Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
што мясцовага насельніцтва ў правінцыі Дакія засталося няшмат, ва ўсякім разе новапрыбылыя, каланісты, чыноўнікі, вайскоўцы і г. д. паводле колькасці значна пераважалі, і ўсе яны былі на службе ў Рымскай імперыі ды размаўлялі на народнай лаціне.
У сярэдзіне III ст. Рымскую імперыю ахапіў глыбокі крызіс, выкліканы неэфектыўным кіраваннем, крахам эканамічнай сістэмы, разбурэннем традыцыйных рымскіх маральных каштоўнасцяў, вонкавым ціскам і набегамі варварскіх плямёнаў і г. д. У гэтых умовах утрымліваць Дакію ў складзе імперыі рабілася ўсё болей складаным. Урэшце паміж 271 і 274 гг. паводле рашэння імператара Аўрэліяна рымскія войскі, адміністрацыя, высокае чыноўніцтва і арыстакратыя іншымі словамі, усе тыя, хто ўвасабляў сабой рымскую ўладу, былі выведзеныя на поўдзень ад Дуная. Натуральна, што большая частка насельніцтва засталася на месцы у вёсках і гарадах, дзе яно і жыло.
5.4. Стасункі паміж дака-рымлянамі (протарумынамі) і качэўнікамі. Працяг раманізацыі
Каля 300 г. у рымскай Дакіі жыло, па ацэнках спецыялістаў, ад 500 тыс. да 1 млн чалавек. Нават калі б Рым і меўжаданне перасяліць іх усіх на поўдзень ад Дуная, ажыццявіць гэта ў яго не было ніякай магчымасці. Перамясціць такую колькасць насельніцтва за кароткі адрэзак часу не здолеў бы ніводзін урад і сёння. Зрэшты, дака-рымляне і самі не мелі намеру рушыць да чужых краёў, дзе ім нічога не належала і дзе жылі іншыя людзі. Тым не менш імператар Аўрэліян, жадаючы пазбегнуць папрокаў, што імперыя пры ім паменшала колькасцю сваіх правінцый, фармальна стварыў з прадстаўнікоў улады і іншых жыхароў, што былі пераселеныя з Дакіі, створанай імператарам Траянам, сваю Дакію на поўдзень ад Дуная паміж дзвюма Мёзіямі (у заходняй частцы цяперашняй Балгарыі і ўсходняй частцы Сербіі). Што да раманізаванага насельніцтва, якое засталося на поўнач ад Дуная, то яно па-ранейшаму мірна жыло і працавала, ужо не чакаючы прыходу рымскіх зборшчыкаў падаткаў, а набегі качэўнікаў былі яшчэ не надта спусташальнымі. Археалагічныя і гістарычныя даследаванні паказваюць, што рымскі лад жыцця 48 | Гісторыя румынаў
захаваўся ў старажытнай Дакіі і пасля 275 г.: тут па-ранейшаму карысталіся лацінскаю мовай (у тым ліку на пісьме), хадзілі рымскія манеты, існавалі заснаваныя рымлянамі паселішчы, усё большую колькасць прыхільнікаў заваёўвала хрысціянства. Сведчанні гэтага найчасцей знаходзяцца ў Трансільваніі і ў Банаце. Вось адзін характэрны прыклад: у паселішчы Б’ертан (жудэц Сібіў), што ў цэнтры Трансільваніі, зафіксавана існаванне пасля 300 г. лацінамоўнай хрысціянскай абшчыны. У царкве гэтай сельскай камуны маецца кандэлябр, падораны нейкім Зіновіем, відавочна, чалавекам дастаткова адукаваным, на якім па-лацінску пазначана: «Я, Зіновій, раблю гэты дарунак», і побач стаіць манаграма Ісуса Хрыста ў выглядзе дзвюх грэцкіх літар: ХР. А лацінамоўную хрысціянскую суполку ў цэнтры старажытнай Дакіі ў той час маглі складаць толькі дака-рымляне.
У Дабруджы, паміж Дунаем і Балканамі, і нават на поўдні Мунтэніі, Алтэніі і Баната рымская ўлада панавала аж да 600 г„ будучы асабліва моцнаю ў часы ўладарання імператараў Канстанціна Вялікага (IV ст.) і Юстыніяна (VI ст.). Аднак у большай частцы Траянавай Дакіі рымскія армія і адміністрацыя з канца III ст. ужо адсутнічалі. Гэта стала прычынай узмацнення стасункаў і супрацоўніцтва паміж дакарымлянамі і свабоднымі дакамі з Крышаны, Марамурэша і Малдовы. Свабодныя дакі адчувалі на сабе моцны ўплыў рымскай цывілізацыі ўжо і ў II ст. н. э. А пачынаючы прыкладна з 300 г., калі мяжа паміж імі зноўку знікла, нямала свабодных дакаўпачалі пераязджаць і сяліцца ў былой рымскай правінцыі, і, наадварот, шматлікія лацінамоўныя дакі пачалі ездзіць з мэтамі гандлю ў землі свабодных дакаў і таксама сяліцца сярод іх. Раманізацыя такім чынам працягвалася, усё больш пашыраючыся на не захопленыя рымлянамі тэрыторыі, дзе жылі гета-дакі. Зыходзячы з даўняга свайго ядра заснаванай Траянам правінцыі Дакіі, раманізацыя на працягу некалькіх стагоддзяў безупынна пашыралася на захад, на поўнач і асабліва на ўсход. Сёння дакладна вядома, што ў прыдунайскіх правінцыях, у т. л. Дакіі, першыя хрысціяне існавалі яшчэ з II і III ст. Але калі падчас рымскага панавання хрысціянства ў Дакіі не магло развівацца свабодна, то пасля 274 г. ніякіх перашкодаў яго паступоваму зацвярджэнню ўжо не было. Новы імпульс распаўсюджванню слова Божага з тэрыторый на поўдзень ад Дуная надаў той факт, што ў 313 г.
рымскі імператар Канстанцін Вялікі абвясціў хрысціянства афіцыйнай рэлігіяй на ўсім абшары імперыі. Для многіх дака-рымлян хрысціянізацыя прыходзіла разам з лацінскай мовай. I паколькі спадкаемцамі фрака-дака-рымлян з’яўляюцца сённяшнія румыны, то і асноўныя хрысціянскія тэрміны ў сучаснай румынскай мове маюць лацінскае паходжанне. Праз пашырэнне Божага слова працэс раманізацыі толькі ўзмацніўся. Пасля 274 г. свабодныя дакі паступова прынялі не толькі хрысціянства, але разам з ім і лацінскую мову, ператварыў-
шыся ў лацінамоўнае насельніцтва. Працэс раманізацыі, зрэшты, адбываўся не заўсёды лёгка і не быў пазбаўлены складанасцяў, звязаных, галоўным чынам, з набегамі варвараў ці качэўнікаў.
Прывабленыя спакусамі Рымскай імперыі з яе старой і новай сталіцамі (Рымам і Канстанцінопалем), качэўнікі прыходзілі з усходу і паўночнага ўсходу. Перш чым дабрацца да самага сэрца імперыі (калі яны ўвогуле яго дасягалі), яны жылі пераважна рабункамі, несучы шкоду аселым народам, што трапляліся ў іх на шляху. Дакія і Мёзія былі для варвараў ласымі кавалкамі. 3 350-га па 600 год цераз Дакію пракаціліся хвалі нашэсцяў готаў, гунаў, гепідаў, авараў. Як правіла, сярод дака-рымлян і протарумынаў качэўнікі не сяліліся, а калі такое здаралася, то яны хутка асіміляваліся лацінамоўным насельніцтвам. Тым не менш, дака-рымляне былі вымушаныя на працягу болып як стагоддзя пасля таго, як Аўрэліян пакінуў Дакію, супрацьстаяць спусташальным набегам качэўнікаў і змагацца за сваё фізічнае выжыванне. Яны цалкам пакінулі былыя антычныя гарады, абнесеныя мурамі, бо менавіта іх варвары адразу заўважалі і ў першую чаргу рабавалі. Паступова з іх памяці нават зніклі дака-раманскія назвы 50 | Гісторыя румынаў
гэтых гарадоў. Жыхары пакідалі адкрытыя тэрыторыі, якія можна было лёгка атакаваць, і засноўвалі непадалёк ад ранейшых новыя паселішчы, але ў месцах лепш абароненых і меней прыкметных. Дзе такія месцы можна было знайсці? He толькі ў гарах і лагчынах, дзе шматлікаму насельніцтву не было б як размясціцца, але і ў пушчах, гаях, на лясных палянах. Лес у той час займаў больш за 70% тэрыторыі сучаснай Румыніі, а гэта значыць, што лясамі былі зарослыя і раўніны. Качэўнікі, людзі стэпаў, адкрытых прастораў, як правіла, асцерагаліся лясоў і горных абшараў, бо гэтыя месцы было складана кантраляваць, тут можна было лёгка стаць ахвярай нападу з засады. Таму, нягледзячы на шматлікія варожыя нашэсці, мясцовыя лацінамоўныя жыхары, а пазней і румыны, здолелі ў значнай меры захаваць сваю нацыянальную тоеснасць. Выстаяць ім дапамог лес, які паслужыў надзейнаю абаронай. Магчыма, з тых часоў і пайшла вядомая ўсім румынам прымаўка: «лес румыну брат».
