• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Найбольшы размах румынскі нацыянальны рух меў у Трансільваніі, Банаце, Крышане і Марамурэшы, дзе ў 1900 годзе пад чужаземнай акупацыяй жыло каля трох мільёнаў румынаў што, паводле афіцыйных, часта «падпраўленых», звестак, складала ад паловы да двух трацінаў насельніцтва гэтых правінцый. Астатнімі мясцовымі жыхарамі былі вуторцы (разам з сэкеямі), немцы, габрэі, цыганы ды Нацыянальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі | 183
    інш. Нямала хто з румынаў з гэтых земляў перабраўся ў Румынію, асабліва пасля 1877 г., а яшчэ болыпая іх колькасць эмігравала ў ЗША і Канаду. Пасля 1860 г., з лібералізацыяй рэжыму, надзеі румынаў выраслі. Хоць румынскія землі ў складзе Габсбургскай імперыі і не былі прызнаныя ў якасці адзінага аўтаномнага ўтварэння (Банат і заходнія часткі Трансільваніі, напрыклад, былі перададзеныя пад юрысдыкцыю Венгрыі), але аўтаномны статус гістарычнай Трансільваніі быў адноўлены. Паводле новага выбарчага закона, у якім быў зніжаны маёмасны цэнз, румыны атрымалі магчымасць удзельнічаць у выбарах. У выніку ў Трансільваніі ў 1863-1864 гг. быў выбраны і пачаў працаваць у Сібіў Заканадаўчы сойм, дзе румыны першы і апошні раз складалі адносную большасць. Гэты сойм прыняў два вельмі важныя законы: закон аб раўнапраўі румынскай нацыі й канфесіі з іншымі трансільванскімі нацыямі ды канфесіямі, а таксама закон аб афіцыйным статусе румынскай мовы нароўні з вугорскаю і нямецкаю. На жаль, гэтыя законы, якія маглі ўсталяваць у дзяржаве новы палітычны клімат, неўзабаве былі скасаваныя ў выніку правалу ліберальнай палітыкі. Каб пазбегнуць распаду імперыі, двор у Вене і аўстрыйскія ўлады знайшлі магчымасць пайсці на кампраміс, дзякуючы чаму яе агонія прадоўжылася яшчэ паўстагоддзя: статус Венгрыі быў падвышаны, і яна ператварылася з падначаленай краіны ў краіну кіроўную, у выніку чаго ўзнікла двухадзіная імперыя з дзвюма сталіцамі, двума ўрадамі (тры міністэрствы былі агульныя), двума парламентамі і г. д. У склад земляў вугорскай кароны (пад агульнаю назвай Транслейтанія) увайшлі Славакія, Харватыя, Ваяводзіна, Банат, Трансільванія, Крышана, Марамурэш і Закарпацце рэгіёны, дзе вугорцы складалі меншасць. Увогуле, у гэтай дзяржаве, дзе зноў ажыла сярэднявечная хімера «Кароны святога Іштвана», вугорцы складалі прыкладна траціну насельніцтва. Што да Букавіны, то яна ўваходзіла ў склад земляў аўстрыйскай кароны (пад агульнаю назвай Цыслейтанія). Усе гэтыя тэрыторыі не мелі ані звання аўтаноміі. Шэраг нанова прынятых і толькі фармальна дэмакратычных законаў (сярод якіх былі выбарчы закон, законы аб нацыянальнасцях, прэсе, адукацыі і г. д.) перыядычна пераглядаўся і «ўдакладняўся», паступова занявольваючы нацыянальнае жыццё народаў, што ўваходзілі ў склад Венгрыі. 184 | Гісторыя румынаў
    Вугорская нацыя была абвешчаная «адзінай і непадзельнай», а вугорская мова стала абавязковай у адміністрацыйнай дзейнасці і адукацыі. 3 румынскіх школаў засталіся толькі царкоўныя, якія фінансаваліся мясцовымі супольнасцямі і царквой. Нацыянальнавызваленчая барацьба ў гэтых варунках набывала ўсё больш шырокі размах і добра арганізаваную форму. Румыны не прызналі законнасці стварэння дуалістычнай манархіі, бо з імі ніхто на гэтую тэму не раіўся. Першаю акцыяй пратэсту, якая мела магутны розгалас, стала прыняццеў 1868 г. «Блажскай адозвы». У 1869 г. былі створаныя дзве нацыянальныя румынскія партыі, адна у Банаце і заходніх частках старой Трансільваніі, другая у самой Трансільваніі. У 1881 г. дзве гэтыя партыі аб’ядналіся ў адну пад назваю Румынскай нацыянальнай партыі. Нацыянальны дух актыўна падтрымлівалі культурныя таварыствы, чыёй найпершаю мэтай была абарона