Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
Рымскія каланісты, легіянеры, дробныя чыноўнікі, адміністрацыйнае кіраўніцтва і інш. неслі з сабой у Мёзію і Дакію не літаратурную лаціну, не правільна ўпарадкаваную мову з нарматыўнымі граматычнымі правіламі, г. зн. не мову Цэзара, Цыцэрона або Ціта Лівія, яны прыязджалі, размаўляючы на народнай лаціне і яе мясцовых гаворках, якімі карысталіся штодзённа. I пераважная болынасць дака-фракійцаў засвоіла менавіта гэтую лаціну «простага люду» са шматлікімі тэрмінамі вулічнага жаргону і будзённага жыцця. Перасяленцы прыбывалі з розных рымскіх правінцый, у тым ліку з Італіі, і кожны ўносіў гутарковыя «інавацыі» свайго рэгіёна ў лацінскую гаворку на новым месцы жыхарства ў Дакіі і Мёзіі. Потым гэтая лаціна яшчэ больш мянялася пад уплывам розных мясцовых асаблівасцяў, у прыватнасці, дакска-фракійскіх, бо, як мы бачылі, побач з рымскімі каланістамі жыла і некаторая частка аўтахтоннага насельніцтва, ацалелага пасля яго заваявання Рымам. Праз некалькіх стагоддзяў суіснавання і ўзаемаўплыву рымляне ўжо больш не былі ранейшымі рымлянамі, а дакі дакамі, яны змяшаліся, а пераможцам стала перайначаная лаціна. Гэта была новая лацінская мова, якая адрознівалася ад класічнай. Прыкладна так моўная эвалюцыя адбылася і далей: з пачатковага варыянту лацінскай мовы, які быў, па-сутнасці, народнай лацінай, або вульгатай, паступова ўтварыўся новы варыянт лацінскай мовы, які ўжо і стаў уласна румынскаю
мовай. Трэба адзначыць, што прыкладна 160-170 слоў у румынскай мове маюць фракійска-дакскае паходжанне, складаючы каля 3% з амаль 5000 слоў асноўнага слоўнікавага фонду. Пазней, галоўным чынам паміж VII і VIII стагоддзямі, калі фарміраванне румынскага народа ўжо набліжалася да свайго завяршэння, у слоўнікавы склад новаўтворанай румынскай мовы праніклі шматлікія словы славянскага паходжання, якія былі адаптаваныя ў адпаведнасці з правіламі лацінскай граматыкі. Яшчэ пазней румынская мова ўзбагацілася і словамі з моваў іншых народаў і народнасцяў, з якімі румыны пражывалі сумесна (словамі цюркскага, вугорскага паходжання і г. д.) Але паводле ўсіх асноўных паказчыкаў сваёй моўнай сістэмы (у лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе) румынская мова застаецца новалацінскай, раманскай мовай.
5.6. Падсумаванне: калі, дзе і як румыны ўтварыліся як народ
Як і ўсе астатнія раманскія народы, румынскі фарміраваўся на працягу доўгага перыяду, пачынаючы ад падпарадкавання рымлянамі тэрыторый ніжняга Падунаўя і заканчваючы VIII-IX стст.
Легіянер часоў імператара Аўрэліяна (рэканструкцыя)
Месцам яго фарміравання стала шырокая прастора на поўнач і на поўдзень ад ракі Дунай, а менавіта: Рымская Дакія, зямлі свабодных дакаў, Мёзія і некаторыя іншыя суседнія рэгіёны.
