• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Несумненна, у той час у дакаў і ўзнікла вера ў замагільнае жыццё, ці то ў несмяротнасць, пра што пісаў Герадот. I пакуль неўміручасць у іх думках непарыўна звязвалася з душой і целам, яны трымаліся абраду пахавання (грабакладзінаў), але пачынаючы з III—II стст. да н. э. перайшлі да крэмацыі (спальвання) нябожчыкаў. Гэта адбылося таму, што пераважная большасць дакаў пачала меркаваць, што нематэрыяльнаю й несмяротнаю ёсць толькі душа, і яе трэба як найхутчэй вызваліць з цялеснай абалонкі шляхам я спалення. Памерлых спальвалі або непасрэдна на месцы пахавання, або ў якім іншым месцы, а потым попел, косці і іншыя парэшткі пасля крэмацыі найчасцей складалі ўурны (судзіны, зробленыя з гліны) і закопвалі, а зверху насыпалі з зямлі магілы, якія называюць курганамі. Курганныя пахаванні з найбольш багатым інвентаром (амфарамі, кубкамі, упрыгажэннямі, куфэркамі і да т. п.) належалі племянным правадырам і магнатам.
    4.4.	Навука, пісьменства, мастацтва
    Амаль паўтара тысячагоддзя таму гісторык Ярдан пісаў у сваёй грунтоўнай працы «Аб паходжанні і дзеях гетаў» пра важную духоўную ролю, якую адыграў сярод гета-дакаў іх вярхоўны жрэц Дэкенэй: «Убачыўшы, што іх [дакаў] душы ва ўсім яму падпарадкоўваюцца і што ў іх дапытлівы розум, Дэкенэй пачаў навучаць іх усім тонкасцям філасофіі, а ён быў у гэтай справе настаўнік дасведчаны. Ён заклаў у іх разуменне маралі, чым утаймаваў іхні варварскі нораў; выкладаючы фізіку, змусіў жыць у згодзе з прыродай, [...] навучыўшы логіцы, паставіў вышэй за іншыя народы, бо ў майстэрстве разважаць яны вылучаліся паміж імі; развіваючы практычныя навыкі, навучаўзаймацца дабрадзейнымі справамі; выкладаючы тэорыю дванаццаці знакаў задыяку, паказаў ім рух планет і раскрыў усе сакрэты астраноміі: растлумачыў, якім чынам расце і памяншаецца месяцовы дыск, прадэманстраваў, наколькі вогненнае сонечнае кола перавышае памерам зямное, пазнаёміў з назвамі і знакамі трохсот сарака шасці зорак, якія, узнікаючы і сыходзячы з небасхілу, хутка прабягаюць свой шлях з усходу на захад. Можна ўявіць, якую велізарную асалоду атрымлівалі адважныя мужы, калі,
    маючы кароткі пярэдых ад ваенных справаў, убіралі ў сябе філасофскія веды! Вунь адзін вывучае мапу нябесных сфераў, другі уласцівасці траваў і раслін, гэты пільнуе за тым, як поўніцца ці ідзе на сход месяц, а той назірае за зацьменнямі сонца і тым, як сонечнае свяціла, падхопленае вярчэннем нябёсаў, рухаецца з усходу на захад». Вядома, Ярдан, які імкнуўся паказаць высокую духоўнасць гоцкага народа (які памылкова лічылі спад-
    Дакійская культавая маска з бронзы. Лункань, жудэц Хунэдаара
    каемцам гецкага), тут пераболыпвае. Цяжка ўявіць сабе ваяўнічых дакаў жорсткіх, барадатых, грубых і непісьменных прагнымі да навукі. Хоць са словаў Ярдана якраз выходзіць, быццам геты ці не ўвесь свой час бавілі ў тым, што займаліся філасофіяй, этыкай, батанікай і г. д. Вядома, гэта не значыць, што ў дакскім грамадстве не было людзей, якія займаліся навукамі. Такімі былі вешчуны, што карысталіся ў грамадстве вялікай павагай і мелі немалую ўладу. Яны сапраўды валодалі пэўнымі ведамі ў астраноміі, батаніцы і медыцыне, пра што сведчаць як археалагічныя знаходкі, так і пісьмовыя крыніцы. Захаваліся назвы некаторых медыцынскіх раслін на гецкай мове, былі знойдзеныя куфэркі са шмінкаю, мазямі, лекавымі зёлкамі, скрыні з медыцынскімі інструментамі (скальпелямі, пінцэтамі, пліткамі вулканічнага попелу для хутчэйшага загойвання ран). Знойдзеныя нават чарапы, якія былі разрэзаныя (трэпанаваныя) падчас «аперацыі» і пасля сшытыя. Знойдзеныя таксама рэзервуары для назапашвання вады, вадаправоды і трубы каналізацыі, што відавочна сведчыць пра ўвагу, якая надавалася грамадскай гігіене.