мовы (напрыклад АСТРА), перыядычныя выданні «Трансільванская газета», «Федэрацыя», «Румынскі тэлеграф», «Трыбуна», «Лучафэр» («Ранішняя зорка»), «Румын», «Сцяг» і інш., студэнцкія аб’яднанні. У такіх гарадах, як Блаж, Арад, Брашоў, Бэюш, Сібіў, Карансэбеш, былі арганізаваныя школы па вывучэнні старажытных традыцый. Усё гэта дазволіла выгадаваць цэлыя пакаленні румынскіх інтэлектуалаў і змагароў за нацыянальнае вызваленне. Рэзананснай румынскай акцыяй стала абнародаванне «Мемарандума румынаў Трансільваніі і Вугоршчыны» дакумента, вакол якога з 1881 па 1895 год быў разгорнуты цэлы рух. Кіраўнікі руху Ёан Рацыу, Георге Поп з Бэсэшць, Юліу Караяну, Эўджэн Бротэ, Васіле Лукачу, Сэптыміу Албінь і інш. арганізавалі актыўныя дзеянні для ўручэння мемарандума імператару. У дакуменце засведчваўся і асуджаўся факт нацыянальнага прыгнёту румынаў і выстаўлялася патрабаванне вярнуць ім іх натуральныя правы. Яго складанне было прымеркаванае да стагоддзя абнародавання румынамі петыцый 1791—1792 гг. У 1892 г. дэлегацыя з трохсот румынаў прыбыла да імператарскага двара ў Вене, каб уручыць мемарандум манарху, але той яго не прыняў і пераправіў у венгерскі ўрад у Будапешце, які, у сваю чаргу, яго адкінуў. Румынскіх лідараў абвінавацілі ў «замаху на Венгерскую дзяржаву», прычым не гэтак за складанне самога мемарандума, як за тое, што ён распаўсюджваўся на мовах міжнародных зносінаў.
    Падпісанты Мемарандума румынаў Трансільваніі / Вугоршчыны. Стаяць (злева направа): Дыянісіе Роман, Патрычыу Барбу, Д. О. Барчыану, Гэрасім Дамідэ, Тэадор Міхаль, Аўрэл Сучыу, Міхаю Велічыу, Рубін Патыца. Сядзяць (злева направа): Нікулае Крысця, Юліу Караяну, Гэорге Поп дэ Бэсэшць, Ёан Рацыу, Васіле Лукачу, Дзімітрые Комша, Сэптыміу Албінь
    У 1894 г. у Клужы адбыўся судовы працэс, які асудзіў румынскіх актывістаў на шматгадовае зняволенне. Але мэта руху якраз і палягала ў тым, каб паведаміць міжнароднай грамадскасці аб гаротным становішчы румынаў у Трансільваніі, і гэтая мэта была дасягнутая: напраўду ніхто й не верыў, што імператар ці вугорская эліта пагодзяцца на раўнапраўе румынаў. На практыцы ж Клужскі працэс стаў новай падставай для згуртавання ўсіх румынаў і выклікаў хвалю сімпатыі да румынскай справы ў Трансільваніі ў колах міжнароднай дэмакратыі ад Францыі і Італіі да Злучаных Штатаў. Старшыня Румынскай нацыянальнай партыі Ёан Рацыу заявіў перад судом, што прыгнятальнікі дарма абмяркоўваюць існаванне румынскага народа, бо «існаванне народа не абмяркоўваецца яно сцвярджаецца!»
    Кіраўнікі румынскага нацыянальнага руху ў Трансільваніі арганізоўвалі шматлікія і разнастайныя масавыя выступленні, даходзячы да самых аддаленых вёсак і даводзячы кожнаму, што нацыянальная свабода ёсць усеагульнай каштоўнасцю і яе наяўнасць ці адсутнасць вызначае лёс усіх румынаў. Да нацыянальнага руху далучыліся і румынскія сацыялісты Венгрыі, якія на пачатку XX ст. мелі сваю разгалінаваную арганізацыю. Яны выступалі за спалучэнне са186 | Гісторыя румынаў
    цыяльнай барацьбы з нацыянальнай. Некаторыя лідэры бачылі будучыню ў федэрацыі дунайскіх народаў пад эгідаю Аўстрыі, але ўрэшце гэтыя планы паказалі сваю ўтапічнасць. Моц румынскага руху ў Трансільваніі палягала, у тым ліку, і ў яго цесных сувязях з нацыянальна-вызваленчымі рухамі іншых народаў і народнасцяў імперыі, у прыватнасці з парламенцкімі групоўкамі венгерскіх славакаў і сербаў. Але ключавое значэнне для будучага поспеху мела пастаянная сувязь Трансільваніі з Румыніяй, асабліва пасля 1878-1881 гг., калі з боку Румынскага каралеўства пачала паступаць магутная падтрымка як у выглядзе афіцыйных акцый на дзяржаўным узроўні, так і, што асабліва каштоўна, ад разнастайных арганізацый і прыватных асоб.