Вось так на акрэсленай вышэй прасторы і ў акрэслены вышэй прамежак часу ў цэнтры і на паўднёвым усходзе Еўропы сфарміраваліся новы народ і новая мова. Румынскі народ стаў сінтэзам двух этнічных элементаў: аўтахтоннага, фракійскадакска-гецкага, і прышлага, рымскага, які быў прынесены заваёўнікамі і, з’яўляючыся мацнейшым, перамог
у этнагенезе румынаў. Працэс фарміравання румынскага народа і яго мовы называецца раманізацыяй і мае на ўвазе паступовае засваенне мясцовым насельніцтвам лацінскай мовы, рымскіх звычаяў і вераванняў. Да канца VI ст. галоўным цэнтрам раманізацыі дака-фракійцаў былі рымскія правінцыі Верхняя і Ніжняя
Бронзавы каганец з крыжам, с. Лучу, жудэц Яламіца
Залатыя кулоны-крыжыкі, Істрыя
Мёзіі, але нашэсце славян ды іх рассяленне на поўдзень ад Дуная прывялі да таго, што асяродак раманізацыі ў прыдунайскім рэгіёне захаваўся толькі ў былой Траянавай Дакіі і на суседніх з ёю землях. Славяне сталі трэцім этнічным элементам, які адыграў прыкметную, хоць і другасную, ролю ў этнагенезе румынаў, падключыўшыся ўжо на пазнейшым этапе, калі фарміраванне румынскага народа знаходзілася на завяршальнай стадыі. Роля славян у гэтым працэсе была прыкладна такая, як роля германцаўу фарміраванні раманскіх народаў на захадзе і поўдні Еўропы. Такім чынам, у VIII ст„ калі фарміраванне румынскага народа падыходзіла да завяршэння і асноўны цэнтр этнагенезу румынаў змясціўся на поўнач ад Дуная, тут пачалася асіміляцыя
старажытных славян, якая прадоўжылася амаль да ХІІ-ХІІІ стагоддзя. А вось на поўдзень ад Дуная, дзе славяне былі болей шматлікія і згуртаваныя, раманскае насельніцтва (протарумыны), наадварот, было або адціснутае на поўнач, поўдзень і захад, або, у сваю чаргу, зазнала доўгі працэс славянізацыі. У сувязі з гэтымі акалічнасцямі, калі на поўнач ад Дуная і ў Дабруджы румынскі народ паўстаў і ў часы Сярэднявечча канчаткова сцвердзіў сябе як асобная нацыя, то на поўдзень ад найбуйнейшай ракі Еўропы, на Балканах, утварылася некалькі групаў этнічных адгалінаванняў румынаў арумыны (або македонарумыны), мегленарумыны (або мегленіты) і істрарумыны (або істраўскія ўлахі). Іх колькасць складае сёння некалькі сотняў
тысяч, яны гавораць на трох розных дыялектах румынскай мовы, у той час як у Румыніі і Рэспубліцы Малдова гучыць уласна румынская мова, якую часам называюць яшчэ дака-раманскай і якая з’яўляецца
роднай прыкладна для дваццаці чатырох мільёнаў чалавек (калі не лічыць румынскую дыяспару).
Такім чынам, румынскі народ, як і астатнія раманскія народы, сфарміраваўся на аснове двух галоўных этнічных элементаў, а менавіта: мясцовага аўтахтоннага (фракійскага-дака-гецкага) і прышлага пераможнага (рымляне), у сінтэзе якіх апошні, лацінскі, перамог. Да іх дадаўся яшчэ і трэці этнічны элемент качэўнікі, старажытныя славяне, які, аднак, не мог істотна змяніць раманскага паходжання румынаў. Сёння немагчыма сказаць, якім, з пункту погляду біялогіі, быў лёс кожнага з гэтых элементаў у фарміраванні румынаў як народа, аднак безумоўным з’яўляецца факт, што ў духоўным і моўным планах пераможцам аказаўся менавіта раманскі элемент. Яго перамога, несумненна, стала магчымай дзякуючы велізарнай колькасці лацінамоўных каланістаў, якія прыбылі ці былі прывезеныя ў Дакію. Паступовае пераўтварэнне фрака-дака-гетаў і рымлян (як і іншых этнічных элементаў, асіміляваных у працэсе этнагенезу) у протарумынаў, а пазней у румынаў, адбывалася цягам сямі-васьмі стагоддзяў I тысячагоддзя н. э. на шырокіх прасторах ніжняга Падунаўя, сфакусаваўшыся ў VII-VIII стст. на тэрыторыі на поўнач ад Дуная, дзе раманскі элемент перамог, устояўшы і перад нашэсцем качэўнікаў. У выніку румыны самы шматлікі народ Паўднёва-Усходняй Еўропы фарміраваліся не толькі да поўнач ці не толькі на поўдзень ад Дуная, але з абодвух бакоў гэтай ракі, якая стала бар’ерам паміж лацінамоўнымі народамі толькі пасля пазнейшага ўтварэння славянскіх дзяржаў. Сам па сабе Дунай не быў для румынаў і іхніх продкаў перашкодай, якая не дазваляла б ім паасобку ці групамі перапраўляцца з аднаго берага на другі і з тых ці іншых прычын сяліцца на поўнач ці на поўдзень ад гэтай ракі, але ўсе румыны ніколі не перасяляліся з паўднёвага Падунаўя на поўнач ці ў адваротным кірунку, бо не мелі дзеля гэтага ні магчымасці, ні патрэбы. Нават з чыста практычнага гледзішча здзейсніць такое масавае перасяленне было б немагчымым, і ніводзін раманскі народ яго не ажыццяўляў.
