• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    3 1989 года ў кіраўніцтве Румыніі змяніліся тры прэзідэнты: Іон Іліеску, былы камуністычны кіраўнік, які перайшоў на сацыяльна-дэНадзеі, мары, дасягненні | 223
    Іон Іліеску	Эміл Канстанцінэску Траян Бэсэску
    макратычныя пазіцыі; Эміл Канстанцінэску, таксама былы член РКП, які, праўда, не займаў у ёй высокіх пасадаў, а пазней стаў выказнікам ідэй хрысціянска-дэмакратычнай кааліцыі; і Траян Бэсэску, сябар Ліберальна-дэмакратычнай партыі, да 1989 г. камерцыйны прадстаўнік Румыніі ў Антвэрпэне. Пачынаючы з 1991 г. прэзідэнцкія выбары, як і дзейнасць усіх дзяржаўных установаў, ажыццяўляліся на аснове новай дэмакратычнай канстытуцыі.
    Адпаведна прэзідэнтам мянялася і палітычная арыентацыя румынскага ўрада: да 1996 г. ім кіравалі сацыял-дэмакраты, якіху пэўных палітычных колах называлі «неакамуністамі», у 1996-2000 г. урад складалася пераважна з хрысціянскіх дэмакратаў і лібералаў, пасля 2000 г. да ўлады зноў вярнуліся сацыял-дэмакраты, а ў 2004 г. выбары выйграла апазіцыя, прадстаўнік лібералаў стаў прэм’ерміністрам, але прэзідэнтам абралі выхадца з аднаго з адгалінаванняў сацыял-дэмакратаў іх «ліберальна-дэмакратычнага крыла» (з Ліберальна-дэмакратычнай партыі). Усё гэта сведчыць, што ў Румыніі, нягледзячы ні на што, усталявалася пэўная дэмакратыя, вядома, пакуль недасканалая, са шматлікімі скачкамі і ваганнямі ўзад і ўперад, але ўсё ж дэмакратыя. Для апісання пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі можна зноў вярнуцца да метафары з морам, акварыумам і заціркаю. У Румыніі гэтая «зацірка» аказалася надта рэдзенькай, таму ніводная партыя і ніводная палітычная кааліцыя пакуль не здольныя здзейсніць цуд.
    Суіснаванне ліберальных дэмакратаў і нацыянал-лібералаў ва ўрадзе трывала нядоўга. Спроба стварыць кааліцыю з сацыялдэмакратамі аказалася таксама марнай. У 2009 г. прэзідэнцкія выбары зноў выйграў Траян Бэсэску, які зацвердзіў урад з прадстаўнікоў сваёй партыі (ліберал-дэмакратаў), партыі вугорскай нацыянальнай меншасці і асобных «незалежных» парламентарыяў, якія спынілі сяброўства ў тых партыях, з дапамогай якіх трапілі ў парламент. Апазіцыя, рэпрэзентаваная пераважна сацыял-дэмакратамі і нацыянал-лібераламі, не вызначаецца згуртаванасцю і ўяўляецца няздольнай арганізаваць сябе так, каб з ёю лічыліся.
    Надзеі й памкненні, якія пэўны час яшчэ жылі ў народзе, паступова і дастаткова хутка пачалі слабець, яны страцілі той градус і той імпэт, што былі на пачатку. Адразу пасля 1989 г. румынам карцела як мага хутчэй выйсці з усякіх камуністычных альянсаў і блокаў, навязаных «вялікім усходнім суседам», ім вельмі хацелася ўступіць у НАТО і Еўрапейскі Саюз. Апытанні грамадскай думкі паказвалі, што за далучэнне сваёй краіны да еўраатлантычных структур выступаюць 8090% румынаў, што было самым 	
    высокім паказчыкам сярод усіх посткамуністычных краін. Але гэта было не так проста, як румынам уяўлялася. Сітуацыя, якую краіна атрымалаў спадчыну, была катастрафічнай і надалей пагаршалася: цэнтралізаваная эканоміка з прамысловымі гігантамі, якія ледзьве ліпелі і сталі бескарысным цяжарам; беднасць, шматлікія кінутыя бацькамі дзеці-сіроты, СНІД, беспрацоўе, інфляцыя, карупцыя, масавая эміграцыя, парушэнні правоў чалавека і да т. п. Усё гэта стала прычынай таго, што румыны не прайшлі адбор у лік «лаўрэатаў», запрошаных у НАТО: «галаўны
    Клаус Яханіс, Прэзідэнт Румыніі з 2014 г.
