• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Што да прафесійных гісторыкаў, то яны імкнуцца разабрацца ў хітрым суплёце падзей мінулага з найбольшай дакладнасцю, з выкарыстаннем адмысловага навуковага інструментарыя і ўзважанага падыходу пры вывучэнні ўсіх наяўных крыніц, без чаго дайсці да гістарычнай праўды немагчыма.
    6.	Свет Сярэднявечча
    Эпоха Сярэднявечча ў румынскай гісторыі ахоплівае перыяд даўжынёю амаль у тысячу гадоў, пачынаючы ад VI-VII стст., калі румыны як народ і іх мова ўступілі ў заключны этап свайго фарміравання, і прыкладна па 1600 год, калі ўсё болей прыкметна пачалі выяўляць сябе элементы сучаснай эпохі. На працягу гэтага доўгага перыяду румыны занялі сваё месца ў шэрагу еўрапейскіх нацый, стварылі свае сярэднявечныя дзяржавы, здолелі стрымаць новую хвалю знешняй агрэсіі і захаваць тэрыторыю свайго пражывання; яны паставілі разам са сваімі суседзямі заслон турэцка-асманскаму ўварванню ў Цэнтральную і Заходнюю Еўропу, яны адкрывалі ў гэты час новыя ўстановы, займаліся апрацоўкай зямлі і гадоўляй жывёлы, здабывалі карысныя выкапні, узводзілі будынкі і цэрквы, пісалі кнігі, уякіхуслаўлялі Бога, адным словам, жылі. Разам з тым, дзякуючы допісам разнастайных неспецыялістаў, пра гэтую эпоху
    Карта ранняй Румынскай дзяржавы і Балгарыі (1259)
    Гісторыя румынаў | 59
    доўгі час захоўвалася нямала клішэ. Хто з вас не чуў выказванняў кшталту «цёмнае сярэднявечча», «сярэднявечнае варварства», «жывем быццам у сярэднявеччы»?! Усе яны ўзніклі ў сувязі з ідэалогіяй эпохі Адраджэння, калі лічылася, што перайманне антычнасці найвышэйшая мэта любога арыгінальнага тварэння, і да гэтае тэзы з часам прывыклі, забыўшыся пра арыгінальную творчасць той эпохі, якая не толькі захавала антычныя творы, але і стварыла новую архітэктуру, скульптуру і жывапіс, паэзію трубадураў, схаластыку, музычныя памеры і г. д. Так, напрыклад, у Румыніі Дэнсушская царква святога Мікалая ў жудэцы Хунэдаара, манастыр у мястэчку Курця-дэ-Арджэш ці манастыр Варанец з’яўляюцца бясспрэчнымі сведчаннямі генію тых людзей, што, з’яўляючыся носьбітамі далёкай ад нас ментальнасці, стварылі, тым не менш, бліскучую культуру. Як бы там ні было, Сярэднявечча ёсць першым перыядам у гісторыі, калі румыны выйшлі на палітычную сцэну ўжо як цалкам сфарміраваная неалацінская нацыя.
    6.1.	Як называлі сябе румыны іяк называлі іх іншыя
    Этнічныя назвы народаў, як і назвы краін, маюць вялікае значэнне, бо яны захоўваюць у сабе гістарычную памяць. Возьмем, скажам, вострую дыскусію вакол назвы недалёкай ад Румыніі краіны, якая афіцыйна была вымушаная называцца «Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія», хоць, згодна з воляю яе жыхароў, яе называюць проста Македоніяй.
    Як ужо адзначалася, у этнічным аспекце Румынію насяляюць у асноўным румыны (90%). Але сказаць, штб гэта канкрэтна значыць, не заўсёды бывае лёгка. Пачнем з рэчаў, якія не выклікаюць сумнення: генетычна румыны адносяцца да раманскіх народаў, хоць, як і ўсе гэтыя народы, з цягам часу яны змяшаліся з іншымі этнасамі, з якімі, як самі яны, так і іх папярэднікі, пражывалі сумесна. Назва румынаў, бясспрэчна, паходзіць ад лацінскага слова Romanus (рымлянін, рымскі), запазычанага старарумынскаю мовай у форме гйтап (румын). Паводле агульнай нормы, уласцівай румынскай мове, лацінская галосная «о» у становішчы паміж двума зычнымі пераходзіць у «й»; так, лацінскае слова nomen (імя) ператварылася 60 | Гісторыя румынаў
    ў румынскай мове ў nume; dolor, dolorem (пакуты) набыло форму durere-, color (колер) culoare; soror (сястра) стала sura і surata, а ў множным ліку surori (сёстры) і г. д. I менавіта так (rumdn) румыны заўсёды сябе называлі, хоць, акрамя гэтай назвы, у рэгіёнах былі і свае найменні мунтэнцы, малдаване, алтэнцы ды інш., аж да XVI ст., калі, верагодна, пад уплывам гуманізму, была зафіксавана лацінізаваная форма з напісаннем праз «о» roman (румын). Пэўны час два варыянты (ruman і roman) суіснавалі, але ў інтэрвале паміж XVIII і XIX ст. паступова пад уплывам празаходніх інтэлектуальных плыняў зацвердзілася назва з напісаннем праз «о» roman, якая асабліва ярка падкрэслівала генетычную і культурную сваяцкасць румынаў з Рымам, Італіяй і старажытнай Рымскай імперыяй.
