• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Ёан-Аўрэд Поп
    ГІСТОРЫЯ РУМЫНАЎ
    ПСТОРЫЯ РУМЫНАЎ
    ГІСТОРЫЯ РУМЫНАЎ
    Пераклад з румынскай Зміцера Коласа
    Мінск Выдавец Зміцер Колас 2019
    УДК 94(498)
    ББК 63.3(4Рум)
    П57
    WINSTITUTUL b ■ CULTURAL A ROMAN
    Гэтая кніга выдадзеная пры фінансавай падтрымцы Румынскага Культурнага Інстытута.
    This book is published with the financial support granted by the Romanian Cultural Institute.
    Пераклад зроблены паводле выдання:
    Pop, Ioan-Aurel. Istoria romdnilor. Bucure^ti Chisinau Cluj: Litera, 2010.
    ISBN 978-985-23-0072-8	© Ioan-Aurel Pop., 2010.
    © Зміцер Колас, пераклад на беларускую мову, 2019.
    © Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2019.
    ЗМЕСТ
    1.	Што такое Румынія і хто такія румыны	8
    2.	Як румыны самі сябе вызначаюць	14
    3.	«Найадважнейшыя і найсправядлівейшыя сярод фракійцаў...»	17
    4.	Як жылі гета-дакі	20
    4.1.	Занятак і жытло	20
    4.2.	Супольнасць: «бліскучыя» і «калматыя»	22
    4.3.	«Яны вераць у сваю несмяротнасць...»	23
    4.4.	Навука, пісьменства, мастацтва	25
    4.5.	Ад племянных саюзаў да ўтварэння дзяржавы: кіраванне Бурэбісты (82-44 гг. да н. э.)	27
    4.6.	Дэцэбал (87-106)	31
    5.	«Мы вядзем сваё паходжанне з Рыма»: утварэнне румынскага народа і румынскай мовы	34
    5.1.	Раманскія народы	34
    5.2.	Лёс Дакіі пасля 106 года	37
    5.3.	Раманізацыя, або Пячатка Рыма	39
    5.4.	Стасункі паміж дака-рымлянамі (протарумынамі)
    і качэўнікамі. Працяг раманізацыі	48
    5.5.	Дунайская, карпацкая і прычарнаморская лаціна: румынская мова	52
    5.6.	Падсумаванне: калі, дзе і як румыны ўтварыліся як народ	54
    6.	Свет Сярэднявечча	59
    6.1.	Як называлі сябе румыны і як называлі іх іншыя	60
    6.2.	Ад сялянскай грамады да дзяржавы	66
    6.3.	Першыя сярэднявечныя палітычныя ўтварэнні
    на тэрыторыі Румыніі	68
    6.4.	Румынска-балгарскае царства дынастыі	Асеняў	73
    6.5.	Дзяржаўныя ўтварэнні ў Трансільваніі -
    ад «Краіны Гелу» да «Сяміграддзя»	75
    6.6.	Іншаземныя «госці»: пасяленцы, манахі,	вайскоўцы	77
    6.7.	«Першая румынская вольніца»	78
    6.8.	«Другая румынская вольніца». Малдова	84
    6.9.	Сярэднявечныя румынскія інстытуцыі	89
    б.ІО.	Эканамічныя і сацыяльныя структуры	100
    6.11.	Бітва за Крыж: абарона хрысціянства	105
    6.12.	XVI стагоддзе	117
    7.	Уладаранне Міхая Харобрага (1593-1601) і аб’яднанне румынскіх княстваў	122
    8.	XVII стагоддзе: ад Міхая Харобрага да фанарыётаў і Габсбургаў	127
    9.	Эпоха Асветніцтва	131
    9.1.	Новыя палітычныя рэжымы: Габсбургскі і фанарыёцкі	131
    9.2.	Унія трансільванскіх румынаў з каталіцкай царквой	133
    9.3.	Рэфармацыя	136
    9.4.	Спрэчкі вакол «усходняга пытання»	138
    9.5.	Барацьба за нацыянальна-палітычнае вызваленне	139
    10.	Рэформа і рэвалюцыя першая палова XIX стагоддзя	154
    Ю.І.Агульныя рысы	  154
    10.2.	Арганічны Рэгламент	155
    ІО.З.	Абсалютысцкі рэжым Габсбургаў у Трансільваніі і Букавіне	157
    10.4.	Бесарабія пад расійскаю акупацыяй	158
    10.5.	Дабруджа пад панаваннем туркаў	159
    10.6.	Румынская рэвалюцыя 1848-1849 гг.	159
    11.	Нацыянальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі	166
    11.1.	«Малое аб’яднанне»	167
    11.2.	Кіраванне Аляксандру Ёана I (1859-1866)	 171
    П.З.Кіраванне Караля I (1866-1914)	175
    11.4.	Ад абвяшчэння незалежнасці да «вялікага аб’яднання» (1878-1918)	 181
    11.5.	Першая сусветная вайна	187
    11.6.	«Вялікае аб’яднанне»	193
    12.	Румынія паміж дзвюма сусветнымі войнамі	197
    12.1.Э	каноміка і грамадства	198
    12.2.У	нутраная палітыка	199
    12.3.3	нешняя палітыка	202
    13.	Румынія і Другая сусветная вайна (1940-1945)	205
    14.	Наперад... да камуністычнагататалітарызму (1944-1947)	210
    15.	«На шляху пабудовы сацыялізму...» (1948-1989)	213
    16.	Надзеі, мары, дасягненні	222
    1.	Што такое Румынія і хто такія румыны
    Напэўна, самым простым адказам на першую палову гэтага пытання будзе сказаць, што Румынія гэта краіна, гэта дзяржава. Аднак на свеце сёння больш за дзвесце дзяржаваў, размешчаных на пяці кантынентах, ад Сан-Марына, Ватыкана і Маўрыкія да ЗША, Кітая і Бразіліі, і большасць з іх сябры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, таму такі адказ патрабуе больш дэталёвага ўдакладнення. I перадусім нельга не адзначыць пэўнай супярэчнасці: чаму, калі Румынія гэта дзяржава, найбуйнейшая арганізацыя, у якую яна ўваходзіць, аб’ядноўвае «нацыі»? Паступова мы з гэтым разбярэмся. А пакуль проста зазначым, што тэрмін «нацыя» не ва ўсіх мовах мае аднолькавае значэнне.