    атрад» склалі палякі, чэхі, славакі й венгры. Расчараванне тады, у 1997 г., было велізарным. Тым не менш падчас візіту ў Бухарэст лідара ЗША і ўсяго свету прэзідэнта Біла Клінтана, які адбыўся ў той самы год, румыны зладзілі яму надзвычай цёплы прыём. Яны ўжо чакалі сустрэчы з Захадам пяцьдзясят гадоў, яны былі гатовыя пачакаць трошкі яшчэ, бо дасягненне еўрапейскага ідэалу вартае любых ахвяр. На жаль, неабходнасць такіх ахвяр з боку румынаў прызнала і ўсведамляла толькі частка насельніцтва, астатнія чакалі, што ўсё адбудзецца само сабою праз нейкі цуд. На фоне чаканняў у людзей раслі расчараванне й незадаволенасць, а ў дадатак да таго час ад часу ўзнікала якая-небудзь «Касандра», якая пачынала палохаць румынаў новым прыходам здані з усходу, прадракала, што ім наканавана вечна заставацца «ў шэрай зоне», служачы буферам паміж «цывілізаваным светам» і «варварамі».
    Тым часам яшчэ адною прыкметай празаходняй настроенасці й праеўрапейскай арыентаванасці румынскай нацыі у 1999 г. стаў (перад тым некалькі разоў перанесены на просьбу Румынскай праваслаўнай царквы) візіт Папы Рымскага Яна Паўла II у Румынію першую за ўвесь час праваслаўную краіну ў свеце, на афіцыйную сустрэчу з кіраўніцтвам якой прыязджаў Галава Касцёла. Пантыфіка выйшлі вітаць сотні тысяч людзей, поўных рэдкімі ў сваіх праявах хрысціянскай любоўю і чалавечаю шчырасцю. Святы Айцец асвяціў румынаў сваёй міласэрнасцю і падараваў ім сваё дабраславенне, што стала знакам заступніцтва й для ўсёй краіны. Вядома, Румынія зараз жа не адолела ўсе цяжкасці, што перад ёй стаялі. Але ў выніку ледзь прыкметных, але пазітыўных зрухаў ва ўнутранай сітуацыі і рэзкай зменай міжнароднага становішча з прычыны тэрарыстычнага акту 11 верасня 2001 г. Румынія спа-
    Папа Ян Павел II і патрыярх Румынскі Феактыст
    чатку, у 2002 г., атрымала афіцыйнае запрашэнне ўступіць у НАТО, а ў 2004 г. яна стала паўнапраўным сябрам гэтай арганізацыі. У Бу-
    харэст прыехаў	29 сакавіка 2004 г.
    новы прэзідэнт	Румынія паўнапраўны сябар НАТО
    ЗША Джордж
    Буш, які быў радасна сустрэты насельніцтвам, і над бязвоблачным даляглядам зноў запалілася цэлая вясёлка надзеяў. Людзі змаглі нарэшце спакойна ўздыхнуць, задаволеныя тым, што над імі раскрыўся нарэшце доўгачаканы парасон бяспекі, хоць адчувалі яны яго яшчэ досыць цьмяна і ўзровень жыцця заставаўся яшчэ досыць нізкім.
