвым беразе возера Ільмень, а пазней на рацэ ІПалоні.
Пасля канчатковага выхаду з-пад улады Залатой Арды ў 1485 г. Іван III ва ўсіх афіцыйных паперах пачаў ужываць новы тытул «Гасудар усяе Русі і вялікі князь». Пасля смерці першай жонкі ў 1467 г. ён узяў шлюб з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара Зояй (Соф’яй) Палеалог, якая жыла ў Італіі. Разам з Зояй у Маскву прыехала шмат італьянцаў і грэкаў. Іван III шанаваў іх прафесіяналізм і даручаў будаваць цвярдыні, храмы і палацы, біць манеты і адліваць гарматы. Часам замежным гасцям даручалі