У VI-VII стст. з усходніх стэпаў хлынулі шматлікія славянскія плямёны. Яны прыходзілі дзеля рабункаў, але, займаючыся таксама прымітыўным земляробствам, шукалі і новыя ўрадлівыя землі з надзеяй асесці на іх. Пасля 602 г. значная колькасць славян перайшла цераз Дунай, рушыла на поўдзень і запоўніла
Балканскі паўвостраў, адкуль неаднаразова рабіла напады на Візантыю. 3 цягам часу славяне стала аселі на поўдзень ад Дуная, сфарміраваўшы такія славянскія народы, як балгары і сербы. Што да фрака-дака-рымлян, якія жылі паміж Балканамі і Дунаем, то яны паступова ператварыліся ў протарумынаў, але іх развіццё было вельмі няроўным і неспакойным: у некаторых раёнах прышлыя славяне пачалі іх колькасна перавышаць; яны забіралі ў іх лепшыя глебы і прымушалі шукаць прытулак на іншых зем-
Гэрманскія седлавыя лямпы, V cm. Апахіда, жудэц Клуж
лях на поўначы, на поўдні ці на паўднёвым захадзе, дзе яны сяліліся пераважна ў гарах, у далінах рэк і ў нізінах. Значная колькасць протарумынаў на поўдзень ад Дуная паступова славянізавалася. А вось на поўначы ад Дуная сітуацыя была іншая. Аселыя тут славяне колькасна значна саступалі дака-рымлянам (протарумынам) і, пражываючы з імі побач на працягу некалькіх стагоддзяў, паступова самі асіміляваліся пад іх уплывам. Зрэшты, і славяне падчас сумеснага пражывання паўплывалі на жыццё мясцовага лацінамоўнага насельніцтва, пакінуўшы некаторыя свае этнічныя прыкметы ў вонкавым выглядзе румынаў і пэўную колькасць славянскай лексікі ў румынскай мове.
5.5. Дунайская, карпацкая і прычарнаморская лаціна: румынская мова
Лінгвісты кажуць, што румынская мова гэта размоўная лаціна, якою сёння карыстаюцца ў сваіх зносінах румыны, ці то лаціна ў тым перайначаным выглядзе, які яна набыла на працягу стагоддзяў на тэрыторыі Дакіі і Мёзіі пасля таго, як Рым пакінуў на іх свой глыбокі след. Тое самае можна сказаць і пра італьянскую ці французскую мовы, якія сталі варыянтамі размоўнай лаціны ў тым выглядзе, у якім яна атрымала развіццё ў Італіі і, адпаведна, у старажытнай Галіі. Базавы слоўнікавы склад румынскай мовы мае ў асноўным лацінскае паходжанне. Будучы ўспадкаваным пераважна з антычных часоў, ён перажыў натуральную эвалюцыю, якая адбывалася паралельна са станаўленнем румынскага народа, які ствараў сваю мову. Любая мова падобная да жывога арганізма, што нараджаецца, расце, развіваецца і памірае разам з народам, якому аддана служыць як сродак зносін. Пра лацінскае паходжанне румынскай мовы існуюць шматлікія сведчанні, якія ўзыходзяць яшчэ да часоў Сярэднявечча. Адно з самых выразных належыць сакратару вугорскага караля Матэя (Мацьяша) Корвіна (1458-1490) італьянскаму гуманісту Антоніа Банфіні (нар. 1434), добраму знаўцу цэнтральнаеўрапейскіх народаў і, у прыватнасці, румынаў:«/ вось жа, румыны паходзяць ад старажытныхрымлян, пра што ад антычных часоў і дагэтуль сведчыць іхняя гаворка, якая, хоць і знаходзіцца ў атачэнні размаітых 52 | Гісторыя румынаў
варварскіх народаў, тым неменш не змянілася іўстояла... Так што сваё паходжанне румыны вядуць ад рымскіх легіёнаў і селішчаў, заснаваных у Дакіі Траянам ды іншымі рымскімі імператарамі... I хоць Дакія і румынскі народ гэтак сама, як і гоцкія земліў Паноніі, неаднакроць цярпелі ад нашэсця варвараў, аднак і яны не здолелі знішчыць вынікіўплыву рымскіх легіёнаў і паселішчаў, якія атрымалі тут хуткаеразвіццёза кароткі час. Вытрываўшыўсехвалі варварскае навалы, румынская мова па-ранейшаму гучыць на гэтай зямлі, і каб яе не страціць, румыны заўсёды біліся з такою зацятасцю, быццам змагаліся не так за сваё жыццё, як за сваю мову» (Rerum Ungaricarum decades quatuor cum dimidia. Basel, 1568. P. 304-305, 542). Як мы бачым, i ў часы Сярэднявечча, і ў перыяд Адраджэння жыла ўпэўненасць, што румыны захавалі ўласныя сваяцкія повязі з Рымам дзякуючы мове.