Як мы маглі ўбачыць, шмат у якіх аспектах румыны падобныя да астатніх раманскіх народаў. Аднак заходнія народы раманскага паходжання месцяцца ў адным супольным геаграфічным арэале, 56 | Гісторыя румынаў
Пашырэнне чатырох дыялектаў румынскай мовы
яны заўсёды былі суседзямі, а таму жылі й развіваліся разам. I яны ўзаемаўплывалі адзін на аднаго. Румыны ж адзіны раманскі народ на ўсходзе былой Рымскай дзяржавы. Іх суседзі гэта ўсё нелацінамоўныя народы, перадусім славянскія: сённяшнія балгары, сербы, украінцы, рускія, палякі, славенцы, а таксама венгры. Падобнай была сітуацыя і ў Сярэднявеччы, калі суседзямі румьінаў былі нераманскія народы. Таму шмат якія гісторыкі і лінгвісты называлі румынаў гістарычным «цудам» ці «загадкаю» не так у сувязі з іх этнагенезам, як з той прычыны, што яны як раманскі этнас выжылі ў «славянскім моры», устояўшы перад шматлікімі наваламі качэўнікаў і захопнікаў. Паглядзім, як гэта сталася магчымым.
У выніку нацыяналістычных перакосаў у заключны перыяд панавання камуністычнага рэжыму ў Румыніі і рамантычнай гіпербалізацыі некаторых гістарычных фактаў у эпоху адбудовы нацыянальнай румынскай дзяржавы пасля 1989 года некаторыя публіцысты, карыстаючыся свабодай слова, у сваім памкненні «разУтварэнне румынскага народа і румынскай мовы | 57
вянчаць падставовыя міфы аб утварэнні румынаў» заяўлялі, напрыклад, наступнае: дакі і геты былі нібыта двума цалкам рознымі плямёнамі; пад пытанне ставіўся факт, што румынскі народ узнік у выніку ўплыву рымскай цывілізацыі; раманізацыя была нібыта павярхоўнай; качэўнікі (готы, гуны, гепіды, авары і асабліва славяне) як складовая частка этнагенезу румынаў нібыта адыгралі ў ім вельмі вялікую ролю і да т. п. Усё, чаго румынская гістарычная навука дасягнула на працягу двух стагоддзяў, разглядаліся выключна скрозь прызму нацыяналізму, сцвярджалася, што знакамітыя румынскія гісторыкі толькі і думалі, што апісваць мінулае, падбіраючы адпаведныя «крыніцы» у падтрымку сваіх нацыяналістычных інтарэсаў. Акрамя такіх «санітараў», што хацелі б вычысціць еўрапейскі вектар нашай гісторыі, узнікла таксама нямала аматараў, якія, не маючы неабходнай прафесійнай падрыхтоўкі, сканцэнтравалі ўсю сваю ўвагу на дакскім субстраце і фракаманіі. Пачалі арганізоўвацца «кангрэсы па фраказнаўстве» ці «даказнаўстве» (з разгляданнем разнастайных «табліц», «кодаў», «таемных знакаў»), пішуцца артыкулы, кнігі«адкрыцці», рассылаюцца інтэрнэт-паведамленні, у якіх румынаў спрабуюць пераканаць, нібыта яны не маюць нічога агульнага са старажытнымі рымлянамі, з лацінскаю моваю, з іншымі раманскімі народамі. Нядаўна ў вялікай кнігарні буйнога ўніверсітэцкага цэнтра мне нават давялося бачыць цэлую вітрыну з дзясяткамі «гістарычных кніг», аб’яднаных пад бяздумнаю назвай «Не мы ад рымлян, а рымляне ад нас!» Ідэя кніжнай «выставы» палягала ў тым, што, маўляў, не дакі былі раманізаваныя, а якраз самі рымляне навучыліся лацінскай мове ад гета-дака-фракійцаў самага шматлікага і найбольш развітога народа ў свеце! У выніку падобных скрайнасцяў, якія або ўвогуле ўсё адпрэчваюць, або даводзяць да пантагруэлічных маштабаў, шараговы румын аказваецца збітым з панталыку і, натуральна, пытаецца, дзе ж гістарычная праўда і чым займаюцца спецыялісты-гісторыкі.