    Аднак замежнікі доўгі час румынаў румынамі ні праз «й», ні праз «о» не называлі гэта значыць, што назвы rumdni ці готапі імі не выкарыстоўваліся: у агульны ўжытак яны пачалі ўваходзіць адносна нядаўна, галоўным чынам пасля 1862-1866 гг., калі краіна набыла афіцыйную назву Румынія (Romania). Да таго ж румыны для ўсіх сваіх суседзяў (а таксама для французаў, італьянцаў, немцаў ці англічан) былі валахамі, олахамі, улахамі, блахамі гэтая назва мела шмат фанетычных варыянтаў. Найменне «валах», такое загадкавае і невядомае для саміх румынаў, паходзіць, верагодна, ад старажытнай назвы volcae, якою рымляне пазначалі адно раманізаванае кельцкае племя і якая першапачаткова азначала «той, хто гаворыць (на лаціне)», «лацінамоўны», «раманскі» іначай кажучы той, хто размаўляе на мове, што паходзіць ад лацінскай. А паколькі адзіным лацінамоўным насельніцтвам Цэнтральна-Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы былі румыны, а вакол іх жылі выключна нераманскія народы, то натуральна, што менавіта на румынаў замежнікі і перанеслі найменне «валахі». У выніку да нядаўняга часу румыны як народ мелі дзве назвы: саманазву (готапі) у памяць аб Старажытным Рыме і сваім рымскім (раманскім) паходжанні і назву, дадзеную замежнікамі, валахі, якая, аднак, таксама адсылае да рымлян, а дакладней да іхняй мовы. Так ці іначай, абедзве гэтыя назвы і румын, і валах маюць прыкладна аднолькавае значэнне, якое гаворыць пра лацінскае паходжанне румынаў. Многіх, зрэшты, такая дваістасць здзіўляла, і некаторыя навукоўцы па няведанні ці наўмысна рабілі з яе цал-
    кам памылковыя высновы, заходзячы ў іх так далёка, што называлі валахаў і румынаў двума асобнымі народамі, якія, жывучы паміж Дунаем і Карпатамі, паслядоўна змянілі адзін аднаго ў гісторыі! Але гэта цалкам супярэчыць гістарычным фактам і ўсяму працэсу ўтварэння румынскага народа. Як бы там ні было, гістарычныя крыніцы сведчаць, што румыны, яшчэ пачынаючы з XIV і XV стст., называлі самі сябе румынамі (rumam), а сваю мову румынскай (rumaneasca) (ці вельмі блізка да гэтага), і пазней падобныя сведчанні толькі яшчэ больш множацца. Падвойнае найменне румынаў у працэсе гісторыі нікога здзіўляць не павінна: згадаем, напрыклад, што грэкі называюць сябе эпінамі (толькі замежнікі на іх кажуць «грэкі»), венгры называюць сябе мадзьярамі (па-венгерску magyarok), немцы пра сябе кажуць Deutsche, і падобныя разыходжанні ў саманазвах і назвах замежнікамі можна доўжыць, згадваючы албанцаў, фінаў, ірландцаў, галандцаў і г. д. Увогуле, падвойная назва аднаго народа (свая і чужая) рэч даволі звычайная, натуральная і сустракаецца ў гісторыі вельмі часта.
    Назва «румын» шчыльна звязаная з краінай і землямі, на якіх жывуць румыны. Ужо самыя раннія гістарычныя крыніцы, якія датуюцца памежжам I і II тысячагоддзяў, адназначна сведчаць, што свае дзяржаўныя ўтварэнні румыны называлі «румынскімі землямі», а палацінску terrae Valachorum. Назва «Румынская дзяржава» фіксуецца ў Сярэднявеччы адносна некалькіх гістарычных земляў як на поўнач, так і на поўдзень ад Дуная. Калі ў выніку амаль трохсот гадоў развіцця і станаўлення паміж Дунаем і Карпатамі ўзнікла першая румынская цэнтралізаваная і магутная дзяржава, яна не магла называцца інакш як Румынская дзяржава, а замежнікі не маглі называць яе інакш як Валахія, Вялікая Валахія (ці іншымі варыянтамі гэтай назвы). Другая румынская дзяржава была вядомая пад імем Малдова ці Малдаўскае княства, якое ў іншых краінах называлі Малой Валахіяй або Валахіяй з боку Расеі*. У пісьмовых крыніцах на румынскай мове, якія масава ўзнікаюць з XVI ст., назва Валахія, як правіла, пера-
    * У дакументах ВКЛ Малдаўскае княства пазначалася як Валоскае ваяводства або Валошчына. Заўв. перакладчыка.