    Дакам былі вядомыя і грэцкі, і лацінскі алфавіт, але пісьменнасць сярод жыхароў была рэдкасцю і нават выключэннем, як і амаль паўсюль у антычным свеце, асабліва па-за межамі Рымскай дзяржавы. Але вядома, напрыклад, што імператар Даміцыян пасля паразы ўвайне з дакамі пераслаўу рымскім сенат ліст, атрыманы ім ад Дэцэбала і яго саюзнікаў, ці што крыху пазней ужо імператар Траян атрымаў пісьмовае пасланне на вялікім грыбе (відаць, тым грыбам была якаянебудзь губка), у якім гета-дакі прасілі рымскага ўладара аб міры. На датаваным I ст. н. э. культавым сасудзе, які быў знойдзены на тэрыторыі былой дакскай сталіцы, выштампаваны надпіс лацінскімі літарамі, а на амаль 60-ці каменных глыбах Сармізегетузы (дакскай сталіцы) выбіта па адным-два, а тое нават і тры надпісы грэцкімі літарамі. Усё гэта сведчыць, што вярхоўны ўладар, правадыры саюзных плямёнаў, жрацы і асобы, набліжаныя да двара, умелі пісаць і што мусіла існаваць пэўная канцылярыя, тым часам як астатні народ такіх ведаў не меў і нават не адчуваўу пісьменстве патрэбы.
    Гета-дакі вызначаліся схільнасцямі да прыгожага. Яны выразалі ўзоры па дрэве, але, паколькі драўніна матэрыял надзвычай далікатны, узоры драўлянага разьбярства былі страчаныя. Затое 26 | Гісторыя румынаў
    захаваліся ўзоры скульптурных фігурак з каменю, адліванай бронзы, каванага жалеза і срэбра, апрацаванай косткі ў сасудах. Трэба адзначыць таксама арнаментаваныя, інкруставаныя срэбрам фібулы, кольцы, бранзалеты і да т. п. Керамічныя вырабы аздабляліся геаметрычнымі і зааморфнымі (з выявамі жывёл) фігурамі, прычым не толькі контурнымі, але і выпісанымі з вялікім майстэрствам. Маляваная і палітая эмаллю
    Срэбны ланцуг. Дакійскі перыяд. I cm. да н. э. Трансільванія.
    кераміка гета-дакаў, якая атрымала
    пашырэнне ў I ст. н. э., была цалкам арыгінальнай, што сведчыць пра густ мясцовага насельніцтва і яго цягу да прыгожага.
    4.5.	Ад племянных саюзаў да ўтварэння дзяржавы: кіраванне Бурэбісты (82-44 гг. да н. э.)
    Як і ўсе старажытныя народы, гета-дакі аб’ядноўваліся ў плямёны, на чале якіх стаялі магутныя правадыры, што ў 514 г. да н. э. адважыліся супрацьстаяць самому персідскаму цару Дарыю. Прыкладна з IV ст. да н. э. гэтых ваяўнічых правадыроў у племянных аб’яднаннях часам пачалі называць «базілеямі», або «царамі», хоць яны не кіравалі яшчэ сапраўднымі дзяржаўнымі ўтварэннямі. Іх імёны былі незвычайныя і сёння гучаць містычна: Сіталк (Sitalces), фракійскі правадыр, якому падпарадкоўвалася і частка гетаў; цар істрыйцаў (rex Histrianorum), правадыр дунайскіх гетаў Драміхет (Dromichaites), які ў Ніжнедунайскай раўніне паспяхова супрацьстаяў аднаму з нашчадкаў Аляксандра Македонскага гэтак сама, як супраць самога Аляксандра раней ваявалі іншыя правадыры гетаў. Потым былі яшчэ і Зальмадэгік (Zalmodegikos), і Рэмакс (Rhemaxos), і Ароль (Oroles), і Рубабост (Rubobostes) два апошнія з гэтага спісу ўладарылі хутчэй за ўсё ў Трансільваніі, у сярэдняй частцы карпацкага горнага хрыбта, дзе палітычная ўлада дакаў пастаянна Як жылі гета-дакі | 27
    ўмацоўвалася (у II ст. і асабліва ў I ст. да н. э.). Гэтыя правадыры ўзначальвалі ўжо дастаткова магутныя палітычныя ўтварэнні, якія толькі чакалі спрыяльнага выпадку і з’яўлення выключнай асобы, якая аб’яднала б мясцовыя плямёны ў адзіную дзяржаву. Імпульсы да аб’яднання гета-дакійскіх плямёнаў паходзілі як знутры, так звонку. Цэнтр аб’яднання знаходзіўся ў паўднёвай Трансільваніі, у раёне гор Арэштыі (або Шурану), дзе правадыром быў Бурэбіста, які пасля 82 г. да н. э. з дапамогай вялікага жраца Дэкенэя змог за адносна кароткі прамежак часу аб’яднаць плямёны гета-дакаў пад сваёй уладай і стварыць у гарах Арэштыі магутную сістэму ўмацаванняў, пазней дапоўненую і яго нашчадкамі.