    Румынія гэта еўрапейская дзяржава, якая месціцца ў самым цэнтры старога кантынента, за 2500 км ад Уральскіх гор (усходняй мяжы Еўропы), на такой самай адлегласці ад атлантычнага ўзбярэжжа Партугаліі (заходняй мяжы Еўропы), на такой самай адлегласці ад самага паўночнага пункту Еўропы, што знаходзіцца ў Нарвегіі, і за 900 кіламетраў ад вострава Крыт (Грэцыя), г. зн. самай паўднёвай еўрапейскай тэрыторыі. Такім чынам, калі казаць зусім дакладна, Румынія месціцца ў цэнтры Еўропы, роўнааддалена ад яе ўскрайніх пунктаў на ўсходзе і захадзе і, калі глядзець па восі мерыдыянаў, трошкі бліжэй да яе поўдня. Нягледзячы на такое цэнтральнаеўрапейскае размяшчэнне, Румынію пераважна акрэсліваюць як дзяржаву «на Усходзе», што тлумачыцца двума чыннікамі: першы палягае ў тым, што пачынаючы з XV-XVI ст. рухавіком культуры і цывілізацыі, сапраўднай мадэллю для іншых, стаў еўрапейскі Захад, а тагачасныя краіны, якія збольшага захоўвалі візантыйскія традыцыі, месціліся на ўсходзе кантынента; па-другое, не так даўно да Усходняй Еўропы (англ. Eastern Europe) амерыканцы (а за імі і іншыя) залучалі ўсе еўрапейскія краіны, якія пасля заканчэння Другой сусветнай вайны трапілі ў залежнасць ад Масквы. Цяпер пра Румынію ўсё часцей кажуць як пра краіну Цэнтральнай (або Цэнтральна-Усходняй) Еўропы, аднак падобнае разуменне паўстала 8	| Гісторыя румынаў
    Румынія на карце Еўропы
    нядаўна і таму яшчэ не атрымала ўсеагульнага прызнання. Калі прытрымлівацца строга геаграфічнага пункту погляду, то Румынія не ўваходзіць у краіны Балканскага паўвострава, бо паўночнай мяжой Балканаў з’яўляецца Дунай, а Румынія пераважна размешчана на поўнач ад Дуная, у Карпацкім рэгіёне.
    Аднак для многіх еўрапейцаў Балканы цягнуцца аж да Вены, так што і Румынію разам з Грэцыяй, Албаніяй ці Сербіяй часта адносяць да гэтага вялікага рэгіёна, які называюць «парахавой бочкай Еўропы». I ўсё ж, хоць Румынія і не размешчана на Балканскім паўвостраве, а на поўнач ад яго, яна мае даўнія гістарычныя сувязі з балканскімі краінамі і народамі. Акрамя таго, на Балканах заўсёды жыло і жыве дагэтуль нямала румынаў.