    Пасля ўступлення ў НАТО узрасла інтэнсіўнасць перамоваў аб уваходжанні краіны паміж Карпатамі і Дунаем таксама ў Еўрапейскі Саюз. Тут крытэры былі нашмат болей строгія, і патрабавалася прыкладаць нашмат больш намаганняў, беручы пад увагу і ўскладненне міжнароднай сітуацыі, і ўзмацненне тэрарызму, і ўзнікненне пэў-
    най напружанасці паміж Злучанымі Штатамі ды іх даўнімі еўрапейскімі саюзнікамі. Але Румыніі ўдалося паспяхова завяршыць перамовы і ў 2007 г. стаць паўнапраўным сябрам Еўрапейскага Саюза. Усё гэта, безумоўна, адкрывала цудоўныя перспектывы для падвышэння дабрабыту, але і прадугледжвала гатоўнасць ісці на пэўныя
    Падпісанне Дамовы аб далучэнні Румыніі да Еўрапейскага Саюза.
    ахвяры і выконваць пэўныя абавязацельствы, што людзі паступова пачалі ўсведамляць.
    На жаль, у 2009 г. выбухнуў нябачаны з часоў Другой сусветнай вайны эканамічны крызіс, які ахапіў пераважную большасць краін Еўропы і асабліва востра адчуваўся ў Румыніі. Ён прывёў да новых стратаў у эканоміцы, што павысіла эміграцыю румынаў у развітыя краіны і ўзмацніла недавер да палітыкаў. Агульны заняпад выклікаў серыю сацыяльных і палітычных беспарадкаў, наступствы якіх цяжка прадбачыць ва ўмовах нарастання нестабільнасці ўеўрапейскім свеце. Тым не менш сёння, ваўмовахпашырэння працэсаў глабалізацыі, Румынія, з’яўляючыся сябрам НАТО і Еўрапейскага Саюза, спадзяецца годна пераадолець згаданыя цяжкасці дзякуючы кансалідацыі высілкаўусіх краін-сябраў гэтых арганізацый.
    На дэмакратычны шлях развіцця сталі таксама румыны былога Савецкага Саюза, прычым нават яшчэ да таго, як быў афіцыйна аформлены распад гэтай штучнай структуры. На дзіва, пасля амаль пяці дзесяцігоддзяў савецкага панавання з яго палітыкай дэнацыяналізацыі румынскасць паўстала тут з новаю сілай, паказаўшы ўсім сапраўдную нацыянальную ідэнтычнасць мільёнаў жыхароў на левым беразе Прута. Шэраг падзей, якія адбыліся, пачынаючы асабліва з 1989 г., меў лёсавызначальнае значэнне для рэгіёна: гэта і вяртанне да лацінскай графікі, і абвяшчэнне румынскай мовы дзяржаўнай, зацвярджэнне трыкалора нацыянальным сцягам, дэклараванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Малдова, адмена пакта Молатава-Рыбентропа (за 23 жніўня 1939 г., які прызнаваў Бесарабію сферай савецкагаўплыву), абвяшчэнне краіны «суверэннай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавай» (27 жніўня 1991 г.), зацвярджэнне нацыянальным гімнам «De§teapta-te, romane» (Прачніся, румын), увядзенне нацыянальнай валюты лея, прыняцце Рэспублікі Малдова ў ААН і г. д. Усё гэта прынесла глыбокія змены ў лёс жыхароў паміж Днястром і Прутам, спрыяла вяртанню да традыцыйных гістарычных і культурных каштоўнасцяў, якія замоўчваліся бальшавікамі й савецкай уладай. Пачаўся рознабаковы працэс збліжэння з Румыніяй і ўвогуле ўсімі румынамі свету, пачынаючы ад «мастоў з кветак» цераз Прут, якія з энтузіязмам ладзіліся інтэлігенцыяй, і заканчваючы палітычным дыялогам паміж кіраўнікамі дзвюх краінаў. Пера228 | Гісторыя румынаў