    Аб’яднальным намаганням Бурэбісты пагражалі дзве знешнія небяспекі, якія адначасова і падштурхоўвалі гета-дакаў да кансалідацыі іх палітычнай і ваеннай улады: з захаду і паўночнага за-
    Дакія ў часы Бурэбісты, 81-44 гг. да н. э.
    хаду такой небяспекаю былі кельты, якія імкнуліся перамясціцца ў Трансільванію з тэрыторый Славакіі, Дуная і Цісы, а на поўдні ўвесь час насоўвалася пагроза з Рыма. У 72-71 гг. да н. э. рымская армія ўжо ўрывалася на тэрыторыю Дабруджы. Але каля 60 г. да н. э. Бурэбіста са сваім войскам перамог кельтаў, а пасля 55 гг. да н. э. адсунуў рымскую пагрозу і ад Дабруджы, анэксаваўшы ўсё заходняе ўзбярэжжа Чорнага мора і тэрыторыю паміж Дунаем і Балканамі. У выніку Бурэбіста стаў гаспадаром шматлікіх земляў, якія займалі тэрыторыю ад сярэдняга Дуная (цяперашняя Славакія) на захадзе да вусця Буга на ўзбярэжжы Понта Эўксінскага на ўсходзе, ад Балканскіх гор на поўдні да лясістых Карпатаў на поўначы і на якіх жылі шматлікія народы і народнасці. Гэтая дакская дзяржава магла вывесці на бітву войска колькасцю ў 200 000 чалавек (паводле відавочна пераболынанай ацэнкі Страбона) і мела ў старагрэцкіх крыніцах назву архэ, г. зн. «імперыя», а яе ўладар характарызаваўся як «самы ўплывовы і першы сярод усіх фракійскіх цароў». Вядома,
    аднак, што паняцце «дзяржава» ў тым сэнсе, у якім яе разумелі ў рымскім свеце, не можа быць цалкам дастасаванае да палітычнага ўтварэння на чале з Бурэбістам, якое хутчэй за ўсё было, няхай буйным і трывалым, але ўсё ж звычайным племянным аб’яднаннем. I нават калі з практычных меркаванняў нам будзе больш мэтазгодна ўжываць тэрмін «дзяржава», мы павінны ўсведамляць яго пэўную ўмоўнасць.
    Рым на той час перажываў пераход ад рэспубліканскага ладу кіравання да імператарскага, і краіна была ахоплена грамадзянскімі войнамі. Звонку спакой Рыма маглі парушыць два народы галы (кельты) на захадзе і дакі на ўсходзе. Таму Гай Юлій Цэзар скарыў Галію і скіраваў свой пагрозлівы позірк на Дакію. Гэта і стала прычы-
    най таго, чаму ў грамадзянскай вайне, што ўспыхнула ў Старажытным Рыме паміж Цэзарам і Пампеем, Бурэбіста падтрымаў апошняга. У 48 г. да н. э. Пампей, на жаль, пацярпеў паразу. Але правадыр дакаў пазбег пакарання, бо неўзабаве Цэзар быў забіты ў сенаце сваімі палітычнымі супернікамі,
    Дакскія манеты
    Крэпасці і ўмацаваныя паселішчы ў II cm. да н. э. -1 cm. н. э.
    прыхільнікамі рэспублікі. У тым самым годзе (44 г. да н. э.) памёр і Бурэбіста верагодна, таксама з прычыны змовы.
    Пасля смерці вярхоўнага правадыра, які ўмацаваў свой народ з дапамогаю «вайсковых практыкаванняў, выхавання вытрымкі і паслушэнства загадам» і навучыў яго «жыць без віна», дакская дзяржава не знікла, хоць і распалася на чатыры-пяць утварэнняў. Найбуйнейшым сярод іх было якраз тое, што мела цэнтр у гарах Арэштыі. Тут кіравалі нашчадкі Бурэбісты і тут заставалася галоўная дакская святыня, што рабіла гэты цэнтр духоўнай сталіцаю ўсіх гета-дакаў.