    Ліст баярына Някшу (1521), першы пісьмовы дакумент на румынскай мове, напісаны кірыліцай
    кладаецца па-румынску як «Румынская дзяржава» (Tara Rumaneasca або Tara Romaneasca), што несумненна сведчыць пра тоеснасць двух гэтых пазначэнняў як поўных сінонімаў. Таму было б цалкам натуральна, калі б і сучасная румынская дзяржава, якая сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст., таксама насіла назву «Румынская дзяржава». Аднак гэтаму
    мелася некалькі перашкод. Па-першае, расчараванне маглі б адчуць малдаўскія румыны, убачыўшы, што новая аб’яднаная дзяржава захоўвае толькі ранейшую афіцыйную назву суседняй, няхай і брацкай, краіны, а старажытная назва іхняй дзяржавы праігнараваная. Падругое, у словаспалучэнні «Румынская дзяржава» адчувалася пэўная доля архаікі: як назва яно гучала дысанансам побач з пазначэннямі і брацкіх румынам раманамоўных краін Італіі, Францыі, Іспаніі, і іншых еўрапейскіх дзяржаваў Англіі, Германіі, Расіі, Аўстрыі і да т. п. А назва Румынія ва ўсіх яе словаформах у іншых мовах паказвае на сувязь са Старажытным Рымам і на раманскае паходжанне румынаў нават больш відавочна і непасрэдна. Калі ж улічыць, што румынская мова паводле сваёй структуры адкрытая для любых інавацый і лёгка запазычвае шматлікія неалагізмы, то і назва «Румынія» лёгка ў яе ўвайшла і без цяжкасці была прынятая яе носьбітамі. Але ці дарэчна казаць пра гэтую назву як пра інавацыю ці неалагізм? Мы ставім гэтае пытанне таму, што шмат якія, у асноўным замежныя, спецыялісты, ужо даўно адзначаюць, што назва «Румынія» была прыдуманая грэцкім аўтарам Дзімітрыем (Даніілам) Філіпідзісам, які, апублікаваўшы ў 1816 г. у Ляйпцыгу працы «Гісторыя Румыніі» і «Геаграфія Румыніі», ужыў гэты тэрмін для пазначэння ўсёй у цэлым тэрыторыі старажытнарымскай
    правінцыі Дакія, заснаванай у 106 г. рымскім імператарам Траянам. Але гэта не зусім слушна. Назва «Romania» (Раманія) існавала яшчэ з перыяду позняй Рымскай імперыі, жыхары якой выкарыстоўвалі яе ў штодзённых асабістых зносінах, яна была пашыраная як на Захадзе, так і на Усходзе, асабліва пасля падзення дзвюх уласна рымскіх дзяржаваў Заходняй Рымскай імперыі, а праз тысячагоддзе і Усходняй Рымскай імперыі. Кожная тэрыторыя, дзе, у адрозненне ад шматлікіх дзяржаўных утварэнняў «варвараў» (качэўнікаў), захаваўся ці ўтварыўся асяродак арганізаванага рымскага ладу жыцця і рымскія палітычныя інстытуцыі, атрымлівала назву «Раманіі» (Romania) або (пераважна на ўсходзе Еўропы) «Валахіі» (Vlahie). У сярэднявечных крыніцах да адной і той самай тэрыторыі фіксуюцца падвойныя назвы, прычым у славянскіх, германскіх і венгерскіх тэкстах на працягу доўгага перыяду перавагу маюць тэрміны «Валошчына» («Валахія», «Влахія»). Трэба зазначыць, што тэрмін Romania (Раманія) у форме rumdnie існаваў і ў сярэднявечнай румынскай мове, але, мяркуючы па ўсім, значэнне ў яго было іншае: ён тычыўся не дзяржавы, а толькі мовы. У перакладных старарумынскіх тэкстах пазначалася: «тлумачана са славянскай (ці з лаціны) на румынскую (pre rumanie)». Урэшце, гэта цалкам натуральна, бо ўсе свае дзяржаўныя ўтварэнні румыны заўсёды называлі «tari rumane^ti» (румынскімі землямі) і называюць іх так дагэтуль. А цяпер давайце паглядзім, як называюць свае краіны іншыя народы. Усякі англічанін называе сваю краіну England, шатландзец Scotland, немец Deutsch­land, а вугорац Magyarorszag. Падобныя прыклады можна доўжыць: Finland, Ireland, Iceland, Nederland, Denmark, Frankreich, Osterreich i г. д. Сёння кожны чалавек y свеце ведае, што ўсё гэта назвы такіх дзяржаваў, як, адпаведна, Англія, Шатландыя, Германія (Нямеччына), Венгрыя (Вугоршчына), Фінляндыя, Ірландыя, Ісландыя, Галандыя (Нідэрланды), Данія, Францыя, Аўстрыя. Але назвы з першага спісу, пазначанага курсівам, літаральна перакладаюцца на румынскую мову як Tara Engleza (Англійская зямля), Tara Scotiana (Шатландская зямля), Jara Germana (Нямецкая зямля) (land = зямля, краіна), Tara Maghiara (Мадзьярскі край) (orszag = край, краіна), Tara Finica (Фінская зямля) і г. д., а таксама Marca Daneza (Дацкая марка), Imperial Francilor (Імперыя франкаў), Imperial de Est (Усходняя 64 I Гісторыя румынаў