    Мост кветак цераз раку Прут
    ход да шматпартыйнасці хутка прывёў да ўтварэння двух полюсаў палітычнага жыцця нацыянальна-праеўрапейскага, з аднаго боку, і камуністычна-прарасійскага, з другога, кожны з якіх меў выразна адрозную скіраванасць. Пракамуністычная славянская (расійскаўкраінская) меншасць абвясціла так званую «Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку» са сталіцай у Ціраспалі, захапіўшы тэрыторыю пераважна па левы бераг Днястра, кантраляваную акупацыйнай чатырнаццатай расійскай арміяй. Іншыя нацыянальныя меншасці, у прыватнасці, гагаузы, таксама пачалі праяўляць памкненне да незалежнасці. У 1991-1992 гг. сепаратысцкія, камуністычныя і прарасійскія сілы Прыднястроўя пачалі падтрыманую Масквой вайну, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяраў і значных матэрыяльных стратаў. Людзям спрабавалі ўнушыць, што маладая малдаўская дзяржава не зможа існаваць без апекі Расеі. Сёння Прыднястроўе практычна застаецца нікім не прызнаным у міжнародным плане сепаратысцкім анклавам, які разарваў усе сувязі з цэнтральнай уладай Малдовы, але рознабакова падтрымліваецца Масквою. Разам з тым, Канстытуцыя Рэспублікі Малдова гарантуе дэмакратычныя правы і свабоды ўсім сваім грамадзянам і аднолькавую павагу поглядаў як нацыянальных меншасцяў, так і тытульнай нацыі.
    На змену прэзідэнтам Мірчу Снегуру і Пятру Лучынскаму, якія, нягледзячы на ўсе ваганні, абаранялі нацыянальныя інтарэсы Надзеі, мары, дасягненні jj 229
    краіны і румынскую ідэнтычнасць яе насельніцтва, да ўлады ў Малдове прыйшоў камуністычны ўрад, і прэзідэнтам быў абраны лідар малдоўскіх камуністаў Уладзімір Варонін. Так Рэспубліка Малдова стала адзінай пасля 1989 г. еўрапейскай краінай, якой на працягу васьмі гадоў кіравала камуністычная партыя. Той перыяд быў адзначаны масаваю прапагандай, скіраванай на аддаленне малдоўскага насельніцтва ад Румыніі, культываванне малдоўскага сепаратызму, дэманізацыю міжваеннай «румынскай буржуазіі» і румынаў увогуле як «фашыстаў і нацыяналістаў», Толькі пасля 2009 г„ з сыходам Вароніна ў адстаўку, пачало назірацца паступовае вяртанне да нармалізацыі, паляпшаюцца адносіны з Румыніяй, узнавіліся намаганні па еўрапейскай інтэграцыі. Румынія, са свайго боку, заўсёды і незалежна ад таго, як пасля 1989 г. мянялася палітычная арыентацыя яе ўрадаў, падтрымлівала Рэспубліку Малдову часам мацней, часам меней дзейсна у сцвярджэнні ёю сваёй незалежнасці і ў яе еўраатлантычных памкненнях у напрамку агульнадэмакратычных каштоўнасцяў. Сёння, як і раней на розных адрэзках гісторыі, румыны застаюцца адным народам з дзвюма румынскімі дзяржавамі, якія маюць адну і тую ж афіцыйную мову (няважна, як яе называюць), адны і тыя ж нацыянальныя сімвалы, адны і тыя ж культурныя каштоўнасці і нават аднаго і таго ж нацыянальнага паэта, Міхая Эмінэску, а таксама аднолькавае ўспрыманне жыцця і свету, пачынаючы ад нараджэння, калі настае «ўзрост кахання», да «адыходу ў вечнасць», ад народнага танца да незмаўкальнай мелодыі дойны...