    Па еўрапейскіх мерках (не бярэм пад увагу велізарную Расію, чыя плошча перавышае некаторыя кантыненты) Румынія па сваёй тэрыторыі дзяржава сярэдняга памеру. Яе плошча (амаль 240 000 кв. км) меншая, чым у Францыі, Германіі, Іспаніі ці Украіны, амаль аднолькавая з Аб’яднаным Каралеўствам (Вялікабрытаніяй) і большая, чым у такіх краін, як Швейцарыя, Данія, Бельгія, Галандыя, Аўстрыя і інш. Тэрыторыя Румыніі, напрыклад, займае амаль у восем разоў большую плошчу, чым Бельгія. Па колькасці насельніцтва, якая складае прыблізна 22 мільёны жыхароў, Румынія таксама знаходзіцца пасярэдзіне: Румынія мае амаль столькі ж жыхароў, колькі Бельгія і Галандыя разам, больш, чым разам узятыя Фінляндыя, Нарвегія і Швецыя, але менш, чым Польшча, Іспанія, Італія ці Францыя. Па амерыканскай шкале плошча Румыніі амаль роўная паводле
    Што такое Румынія і хто такіярумыны J 9
    сваёй тэрыторыі штату Арэгон, а яе насельніцтва да нядаўняга часу можна было параўнаць са штатам Каліфорнія ці з Канадай. Паводле плошчы і колькасці насельніцтва Румынія буйнейшая за ўсе суседнія з ёю краіны за выключэннем Украіны; яна ўдвая большая за Венгрыю, Балгарыю ці Сербію (узятыя паасобку). У Венгрыі і ў Сербіі жыве каля 10 мільёнаў чалавек, а ў Балгарыі 8 мільёнаў. Румыны з’яўляюцца самым шматлікім народам Паўднёва-Усходняй Еўропы, істотна перавышаючы колькасць балгар, сербаў, грэкаў, албанцаў, харватаў, македонцаў і інш. Турцыя (вялікая краіна з болып як 60 мільёнамі жыхароў) тэрытарыяльна размешчана пераважна ў Малой Азіі, а таму з пункту погляду геаграфіі не можа разглядацца як еўрапейская дзяржава.
    Большую частку тэрыторыі Румыніі займаюць Карпацкія горы, якія з’яўляюцца другім пасля Альпаў найбуйнейшым горным масівам у Еўропе. Калі ўявіць карпацкі пояс у выглядзе лічбы «6» (перагорнутай як у люстэркавым адбітку), дык кружок гэтай лічбы будзе прыпадаць якраз на тэрыторыю Румыніі, а яе верхні хвосцік, падобны да коскі, праходзіць па Украіне, Польшчы, Славакіі і Чэхіі, падаўжаючыся ў Венгрыю. Вышыня Карпатаў дасягае 2700 м, а ў Румыніі яны ў сярэднім вышэйшыя за 2500 м. Астатнюю тэрыторыю краіны складаюць узвышшы і пласкагор’і, з якіх самым вядомым з’яўляецца плато Трансільваніі, а таксама раўніны, размешчаныя па паўднёвых межах (Румынская або Дунайская раўніна), на захадзе (раўніна ракі Цісы) і на ўсходзе (Малдоўская раўніна). Формы рэльефу гарманічна і раўнамерна размеркаваныя амаль пароўну: горы займаюць 31% плошчы, узвышшы і пласкагор’і 33%, а раўніны 36%. У цэнтры краіны месціцца Трансільванскае плато, абнесенае, нібы мурам фартэцыі, сцяною Карпацкіх гор менавіта такое рамантычнае апісанне даў ім у адной з анталогій гісторык і палітык Нікалае Бэлчэску; горы паступова пераходзяць у прыкарпацкія ўзвышшы, а пасля у даліны, прыпадабняючыся да архітэктурных кантрфорсаў, якія паступова знікаюць у трох раўнінах.
    Румынія дунайская краіна, бо Дунай, найбуйнейшая рака Еўропы (калі не лічыць Волгі), чыя даўжыня дасягае амаль паловы Місісіпі (з Місуры), працякае па яе тэрыторыі сотні кіламетраў і аддзяляе Румынію ад балканскага свету. Прамінуўшы чатыры еўрапейскія 10 J Гісторыя румынаў
    сталіцы Вену, Браціславу, Будапешт і Бялград, Дунай упадае ў Чорнае мора шырокаю дэльтай, якой няма аналагаў у свеце. Гэта сапраўдная славутасць прыроды, якая размешчана на тэрыторыі Румыніі. Праўда,у найбуйнейшы румынскі порт Канстанцу караблям хутчэй і зручней заходзіць не праз дэльту, а па канале Дунай Чорнае мора, які быў пабудаваны некалькі дзесяцігоддзяў таму. Дзякуючы свайму марскому ўзбярэжжу, што распасціраецца прыкладна на 250 км, Румынія, як і Балгарыя, Расія, Турцыя ды яшчэ некаторыя постсавецкія рэспублікі, уваходзіць у лік так званых краінаў Понта (ад Pontus Euxinus, «Понт Эўксінскі» даўняй грэка-рымскай назвы сучаснага Чорнага мора). Выхад Румыніі да Чорнага мора забяспечвае ёй больш шчыльныя кантакты з светам, у прыватнасці з краінамі Міжземнамор’я, і нават выхад у Атлантычны акіян праз Гібралтарскі праліў ці, дзякуючы Суэцкаму каналу, у Індыйскі або Ціхі акіяны. Дунай, а потым і Чорнае мора ўбіраюць у сябе воды шэрагу найважнейшых рэк рэгіёна, якія цалкам або часткова працякаюць па тэрыторыі Румыніі: Прута, Сірэта, Цісы, Мурэша, Олта, Вялікага і Малога Сомеша, Тырнавы, Жыў, Арджэша, Дымбовіцы, Яломіцы і г. д. Іншымі словамі, калі хто хоча знайсці Румынію на геаграфічнай карце, яму трэба шукаць тое месца, дзе сыходзяцца разам Карпаты, Дунай і Чорнае мора.