    11.5.	Першая сусветная вайна
    У канцы XIX пачатку XX ст. Румынія перажывала значны эканамічны, перадусім індустрыяльны ўздым. Узнікалі новыя прадпрыемствы, сектары і нават цэлыя галіны прамысловасці. Развіваліся металургічная, здабыўчая і сыравінаапрацоўчая вытворчасць. На 1900 г. у Румыніі налічвалася 87 нафтаперапрацоўчых заводаў. У 1882 г. электрычнае асвятленне з’явілася ў Бухарэсце, а ў 1884 г. Тымішаара становіцца першым еўрапейскім горадам, у якім электрычнасць выкарыстоўваецца на асвятленне вуліц. Пашыраюцца
    аўтадарожная і чыгуначная сеткі, развіваюцца рачны і марскі транспарт. Паводле праекта румынскага інжынера Ангела Саліньі ў Чарнаводэ будуецца адзін з найбуйнейшых у свеце і самы доўгі ў Еўропе мост цераз Дунай. Звязаўшы Дабруджу з астатняю часткай Румыніі, ён значна пашы-
    Мост у Чарнаводэ
    рыў тавараабмен і патокі людзей паміж Чорным морам і задунайскімі тэрыторыямі. На пачатку XX ст. у шэраг піянераў сусветнага самалётабудавання побач з братамі Райтамі й іншымі становяцца румынскія інжынеры Траян Вуя, Аўрэл Влайку і Анры Каандэ. Траян
    Вуя першым у свеце стварыў апарат, цяжэйшы за паветра, які змог
    адарвацца ад зямлі з дапамогаю ўласнага рухавіка*.
    Траян Вуя і яго аэраплан
    Усе гэтыя дасягненні азмрочваліся частымі сацыяльнымі ўзрушэннямі, у першую чаргу сярод сялянства, якое з 1888 па 1907 г. некалькі разоў уздымала паўстанні супраць паноў і абшарнікаў, што валодалі ўсімі
    землямі й навязвалі цяжкія ўмовы працы. Асобныя, пакуль яшчэ сціплыя акцыі былі арганізаваныя і рабочымі ў буйных гарадах; пад уплывам сацыялістычных ідэй усё большая іх колькасць пачала далучацца да Сацыял-дэмакратычнай партыі (заснаванай у 1883 г,), дзейнасць якой была яшчэ нестабільнай. Палітычнае жыццё
    ў Румыніі вызначалася дзвюма традыцыйнымі партыямі, якія ў поўнай меры аформіліся яшчэ ў 1870-1880-х гг., нацыянальналіберальнай і кансерватыўнай. Яны па чарзе фарміравалі ўрад, стварыўшы своеасаблівую сістэму стабільнасці, названую «урадаваю ратацыяй». Усё большы аўтарытэт у гэтым тандэме набывала Нацыянальна-ліберальная партыя партыя новых сілаў прамысловасці, гандлю і мясцовага капіталу, чыім палітычным лозунгам было «Усё сваімі сіламі й сродкамі». Цэлая дынастыя дзеячаў гэтай партыі паходзіла з сям’і Брэціану, якая пачала адыгрываць прыкметную ролю яшчэз 1848 года. У 1876-1888 гг.румынскіўрад
    * Першы апарат братоў Райт запускаўся з катапульты (заўв. перакладчыка).
    188 | Гісторыя румынаў
    узначальваў Іон К. Брэціану, чыя ўзважаная палітыка была адзначаная шматлікімі дасягненнямі.
    На жаль, мір у свеце апынуўся пад пагрозай, звязанай з падрыхтоўкаю да вайны, да якой падштурхоўвала варажнеча паміж вялікімі дзяржавамі. Стварэнне двух ваенна-палітычных блокаў Траістага саюза Цэнтральных дзяржаў (Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі) і Антанты (у якую ўваходзілі Англія, Францыя і Расія) раскалола свет на два варожыя лагеры, кожны з якіх меў свае агульныя інтарэсы ці гістарычныя традыцыі. Румынія, якая знаходзілася ў неспакойным рэгіёне Балканаў і Цэнтральнай Еўропы, не магла заставацца па-за сістэмай альянсаў, бо мусіла дбаць пра сваю бяспеку. 3 1877 г. стасункі паміж Румыніяй і Расіяй пачалі імкліва пагаршацца, асабліва пасля акупацыі расейцамі поўдня Бесарабіі і доўгага знаходжання расійскіх войскаў на тэрыторыі Румыніі. Стала відавочнай экспансіянісцкая палітыка Расіі на Балканах, чые планы мелі на ўвазе ўключэнне ў арбіту расійскага ўплыву ў тым ліку й Румыніі. Гэта стала галоўнай прычынай падпісання Румыніяй у 1883 г. таемнага пагаднення аб абароне з Цэнтральнымі дзяржавамі. Безумоўна, з цягам часу румынская палітычная і грамадская думка не раз мяняла напрамак румынскай знешняй палітыкі ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі